Гітара
Калі вучыўся ў школе, то неяк знайшоў папіну гітару. Яна была так сабе, струны хутка выходзілі з ладу. Папа граў на ёй толькі адну мелодыю. Алеж я знайшоў песеннік Віктара Цоя, накіраваўся да майго сябра Паўла. Вось мы з ім і брынькалі на гітары паў дні, спрабуючы спяваць песні якія раней і не чулі. Тэксты та ўвогуле добрыя. Потым яшчэ, тое сёё спрабавалі і забылася. Прайшло колькі там год. Я пачаў хадзіць на канцэрты беларускіх рок музыкаў. Паступіў у ліцэй БДУ. І зноў узгадалася прага да гітары, мы з Сяржуком і Лёшай запісаліся на курс класічнай гітары. Я адсканаваў ноты, мяне навучылі правільна трымаць гітару... І праз пару месяцаў я мог па нотах сыграць вывучуную мной прыгожую класічную мелодыю. Нажаль гэтыя ноты некуды зніклі. ... З тых часоў мінула 20 год. І адзінае, што я час ад часу мог граць, была Грамадзянская Абарона "Усё ідзе па плану". ... І вось тут у Польшчы, мабыць год таму я задаўся пытаннем: А чаму б і не? Знайшлі не новую гітару на olx , з'ездзілі ў нейкая сяло за 20 км і справа пайшла.
На пачатку я ўзгадаў усё што граў раней, акрамя той класічнай нотнай мелодыі. А потым, гітара стала нашай сямейнай справай. Распачынаем звычайна з НРМ "Простыя словы" - усе добра ведаюць словы, таму і спяваем разам. Пасля я адбіваюся ад дзяцей, якім мая гітара спатрэбілася вось менавіта зараз, калі я сабраўся на ёй паграць. Далей у рознай паслядоўнасці Scorpions (You and I, The wind of Change), Coldplay (A Sky Full Of Stars), Oкефн Эльзи (рознае), NRM (рознае), Imagen Dragons (для Дашы), ну і бывае скончваем рознымі спевамі з Disney казак. А калі нікога няма, то я ўзгадваю Nirvanu, Цоя, Арыю. Аднойчы нават вырашыў узгадаць Сектар Газа і КІШ, алеж аднаго разу хапіла.
Вось яна, яшчэ адна любоў у эміграцыі...