ENG БЕЛ РУС
Кастусь Петрашка

Кастусь Петрашка (308)

Мышкі Ксю і Лю. Глава 6 - Мары Мышак

У маленькай Лю была мара, жыць у доміке на дрэве. І мець лазерны меч, які робіць чырвоная святло. А ў мышкі Ксю, атрымаць вельмі шмат Лега і самой хадзіць па вуліцы і атрымаць шмат грошаў, набываць шмат пластыліну і атрымаць працу ўжо цяпер. Мары пра тое, каб мець шмат какосаў, вялікі басейн і пластыкавыя пальмы. І яшчэ яна будзе спяваць на прыгожай сцэне. І ўсіх гэта будзе кранаць. І будзе пісаць шмат кніжак. Яны ляжалі і марылі пра будучыню. Як зрабіць так, каб мары здзейсніліся? Патрэбен быў план. Яны пералічылі колькасць зубоў у Лю. І падумалі, ці можна будзе памяняць адзін новы зуб фее, на чароўны чамаданчык. Калі б яны магла яго прынесці і абмяняць на зуб Лю, то тады ўсе мары можна было б здзейсніць у адно імгненне. Сакрэт чароўнага чамаданчыка, мышкі не хацелі распавядаць. Гэта быў страшная таямніца, таму і мы тут у кніжке пра яго нічога не скажым. Справа засталася за малым. Трэба было выдраць зуб у Лю. А для гэтага была патрэбна неякая провалка, ці абцугі, ці малаток. Шукаючы па ўсяму грузавіку яны знайшлі ўсё патрэбнае. Мышка Лю акругліла вочы і некуды збегла. Нешта ёй гэтая ідэя з малатком не вельмі спадабалася. Ксю ўгаварыла Лю вылезці з хованкі і паабяцала, што не будзе нічога страшнага. Проста трошачкі паглядзіць на зубік. Ёй нават прыйшлося схаваць усе інструменты. А потым мышка Ксю, выцягнула тоненькую нітачку з сваёй спадніцы. Такая маленечкая нітачка не смагла спужаць мышку Лю. Яны абматалі зубік каля дзіркі гэтай ніткай. А потым прывязалі другі канец ніткі да камяня. А камень хацелі кінулі ў тую дзірку машыны, у якую як вы памятаеце раней праваліліся мышкі. Каб мышка Лю не саскочыла ў дзірку, то яе прымацавалі да падлогі грузавіка пластырамі, зараз яна нават рухацца не магла, была ў поўнай бяспецы. Як толькі мышку Лю добра прыклеілі да падлогі, яна закрычала - пісяць, пісяць. Ксю пазпрабавала атадраць пластыр, але ён так моцна прымацаваўся, што зусім не хацеў адлуплівацца. А Лю ўжо не магла цярпець. Тады, Ксю збегала за малатком і пачала прабіваць дзірку ў падлозе. Ударыўшы некалькі разоў, яна прабіла маленечкую і збегала за пілой. Хутка піліла Ксю дзірку, нібы як у туалеце з сардэчкам. А Лю аказалася як раз каля той дзіркі. Потым, Ксю закрыла Лю і дзірку шторкай. І лю смагла папісяць як у цягніку, прям на дарогу праз дзірку. Калі справа была зроблена, дзірку закрылі картонкай. Вас напэўна цікавіць, як Ксю змагла прабіць дырку ў падлозе каля попы Лю? Нас таксама гэта цікавіць. Гучыць амаль неверагодна, але Ксю аказалася вялікім майстрам па прабіванію дырак для туалета. Ну вось яны ўжо былі гатовы каб кідануць камень у дзірку. Але вырашыілі, што гэта небяспечна. Зуб та таксама можа сваліцца за камянём і іх справа не дала бы добрага выніку. Яны думалі. Мышка Лю ляжала прыклееная да падлогі і думала, а мышка Ксю хадзіла і думала. Як жа нам зрабіць з гэтым зубам. Убачыўшы, што мышка Лю добра прыклеена да падлогі, Ксю пайшла за малатком. Але ў гэтым момант мышка Лю, пачала ператварацца ў супергероя. Яна зароўла так моцна, што паціху з грузавіка пачаў адвальвацца дах. А кіроўца спыніўся думаючы, што гэта пажарная машына яго абганяе. Але галоўнае, што з рук у Ксю малаток вываліўся прям у дзірку. Мышка Лю выдахнула, і тут яны заўважылі, што зуба няма. Лю так моцна крычала, што зуб вылецел. Добра хоць ён быў прымацаваны да камяня. Так яны яго і выцягнулі, бо камень та быў у іх. Засталася справа за малым, трэба было неяк адклеець Лю ад падлогі. Ксю спрабавала адарваць Лю ад падлогі, але нічога не атрымоўвалася. Потым яны ўзгадалі, што пластыр добра адклееваецца калі яго намачыць. Але мышка Лю ўжо папісяла. Трэба было недзе знайсці ваду. А вады нідзе не было. І мышка Ксю заплакала. Яе слёзкі размякчылі пластыр і ён легка слез ад падлогі. Чамы ты плачаш, запытала Лю? - Таму што я хацела адрэзаць пластыр нажніцамі! А гэты тата мыш, які піша кнігу, не дазволіў мне гэта зрабіць. Вось я і плачу. Тата мыш спыніўся пісаць, і падыйшоў да сваёй любімай мышкі, і абняў яе. Пакуль мышка Тата абдымаў Ксю, Лю ўжо даўно адляпілася і скакала па падлозе радасная. Скакала не гледзячы пад ногі, ну і зразумела правалілася ў дзірку для туалета. Добра хоць застряла там сваімі плячыма. І яе хутка выцягнулі. Мыш тата парпанаваў назаўсёды прыклеіць Лю пластырамі да падлогі, каб яна нікуды не правальвалася. Але яго прапанову не падтрымалі. Ксю і Лю падрыхтавалі зуб, для феі. Зрабілі малюнак чароўнага чамаданчыка, Ксю падпісала літарамі што гэта і для каго. Паклалі гэты лісцік разам з зубам пад падушку Лю. І ўлегліся паціху засынаючы. Заўтра раніцай, яны прачнуцца. Зуба не будзе, а каля падушкі будзе чароўны чамаданчык. Які споўніць усе іх жаданні. А зараз яны засынаюць, сустрэнемся з імі заўтра раніцай. Дабранач і вам…

Мышкі Ксю і Лю. Глава 5 - Сінія Каменчыкі

Стрэлкі грукалі ва ўсю моц. У машыне была цішыня. Ніхто не спаў. Мышкі Ксю і Лю ляжалі замершы і не рухаючыся. Ім было вельмі страшна. Нейкае блакітнае святло ахапіла ўсё вакол. Ім станавілася яшчэ страшней. Але не глядзечы на ўвесь страх, ім было вельмі і вельмі цікава. Яны накрыліся коўдрамі з галовую, каб хоць неяк не бачыць гэтага святла. Толькі Ксю, выглядала з пад коўдры, і праз бінокль спрабавала разабраць, што ж там адбываецца звонку іх грузавіка. Яны пачулі вялікі грохат. Пачалі дрыжаць. Да іх у ложкі прыйшлі Мама і Тата мышы. Абняліся і пачалі спяваць песеньку. "Спіць над лесам аблачынка, засынай мая дзяўчынка .... " І тут, адчуўся здаравенны выбух. Сіняя святло згасла, і ўсё супакоілася. Што гэта было думалі мышкі і іх бацькі? Але ніхто, не агучыў свайго пытання ўслых. Яны ляжалі так доўга, і ад стомы пачалі засынаць. Першыя заснулі бацькі. Потым заснула мышка Ксю. І толькі мышка Лю, ніяк не магла заснуць. Яна вырашыла растурхаць Ксю, каб тая таксама прачыналася. Ксю, прачынайся. Мы павінны схадзіць, і праверыць што там здарылася? А табе не страшна, запытала яе Ксю? - Мне вельмі страшна, еле вельмі хочацца ведаць, што ж там адбылася. Памятаеце дзірку, у якую правалілся мышкі ў мінулай Главе. Зараз яны вырашылі наўпрост пралезці праз яе. Скокнуўшы, яны дакрануліся да зямлі. Зямля, надзіва была вельмі цёплая. Можна сказаць гарачая. Адыблося, штосьці неверагоднае. Недалека ад Грузавіка, бачылася 2 вялікія выбаены. Гэта такія круглыя дзіркі ў зямлі, падобныя да кратэраў. Ад іх шоў вялікі гарачы пар. А ўнутры наблюдалася нейкая ціхае ззяне, блакітнага колеру. Вакол гэтага ззяння, хадзілі цікавыя істоты, зусім не падобныя на тых, што звычайна сустракаліся на зямлі. Яны свяціліся блакітным, і звонку былі як круглыя мячыкі. Мышка Ксю і Лю, вырашылі з імі пазнаеміцца. Пшепрошем, сказал Лю. Але ім у адказ нічога не прагучала. Тады, мышка Лю вырашыла кінуць у іх каменчыкам. Каб яны звярнулі на іх увагу. Узяла каменчык паболей, і шпульнула з усяе моцы. Трапіла у нагу, адной з блакітных асоб. У гэты момант, усе блакітныя асобы спыніліся, і паглядзелі ў бок мышак. Яна пачалі перашэптвацца на незнаёмай мове. І ў адзін момант кінуліся на мышак. Ксю і Лю, спужаліся, і спрабавалі ўцячы. Але гэта было немагчыма. Сінія істоты, проста несліся ва ўсю моц. Яны хутка дагналі Ксю і Лю, связалі ім лапкі, і панеслі ў цэнтр блакітных кратэраў. Лю, плакала і казала, што больш ніколі не будзе кідацца камянямі. Што яна не думала, што гэта больна, і прасіла - ну калі ласачка адпусціце нас да мамы і таты. Іх прынеслі ў цэнтр кратэра, і паставілі ахоўніка, каб ён іх не выпускаў. А самі працягвалі хадзіць, і збіраць часткі блакітных каменчыкаў якія свяціліся. Мышка Ксю і Лю, сядзелі ў цэнтры кратэра і паціху спявалі песеньку, якую яны яшчэ гадзінку таму спявалі з бацькамі. Спіць над лесам..... І тут пад іх спевы, усе незнаемыя істоты, пачалі танчыць. Яны падымалі ў паветры, бралі адзін аднаго за ручкі і круціліся. Пачыналі свяціцца рознымі колерамі. А потым, як у сапрыўднам бале, перакручваліся і здаецца вельмі радавалія. У гэтым танцы, яны пачалі прыносіць Ксю і Лю тыя маленечкія сінія каменчыкі, якія свяціліся. Лю, паспрабавала ўзяць адзін каменык сабе ў лапку. І як толькі яна яго дакранулася, то адчула што можа лятаць. Гэта былі каменчыкі, якія робяць жывую істоту, вельмі легкай. Лю падмігнула сваёй сястрычцы, каб яна таксама ўзяла каменчык. Працягваючы спяваць, Ксю і Лю пачалі ўзлятаць у паветра. Яны былі ўсё вышэй і вышэй над кратэрам. А маленькія істоты, сталі зусім як мурашы, іх было ўжо і не разабраць. Завязкі на іх лапах зваліліся, і яны маглі як сапраўдныя птушкі, парыць у прасторы. Яны даляцелі да грузавіка, і сваліліся у тыя верхнія дзіркі, як гэта было з хамякамі. Улегліся ў свае ложкі, а магічныя каменчыкі, схавалі ў торбачкі. Каб можна было заўтра палятаць, падумалі яны, і вырашылі ўжо…

Мышкі Ксю і Лю. Глава 4 - Лабараторыя

Ааааа, заааралі ў машыне. Мышка Лю застряла ў дзірке, і магла вываліцца навуліцу ў кожную хвіліну. Усе пачалі разбірацца, навошта ты туды палезла. Мы табе казалі, сідзі ціха і не высоўвайся. А яна ўсё крычалаа Ааааа, Аааа Выратуйце мяне!!!! Першае на выратаванне паспела мышка Ксю. Яна адзіная, магла пралезці ў такую меленечкую дзірку. Яна паўзла за Лю, і пагражала ёй! Што ты блін палезла, хопіць араць, калі не закроеш сваю мышыную пастку вярнуся да бацькоў, а цябе пакіну тут! Мышка Лю пачала махаць рукамі ў знак пратэсту! І канчаткова вывалілася на вуліцу. Добра што хоць кола яе не задавіла. Усе былі ў жахе. Мышка Ксю так спужалася, што забылася трымацца і таксама вывалілася. Бацькі ў слязах паехалі далей, яны больш ніколі не ўбачаць сваіх маленечкіх мышанятак. Ім было вельмі крыўдна, што здарылася такая бязглуздзіца. А тым часам мышка Лю і Ксю беглі ва ўсю моц за грузавіком. Але не маглі яго дагнаць, бо ён нёсся з хуткасцю 100 км у гадзіну. Добра хоць, мышка Лю і Ксю знайшлі адна адну. Яны горка плакалі, але вырашылі што трэба рушыць далей, і ў любым выпадку знайсці маму і тату. Куды ісці яны не ведалі. Хаця есці ім ужо захацелася, і яны пайшлі да бліжэйшай крамы. Не, не для таго, каб там штонебудзь набыць. Яны былі мышкамі, таму маглі проста есці што валялася на падлозе. Звычайна гэта былі гнілыя ванючыя яблыкі, ці морква. Ці растаптаныя кавалкі хлеба і сыру... Яны ішлі, да крамы як два смаўжа. Калі вы бачылі смаўжэй, то напэўна заўважалі, якія мокрыя сляды цягнуліся за імі. Так і за нашымі мышкамі, мокрыя ручаі слёзак каціліся за іхнім шляхам. Яны шлі і плакалі, навошта мы вываліліся на вуліцу, нам было так добра з бацькамі. Яны марылі вярнуць час назад, каб мышка Лю такі не залазіла ў гэтую незразумелую і гаўняную дзірку. Але як мы ведаем, час немагчыма вярнуць назад. І таму, яны шлі па дарозе за грузавіком, праходзячы смачную краму. Крама была вельмі і вельмі дзіўная. Там нічога не прадавалі. А толькі хадзілі людзі, у скафандрах і насілі розныя прабіркі. У цэнтры пакою стаяў вялізарны апарат, які выдаваў неверагодныя гукі. Свяціўся блакітным колерам. Мышка Лю пра ўсё запытвала ў Ксю. Што гэта такое, і што адбываецца. Але ні ў кога не было адказаў, бо гэта была сакрэтная лабараторыя. Унутры апарата, былі розныя хамячкі. Яны былі падключаны рознымі правадамі да вялікай станцыі, і круцілі ўнутры колы па якіх яны бегалі. Але прыглядзеўшыся, Ксю і Лю заўважылі, што яны не бачуць як перасоўваюцца лапкі хамячкоў. Настолькі хутка яны імі перабіралі. Які жах, падумалі нашы мышкі. Гэтыя вялікія вучоныя, сабралі хамячкоў каб рабіць з імі эксперыменты. Бачна што хамякі былі сумныя, і хацелі назад у сваі домікі, да сваіх бацькоў. Але дзень і ноч ім прыходзілася круціць колы. Мышка Ксю і Лю, пачалі плакаць шкадуючы хамячкоў. Яны вельмі хацелі, каб тыя выбраліся на волю. Але што рабіць, усе кабінкі ўнутры вялікай машыны былі закрытыя. І тут, яны разам ускокнулі сказаўшы Эўрыка. Адна і таяж думка, праскачыла ў іх галаве. Трэба прагрызці правады! Мышка Лю навастрыла сваю дзірку ў зубах. Яны забраліся ўнутр каробкі, і пачалі засоўваць правады адзін за другім мышке Лю ў дзірку ад зуба. А Ксю захлопвала яе пастку, і цягнула з усяе моцы. Правады лускаліся як арэхі. Мышкі пачуля вілкі перапалох звонку. Усев мітусілся. Была чутна сігналізацыя. Штосьці пачало валіцца зверху. І ў канцы канцоў пачуліся галасы пажарных. Яны ўчуялі сваім носам, што пайшоў дым. Аааа, зноў небяспека. Трэба выбірацца адсюль, і выцягваць хамякоў. Выбраўшыўся вонкі вялікага абсталяванна, яны ўбачылі прыадкрытыя дзверцы кабінак з хамякамі, пачалі забягаць і выцягваць іх наволю адзін за другім. А тым часам, пажарныя выцягвалі людзей. Усе спасалі як маглі. І здаецца, што атрымалася ўсіх уратаваць. Людзі, былі так занепакоены полымям, што зусім забыліся на хамякоў. А хамякі, з хуткасцю молніі выбеглі вонкі памяшкання. Усяго было 10 хамякоў, і звалі іх проста нумарамі ад аднаго да дзесяці. Ну што мы тут стаім, вырашылі Ксю і Лю. Трэба ісці далей, у накірунку грузавіка, на якім паехалі бацькі. Але як маленькім мышка, дабрацца так далёка. Яны зноў пачалі плакаць. І тут, узгадалі цікавую штуку. А калі нам, пакласці вылікую каробку, на хамякоў? Можа яны смаглі бы нас адвезці вельмі хутка па той шашы? Хамякі былі рады саслужыць сваім новым сябрам і выратавальнікам. Мышкі ўзяліся за справу. Знайшлі крэйду, вяроўку, картонку і добрыя нажніцы. Спачатку яны папрасілі стаць хамякоў у два рады па 5 штук з кожнага боку. Абвялі іх алоўкам на картоне. Потым зрабілі адтуліны нажніцамі ў тых месцах. Справа амаль зроблена. Зараз засталося, зацягнуць гэтую картонку, на спіны хамякоў. Яны паднатужыліся і паклалі яе паверх. А потым прывязалі кожныя дзве адтуліны да аднаго хамяка. Атрымаўся плыт на хамяках. Чагосьці нехапае падумала, Лю. Так, сапраўды нехапае ўмацаванняю для нашых мышак. Каб яны маглі не сваліцца з гэтага плыта на вялікай хуткасці, а таксама не хапае стрына, за які можна былоб круціць паказваючы хамякам куды паварочваць. Пачалі шукаць, што падышло б для крэслаў. Знайшлі адну кансервную банку, якая яшчэ пахла ванючымі шпротамі. Прабілі ў ёй пару дзірак, і моцна прывязалі да картонкі. Так, зараз яны могуць залезці ў яе, і іх не здуе паветрам. А штож наконт стрына? Чым яны змогуць паварочваць? Што не шукалі, нічога не знайшлося. Вырашылі араць ва ўсю моч. І сказалі хамякам слухаць, калі яны будуць араць Улева, трэба паварочваць улева, калі будуць араць Управа то паварочваць управа. У іншых выпадках, проста бегчы перад сабой. Яшчэ было дзве каманды Стой і Бягі. Усе падрыхтаваліся, мышкі замацаваліся ў кансервнай банцы, і далі першую каманду Бягі! Хамякі панясліся як ракета. Ніхто не чакаў, што будзе такая хуткасць. У выніку ўсяго, картонку пачала ляцець у паветры як самалет. А хамякі круцілі сваімі лапамі як прапеллеры. Падняўшыся на вышыню елак, яны змаглі ўбачыць у далечыні грузавік. І мышкі пачалі каманадаваць хамякам у які бок ляцець і круціць сваімі нагамі прапеллерамі. З такой хуткасцю яны вельмі добра даганялі грузавік з бацькамі мышак. Не прайшло і 5 хвілін, як яны ўжо былі над самім грузавіком. У нейкі момант, было зразумела, што пара скокаць уніз. Ксю і Лю выбраліся з банкі, і пайшлі па крайю картонкі як сапраўдныя супергероі. Іх амаль здзюваў вецер, а яны дабірался да боку. Зза таго, што яны падыходзілі на бок, то самалет накланяўся ў іх бок. І амаль дастаў да крышы грузавіка. У гэты момант, Ксю скамандавала хамякам каманду СТОЙ! І ўсе яны спыніліся на дахе, зрабіўшы добрую пасадку. Потым, мышкі адвязалі ўсіх хамякоў ад картонкі, і развіталіся з імі. Супер хуткія хамякі як стрэлы разляцеліся па палях з даху грузавіка. А Ксю з Лю, пралезлі ў дзірку даха і зваліліся да бацькоў. Зваліліся яны на мокрую ад слёз падлогу грузавіка. Мама і Тата мышка, усё праплакалі і так сумавалі па сваіх мышанятках. А вось і яны зваліліся з неба ім на галаву. Было шмат радасці і вяселля. Толькі мышка Лю не смагла гэтага заспець, бо вельмі стамілася і пакуль ляцела з картонкі на дах машыны, то паспела заснуць. Калі яна прачнецца, то падумае, што гэта быў усяго толькі яе сон. І вельмі абрадуецца, што яна зноўку са сваімі бацькамі і сястрычкай. Машына едзе далей, а нашы мышкі спяць у сваіх…

Мышкі Ксю і Лю. Глава 3 - Прыгоды за марозівам

Я злая, я злая, я злая - крычала мышка Лю і не хацела укладывацца. На што яна там злая, не хто не ведаў. Тым часам мышка Ксю, ціхонечка папуківала ў ложку. А Лю так і не супакойвалася. Матузула нешта ў сябе ў ложку, і напорыста крычала - я злая, я злая, я злая. Усім гэта добра так паднакучыла. І яны паспрабавалі высветліць, штож здарылася з нашай Лю. Яе адказ, усіх вельмі моцна здзівіў. Аказываецца, яна ўкусіла свой маленькі хвосцік. І не тое каб адзін раз. А кожны раз, калі яна яго кусала, ёй было больна, і яна працягвала яго грызці. Не разумеючы, што гэта яе хвост. Ну вось неяк так заблыталася. Спачатку яна яго проста ўдарыла, ён забалеў, і яна падумала правучыць. Што ты тут боўтаешся і баліш. Дала яму лапкай, каб супакоіўся. А ён зноў баліць. Ну і вырашыла, яна яго адкусіць, каб болей не балеў. Сядзіць, грызе, адкусвае, плача і зліцца, што нічога немагчыма зрабіць. Вы думаеце, гэта глупая мышка Лю? Не паверце, такіх мышак да і людзей, хапае ў гэтым жыцці. Так бывае, што нам штосьці баліць, і мы хочам гэта адарваць і адкінуць падалей. Не заўважаючы, што баліць, тое, што нам сапраўды патрэбна. Так я ведаў такіх мышак, да і людзей. Якія расставаліся са сваімі блізкімі, якіх любілі. Якія адмаўляліся ад сваіх мар, якія іх натхнялі. І ім балела. Балела, што не ўсё так проста. Балела, тое, што было важна. А як вы ведаеце, боль пераносіцца цяжка, асабліва калі не ведаеш, дзеля чаго яна. Так і наша мышка Лю, замест таго каб пашкадаваць свой маленечкі хвосцік, абазлілася на яго і працягвала лупцаваць, кусаць ды пакутваць ад гэтага. Бедная Лю, сказала мышка Ксю. І схадзіла за пластырам. Пластыр, гэта такая магічная штука. Калі яе наклеіць, то ўвогуле ўсё перастае балець. Зусім зажывае, і выглядае вельмі прыгожа. Мышкі даўно завялі сябе пачку чалавечых пластыраў. Адным пластырам, можна было заклеіць цэлую лапу, ці напрыклад усю галаву. Так і зараз, хвост абматалі пластырам тры разы. Ён стаў такі цяжкі і тоўсты, нібы пятая лапка. Зараз ужо не балела і мышка Лю, з радасцю ўкладывалася спаць. Мыш Тата, вырашыў распавесці сваім маленечкім мышаняткам, гісторыю нанач. Вось і ты паслухай разам с намі, пра што ён распавёў. Мышка Тата, сказаў, што аднойчы лятаў на луну. Гэта атрымалася выпадкова. Калі дэлегацыя амерыканцаў залазіла ў касмічны карабель, ён прапаўзаў міма. І на дзіва, яго прывабіла гэтая касмічная ракета. Залезшы па ступеньках, ён азірнуў усё навокал, і не убачыў неякіх рэшткаў ежы. Але была вельмі цікавая каробушка. Яна была здаравенная - прыблізка з лядоўку, толькі значна глыбей. Там свяціла святло і раслі розныя цікавыя расліны. Былі зроблены мініяцюрныя градачкі. Напэўна касманаўты вырашылі перавезці на луну неякія расліны з зямлі. Ну я там і пасяліўся. Каб не быць простым мышам, ён вырашыў дапамагаць касманаўтам. Праполвал гэтыя градкі, падвязваў маленечкія галінкі раслінаў якім было цяжка вырастаць. Даглядаў за ўсім. Ну і зразумела, з'ядаў тое, што валілася на зямлю. Ежы было не так шмат, таму прыходзілася яшчэ трохі грызці розныя правады. Але яны былі вельмі нясмачныя. Аднойчы нават токішам дала. І ва ўсім касмічным караблі знікла святло. Так мы і ляцелі без святла, пакуль капітан карабля не знайшоў, дзе прарваўся провад. Вось тады таце Мышке прыйшлося вельмі цяжка. Шукалі яго ўсе. Напэўна баяліся, што яшчэ штонебудзь прагрызе. І касмічная ракета цалкам зваліцца назад на зямлю. З такой вышыні валіцца, нікому не хацелася. Таму праз два дні пошукаў, прыйшлося ім шукаць іншыя ідэі. Повар на караблі, быў вельмі кемлівы. Ен і прапанаваў, адкаладаць мышке ежы, каб яна не думала грызці правады. Вось тады пачалося не жыццё а проста казка. Еў наш мыш тата з розных касмічных цюбікаў. Ежа выдаўлівалася як зубная паста. Была паста са смакам катлеты, была са смакам банана. А больш за ўсё смакавала паста - марозіва. Мышкі Ксю і Лю пачалі скакаць ад радасці, і хацець паспрабаваць такой смачнай пасты. Яны нават не далі таце мышке распавясці сваю гісторыю да канца. У іх ужо назрэў план. Дачакаўшыся пакуль бацькі заснулі, яны пайшлі праз свой тайны ўваход грызці правады ў машыне. Бо калі кіроўца зразумее, што яны ўсё грызуць, то абавязкова дасць ім пасту з марозівам. На той момант, яны і не падумалі, што кіроўца можа даць ім лупца. А лупца была вельмі не смачная, асабліва ад такога вялікага дзядзькі. Грызці вырашылі зубамі Лю. У яе якраз была дзірка замест аднаго зуба. Туда можна было добра ўставіць провад, а потым пацягнуць Лю і провад адрываўся. Так і варышалі зрабіць. Першы провад які трапіўся ім на шляху быў зялёны. Прымайстрышыся, і паставіўшы Лю дыркай зуба на провад, замкнуўшы яе пастку моцна. Ксю пацягнула яе за ногі. Провад рвануў. І тут адбылося штосьці зусім нечаканае. Уся машына зараўла. Пачала пілікаць, свяціцца, дзвері і вокны то адкрываліся, то закрываліся. Кіроўца не ведаў што рабіць. Яму падалося што наляцелі прывіды. Ён заараў!!! Ратуйце!!!! Калі-ласка, я ўсё аддам!!!! І тут, ён пачуў ледзь чутнае пісканне.... Марозіваааа..... Марозіваааа..... Ямы прыйшлося недажыраць начатая марозіва. Ён толькі паспеў абгрызці шакалад зверху. І нават усяго два разы лізнуў белую салодкую массу. Сляза скацілася па яго шчацэ. Але так было страшна, а прывіды прасілі Марозіваааа..... Ён засунуў сваё марозіва ў дзірку, адкуль ішоў гук. Далей прапішчалася дзякуй, і пачалося нейкае хрумстанне... хрумсцелі, і марозіва далей правалівался ў дзірку. У канцы канцоў, з дзіркі выляцела абглоданая палачка. І пачулася задаволенная пісклявая адрыжка. Гукі і дзверы працягвалі шумець і закрывацца. Тут ужо не вытрымаў кіроўца і зароў! Выключыце гэта!!! Зрабіце як і было!!! Ксю і Лю не доўга думаючы, пабеглі да таго зялёнага проваду, і завязалі яго. Машына сціхла. Кіроўца быў удзячны, добрым і мірным прывідам, якія так хутка ўсё пачынілі. Машына рушыла далей. І толькі тады, Ксю і Лю пачулі пісклявыя галасы сваіх бацькоў. Яны прачнуліся ад такога перапалоху, і ўбачылі што мышанятак няма. Зразумела яны спалохаліся. І не ведалі што рабіць. Але, не прайшло і колькі хвілін пасля пачынкі, як мышаняты залезлі назад. Толькі бацькі іх не пазналі адразу. Як вы лічыце чаму? Так сапраўды, клалі спаць яны чысценькіх худзенькім мышанятак, а вярнуліся чорныя таўстапузыя мышыніты! Бацькі нават і спужаліся адразу. Але потым, прызналі сваіх малюпасікіў і зноў паклалі іх спаць. Ксю і Лю, вырашылі, што яны добра сёння пастараліся, І ім перапала іх цудоўнае і любімае…

Мышкі Ксю і Лю. Глава 2 - Небяспечны гульні

Дарога ў кузаве заняла яшчэ два дні. Яны добра пад'елі смачныя ягады і брокалі - для Лю, і моркву - для Ксю. Напэўна прыйшоў час, трохі пазнаеміцца з нашымі мышкамі. Як вы памятаеце Ксю была старэйшая за Лю. Яны моцна адрозніваліся. І ў іх былі свае моцныя бакі. Напрыклад, Ксю заўсёды распачынала цікавыя гульні і актыўнасці. Яна вельмі любіла, ствараць новае, прыдумляць, і заахвочваць іншых мышак з сабой гуляцца. Яна з радасцю, шукала і набывала падарункі ўсем сваім знаёмым мышкам, у яе шмат сяброў. І нават мы не можам іх падлічыць. Яна любіла вельмі голасна спяваць, праз гэта яе бацькі баяліся, што іх пачуе кот і хутка з'есці. Ну і любіла яна патанчыць, апранецца ў нейкую паперку якую знойдзе. Абгарнецца коркай банану і скача праз усю норку. Хацеліб вы зей пазнаеміцца? Сапраўды, гэта было б вельмі цікава. А што мы распаведзем вам пра мышку Лю? Яна была іншая. Любіла ўсіх абдымаць. У яе нават была ўлюблёная гульня - зацалункі. Яна насілася за ўсімі пужаючы, што зацалуе іх і заабдымашкае. Усім мышам суседзям гэта вельмі падабалася. Яны парой частавалі мышку Лю рознымі прысмакамі, давалі пагрызць нектарына, бывала яна ела кішоны агурок, памідоры, яблыкі, слівы, печава. Чаго толькі ёй не перападала за яе абыдмашкі і пацалункі. Можна сказаць, яна была здабытчыцай у доме. Але не лічыце што гэта была такая простая і любая мышка. Часам яна ўстраівала сапраўдны перапалох. Асабліва калі прыходзіла да мышы дохтара. Яна хацела там усе перачапаць, паламаць, пакідаць, і ніхто не мог спыніць яе на гэтым шляху. Ох уж і начырванеліся шчочкі мышы мама і таты калі мышка Лю давала сабе поўны разгул. Вось мы з вамі і пазнаеміліся з нашымі мышкамі. Вяртаемся ў кузаў нашага грузавіка, у якім едзе сям'я мышак. У гэты час, мыш Тата чытаў сваім дзеткам гісторыю пра лятучых мышэй. Яны хоць і называюцца мышкамі, але моцна адрозніваюцца. Ён чытаў, як яны пралятаюць у паветры з вялікай хуткасцю. Мышка Лю, вельмі любіла паўтраць за казкамі і апавяданнямі, і за песнямі. Яна знайшла сабе кавалак нейкага пакету, які прымацавала скотчам да лапак. Ёй падалося, што яна ўжо сапраўдная лятучая мыш. Яна паспрабавала махаць сваімі лапкамі, каб узляцець у гору, але не атрымалася. Тады, яна залезла на самую вялікую каробку, амаль пад столяй грузавіка. І скокнула ўніз распластаўшы пакецікі і паляцела, каменям уніз. Яна не ведала што падзенне будзе такім больным. Вы ж памятаеце як яе шарахнула токішам, яна заўсёды любіць улезці ў якую небудзь прыгоду, а потым араць на ўсю норку. Так і зараз. Звалілася галавой ўніз. І крычыла, гэта не смешна, гэта вельмі больна. І не магла супакоіцца. Тата і мама, і Ксю падбеглі і пачалі дуць на яе. Яны дулі, плакалі і смяяліся. Ну як так можна, думалі яны, заўсёды кудынебудзь да зваліцца. Лю спачатку вельмі сярдзілася на іх, махала сваім маленечкім кулаком, і плакала. А потым, калі боль прайшоў, пачала рагатаць разам з усімі. Цікава, ці навучыцца мышка Лю, нейкім чынам шкадаваць сябе? Не звалівацца ў розныя дзіркі, не засоўваць у рот абы што, і не біцца галавою аб сцены? Хтоб мог ёй дапамагчы? Тата мышка, таксама разаважаў над гэтым пытаннем. І ён падумаў, што мышка Ксю, магла бы стаць добрай настаўніцай для сваёй сястрычкі. Ён сказаў, што будзе плаціць мышке Ксю, па 1 граму сыру, за занятак бяспекай з мышкаю Лю. Ксю абрадвалася, хутка ўсё палічыла і пагадзілася. Праз адну гадзіну, было вырашана пачаць навучанне бяспеке для мышкі Лю. Першы занятак Ксю прыдмала вельмі просты. Яны вучылаіся падаць. Падаць каб не было больна. Для гэтага, узялі невялічкую каробку, і маленькі матрасік. І пачалі скакаць. Ох і аралі яны ад болю. Цяжка гэта навучыцца падаць без болю. А падаць і скакаць та вельмі хацелася. Бо як можна жыць жыццё, і зусім не падаць. Як можна жыць, жыццё і не жадаць лётаць. Ну ці хацяб хоць трошачкі скакаць уверх. У Ксю пачало з'яўляцца шмат розных ідэй. Захацелася вучыць Лю пра небяспеку токіша, пра паводзіны ў лесе, маляваць схемы і адпрацоўваць на практыцы. Эўрыка, закрычала Ксю, і прывалакла ад некуль круглы вялікі яблык. Яны прагрызлі ў яблыке вялікую дзірку, каб мышка Лю магла ў яго залезці. Яна залезла, растапырыла лапкі, А хвост прывязалі да сучка яблака. Яны вырашылі, што калі скакаць у яблыку будзе не больна. А лепш нават не скакаць, а каціцца на вялікай хуткасці. Зрабілі з каробак горку, і пачалі закатваць туды вялікі яблык. На самай вышыні, мышка Ксю вырашыла пакакаць. І яны спынілі гульню. Так заўсёды бывае на самым цікавым месцы. Лю, чакала пакуль Ксю пакакае і вернецца. Не прайшло і 5 хвілін, як яны працягвалі таўкаць яблык на вышыню. Калі яблык баў на самай вялікай вышыні, а ўнізе была проста гарналыжная пропасць. Яны пачалі засоўваць Лю ў яблык. Ксю трымала, Лю засоўвалася. Лю ніколі не баялася засунуцца ў якую небудзь незразумелую штуку. Нешта ў яе зусім адсутнічаў здаровы страх перад небяспекай. А Ксю, ліба прыдумляць новае, і глядзець, што з гэтага выйдзе. Такі яны засунулі Лю ў яблык, прыйшлося праўда, падсунуць галаву каб, не тарчала. Мышка Лю гледзячы ўніз у пропасць, пачала хвалявацца. Бо сапраўды бывае страшна, калі цябе хацяць скінуць з такой вышыні. А Ксю было не спыніць. Яна вельмі хацела, зрабіць запуск ракетнага яблыка з Лю. Лю замацавана ў яблыке, Ксю рыхтуецца штурхнуць яблык у пропасць. Яны пачынаюць абратны адлік. Тры, два, адзін, паляцела!!!! Яблык штурхаецца. З кожнай секундай, яблык набірае ўсё большую хуткасць. Ужо зусім немагчыма разглядзець ці там жывая ўнутры мышка Лю. Яблык нясецца як хуткасная машына, падскоквае на краях карбокі, удараецца аб цвёрдыя бакі і набірае ходу, праз увесь кузаў яблык нясецца. І ў гэтую хвіліну, здараецца неверагоднае. Машына нахаду наязджае на камень, уся ўздрыквае, і адкрываецца заднія дверцы. Менавіта ў іх напоўным хаду вылятае яблык, і разбіваецца аб шашу. Далей яго давяць розныя грузавікі сваімі вялікімі коламі. Ксю не мажа нават паварушыцца, усе замерла. Яблык прапаў, і быў растаптаны. Усё унутры абарвалося. Ксю пачала ціхенька плакаць, яна не ведала дзе знайсці моцы, каб распавесці пра гэта маме і тате. Усё жыццё праляцела ў яе вачах. І тут яна пачула маленечкі піска плач: Дапамігіце мне выбрацца адсюль. Дапамагіце выбрацца адсюль. ! Ксю не магла зразумець, хто ж гэта там плача. І адкуль трэба выбрацца. А потым, аказалася, што ў самай верхней каробцы, там дзе толькі пачыналася горка. Была шчыліна, куды адразу і правалілася наша мышка Лю. І трохі там захрясла. Якая была шчаслівая Ксю. Як усё добра абышлося. Яна пабегла хутчэй выцягваць сваю сястрычку. І дала ёй свой кавалак сыру. А потым, яны селі і чыталі кніжкі, Лю проста глядзела, а Ксю ўжо магла чытаць пра сябе, а не ў голас. Вось так, добра скончыўся іх дзень. І Ксю надоўга запомніла, як яна любіць сваю сястрычку. А грузавік ехаў далей, і заўтра мы даведаемся пра новыя прыгоды нашых…

Мышкі Ксю і Лю - Глава 1: Ад'езд

Аднойчы, ў доме вялікай мышынай сям'і гаспадар завёй страшнага ката. І 1гэты кот, пачаў паляваць на мышак. Ім прыходзілася бегаць паміж сваімі норкамі, здабываць ежу і ўсё гэта было вельмі небяспечна. У той час у нашай сям'і мышэй, нарадзілася два маленькіх мышкі. Адна была больш дарослая, гэта была Мышка Ксю, і яшчэ зусім маленечкая Мышка Лю. Папа і мама мышы, ва ўсё рыхтавалі норку, і рабілі запасы сыру, мяса і розных смачняшак для сваіх маленькіх мышак. Але, гэты сраны кот. Дабраўся да іх норкі, і вычарпаў усе запасы. Заставацца ў гэтым доме, 90было небяспечна. Таму мама і папа мышы, вырашылі шукаць сабе новы дом. Яны знайшлі маленечкую машынку на калёсіках, пагрузілі туды свае пажыткі, на заднія сядзенні прышчапілі маленечкі мышачак. І рушылі прям з горкі дома, ўніх па вуліцы. У нейкія моманты ім прыходзілася штурхаць сваю маленькую машынку, каб перасягнуць за бугор. Але калі яны выйшлі на вялікую шашу. То змаглі прыдумаць хітры план. Вялікая машына людзей, стаяла на маркінгу. І не доўга думая, тата прапанваў прывязаць іх малеьнкую машыну да трубы вялікай машыны, каб не трэба было штурхаць, і можна было ехаць на ўсёй хуткасці. Маленькія мышаняты крычалі ЎРА! І папа сіяў ад радасці, што ў яго выйшла такая цудоўная ідэя. Але маме мышы, гэта было не да спадобы. Яна ведала, знаёмую сям'ю, якая такім чынам загінула, бо хуткасць людзкой машыны, вельмі вялікая для маленечкай пластыкавай машынкі мышак. І ў яе з'явіўся новы план. Як вы лічаце які? Яна паказала, на вялікую грузавую машыну, якая стаяла каля гуртоўні. Багажнік гэтай машыны, быў адкрыты. А людзі занасілі ў яе розную смачную гародніну. Не доўга думаючы, яны ўкацілі ў гэтую вялізарную машыну, свой маленькі аўто. Схаваліся за бульбай і прытаіліся. Якая кругасветная вандроўка чакала іх? Куды паедзе гэтая машына? Адказаў на гэтыя пытанні пакуль не было. Але, радасць ад таго што ў машыне было шмат ежы, перапаўняла ўсю сям'ю. Яны нават вырашылі што гэта такі дом-сталовая-на-колах. Папа мыш быў вельмі задаволены, што яму не трэба будзе гатаваць. А можна проста есці. І яны адправіліся ў дарогу. Далёка ад іх першага дому, дзе засталіся іх бабулькі і дзядулькі мышы. Яны ехалі верачы ў тое, што наперадзе іх чакаюць цікавыя прыгоды, добрыя сябры і вяселыя часы. Але, ў той жа дзень, калі яны выехалі, машына зламалася. Нешта ў правадах захрасла, сказаў кіроўца. Ён быў разгублены, і не ведаў што рабіць. Сувязі ў тым лесе, дзё машына спынілася - не было. І ён вырашыў пайсці па дапамогу. Нельга было губляць, шмат часу, бо прадукты маглі спорціцца. Сямейка мышак, вельмі расхавалявалася. Бо калі, машыну не змогуць пачыцніць, то прыйдзецца перакласці ўсю ежу ў іншую машыну, а там іх маглі б убачыць. Гэта было небяспечна. Маленькія мышаняткі Ксю і Лю, вырашылі зрабіць нараду. Бацькоў да гэтай нарады яны не запрашалі, бо справа была сакрэтная. Мышка Лю, ўзгадала як аднойчы, тата спрабаваў пачыніць пральную машыну. І што праблема была ў згарэўшым двігацеле. Алеж калі тата кранаў патрэбныя правады, усё пачынала працаваць. Ксю прыкінула сваімі мазгамі мышынымі, і сказала - а гэта добрая думка. Я ведаю, як дапамагчы нашаму кіроўцу. Мы маленькія мышкі, і лёгка можам пралезці пад капот машыны, возьмем толькі маленькі ліхтарык, можа мы знойдзем дзе адарваўся провад? І яны зусім ціхенька, робячы выгляд што яны спяць, папаўзлі да рухавіка машыны. Залезлі ўнутар праз замочную шчыліну. Пралазіць было вельмі цяжка. Ухты, якая яна аказалася брудная ўнутры, гэтая машына. І ўжо праз колькі хвіліны, нашы шэрыя мышкі, сталі чорнымі. Спачатку яны трапілі на вялікія гарачыя трубы. Гэтыя трубы шлі ад рухавіка. І па ім бачна адыходзіла гарачае паветра, якое вырабляецца, ад таго што паліва зрагае ў маторы. Прыйшлося нават прабегчыся, каб не апячыся. Потым яны трапілі на добрую халодную частку пластыка з вадой, паха нейкага адыкалона. Гэта была амывайка, якой мылі вокны. А там, убачыўся вялікі куб. З якога ішлі правады. Хм, падумалі мышкі, тое што нам патрэбна. скок да скок, і вось яны ўжо забраліся на гладкую прастору. І потым, мышка Лю, ўзяла два правады і яе як шарахне тока. Вочы ў яе вылезле, яна як заарэ, пальцы ўсе забалелі. Мышка Ксю пачала араць, ратуйце маю сястру дурніцу. Яна зноў ўлезла ў токіш. Ах ты балда. Ты што, не ведаеш, што нельга чапаць правады лапкі. Памятаеш, як цябе ў дзяцінстве шарахнула? БАцькі тады ледзь са страху не памерлі, думалі што табе ўжо каюк. Мышка Ксю, была падрыхтаваная. Таму што глядзела фільм, пра дурную малпу, якая ўлезла ў токіш. Нажаль, тая дурная малма памерла, і ўсе плакалі. Ксю ведала, як трэба працаваць з правадамі. Яна апранула разінавыя пяльчаткі, якія зрабіла з маленькага напальчніка. Бо ток не праходзіць, праз разінавыя пяльчаткі, і так значна бяспечней. Лю зрабіла, такжа. І яны нырнулі ў гэтыя правады. Правады былі розных колераў. І не біліся токам. Як вы лічыце чаму? У кожнага провада, які з металу, ёсць адзенне. Звычайна яна называецца ізаляцыя. Розных колераў, і робіць провад бяспечным, праз яго тады не б'е токіш. А Лю кранула правады без адзення. Таму яны яе і ўжалілі токішам. Зараз яна ведала, што дакранацца можна толькі да апранутых правадоў і калі бацькі дазваляюць. Але бацькоў блізка не было, і яны скакалі як дурні па гэтых правадах. І тут ужо токіш ужаліў Ксю. У адным месцы адзення провада, была нейкая дзірка. А провад быў надламаны. З яго білі іскры. І трохі ванялі праводкай. Гэта пах палёнага пластыку. Укус быў не моцны, і Ксю адразу здагадалася, што менавіта гэты провад трэба пачаніць, бо ён абарваўся. Але перад імі была складаная задача. Як пачаніць провад, калі ён б'ецца токам? Паспрабавалі пяльчаткамі - нібы і добра, але вельмі страшна. Тут думка прыйшла да Лю. Яна ўзгадала, як тата калі рамантаваў брамку, то адключаў электрычнасць. Калі яе адключыць, то ўсё становіцца бяспечна. І Лю, пабегла вырубаць электрычнасць у машыне. Ніхто і не ведаў, адкуль яна знала што рабіць. Праз пару хвілін, усё было адключана. І можна было бяспечна займацца правадамі. Спачатку яны перагрызлі той провад і адзенне на ім. Потым схапілі сваімі лапкамі два канцы провада, і туга завязалі ў вузел. Яны навучыліся вязаць вузлы ячшэ дома, калі трэба было рабіць якую небудзь фігню. Провад злучаны, трэба ўключаць электрычнасць. Але Лю забыла дзе і як гэта рабіць. Яны пайшлі шукаць, але праз адну хвіліну пачуўся моцны грукат. Прыйшоў кіроўца. Ён сеў, спрабаваў завесціся, а машына нават і не рыпнулася. Ён вельмі раззлаваўся. Раней хоць была надзея, а зараз зусім не працуе. Адкрыў капот. Плюнуў тры разы. І ўбачыў, што выключана электрычнасць. Ну і цуды. Ён падумаў, што яму адшыбла памяць. Бо хто іншы мог вырубіць пасярод леса электрычнасць пад капотам. Не бядзведзь жа? Ён так і сказаў, хіба гэта зрабіў мішка? Мышкі зарагаталі. Бо зрабіў гэта не мішка, а мышкі. Мужык уключыў электрычнасць і спрабаваў завесціся. Машына загудзела як новая. Шчаслівы кіроўца плясаў ад радасці. Усё само сабой пачыніліся! Ура!!! Едзем далей! Пакуль ён скакаў, мышкі Лю і Ксю перабраліся да бацькоў у кузаў. І рабілі выгляд што спяць. Мама і Папа мыш. былі вельмі радыя, што машына пачыніліся. Яны і не здагадваліся, што гэта зрабілі іх маленечкія дзеткі. У заўтрашняй серыі, мы даведаемся куды едзе машына, і пра новыя прыгоды Ксю і…

Дзень 1 без інтэрнэту - дафамін ад псіхатэрапіі, скрыпка на світанку і размова пра цуды.

3:30 Успышкі святла і грукат. Не ў першы раз, адзін і той жа час. Даша просіць закрыць вакно. Мне патрэбен час, каб зарыентавацца ў прасторы. Завісаю перад вакном, даўгачаканая прахалода - прыгожая маланка і моцны дождж, надыхацца бы. Прачынаюся, прыходжу ў сябе. Ломка. 4 гадзіны таму я зышоў з інтэрнэта да канца лета. Заблочыў усе соцсеткі і мессенджеры. Пакінуў толькі сакрэтны для кліентаў, бацькоў і Дашы. Хачу, чаго небудзь новенькага і цікавага. Механічна правяраю тэлефон. Асалода расцякаецца па целу. Кліент напісаў пра свае думкі. Дакінуў мне дафаміна, праз маленькую шчылінку. І вось я ўжо бадзёры. Пераходжу з крышкі ўнітаза да ноўта, каб напісаць нататку. Бо ўсё вакол і ўнутры мяне палыхае святлом і грукатам. Як магу я дапамагчы чалавеку, ад якога адмовіліся іншыя псіхатэрапеўты? На што я разлічваю? Як высока заходжу ў сваіх марах, і це не прыйдзецца ляцець долу разбіваючыся аб рэальнасць? Супакойваю сябе: "Я проста суразмоўца". Але прадчуваю, што ўсё значна складаней, чым я магу сабе пра гэта ўяўляць. Свой дафамін я атрымаў. Цікава, колькі грошай перавесці кліенту за маё задавальненне? Колькі чалавек на свеце, гатовыя былі бы плаціць, каб стаць важнымі ў жыцці іншых людзей? Каб ім давяралі нешта сакравеннае, чаго не могуць сказаць нікому іншаму? Мне падаецца, я забіраю свой асноўны ганарар ад працы, менавіта праз гэты стан. Я сцвярджаю сваю постаць і яе значэнне ў гэтым свеце, праз адчуванне маёй адметнасці. Праз вобраз чалавека, якому хочацца давяраць. Завіс над гэтай апошняй фразай, пераглядаю, думаю. Што падумаюць людзі якія будуць чытаць? Як гэтыя словы будуць зразуметы, маімі кліентамі? Ці не страчу я іх давер? Напэўна, я не лічу сябе чалавекам, якому можна давяраць. Вярнуўся ў ложак. А за вакном ужо святлей. Навальніца сціхла ў імгненне. Трэба спаць. Нейкія гукі з дзіцячага пакою. Падымаюся. Люба ўткнулася ў сцяну. Паправіў яе. Апрануў майку-шорты і выперся на вуліцу. Цёпла. Яшчэ трохі капае. Няма мэты куды ісці. Проста іду. Чую гукі скрыпкі. Нейкая зусім адчайная і сумная гісторыя. Падыходжу ў упор. Гэта рыпанне рэкламнага сцягу каля Брыко. Якое яно мілагучнае сёння. Машына праехала. А я іду, прадчуваючы магчымыя прыгоды. Але не душы. Вось невялічкія могілкі ў парку. Зайду. У парку ідзе дождж. Тыя кроплі, што затрымаліся на лісцях дрэў валяцца ўніз ад парываў ветру. Што адбудзецца? Куды я іду? Які сігнал ад Бога, змагу разглядзець гэтым разам? Ці можна было б яго адчуць не выходзячы з ложку? Ах, ведаў што лава мокрая. Хаця на гэтае і разлічваў. Зараз мокрая жопа. Ці гэта сігнал? Не, але вельмі хочацца. Вельмі хочацца дакрануцца, да чагосьці невымоўнага. Разарваць матэральнасць гэтага свету, прабіцца да жыцця. Выходжу з парку. Дзве басаногія жанчыны машуць таксісту. Іду дадому. - Папа, чаму фея не забрала мой сёняшні ліст? Узгадваю свае думкі за апошні тыдзень, наконт феі і дзеда мароза. Узгадваю як шчаслівыя дзеці ўрываліся раней ў пакой з крыкамі: "Ура, ад феі падарунак! Ад феі ліст!" А я безэмацыйна адказваў: "Добра. Цудоўна. Пакажы, што там яна вам прынесла?" Як можна, з каменным тварам рэагаваць на цуд гэтага жыцця?!!! Добра яшчэ, што не сімуляваў захапленне і здзіўленне! Гэта ж найвялікшае спаганнене цудаў, чуючы пра цуд - згаджацца і не рыпацца з месца. Нават не ўяўляю, як гэтая бацькоўская рэакцыя можа ўмяшчацца ў сэрцы дзіцёнка. Доўгае маўчанне, выдыхаю і нарэшце я вырашаюся. - Ксюша, фея гэта я. Ксюша ціха плача, па яе шчацэ цячэ слязінка суму і крыўды. Яна нібы і ведала, што гэта я. Але мела надзею. Ах як жа ёй і мне хочацца, каб былі сапраўдныя цуды. Каб містычнае, разрывала сумны свет матэрыалізму. Мы абняліся і ціха плакалі. А потым доўга разважалі, як жа нам з ёй знайсці сапраўдныя…

На шляху да без'інтэрнэтавага жыцця

Думка пра тое, што праз 4 дні я выдзярну сябе з сеткі, мяне натхняе. Цікавасць і страх, ад нечага новага акрыяе. Я з смакам займаюся адключэннем сябе ад розных актыўнасцей. Даведаўся як ва ўсіх менеджарах і на пошце зрабіць аўтаматычныя адказы, пра тое, што я афлайн і калі я вярнуся. Раніца задалася добра. Прачнуўся а пятай і пайшоў на сцежку. З учорашняга дня пачаў марыць пра непрамакальную надуўную торбу для рэчаў. Каб скласці ў яе абутак, адзенне, тэлефон. Пераплыць на іншы бок возера і пашпацыраваць далей. Торбы ў мяне такой няма, але захацеў купнуцца. Нават адплыў трохі далей ад берага. Было вельмі няёмка, калі бліжэй да сярэдзіны возера нейкія водарасці пачалі казытаць жывот. Адразу перадумаў кудысьці пераплываць. Пра надуўную торбу ўжо не мару. А потым завіс па справах у кампе на ўвесь дзень. Адчуваў нейкае расчараванне, што прыходзіцца ў ім сядзець. Дзецям наабяцаў з тры кораба на сёння, а па сутнасці толькі крычаў з пакою: "Хутка прыйду, амаль дарабіў". Добрая нота, што ўвечары ўжо цалкам усёй сям'ёй паехалі на возера + пікнік. Калі падсумаваць, то атрымаецца мокра-цёплае-чытанне-кніг-пад-радасныя-крыкі-дзяцей-і-плёсканне. Заўтра едзем на поўнач, купацца ў салёнай…

☀️ 50 дзён лета, без інтэрнэту.

Я Косця, у маім жыцці ёсць жонка Даша і дзве дачкі Ксюша і Люба. Мы жывем разам, але я доўгі час быў IT-гастэрбайтерам. Чалавекам, які знаходзячыся ў адной фізічнай прасторы з сваімі блізкімі, адсутнічаў ментальна. І вось прыйшло лета: - ад світанку да заходу сонца амаль 17 гадзін - зусім блізка, каля мяне мае любімыя - і ўсе ўмовы каб быць з імі тут і зараз А лета скончыцца, і я вярнуся ў інтэрнэт. І буду далей рабіць праекты, праводзіць актыўнасці, набіраць новыя групы, пісаць публікацыі. Усяму свой час. Мой чэлендж стартуе праз 5 дзён, таму, калі маеце да мяне якія справы, пішыце хутчэй. Я як раз зараз планую закрыць незакрытае. P.S. Я не ў якім разе не адмяняю ўжо ідучыя групы "крызіс светапогляду", "мае пачуцці ў эміграцыі", "мастэрмайнд для коўчей". Гэтыя астраўкі маёй інтэрнэт прысутнасці са мной у запланаваны…

Гістарычны футбол

Тры гады таму гралі ў футбол ва Ўкраіне камандай бяздомных супраць каманды братчыкаў. Каманда бяздомных мужыкоў і дзядоў, трохі кульгавых і пахучых са мной разам выйграла ў маладых хлапчукоў брацтва. Напэўна тады, я вырашыў, што гэтая група мне бліжэй за…

Смецце

З Любай у парке робім домік каля дрэва. - Люба, навошта цягнеш гэтае смецце? - Гэта не смецце, гэта сок (на банку зпад піва). Да і ўвогуле папа, смецце бывае добрае для гульні. Нацягаўшы шмат усякага, кажа: “Ну вось і добра! Як…

Эфектыўнае жыццё

Новы для мяне погляд на эфектыўнае жыццё. Можа быць, людзі якія дасягаюць эфектыўнасці, сістэмнасці, вынікаў - хакаюць жыццё. Знаходзяць падыход, у якім заглушаюць для сябе адчуванне бессэнсоўнасці таго, што адбываецца ў гэтым свеце. Можна сказаць ламаюць антэну. Уключаюць адзіную знаёмую песню грамчэй. А сігнал усё роўна ідзе. І не дае пакою чалавечай…

Душа прагне большага!

Наколькі каштоўны станы, калі ўсё страчвае сэнс. Калі мэты, дзеянні, якасці і планаванне - здаецца пустым месцам. Калі хочацца адключыцца ад інтэрнэту і пабыць без соцыўма. Пабыць, каб штосьці адчуць і зразумець. Каб нібы прышвартаваць каяк да берага, і паўглядацца ў карты мясцовасці. Лепш зразумець, так а ці туды нас нясе рака? Куды ўвогуле нас усіх нясе? Наколькі нашае веславанне ўплывае на маршрут? Ці плынь настолькі моцная, што ўсе барахтанні - гэта проста імітацыя і самаўнушэнне? І ці магчыма сапраўды выйсці на бераг? Астатнія та імкліва нясуцца, час ідзе, спыняючыся на беразе - губляеш час. Сёння дзень, калі я адчуў сваю немач, слабасць, памылковасць і недасканаласць. Сваю віну. Віну якая не цісне, але якая вяртае мяне да маёй чалавечнасці. Словы, тэкста, канцэпцыі, сэнсы - гэта ўсё мова. Можна круціцца ў ёй колькі заўгодна. Гэта ўсё нібы як паралельны сусвет, які мала дзе звязаны з рэальным жыццём. Вось зараз, у гэтым падаўленым, спыніўшымся стане адчуваю сябе жывым. Адчуваю сябе дакранаючымся да чагосьці трагічнага. Смакую гэта. Цяжка разабрацца, што ўнутры. Нібы прасветам і надзеяй - душа прагне…

Домік з дошак

Будаваць з дзецьмі дом з дошак? - Ці гэтага я хачу? - Што ў гэтым жыццёвага? У гэтым будзе жыццё, бо менавіта гэта адгукаецца мне з дзяцінства. Менавіта пра будаванне машыны з дошак я марыў. Шліфаваць і пілаваць дошкі давала мне столькі натхнення і радасці. А потым спрабаваць збіваць іх паміж сабой. Гэта дотык да чагосьці сур'ёзнага і сапраўднага. Дотык да радасці. Дотык да дзядулі які займаўся ўсім гэтым са мной. Заўтра з дзецьмі паедзем шукаць дошкі. Астатняга хапае. І будзем будаваць нейкія домікі для іх цацак. А можа проста пілаваць, пілаваць, пілаваць, і біць, біць,…

Калі спаць?

Я вельмі люблю світанак (зараз у Польшчы а 4 раніцы) Мне прыемна шпацыраваць з Дашай перад сном і не спяшацца засыпаць. Каліж спаць? Усё правільна - спаць ў…

Адпачынак - абнуляе жыццё.

Разумею, жыццё працягваецца, нават калі з яго выпадаю. Магу адмовіцца ад непатрэбных актыўнасцей пры…

Што для мяне прыгажосць?

Што для мяне прыгажосць? Эстэтыка ці духоўнасць? Імкнуся асэнсоўваць і адчуваць розніцу. Вось аблокі і сонейка бываюць для мяне досведам Божага кранання струн маёй…

Грэх - промах міма мэты

У перакладзе з дрэўнегрэцкай «ГРЭХ», гэта «промах міма мэты». Заклікі - “не грашыць”, “перастаць грашыць” часта трансліруюцца і распазнаюцца як спыненне дзеянняў. Але каб трапіць у мэту, трэба дзейнічаць. Трэба “не перастаць грашыць”, а пачаць “трапляць у мэту”. Набліжацца да дзеянняў, якія будуць прыводзіць вас да жаданага, а не ўводзіць ад…