Мышкі Ксю і Лю. Глава 3 - Прыгоды за марозівам
Я злая, я злая, я злая - крычала мышка Лю і не хацела укладывацца. На што яна там злая, не хто не ведаў. Тым часам мышка Ксю, ціхонечка папуківала ў ложку. А Лю так і не супакойвалася. Матузула нешта ў сябе ў ложку, і напорыста крычала - я злая, я злая, я злая.
Усім гэта добра так паднакучыла. І яны паспрабавалі высветліць, штож здарылася з нашай Лю. Яе адказ, усіх вельмі моцна здзівіў. Аказываецца, яна ўкусіла свой маленькі хвосцік. І не тое каб адзін раз. А кожны раз, калі яна яго кусала, ёй было больна, і яна працягвала яго грызці. Не разумеючы, што гэта яе хвост. Ну вось неяк так заблыталася. Спачатку яна яго проста ўдарыла, ён забалеў, і яна падумала правучыць. Што ты тут боўтаешся і баліш. Дала яму лапкай, каб супакоіўся. А ён зноў баліць. Ну і вырашыла, яна яго адкусіць, каб болей не балеў. Сядзіць, грызе, адкусвае, плача і зліцца, што нічога немагчыма зрабіць.
Вы думаеце, гэта глупая мышка Лю? Не паверце, такіх мышак да і людзей, хапае ў гэтым жыцці. Так бывае, што нам штосьці баліць, і мы хочам гэта адарваць і адкінуць падалей. Не заўважаючы, што баліць, тое, што нам сапраўды патрэбна. Так я ведаў такіх мышак, да і людзей. Якія расставаліся са сваімі блізкімі, якіх любілі. Якія адмаўляліся ад сваіх мар, якія іх натхнялі. І ім балела. Балела, што не ўсё так проста. Балела, тое, што было важна. А як вы ведаеце, боль пераносіцца цяжка, асабліва калі не ведаеш, дзеля чаго яна. Так і наша мышка Лю, замест таго каб пашкадаваць свой маленечкі хвосцік, абазлілася на яго і працягвала лупцаваць, кусаць ды пакутваць ад гэтага.
Бедная Лю, сказала мышка Ксю. І схадзіла за пластырам. Пластыр, гэта такая магічная штука. Калі яе наклеіць, то ўвогуле ўсё перастае балець. Зусім зажывае, і выглядае вельмі прыгожа. Мышкі даўно завялі сябе пачку чалавечых пластыраў. Адным пластырам, можна было заклеіць цэлую лапу, ці напрыклад усю галаву. Так і зараз, хвост абматалі пластырам тры разы. Ён стаў такі цяжкі і тоўсты, нібы пятая лапка. Зараз ужо не балела і мышка Лю, з радасцю ўкладывалася спаць.
Мыш Тата, вырашыў распавесці сваім маленечкім мышаняткам, гісторыю нанач. Вось і ты паслухай разам с намі, пра што ён распавёў.
Мышка Тата, сказаў, што аднойчы лятаў на луну. Гэта атрымалася выпадкова. Калі дэлегацыя амерыканцаў залазіла ў касмічны карабель, ён прапаўзаў міма. І на дзіва, яго прывабіла гэтая касмічная ракета. Залезшы па ступеньках, ён азірнуў усё навокал, і не убачыў неякіх рэшткаў ежы. Але была вельмі цікавая каробушка. Яна была здаравенная - прыблізка з лядоўку, толькі значна глыбей. Там свяціла святло і раслі розныя цікавыя расліны. Былі зроблены мініяцюрныя градачкі. Напэўна касманаўты вырашылі перавезці на луну неякія расліны з зямлі. Ну я там і пасяліўся. Каб не быць простым мышам, ён вырашыў дапамагаць касманаўтам. Праполвал гэтыя градкі, падвязваў маленечкія галінкі раслінаў якім было цяжка вырастаць. Даглядаў за ўсім. Ну і зразумела, з'ядаў тое, што валілася на зямлю. Ежы было не так шмат, таму прыходзілася яшчэ трохі грызці розныя правады. Але яны былі вельмі нясмачныя. Аднойчы нават токішам дала. І ва ўсім касмічным караблі знікла святло. Так мы і ляцелі без святла, пакуль капітан карабля не знайшоў, дзе прарваўся провад. Вось тады таце Мышке прыйшлося вельмі цяжка. Шукалі яго ўсе. Напэўна баяліся, што яшчэ штонебудзь прагрызе. І касмічная ракета цалкам зваліцца назад на зямлю. З такой вышыні валіцца, нікому не хацелася. Таму праз два дні пошукаў, прыйшлося ім шукаць іншыя ідэі. Повар на караблі, быў вельмі кемлівы. Ен і прапанаваў, адкаладаць мышке ежы, каб яна не думала грызці правады. Вось тады пачалося не жыццё а проста казка. Еў наш мыш тата з розных касмічных цюбікаў. Ежа выдаўлівалася як зубная паста. Была паста са смакам катлеты, была са смакам банана. А больш за ўсё смакавала паста - марозіва.
Мышкі Ксю і Лю пачалі скакаць ад радасці, і хацець паспрабаваць такой смачнай пасты. Яны нават не далі таце мышке распавясці сваю гісторыю да канца. У іх ужо назрэў план.
Дачакаўшыся пакуль бацькі заснулі, яны пайшлі праз свой тайны ўваход грызці правады ў машыне. Бо калі кіроўца зразумее, што яны ўсё грызуць, то абавязкова дасць ім пасту з марозівам. На той момант, яны і не падумалі, што кіроўца можа даць ім лупца. А лупца была вельмі не смачная, асабліва ад такога вялікага дзядзькі.
Грызці вырашылі зубамі Лю. У яе якраз была дзірка замест аднаго зуба. Туда можна было добра ўставіць провад, а потым пацягнуць Лю і провад адрываўся. Так і варышалі зрабіць. Першы провад які трапіўся ім на шляху быў зялёны. Прымайстрышыся, і паставіўшы Лю дыркай зуба на провад, замкнуўшы яе пастку моцна. Ксю пацягнула яе за ногі. Провад рвануў. І тут адбылося штосьці зусім нечаканае. Уся машына зараўла. Пачала пілікаць, свяціцца, дзвері і вокны то адкрываліся, то закрываліся. Кіроўца не ведаў што рабіць. Яму падалося што наляцелі прывіды. Ён заараў!!! Ратуйце!!!! Калі-ласка, я ўсё аддам!!!! І тут, ён пачуў ледзь чутнае пісканне.... Марозіваааа..... Марозіваааа.....
Ямы прыйшлося недажыраць начатая марозіва. Ён толькі паспеў абгрызці шакалад зверху. І нават усяго два разы лізнуў белую салодкую массу. Сляза скацілася па яго шчацэ. Але так было страшна, а прывіды прасілі Марозіваааа..... Ён засунуў сваё марозіва ў дзірку, адкуль ішоў гук.
Далей прапішчалася дзякуй, і пачалося нейкае хрумстанне... хрумсцелі, і марозіва далей правалівался ў дзірку. У канцы канцоў, з дзіркі выляцела абглоданая палачка. І пачулася задаволенная пісклявая адрыжка.
Гукі і дзверы працягвалі шумець і закрывацца. Тут ужо не вытрымаў кіроўца і зароў! Выключыце гэта!!! Зрабіце як і было!!!
Ксю і Лю не доўга думаючы, пабеглі да таго зялёнага проваду, і завязалі яго. Машына сціхла. Кіроўца быў удзячны, добрым і мірным прывідам, якія так хутка ўсё пачынілі.
Машына рушыла далей. І толькі тады, Ксю і Лю пачулі пісклявыя галасы сваіх бацькоў. Яны прачнуліся ад такога перапалоху, і ўбачылі што мышанятак няма. Зразумела яны спалохаліся. І не ведалі што рабіць. Але, не прайшло і колькі хвілін пасля пачынкі, як мышаняты залезлі назад. Толькі бацькі іх не пазналі адразу. Як вы лічыце чаму? Так сапраўды, клалі спаць яны чысценькіх худзенькім мышанятак, а вярнуліся чорныя таўстапузыя мышыніты! Бацькі нават і спужаліся адразу. Але потым, прызналі сваіх малюпасікіў і зноў паклалі іх спаць.
Ксю і Лю, вырашылі, што яны добра сёння пастараліся, І ім перапала іх цудоўнае і любімае марозіва.