Пытанне сур'ёзнае, згублены сэнсы, уляцелі. Маленечкія, за якія трымаўся. Бессэнсоўнасць прафісійная, ці трэба яе пазбягаць? Ці наадварот, трэба неяк за гэта зачапіцца, каб не напрыдумляць сабе якіх іншых спраў. Жыццё ў бессэнсоўнасці? Як гэта? Што гэта дае? Ці набліжае гэта да чагосьці вялікага? Да чагосьці светлага ці сапраўднага? Віктар Франкл бы сказаў, што чалавек хутка знікае калі не мае сэнсу. І Ніцшэ бы сказаў, калі ведаеш што, то ўсё роўна ўжо як. І гэта падобна на праўду. Алеж ці трэба чапляцца, за ўсё што трапляецца пад руку? Ці не паспрабаваць быць добрай дамахазяйкай, якая выхоўвае дзяцей і адобрвае ўсіх сваім каханнем? Гэта сумяшчальна і блізка да майго самага галоўнага сэнсу. Алеж ёсць некаторыя можа прыродныя ступары, якія перашкаджаюць аддаца гэтаму цалкам. Патрэба ці бачанне нейкай сацыяльна - арганізатарскай функцыі. Нешта рабіць, нешта ствараць, нешта вырашаць, штосьці выдаваць. І безумаоўна, безумоўна асэнсаванае і тое што ідзе поруч з асабістым сэнсам. Сэнс - каханне. Дзеянні - ???? Чаму ўсе дзеянні безсэнсоўныя? Што з імі робіцца, што гэта ўвогуле? Яшчэ лічыў сябе здаровым. Добры тэст, я сапраўды не ведаю што рабіць, як рабіць зусім іншае пытанне. Так пасля гэтага крызісу выйдзе зноў паслядоўнасць топікаў: 1. Навесці чысціню - дан, адчуванне радасці. 2. Потым напрыклад, разсартыраваць інбокс і пачэкаць яго. дан і жыццё пад кантролем. 3. Напланаваць сацыяльна палезных рэчаў! - Дан. Свет наперадзе! Можна бегчы! Вось цыкл і замкнуўся. Бо ўсё гэта планаванне / прыбіранне толькі імітацыя, што жыццё пад кантролем. А яно ну зусім не хоча брацца пад кантроль. І не возьмецца. Бо ў галоўным - мы ўсе смяротныя і нічога з гэтым не зробіш, а астатняе ну такое сабе, прамежкавыя этапы. Ну вось, і што рабіць? Прыбірацца, ці не? Так, прыпыніўся на пару хвілін. Ксюша заходзіла, хацела пагуляць. Я сказаў, што вельмі заняты. "Неведаю, што рабіць. А яна кажа: ну калі не ведаеш, што рабіць, то можах паіграць са мной. І вось думка слізганула: "Няблага", алеж як у гэтай гульні выжаць штосьці яшчэ? Нейкую дадатковую карысць. Гэтая "карысць", каб яе, марнуе жыццё, марнуе сэнсы, марнуе "тут і зараз". Ці няма там такога тыпа грэшнікаў: "карысталюбцы"? Мне здаецца, распаўсюджаная…