ENG БЕЛ РУС

Мышкі Ксю і Лю. Глава 2 - Небяспечны гульні

Дарога ў кузаве заняла яшчэ два дні. Яны добра пад'елі смачныя ягады і брокалі - для Лю, і моркву - для Ксю.

Напэўна прыйшоў час, трохі пазнаеміцца з нашымі мышкамі. Як вы памятаеце Ксю была старэйшая за Лю. Яны моцна адрозніваліся. І ў іх былі свае моцныя бакі. 
Напрыклад, Ксю заўсёды распачынала цікавыя гульні і актыўнасці. Яна вельмі любіла, ствараць новае, прыдумляць, і заахвочваць іншых мышак з сабой гуляцца. Яна з радасцю, шукала і набывала падарункі ўсем сваім знаёмым мышкам, у яе шмат сяброў. І нават мы не можам іх падлічыць. Яна любіла вельмі голасна спяваць, праз гэта яе бацькі баяліся, што іх пачуе кот і хутка з'есці. Ну і любіла яна патанчыць, апранецца ў нейкую паперку якую знойдзе. Абгарнецца коркай банану і скача праз усю норку. 
Хацеліб вы зей пазнаеміцца? Сапраўды, гэта было б вельмі цікава.

А што мы распаведзем вам пра мышку Лю? Яна была іншая. Любіла ўсіх абдымаць. У яе нават была ўлюблёная гульня - зацалункі. Яна насілася за ўсімі пужаючы, што зацалуе іх і заабдымашкае. Усім мышам суседзям гэта вельмі падабалася. Яны парой частавалі мышку Лю рознымі прысмакамі, давалі пагрызць нектарына, бывала яна ела кішоны агурок, памідоры, яблыкі, слівы, печава. Чаго толькі ёй не перападала за яе абыдмашкі і пацалункі. Можна сказаць, яна была здабытчыцай у доме. Але не лічыце што гэта была такая простая і любая мышка. Часам яна ўстраівала сапраўдны перапалох. Асабліва калі прыходзіла да мышы дохтара. Яна хацела там усе перачапаць, паламаць, пакідаць, і ніхто не мог спыніць яе на гэтым шляху. Ох уж і начырванеліся шчочкі мышы мама і таты калі мышка Лю давала сабе поўны разгул. 

Вось мы з вамі і пазнаеміліся з нашымі мышкамі. 

Вяртаемся ў кузаў нашага грузавіка, у якім едзе сям'я мышак.  У гэты час, мыш Тата чытаў сваім дзеткам гісторыю пра лятучых мышэй. Яны хоць і называюцца мышкамі, але моцна адрозніваюцца. Ён чытаў, як яны пралятаюць у паветры з вялікай хуткасцю. 

Мышка Лю, вельмі любіла паўтраць за казкамі і апавяданнямі, і за песнямі. Яна знайшла сабе кавалак нейкага пакету, які прымацавала скотчам да лапак. Ёй падалося, што яна ўжо сапраўдная лятучая мыш. Яна паспрабавала махаць сваімі лапкамі, каб узляцець у гору, але не атрымалася. Тады, яна залезла на самую вялікую каробку, амаль пад столяй грузавіка. І  скокнула ўніз распластаўшы пакецікі і паляцела, каменям уніз. Яна не ведала што падзенне будзе такім больным. Вы ж памятаеце як яе шарахнула токішам, яна заўсёды любіць улезці ў якую небудзь прыгоду, а потым араць на ўсю норку. Так і зараз. Звалілася галавой ўніз. І крычыла, гэта не смешна, гэта вельмі больна. І не магла супакоіцца. Тата і мама, і Ксю падбеглі і пачалі дуць на яе. Яны дулі, плакалі і смяяліся. Ну як так можна, думалі яны, заўсёды кудынебудзь да зваліцца. Лю спачатку вельмі сярдзілася на іх, махала сваім маленечкім кулаком, і плакала. А потым, калі боль прайшоў, пачала рагатаць разам з усімі. Цікава, ці навучыцца мышка Лю, нейкім чынам шкадаваць сябе? Не звалівацца ў розныя дзіркі, не засоўваць у рот абы што, і не біцца галавою аб сцены? Хтоб мог ёй дапамагчы? 

Тата мышка, таксама разаважаў над гэтым пытаннем. І ён падумаў, што мышка Ксю, магла бы стаць добрай настаўніцай для сваёй сястрычкі. Ён сказаў, што будзе плаціць мышке Ксю, па 1 граму сыру, за занятак бяспекай з мышкаю Лю. Ксю абрадвалася, хутка ўсё палічыла і пагадзілася. Праз адну гадзіну, было вырашана пачаць навучанне бяспеке для мышкі Лю.

Першы занятак Ксю прыдмала вельмі просты. Яны вучылаіся падаць. Падаць каб не было больна. Для гэтага, узялі невялічкую каробку, і маленькі матрасік. І пачалі скакаць. Ох і аралі яны ад болю. Цяжка гэта навучыцца падаць без болю. А падаць і скакаць та вельмі хацелася. Бо як можна жыць жыццё, і зусім не падаць. Як можна жыць, жыццё і не жадаць лётаць. Ну ці хацяб хоць трошачкі скакаць уверх.

У Ксю пачало з'яўляцца шмат розных ідэй. Захацелася вучыць Лю пра небяспеку токіша, пра паводзіны ў лесе, маляваць схемы і адпрацоўваць на практыцы.

Эўрыка, закрычала Ксю, і прывалакла ад некуль круглы вялікі яблык. Яны прагрызлі ў яблыке вялікую дзірку, каб мышка Лю магла ў яго залезці. Яна залезла, растапырыла лапкі, А хвост прывязалі да сучка яблака. Яны вырашылі, што калі скакаць у яблыку будзе не больна. А лепш нават не скакаць, а каціцца на вялікай хуткасці. Зрабілі з каробак горку, і пачалі закатваць туды вялікі яблык. На самай вышыні, мышка Ксю вырашыла пакакаць. І яны спынілі гульню. Так заўсёды бывае на самым цікавым месцы. Лю, чакала пакуль Ксю пакакае і вернецца. Не прайшло і 5 хвілін, як яны працягвалі таўкаць яблык на вышыню. Калі яблык баў на самай вялікай вышыні, а ўнізе была проста гарналыжная пропасць. Яны пачалі засоўваць Лю ў яблык. Ксю трымала, Лю засоўвалася. Лю ніколі не баялася засунуцца ў якую небудзь незразумелую штуку. Нешта ў яе зусім адсутнічаў здаровы страх перад небяспекай. А Ксю, ліба прыдумляць новае, і глядзець, што з гэтага выйдзе. Такі яны засунулі Лю ў яблык, прыйшлося праўда, падсунуць галаву каб, не тарчала. Мышка Лю гледзячы ўніз у пропасць, пачала хвалявацца. Бо сапраўды бывае страшна, калі цябе хацяць скінуць з такой вышыні. А Ксю было не спыніць. Яна вельмі хацела, зрабіць запуск ракетнага яблыка з Лю. Лю замацавана ў яблыке, Ксю рыхтуецца штурхнуць яблык у пропасць. Яны пачынаюць абратны адлік. Тры, два, адзін, паляцела!!!! Яблык штурхаецца. З кожнай секундай, яблык набірае ўсё большую хуткасць. Ужо зусім немагчыма разглядзець ці там жывая ўнутры мышка Лю. Яблык нясецца як хуткасная машына, падскоквае на краях карбокі, удараецца аб цвёрдыя бакі і набірае ходу, праз увесь кузаў яблык нясецца. І ў гэтую хвіліну, здараецца неверагоднае. Машына нахаду наязджае на камень, уся ўздрыквае, і адкрываецца заднія дверцы. Менавіта ў іх напоўным хаду вылятае яблык, і разбіваецца аб шашу. Далей яго давяць розныя грузавікі сваімі вялікімі коламі. Ксю не мажа нават паварушыцца, усе замерла. Яблык прапаў, і быў растаптаны. Усё унутры абарвалося. Ксю пачала ціхенька плакаць, яна не ведала дзе знайсці моцы, каб распавесці пра гэта маме і тате. Усё жыццё праляцела ў яе вачах. І тут яна пачула маленечкі піска плач: Дапамігіце мне выбрацца адсюль. Дапамагіце выбрацца адсюль. !
Ксю не магла зразумець, хто ж гэта там плача. І адкуль трэба выбрацца. А потым, аказалася, што ў самай верхней каробцы, там дзе толькі пачыналася горка. Была шчыліна, куды адразу і правалілася наша мышка Лю. І трохі там захрясла. Якая была шчаслівая Ксю. Як усё добра абышлося. Яна пабегла хутчэй выцягваць сваю сястрычку. І дала ёй свой кавалак сыру. А потым, яны селі і чыталі кніжкі, Лю проста глядзела, а Ксю ўжо магла чытаць пра сябе, а не ў голас. Вось так, добра скончыўся іх дзень. І Ксю надоўга запомніла, як яна любіць сваю сястрычку. 

А грузавік ехаў далей, і заўтра мы даведаемся пра новыя прыгоды нашых мышак.