Дачка бацькі свайго
- Ксюша, што ты начапіла сябе на нагу?
- Адчапіся папа, гэта прыгожа.
- Не, давай здымай, бо нага адваліцца.
Наступнай раніцай у садок едзем на машыне. Калі ідзем ад машыны, час ад часу прыходзіцца спыняцца і несці Ксюшу. Нагу расціраць не дае. Ёй вельмі баліць. Бачу як яна хоча маей пяшчоты, бо ёй больна. Бура ўнутры мяне не дае мне па-чалавечы пашкадаваць яе. Бо нясе наступствы свайго глупства. Так, сапраўды не сняла я на нач “прыгожай” разінку з шчыкаладкі. Гэты дзень для Ксюшы зусім не задаўся, нага так і не адышла. І яна кавыляла калі я ея забіраў з “зерувкі”. Ксюша плакала, настаўніцы былі вельмі занепакоены, што з ей такое і ці лечыцца гэта. З раздражненнем апраўдываўся і на ломанай польскай спрабаваў патлумачыць пра разінку. Ішлі моўчкі напэўна. Бо сама вінаватая, да яшчэ і бацькі не паслухала з вуснаў якога ліецца ісціна.
Паміж тым у мяне ўвечары падымаецца тэмпература, адчуваю сябе жудасна, усе планы ламаюцца. Забіўшы на ўсё, а сёмай іду спаць. Даша прыносіць мне пітво, дзеці заглядваюць. Пакуль яшчэ не вырубіўся, крычу ў іншы пакой: Нагу парасцірайце!
Засынаю….
Прачынаюся, калі ўсе ўжо спяць. Палашчу горла, раблю гарбату. Кладуся. Мне становіцца вельмі сумна. Хачу каб хтонебудзь мяне пашкадаваў. Гэта асабліва цяжка, бо я разумею, чаму гэта са мной здарылася.
Сёння днём я зноў хадзіў у лес. Нават пабачыў там ліса. А яшчэ сонейка прыгрэла, і я зняў адзін з дзьвух швэдараў. Потым залез у назіральны пункт за птушкамі. Там моцны вецер прадуваў маю галаву, і было неяк холадана. Алеж на адрэналіне, сустрэчы з лісам, усё было не пачым. “Прыгожа”, а астатняе не хвалюе! У захапленні іду да дому, зноў з невялічкім скарбам “пабачыным лісам”.
Па дарозе захажу ў краму за метрам, і разумею, што трэба адзначыць марозевым. Беру маленькае, і хутка з’ядаю каб дзеці не пабачылі. Ну вось і увесь дыягназ.
Так вось ляжу я хачу, каб мяне такога балвана такі хтосьці пашкадаваў, а ўсе спяць. І прашу Бога: Госпадзі, дазволь мне пашкадаваць сябе. Мне стала цёпла, і я адразу ўзгадаў пра сваю дачку. Усім сэрцам мне стала шкада яе. Дачкі бацькі свайго.
Засыпаю з мірам.