ENG БЕЛ РУС
Кастусь Петрашка

Кастусь Петрашка (312)

Анлайн сустрэча з Ірвінам Яломам

Сёння быў цудоўны дзень. Я адчуў сябе часткай міжнароднай супольнасці экзістэнцыяльных псіхатэрапеўтаў і філосафаў. Гэта вельмі кранальна, калі мае каштоўнасці і істотна важныя думкі наконт жыцця маюць адлюстраванне ў людзях іншых эпох, культур і кантынентаў. Мы пачалі а 10:00 па польскаму часу, і з невялічкімі перапынкамі ішлі ўвесь дзень разам датыкаючыся да розных аспектаў чалавечай прыроды і праблем якія стаяць перад чалавечнасцю у сёняшнім свеце. Скончылі мы толькі а 22:00, доўга не маглі разысціся. Было вельмі кранальна, прысутнічаць пад час узнагароды сакратаўскім медалём Dr Paul T. P. Wong і Іrvin Yalom (бацькі якога габрэі з Беларусі). Ірвін Ялом гэта аўтар першага падручніка па Экзістэнцыяльнай тэрапіі, а таксама іншых вельмі крутых кніг якія натхнілі шмат людзей на тое каб ісці ў гэтую галіну псіхатэрапіі. Убачыць яго жывым і вельмі вельмі старэнькім (93 гады) было кранальна, ён ужо мала чаго памятае і трываецца даволі цяжка. Яго прадстаўляў яго сын, які зараз выдае кнігу саўмесна напісаную з бацькам. Гэта гістарычны дзень, калі я бачыў сябе з Ірвінам Яламом на адным экране зума. Гістарычны дзень, калі пад час віншаванняў я мог вітаць яго ад Беларусі, Радзімы яго бацькоў (бо нажаль паўсюль пішуць, што яны з Расіі). Я рад што можна ў прафісійным жыцці ісці з людзьмі якія натхняюць сваім прыкладам Любові і глубіны адносінаў, глубіны пражывання гэтага жыцця і шчырага погляда на смерць як частку чалавечай…

Першы скетч

На мінулым тыдні прайшоў курс па скетчноўцінгу. І вось мой першы скетч…

Вершык пра культуру

Мы сатканы з культуры Ёю біты, ганімы. І шукаючы ўласныя гукі душы Адкрываем у прасторы, Уздоўж знаёмыя ноты. Што жывілі нас у гэтым…

Рухаючыся да аўтэнтычнасці жыцця

Апошні тыдзень запісваў відэа таго як гатую ежу. Кожны дзень атрымоўвалася гатаваць нейкую новую цікавую але простую страву. Сёння думаю зрабіць мантаж і выкласці. Але справа не заладзілася. Хоць і атрымалася натыкаць гэтых адрэзкаў у капкатаўскія шаблоны, але неяк зусім не тое, чаго я чакаў. Бо хацелася там нейкія цікавыя думкі субцітрамі даць, бо неяк гатаваў прыгожы кавалак чырвонай рыбы, які праўда заваляўся ў лядоўні і прасрочыўся на 2 дні. Карцінка гатоўкі прыгожая, і смак добры, але нікому акрамя сябе не дазволіў есці. А недзе, карцінка была не такой прыгожай, а смакавала цудоўна і ўсім вельмі спадабалася. Так вось падумаў я больш не здымаць відэа з ежай. Неяк перахацелася. Тым больш самае крутая страва гэтага тыдня - Дашын пірог з пеканскіх гарэхаў, а не мае смажаныя ракі. І сябе не хочацца здымаць каб штосьці распавядаць. У мяне быў досвед запісаць уступленні для некаторых маіх відэа. Гэта было вельмі цяжка, больш за дзесяць дубляў і хутчэй нагадвала нейкую імітацыю, чым шчыры спіч. А вось пісаць, знаходжу для сябе вельмі шчырым і аўтэнтычным. Пішучы сутыкаешся з самім сабой, разважаеш на паперы. Гэтае разважанне адкрывае штосьці новая для самога сябе. Карацей вырашыў больш пісаць, і менш рабіць штосьці на камеру. А вось размову з іншым чалавекам, то там відэа добра. Але можа яшчэ лепш аўдыа. Фармат падкаста напрыклад. А калі лес ці каяк, то лепш без камеры ісці. А калі з камерай, то можна і відэа. Вось так у мяне і размеркаваліся фарматы кантэнту, якія планую ствараць: - думкі і разважанні ад сябе - пісаць - размовы з іншымі - аўдыё / відэа - туманы / лясы / каякі - відэа / фота Фоткі з сёняшняга шпацырыку Пытанні для разважанняў: 1. Як можна жыць больш аўтэнтычна? 2. Як рэагуеце на няўдачы? 3. Што новае хочаце паспрабаваць? 4. Як часта кантактуеце з…

Прыборка

Сёння мы прынеслі ахвяру богу…

Ты гуляешся?

Люба будуе з лега інтэрактыўныя гульні, прыносіць іх потым Даше, каб яна гулялася. Сама вяртаецца да будоўлі і адным вокам сочыць, каб мама працягвала гуляць. Калі Даша не актыўна гуляецца, то нагадвае ёй: Гуляйся мама! Я хаваюся на канапе, каб мяне не прымусілі гуляць. Даша ўціхара збягае, грозячы мне каб не здаў яе Любе. Учора была…

СВАЕЧАСОВА - гісторыя пра мае правы.

Нешта ўчора позна затрымаліся, і пачалі чытаць дзецям бліжэй да 9 вечара, спачатку Даша коміксы, потым я пра жыццё ў лесе, потым касмічная музыка, і нарэшце бліжэй да паловы адзінаццатай дзеці паснулі. У мяне вочы ўжо сліпаліся, але хацелася яшчэ пабоўтацца, паглядзелі дзве серыі “Fresh Off the Boat”. Увогуле мы любім серыялы / фільмы / анімэ пра азіятаў. Вельмі характэрнае ў іх праяўленне. Часам можна там пазнаць сябе і сваю культуру. Я ўжо амаль адрубаюся, проста няма моцы. А Даша прапаноўвае, слухай а паехалі ў макдональдс калі яшчэ працуе. (бо ў нашым мястэчку ноччу ўвогуле нічога больш не працуе). Прапанова была такая незвычайная і заманлівая, што я хутка прабудзіўся. Дзецям камеру паставілі, каб за імі сачыць. А самі апрануліся і скаканулі ў машыну. На палове шляху нас спыніла міліцэйская машына, уключыўшы мігалкі. Аказалася, што перагарэў адзін з задніх габарытаў і лямпачка на нумары. Я смакаваў сваю сустрэчу з гаі. Але трошачкі хваляваўся. Доўга міліцыянты вывучалі ўсе мае дакументы, а асабліва тэрмін калі скончваюцца правы. А ім яшчэ 15 год да сканчэння! Адправілі з мірам, пажадаўшы ўсяго найлепшага! Справа ў тым, што апошнія два з паловай гады я ездзіў з пратэрмінаванымі правамі якія ніяк не мог замяніць. І за гэты час мяне ніводнага разу не спынілі. Кожны раз праязджаючы міма машыны гаі, маё сэрца замірала, праступаў халодны пот. Штрафы вялікія. А калі я ездзіў з каякам на даху, то калі бачыў машыны гаі, спыняўся і разварочваўся, каб аб’ехаць іншай дарогай. Мая справа з правамі ў Польшчы, гэта проста велізарны юрыдычны тупік. Яны мне старыя не маглі памяняць, і не маглі дазволіць вучыцца на новыя (бо старыя былі ў базе). І шмат я лістоў пісаў, і сенатар за мяне заступаўся, і розныя юрысты, і вось як 3 месяцы таму мне канчаткова сказалі - нічога зрабіць не можам, толькі едзьце ў Беларусь. Але месяц таму я злятаў у Грузію, каб здаць там на правы (вучыцца не трэба, внж не трэба). Плаці ды здаваць. Атрымалася праўда не з першага разу, таму прыйшлося злятаць яшчэ раз, гэта была ўжо паспяховая спроба. Я ўдзячны Богу, што ён неяк аберагаў мяне ўвесь гэты час. І яшчэ больш удзячны Яму, за тое, што ён навучыў мяне жыць, парушаючы правілы і законы. Бо жыццё не заўсёды можа ў іх умясціцца, а вось прабіць гэтыя бар’еры бывае складана. А з Дашай мы добра адзначылі сустрэчу з міліцыянтамі ў макдаке і паехалі да дому. Праспалі праўда да 11 дня, але гэта таго было варта. Люблю цябе родная, цікава мне з табою…

Не чалавек дзеля...

Іісус прынес добрую думку, як па мне: Не чалавек дзеля суботы, а субота дзеля чалавека. Я працягну: Не чалавек дзеля хрысціянства, а хрысціянства дзеля чалавека. І нават: Не чалавек дзеля Бога, а Бог дзеля чалавека. - - - Выйдзіце з пад таталетарызму хрысціянства і Бога. І тады хрысціянства і Бог змогуць стаць для вас крыніцай жывой…

Прысніўся "ад"

Сёння мне прысніўся ад. Калі я прачнуўся я ўжо быў у ім. Я ведаў, што сам ішоў туды, што гэты ад я стварыў сваімі рукамі для сябе самога. Адчулася яго рэальнае існаванне. Мяне ніхто не мучыў, ніякай знешняй небяспекі. Але, але гэта было невыносна. Проста нясцерпна і жудасна горка. Я бачыў ад, і пакуль яго адчуванне не зусім сцёрлася з маёй памяці я буду імкнуцца не трапіць туды ў…

Групы для дзетак

Я пачаў весці групавыя анлайн-сустрэчы для беларускамоўных дзетак. Мэта сустрэч - даць прастору для знаёмства, сяброўства, глыбокай размовы. Мая асабістая мэта - паслухаць дзяцей і тое, як яны адказваюць на глыбокія пытанні. Як рэфлексуюць накот сябе і сваіх пачуццяў. Адкрыць для сябе больш шчыры свет і больш зразумець у гэтым жыцці. Сустрэчы праходзяць зусім не так, як з дарослымі. Большую частку часу паміж выказваннямі яны дурачацца, падбіраюць сабе розныя анлайн-вобразы і смяюцца. А я сяджу і слухаю, чакаючы моманта, калі можна будзе задаць ім новая пытанне і выслухаць адказы і фідбэк адзін да аднаго. Так і жывем…

Штормы

Бываюць складаныя і вельмі непрыемные моманты жыцця, хочацца каб хутчэй праляцелі. У мяне сёння была такая гадзіна. Мяне моцна штарміла, трывога прарывалася, цяжка было супакоіцца. Я паспеў паразважаць, наконт жыцця. Уявіў, калі б гэтыя хвіліны былі апошнімі хвілінамі жыцця. І ці згадзіўся б я жыць, калі трэба былоб жыць менавіта ў такіх умовах, у гэтай сітуацыі. І я пачаў шукаць вачамі тое, што напаўняла бы мяне жыццём у гэтай сітуацыі. Праз сцены трывогі шукаў прыгожае, натхняючае, глыбокае. Углядаўся ў твары людзей, асабліва дзяцей. Якія яны ўсе жывыя! Радасныя і сумныя! Прыгожыя! Прага жыцця, перамагае ўсе перашкоды. Мару не сутыкнуцца з абставінамі, якія б перавесілі гэтую…

Рыбка

Учора з абеда ехаў да аэрапорта, потым там, потым пералёт, потым да гатэлю. Шлях цягам 11 гадзін. Напрацягу ўсяго шляху слухаў аўдыя курс па экзістэнцыялізму на ангельскай, мяжуючы яго з практыкумам мыслення Рубскага. Але ў самалёце, калі мазгі ўжо закіпалі. Пачаў прахожзіць для дзяцей гульню “рыбку”, каб адкрыць новы акварыўм. Пяшчотна гэта было. Адчуў сябе добрым…

Чалавек пакутуючы

Чалавек пакутуючы, гэта чалавек які стаіць перад вельмі важным пытаннем: калі жыццё не прыносіць задавальнення і не такая прыемная рэч, то што яно? То дзеля чаго яно? Чалавек пакутуючы, філосаф па сваёй прыродзе. З павагай да ўсіх людзей якія пакутуюць і шукаюць адказы. Напісалася падчас праслухоўвання Баха і Шапэна. P.S. але гора тым, хто задаволіўся знойдзенымі…

Апраўдацца за жыццё...

🙏 Уступ: Тэма, якая ў мяне цяпер у тэрапіі. Доўг перад тымі, хто мне гэта жыццё ў той ці іншай ступені даў. Жыццё як крэдыт, перад тварам тых, хто выносіць адзнаку - ці варта было гэтаму жыццю быць. Час абмежаваны, трэба паспець! Рэч даволі глыбокая і можа быць для чалавека як кіруючы ім Сэнс. Я вылучыў некалькі тыповых віртуальных Персон сфарміраваных у маей галаве (яны не супадаюць з рэальнымі, але маюць большы ўплыў), перад якімі трэба апраўдвацца, яны могуць пераплятацца ў сваіх чаканнях. Распачнём... Тут усе проста, трэба апраўдаць чаканні бацькоў з пункту гледжання іх уўялення пра жыццё. На працягу жыцця бачыш, каго бацькі паважаюць і ставяць у прыклад, а да каго выказваюць сваю непавагу і непаразуменне. Могуць услых марыць пра свае чаканні да таго, як ты павінен жыць і чаго дасягнуць. Калі бацькоўская любоў, цеплыня і прыняцце карэлююць з тым наколькі ты адпавядаеш чаканням, то дасягнуць усяго намечанага - значыцца стаць любімым, Жаданым і не вінаватым за сваё існаванне. У нейкі этап асэнсоўваецца, што бацькі не абсалют, могуць памыляцца. І дзеянняў ад нас чакае грамадства, трэба для людзей штосьці такое добрае зрабіць. Каб гэтыя людзі прызналі, што ты варты таго, каб жыць на гэтай зямлі. Можаш быць экоактывістам, валанцёрам, працаваць на сацыяльных праектах і нейкім чынам укладацца ў іншых. Звычайна апраўдвацца прыходзіцца тым, што ў трэндзе грамадства, што грамадства прызнае як карыснае і вартае. Нацыя чакае герояў. Нацыя ўхваляе герояў! І калі герояў не хапае, то сама стварае герояў. Нацыі патрэбны героі, яна чакае гераізма ад кожнага з нас. Аднойчы мяне запыталі, "Так хто ты, калі не беларус?" Мол калі ўбраць, што ты беларус, то нічога не застанецца. У цікаўнасці нацыі, каб нашае жыццё пайшло на карысць нацыі. І мы шукаем апраўдання ў вачах Нацыі, нашага імпакту для Нацыі, як таго што жыло да нас і будзе жыць пасля нас. Каб атрымаць сваю несмяротнасць у памяці Народа. Тады нацыя будзе сцвяржаць, што такія як мы варты таго, каб жыць. Падобна да нацыі, проста група выбіраецца па іншых крытэрах. Тут можна належыць да рэлігійнай, прафесійнай, гендарнай і любой іншай групы якая таксама будзе не супраць, калі ты паслужыш інтарэсам групы. А што ты зрабіў для праваслаўя, жанчын, цемнаскурых ці ЛГБТ? Гэты пункт самы складаны. На апраўданні жыцця перад Богам могуць добра паразіціраваць рэлігійныя лідары і арганізацыі, выдаючы свае цікаўнасці за волю і чаканні Бога (глядзіце мінулыя пункты). - - - Але маёй душы тут больш за ўсё адклікаюцца наступныя словы (прыводжу ў арыгінале): Б. Гребенщиков: «Перед Господом НЕТ оправданий. Он САМ…

Афлайн

Сябры, крок за крокам я ўсё больш пераходжу ў афлайн. Чытаю папяровыя кніжкі, раблю запісы на паперы. Паставіў перад сабой мэту, дацягнуць узровень ангельскай да C1, каб у наступным годзе можна было паступіць у англійскі ўніверсітэт і атрымаць масцерс як Экзістэнцыйны коўч (2 гады) ці псіхатэрапеўт (4 годы). Падцягваю слоўнікавы запас - нарэзаў картак з цвёрдай паперы (як раней былі перфакарты), выкарыстоўваю для фіксацыі і паўтарэння новых словаў. Замовіў оксфардскія воркбукі - сяджу з алоўкам, займаюся граматыкай. Цікавы стан, знаёмы і салодкі з дзяцінства. Вырашыў у інтэрнэт заходзіць шточацвер, каб зусім не згубіць сувязі з діджэтал…

Разважанні нарцыстычнага-шызоіда

Пазычана з начных разважанняў аднаго нарцыстычнага-шызоіда. “Хочацца выйсці з гэтай інтымнай не абароненай прасторы ўласных уяўленняў пра жыццё і асабістае жаданне. У сацыяльную прастору, дзе я як Алхімік ствару штосьці што зробіць з мяне Гітлера. Штосьці што падпарадкуе іншых людзей майму бачанню свету. Штосьці што заменіць іх маленькія жаданні, на маё жаданне. Менавіта гэтая замена і прызнанне зробіць маё жаданне глыбокім і вялікім. Дазволіць мне ўстаць ва ўсю моц і больш не сумнявацца. Каб Іншыя галасы заглушылі голас страху і пакуты трывогі ў маім сэрцы. Каб у мяне забралі свабодную волю прымаць рашэнні. Каб я забраў гэтую свабодную волю ў іншых людзей. Каб мы перасталі пакутваць ад віны, і нічога не трэба было больш вырашаць, і не было больш ніякай адказнасці. А можна было проста смакаваць сваё Эга - лепшае ў гэтым свеце, смакаваць сваё мінулае ў якім было прынята правільнае рашэнне - вызваліўшае ўсіх людзей і мяне самога ад гэтай невыноснай свабоды. Каб можна было ўжо памерці застаючыся жывым і нічога ў гэтым свеце не змянялася а проста застала ў моманце прытарна салодкага стану прымання…

Арыгамі і неідэальны Кастусь

Ніколі не набывайце танныя арыгамі - бо дзецям іх цяжка клеіць, да і не толькі дзецям. Затое можна сказаць, што добры тата. і яшчэ… Размова паміж ідэальным і не ідэальным Кастусём: - Прывітанне, ты хто? - Я ідэальны Кастусь. - Не веру, такога не існуе. - Ну тады я…

Мышкі Ксю і Лю. Глава 12 - Мышкі ў казке

Мне страшна без святла! Мне вельмі страшна! - крычала мышка Лю. А Ксю яе заспакойвала - усё будзе добра, казала яна. Хочаш, мы папросім у чамаданчыка, каб ён перанёс нас у добрую прыгожую казку? Лю супакоілася, і пачала гадаць. Цікава, якая ж гэта будзе казка? Ксю паспяшалася адказаць. Гэта можа быць Лега гісторыя, Гэта можа быць казка пра будаўніка, пра мужыка, і песня там у яго. Яны пачалі прыдумляць, прям на хаду. Але чамаданчыку, гэта ўсё было не вядома. І пачуўшы іх словы і жаданні. Ён перанес іх у самую вядомую казку. Яны з рэзку аказаліся у простай хаце. Агледзеўшыся, яны ўбачылі старэнькіх бабу і дзеда. Пачалі вадзіць вачамі вышукваючы калабка, якога трэба будзе лавіць. Але ніякага калабка не было. Дома было ўтульна, ціхенька, недзе кудахтала курыца. І тут пачалося штосьці неверагоднае. Баба з дзедам падарваліся з месца. Пачалі нешта крычаць, ойкаць, махаць рукамі. Доўга спрачаліся ці варта зваць суседзяў. Усе развівалася так нечакана, што Ксю і Лю проста затаіліся назіраючы, што будзе далей. Усё паціху супакоілася, баба з дзедам накрылі стол чыстай белай хусткай. І паклалі пасярод стала - заталое яйка. Яны глядзелі на яго і марылі - пра новы дом, пра падарункі ўнукам. Сядзелі і адзін за другім, уйўлялі іх новае жыццё. Баба ўставала, і як у тэатры, казала - А цяпер, я вашая гаспадыня, кланяйцеся мне! Вось так, зусім з'ехалі з глузду з гэтым залатым яйкам. Нібы не яйка а цэлы залаты куфар знайшлі. Тым часам, дзед разумеў, што ў бабы ўжо запросы на дварэц, на тое, каб набыць карабель і адправіцца ў адпачынак. А адным яйкам тут не справішся. Таму ён уціхара, дамаўляўся з курыцай, каб знесла яшчэ пару яек. З дыяментамі і плацінай. Курыца амаль пагадзілася, але папрасіла нейкача часу на падрыхтоўка. Не ведаю, можа яна схлусіла, каб дзед ад яе нарэшце адстаў. Баба зусім з глузду з'ехала. Марачы пра новыя прыгожыя рэчы, яна пачала выкідаць усе старыя. Праз акно. А каб ужо дакладна, іх не забраць назад, яна іх рэзала нажніцамі. Рабіла ў іх дзіркі. Прям як мышка Лю. Ксю і Лю, думалі як выправіць сітуацыю. Бачна было, што калі так далей пойдзе - то яны і хату спаляць. Трэба было дзейнічаць як мага хутчэй. А то неведамі, колькі часу пройдзе пакуль з'явіцца мышка з казкі. І яны з Лю дамовіліся, што трэба з усяе моцы - хутчэй бегчы да яйка і махаць хвосцікам. Лю магла махаць вельмі моцна, таму яе адправілі першай. Важна было, каб дзед з бабай яе не прышыблі. Яны пачалі адлік, Тры, Два, Адзін - Бягі! Лю імчала з усяе моцы. Дзед заўважыў і пагнаўся за ёй. Добра што спатыкнуўся аб лаву. Нажаль выскачылі ўстаўныя сківіцы, і вельмі напугалі Ксю. Бо амаль сажралі яе. Мышка была каля яйка, Ксю заарала - Махай хвосцікам! І Лю махнула, махнула моцна, яйка выляцела ў акно як мячык ад тэнісу. Следам за яйкам выляцела бабуля. Яна скочыла як магла. Але яйка было шпарчэй за калабка, і неслася па ўзгорках. Уся будучыня, усе мары, праляталі перад бабкай разам з яйкам. І тут з'явілася сапраўдная казачная мышка. Якая вылезла з моху пасярод лесу. Яна махнула сваім хвастом так, што яйка сапраўды ўпала і разбілася. Ксю і Лю радаваліся, а баба з дзедам плакалі горкімі слязамі. Як жа ім дапамагчы, запытала Лю? Бедная курыца, зразумела, што зараз яе зарэжуць - таму хутка знесла звычайне яйка. А мышкі Ксю і Лю вызвалі хуткую дапамогу Для бабы і дзеда. Няхай уколяць ім супакаяльныя лекі. Яны загадалі чамаданчыку, каб усе выкінутыя рэчы вярнуліся да баба з дзедам, каб ім стала добра, а самі мышкі вярнуліся да…

Мышкі Ксю і Лю. Глава 11 - Зоркі выконваюць жаданні

Мышкі Ксю і Лю глядзелі ў начное неба і назіралі за зоркамі. Яны вельмі хацелі не прапусціць ніводнай міргаючай зоркі. Хацелася загадаць штосьці глыбокае і важнае. Не тое, што звычайна дае чамаданчык. А тое, што нават немагчыма пачапаць рукамі. Яны ўзіраліся ў светлыя кропачкі неба, а потым хутка хутка шапталі нешта сабе. Гэта хутчэй за ўсё былі іх таямнічыя жаданні. Жаданні, якія не ведаў ніхто акрамя нашых мышак. І што вы думаеце? Як праверыць, ці споўніліся іх жаданні, ці не? Баюся, што гэта немагчыма. Бо трэба было б абляцець увесь свет, на ўсе часы наперад. І дазнацца, ці сталі іншыя мышкі свету жыць лепш, весялей, з большай радасцю і пяшчотай. Ці з'явіліся ў бедных маленькіх мышатак, новыя прыгожыя цацкі. Ці знайшлі згубленыя мышкі сваіх тату і маму. Ці ўсё становіцца ў іх лепш, чым было раней? Ці больш шчаслівымі нараджаюсцца новыя зусім крошачныя мышаняткі. Вось так. Хоць і вельмі таямнічыя і нікому не вядомыя жаданні яны шапталі. Але маю паставіць на кану басейн ды каяк, што так і было. І вось, пасля дзіўнага начнога неба. Мышкі такі вырашылі павандраваць у часе і прасторы. Каб высветліць, ці лепш стала жыць якім мышкам у гэтым свеце? Ці дапамаглі згасаючыя зоркі, нарадзіць радасць у гэтым свеце. Не доўга думаючы, яны загадалі чамаданчыку, перанесціся да самай няшчаснай мышкі ў гэтым свеце. Далічылі да трох. І зніклі ў прасторы. А зусім у іншым канцы света з'явіліся. Гэта было неверегодна. Яны яшчэ ніколі не бачылі такой цудоўнай і прыгожай мышынай нары. Гэта быў цэлы палац. Усё было на сваім месцы. А некаторыя куты нагадвалі прыгожыя вітрыны дзіцячых мышыных крам. Вось гэта да, сказала Лю. Напэўна мы памыліліся з нашым жаданнем. І трапілі да самай шчаслівай мышкі на свеце. Аднекуль пачуўся самотны гук, нават не проста гук, а нейкія словы. І да іх прыйшла мыш. І сказала, так я самая шчаслівая мыш на свеце, і гэта так невыносна. Так сумна. Бо няма нікога шчаслівейшага за мяне. Але мне так хочацца плакаць. І я нават не ведаю, што ж мне яшчэ набыць каб стаць больш шчаслівай. Такі вось сумны свет у якім мы жывем. Ксю і Лю здзівілся. Неяк не так, павінна была выглядаць самая шчаслівая мышка на свеце. Усёжтакі мы мелі рацыю. Гэтая мышка, няшчасна тым, што нават не ведае, што магло б зрабіць яе па сапраўднаму шчаслівай. Стала неяк сорамна і сумна. Ксю адразу прапанавала новай мышке сябраваць - але тая, аглядзеўшы яе зверху до нізу сказала. Ведаеш, неяк ты не такая багатая як я. Я з табой сябраваць не збіраюся. Мне лепш адной быць, чым з такімі мышамі як ты вадзіцца. Лю не доўга думаючы, укусіла тую грубую мышку за хвост. Мыш зааарала, а Лю сказала - не крыўдзі Ксю! А не то, я табе яшчэ вухі і лапы паадкусваю. Мыш спужалася, надзьмулася і зусім засумавала. Ксю і Лю думалі, ну як жа так, чаму зоркі, не падаравалі гэтай мышке хоць трошачку, крышачку радасці.... Можа таму, што яны жадалі мышкам самых розных цацак, падарункаў.... А ў гэтай такога дабра хапала. І яно ёй ніяк не рабіла лепш. Толькі месца займалася. І тады, Ксю вырашыла памяняць сваё жаданне для зорак. І папрасіла для гэтай мышкі.... ... сапраўднага шчасця, штоб ёй не здарылася, каб яна была шчаслівая. Але зорка, не разумее такіх словаў. І ціхім рэхам запытала: А што, трэба гэтай мышке, для сапраўднага шчасця? - Сяброўства і Кахання Сказала Ксю. А што трэба нашай мышке, каб у яе з'явіліся сябры? - Ёй трэба навучыцца сябраваць, а як гэта зрабіць? Як навучыцца сябраваць? - проста падыйсці да чалавека. Маё імя мышка, а тваё? - Давай сябраваць! - Калі добра, давай сябруй з ім. А калі не, проста адчапіся. І падыдзі да іншага. - Табе не абавязкова любіць, усе што ён любіць, але даваць прастору, каб і ты магла любіць і ён мог любіць. Дзякуй, сказала зорка, і пайшла выконваць загаданнае…

Мышкі Ксю і Лю. Глава 10 - Хэлуін

Мышкі ачухаліся і працягнулі думаць. Чагож нам так хочацца. Тут Ксю сказала, мы бедныя мышкі, ніколі не святкавалі Хэлуін. Мы так хацім яго пасвяткаваць! Так, так сказала мышка Лю! І я вельмі хачу! Я хачу быць страшнай вялікай крысай. З галавой як у бегемота. Крыламі як ў папугая. А Ксю крычала - я хачу быць як чудзішча марское з трыма галавамі, каб усе хто мяне бачылі, беглі ў жаху. Яны казалі гэта з такім захапленнем, што зусім забыліся пра чамаданчык. І тут пачалася справа. Маленьчкая прыгожая мышка Лю, рэзка распухла. У яе адрасла Галава ў 10 разоў больш за цела, і галава звалілася на падлогу, бо тонкая шыйка мышкі не магла яе утрымаць. Галава хрюкала. Крылы папугая выраслі пряма на бегемотавых вушах. Яны абмахіваліся вушкі. Ксю падскачыла як ушпареная. Яна так спужалася. І пачала насіцца коламі крычучы: Лю ты дзе? Няўжо гэта страшная пачвара цябе з'ела? Страшная пачвара прахрюкала: Я і ёсць Лю.... Тады, Ксю ўсё зразумела, але было позна. У яе ў самой пачаў адрастаць хвост, і з'явілася яшчэ дзве галавы. Хрюкалка і марское чудізшча крычалі - мы не хацім, мы не хацім!!! Хацім быць іншымі! Ксю крычала - хачу быць вядзьмаркай без носу. І яна ператварылася ў вядзьмарку! Прыходзілася заўсёды адкрываць рот каб дыхаць. Паміж удыхамі, яна арала - хачу нос! Нармальны нос! І нос з'явіўся! Але яна не ведала што рабіць з гэтым носам, бо ён ляжаў я яе ў далоні. Хачу нос, на сваім месцы, дзе ён павінен быць. Нос з'явіўся на сваім месцы, але штосьці было странна. Нос быў верх нагамі. Зноў прышлося яго мяняць. Вось зараз атрымалася проста прыгажуня вядзьмарка. Морда бегемота палецяле ў верх, Лю ператварылася ў шыкоўную бабачку. Яна была вельмі прыгожая. Але вельмі вялікая. Таму ўсім было страшна. Вядзьмарка Ксю ледзь паспявала ўцякаць, каб лапкі бабачкі Лю яе не прыдушылі. І Лю пракрычала, хачу быць добрай маленькай бабачкай. І ператварылася ў звычайнага матылька. Але вельмі страшнага. І ўсе баяліся. Мышка Па і Ма, так баяліся матылька (яны та не ведалі, што гэта Лю). Бегалі і хацелі яе прыбіць мухабойкай. Бо такая страшная. Мышка Ксю - зачаравала матылька Лю, каб тая стала не страшная, але з старшнымі ўзорамі. Гэта было трохі позна, таму што Па і Ма моцна расхаваляваліся. Бо нейкія незразумелыя асобы з'явіліся ў іх доме. Яны выбівалкай і швабрай, хутка выгналі новых асоб са свайго фургона. І едучы ў машыне, яны бачылі як вядзьмарка штосьці там сабе шэпча. Але чамаданчык быў ужо далека, і яе чары не працавалі. Яны думалі як уратавацца. У гэты момант, матылёк Лю запархаў ва ўсю моц, а вядзьмарка Ксю ўхапілася за яе лапкі. Яны паляцялі ў пагоню за грузавіком. Каб Лю ляцела хутчэй, Ксю паддавала ёй мятлой пад зад. І яны бліжэй і бліжэй падляталі. У канцы канцоў, яны проста ўваліліся ў грузавік праз дах. І мышкі Па і Ма - зноў убачылі двух странных асоб, якія скакалі і нешта сабе крычалі. Ксю лічыла, што ў яе ўжо шмат магіі. Яна не ведала, што Па выкінуў з машыны валшэбны чамаданчык. А потым, ён выкінуў вядзьмарку і матыля. Як жа ім пашансіла, бо зваліліся яны як раз недалека ад чамаданчыка. І тады вязьмарка Ксю атрымала ўсю сваю магічную моц. Абрадавалася. І крычала - "Зразумейце ўсё і атрымайце па жопе!", "Зразумейце ўсё і атрымайце па жопе!" і ў гэты момант мышкі Па і Ма ўсё зразумелі. Яны плакалі без Ксю і Лю, нічога не маглі зрабіць. І білі адзін аднаго па жопе. Гэта было вельмі сумна, яны вельмі шкадавалі пра ўсё гэта. Пасля вялікай прамовы Ксю - яны імгненна перанясліся ў фургон з чамаданчыкам, абнялі і супакоілі сваіх бацькоў. Усе былі рады, моцна стаміліся і заснулі. На ўсялякі выпадак, Ксю і Лю перад сном ператварыліся назад у мышак. А то хто ведае, можа чамаданчык зноў выкінуць. Яны заснулі - і леталі ў сне са сваімі магічнымі чарамі. Гэта было вельмі…