Мае перажыванні перашкаджаюць працаваць
З апошняй тэкставай нататкі прайшло больш за 2 тыдні.
Гэта быў няпросты час. Даша з'язджала. Я не пісаў рэфлексію ўвечары.
Гэтыя а можа яшчэ якія абставіны выліліся ў тое, што я згубіў магчымасць чуць іншых людзей. Чуць іх болі і патрэбы. Я быў вельмі засяроджаны на пражыванні сваіх эмацыйных станаў, якія не мелі выхаду і бурлілі ўва мне. Атрымоўваецца, што прыходзячы да мяне за падтрымкай у гэты час, вы маглі сутыкнуцца з тым, што я вас не чуў. Хутка закіпаў і пачынаў нястрымана распавядаць пра сябе. Пра маё жыццё, мае турботы і перажыванні, выгаворваўся ва ўсю. Вы праходзілі да мяне за падтрымкай, а я цягнуў коўдру на сябе.
Зараз узгадалася гэтае добрае правіла, што на кожных 2 сесіі пачатковага тэрапеўта, патрэбна 1 сесія для яго самога каб усё пражыць і прагаварыць. Вось раней, я да гэтага правіла сур'ёзна не ставіўся. Зараз буду сур'ёзней падыходзіць да свайго ўласнага стану, да сваіх уласных перажыванняў.
Яшчэ я плакаў на мінулым тыдні. Было больна і крыўдна. Алеж гэта дробязі. Мая мэта стаць больш адчувальным, вяртаць да сябе сваю дзіцячую ўспрымальнасць і вастрыню пачуццяў, паціху рухаецца наперад. Я рады. Ужо я не саромеюся сваіх слёз, як гэта было ў юнацтве. Яны мне не перашкаджаюць і я іх не пазбягаю. Гэтыя слёзы, гэта крок на перад да сапраўды глыбокіх і тонкіх узаемаадносін, дзе ўжо не патрэбныя тыя абароны, тыя непранікальныя сцены.
Ааа, яшчэ Ваня ў госці прыязджаў! Было цёпла. Нажаль у каяке яго не пакатаў, і па лесу мала гулялі.