Голас Сумлення
Сумленне... па-беларуску гучыць неяк па іншаму, чым варыянт па-руску - “Совесть". Вось я хацеў напісаць менавіта пра "Совесть".
Мой шлях да пошука свайго глыбіннага Жадання, прайшоў праз цікавую справу. Трэба было паставіць знак пытання перад усімі Жаданнямі больш мелкага калібра майго жыцця. І пасля гэтых пытанняў, раскрывалася, што тоё сёё (а насамрэч шмат усяго) было не маімі жаданнямі. З той пары я пачаў думаць і пра "Совесть". Вось бываюць сітуацыі калі яна грызе, таму што ў сітуацыі выбару завісаеш над тым як і што зрабіць. Бывае відавочны выбар, а бывае зусім не відавочны. І карані "совести" могуць ляжаць не ў нас, а ў нашым выхаванні і нормах грамадзтва. А гэта не тыя рэчы, якім трэба давяраць без крытычнага на іх погляду. Атрымоўваецца, што і паступаць па сумленню не значыць гарантавана зрабіць добра. А калі ў вашай супольнасці было прынята забіваць іншадумцаў, а тым у каго не хапала для гэтага храбрасці - падвяргаліся крытыке, і адчувалі пачуццё віны. Прасілі прабачэнне за сваю мягкацеласць. Вось у іх сумленне заўсёды падказвае ім, ты можаш не ляніся, ідзі забівай. А з іншага боку, іншы голас будзе казаць за жыццё. Ці там скрадзі ў багатых і аддай бедным. Пакладзі ўсё сваё жыццё дзеля блізкіх людзей. Выгадай грошы для сям'і ці аддай усё незнаемцам. І будзе мальтыхаць тую "совесть" і нас разам з ёю. Павінна быць над ёй штосьці большае, грунтоўнее і разумнее.
Алеж тая добрая справа, якую робіць "совесть", гэта магчымасць дазнацца пра сябе больш. Што за галасы, што за версіі мяне ў гэтым дыялоге? Чаго яны хацяць, і як яны ўва мне сфармаваліся?
Дзякуй а.Вячеславу Рубскаму за яго разважанні на гэты конт.