Калі шкада, што толькі паддакваў
Бываюць моманты, калі людзі ў сям'і стаяць па розныя бакі мяжы. Выбіраюць розныя краіны, розныя абставіны жыцця, розныя каштоўнасці. І на тое маюць прычыны. І адлегласць паміж імі павялічваецца. Аргументы кожнай палавінкі моцныя, зразумелыя, звязаныя з асабістым сэнсам. Няма чаго супрацьпаставіць. І вось ты як старонні чалавек размаўляеш з адно з палавінак. Сядзіш паддакваеш, знаходзіш доп аргументы каб падтрымаць суразмоўцу. Усё яно лагічна, усё яно слушна. І ад кожнага твайго паддаквання, гэтая адлегласць паміж палавінкамі павялічваецца. З кожным такім пагаджэннем, чалавек усё больш выбірае сябе, а не сям'ю. Ператвараецца ў камень, якому цяжка зысці са сваёй пазіцыі, са свайго бачання. Дыстанцыя павялічваецца. А вось калі незгадзіцца, знайсці праўду ў аргументах і сэнсах іншай палавінкі (а не той з якой ты зараз размаўляеш). Гэта ўжо можа даць трэшчыны той закамянеласці. І чалавек задасць сабе пытанні: Дзе маё жаданне? Дзе мая любоў? Што магу я зрабіць дзеля гэтай любові? Ці магу асэнсавана, зрабіць выбар супраць самога сябе, алеж дзеля гэтай любові? І можа потым скажа хтонебудзь з іх “Я не згодзен з табою, мне вельмі цяжка, алеж я люблю цябе. Я зраблю крок насустрач табе, каб табе стала цяплей ад майго кахання. Не бойся мяне, я не супраць цябе. Мы розныя, алеж я жадаю табе дабра...." Такія ўчынкі дастойны міра, кахання, прыняцця. Пра такіх людзей мы маглі б пісаць кнігі і будаваць ім помнікі пры жыцці. Не будзем паддакваць нашым суразмоўцам, будзем знаходзіць праўду і на іншым баку. Няхай каменне аргументацыі дасць расшчэліну. Няхай пануе…