Гульні - сэнсы?
Поўная сканцэнтраванасць, адмежаванасць ад атачэння, уся ўвага на галоўным. І так напрацягу некалькіх гадзін. Пражываецца, перажываецца, асэнсоўваецца. Стан з якога немагчыма выйсці. Любыя заходы ў гэтую сканцэнтраваную зону, вызываюць кучу абурэнне і прыказ не перашкаджаць. - Так грае Люба (4 гады).
Я атрымоўваю неверагодную асалоду, калі бачу як Люба грае ў ралевыя гульні. Увесь вонкавы свет для яе перастае быць. Усе сэнсы сканцэнтраваны тут і зараз, у гэтай жыццёвай гульні. Усё гэта вельмі сур'езна.
Мне здаецца і я граў з поўным захапленнем без магчымасці спыніцца, спачатку ў дзяцінстве, потым ў студэнцтве, а потым і калі стварыў сваю кампанію. Мы таксама прыдумлялі сцэнарый, дзялілі ролі, і гралі ад усёй душы. І я вельмі злаваўся калі хто-небудзь з рэальнага света ўрываўся ў нашу гульню, і пачынаў перашкаджаць, вяртаючы нас у рэаліі бізнэсу.
У штож я гуляю зараз?
Вось зараз дапішу, і пачну чытаць кніжку "Games People Play", якая не так даўно да мяне прыехала.