ENG БЕЛ РУС

Мышкі Ксю і Лю. Глава 4 - Лабараторыя

Ааааа, заааралі ў машыне. Мышка Лю застряла ў дзірке, і магла вываліцца навуліцу ў кожную хвіліну. Усе пачалі разбірацца, навошта ты туды палезла. Мы табе казалі, сідзі ціха і не высоўвайся. А яна ўсё крычалаа Ааааа, Аааа Выратуйце мяне!!!!
Першае на выратаванне паспела мышка Ксю. Яна адзіная, магла пралезці ў такую меленечкую дзірку. Яна паўзла за Лю, і пагражала ёй! Што ты блін палезла, хопіць араць, калі не закроеш сваю мышыную пастку вярнуся да бацькоў, а цябе пакіну тут! Мышка Лю пачала махаць рукамі ў знак пратэсту! І канчаткова вывалілася на вуліцу. Добра што хоць кола яе не задавіла. Усе былі ў жахе. Мышка Ксю так спужалася, што забылася трымацца і таксама вывалілася. Бацькі ў слязах паехалі далей, яны больш ніколі не ўбачаць сваіх маленечкіх мышанятак. Ім было вельмі крыўдна, што здарылася такая бязглуздзіца. 

А тым часам мышка Лю і Ксю беглі ва ўсю моц за грузавіком. Але не маглі яго дагнаць, бо ён нёсся з хуткасцю 100 км у гадзіну. Добра хоць, мышка Лю і Ксю знайшлі адна адну. Яны горка плакалі, але вырашылі што трэба рушыць далей, і ў любым выпадку знайсці маму і тату. 

Куды ісці яны не ведалі. Хаця есці ім ужо захацелася, і яны пайшлі да бліжэйшай крамы. Не, не для таго, каб там штонебудзь набыць. Яны былі мышкамі, таму маглі проста есці што валялася на падлозе. Звычайна гэта былі гнілыя ванючыя яблыкі, ці морква. Ці растаптаныя кавалкі хлеба і сыру... Яны ішлі, да крамы як два смаўжа. Калі вы бачылі смаўжэй, то напэўна заўважалі, якія мокрыя сляды цягнуліся за імі. Так і за нашымі мышкамі, мокрыя ручаі слёзак каціліся за іхнім шляхам. Яны шлі і плакалі, навошта мы вываліліся на вуліцу, нам было так добра з бацькамі. Яны марылі вярнуць час назад, каб мышка Лю такі не залазіла ў гэтую незразумелую і гаўняную дзірку. Але як мы ведаем, час немагчыма вярнуць назад. 

І таму, яны шлі па дарозе за грузавіком, праходзячы смачную краму. Крама была вельмі і вельмі дзіўная. Там нічога не прадавалі. А толькі хадзілі людзі, у скафандрах і насілі розныя прабіркі. У цэнтры пакою стаяў вялізарны апарат, які выдаваў неверагодныя гукі. Свяціўся блакітным колерам. Мышка Лю пра ўсё запытвала ў Ксю. Што гэта такое, і што адбываецца. Але ні ў кога не было адказаў, бо гэта была сакрэтная лабараторыя. Унутры апарата, былі розныя хамячкі. Яны былі падключаны рознымі правадамі да вялікай станцыі, і круцілі ўнутры колы па якіх яны бегалі. Але прыглядзеўшыся, Ксю і Лю заўважылі, што яны не бачуць як перасоўваюцца лапкі хамячкоў. Настолькі хутка яны імі перабіралі. Які жах, падумалі нашы мышкі. Гэтыя вялікія вучоныя, сабралі хамячкоў каб рабіць з імі эксперыменты. Бачна што хамякі былі сумныя, і хацелі назад у сваі домікі, да сваіх бацькоў. Але дзень і ноч ім прыходзілася круціць колы. 

Мышка Ксю і Лю, пачалі плакаць шкадуючы хамячкоў. Яны вельмі хацелі, каб тыя выбраліся на волю. Але што рабіць, усе кабінкі ўнутры вялікай машыны былі закрытыя. І тут, яны разам ускокнулі сказаўшы Эўрыка. Адна і таяж думка, праскачыла ў іх галаве. Трэба прагрызці правады! Мышка Лю навастрыла сваю дзірку ў зубах. Яны забраліся ўнутр каробкі, і пачалі засоўваць правады адзін за другім мышке Лю ў дзірку ад зуба. А Ксю захлопвала яе пастку, і цягнула з усяе моцы. Правады лускаліся як арэхі. Мышкі пачуля вілкі перапалох звонку. Усев мітусілся. Была чутна сігналізацыя. Штосьці пачало валіцца зверху. І ў канцы канцоў пачуліся галасы пажарных. 
Яны ўчуялі сваім носам, што пайшоў дым. 

Аааа, зноў небяспека. Трэба выбірацца адсюль, і выцягваць хамякоў. 
Выбраўшыўся вонкі вялікага абсталяванна, яны ўбачылі прыадкрытыя дзверцы кабінак з хамякамі, пачалі забягаць і выцягваць іх наволю адзін за другім. А тым часам, пажарныя выцягвалі людзей. Усе спасалі як маглі. І здаецца, што атрымалася ўсіх уратаваць. Людзі, былі так занепакоены полымям, што зусім забыліся на хамякоў. А хамякі, з хуткасцю молніі выбеглі вонкі памяшкання. Усяго было 10 хамякоў, і звалі іх проста нумарамі ад аднаго да дзесяці. 

Ну што мы тут стаім, вырашылі Ксю і Лю. Трэба ісці далей, у накірунку грузавіка, на якім паехалі бацькі. Але як маленькім мышка, дабрацца так далёка. Яны зноў пачалі плакаць. І тут, узгадалі цікавую штуку. А калі нам, пакласці вылікую каробку, на хамякоў? Можа яны смаглі бы нас адвезці вельмі хутка па той шашы? Хамякі былі рады саслужыць сваім новым сябрам і выратавальнікам. Мышкі ўзяліся за справу. Знайшлі крэйду, вяроўку, картонку і добрыя нажніцы.

Спачатку яны папрасілі стаць хамякоў у два рады па 5 штук з кожнага боку. Абвялі іх алоўкам на картоне. Потым зрабілі адтуліны нажніцамі ў тых месцах. Справа амаль зроблена. Зараз засталося, зацягнуць гэтую картонку, на спіны хамякоў. Яны паднатужыліся і паклалі яе паверх. А потым прывязалі кожныя дзве адтуліны да аднаго хамяка. Атрымаўся плыт на хамяках. Чагосьці нехапае падумала, Лю. Так, сапраўды нехапае ўмацаванняю для нашых мышак. Каб яны маглі не сваліцца з гэтага плыта на вялікай хуткасці, а таксама не хапае стрына, за які можна былоб круціць паказваючы хамякам куды паварочваць. 

Пачалі шукаць, што падышло б для крэслаў. Знайшлі адну кансервную банку, якая яшчэ пахла ванючымі шпротамі. Прабілі ў ёй пару дзірак, і моцна прывязалі да картонкі. Так, зараз яны могуць залезці ў яе, і іх не здуе паветрам. А штож наконт стрына? Чым яны змогуць паварочваць? Што не шукалі, нічога не знайшлося. Вырашылі араць ва ўсю моч. І сказалі хамякам слухаць, калі яны будуць араць Улева, трэба паварочваць улева, калі будуць араць Управа то паварочваць управа. У іншых выпадках, проста бегчы перад сабой. 

Яшчэ было дзве каманды Стой і Бягі.

Усе падрыхтаваліся, мышкі замацаваліся ў кансервнай банцы, і далі першую каманду Бягі!
Хамякі панясліся як ракета. Ніхто не чакаў, што будзе такая хуткасць. У выніку ўсяго, картонку пачала ляцець у паветры як самалет. А хамякі круцілі сваімі лапамі як прапеллеры. Падняўшыся на вышыню елак, яны змаглі ўбачыць у далечыні грузавік. І мышкі пачалі каманадаваць хамякам у які бок ляцець і круціць сваімі нагамі прапеллерамі. З такой хуткасцю яны вельмі добра даганялі грузавік з бацькамі мышак. Не прайшло і 5 хвілін, як яны ўжо былі над самім грузавіком. У нейкі момант, было зразумела, што пара скокаць уніз. Ксю і Лю выбраліся з банкі, і пайшлі па крайю картонкі як сапраўдныя супергероі. Іх амаль здзюваў вецер, а яны дабірался да боку. Зза таго, што яны падыходзілі на бок, то самалет накланяўся ў іх бок. І амаль дастаў да крышы грузавіка. У гэты момант, Ксю скамандавала хамякам каманду СТОЙ! І ўсе яны спыніліся на дахе, зрабіўшы добрую пасадку. Потым, мышкі адвязалі ўсіх хамякоў ад картонкі, і развіталіся з імі. Супер хуткія хамякі як стрэлы разляцеліся па палях з даху грузавіка. А Ксю з Лю, пралезлі ў дзірку даха і зваліліся да бацькоў. Зваліліся яны на мокрую ад слёз падлогу грузавіка. Мама і Тата мышка, усё праплакалі і так сумавалі па сваіх мышанятках. А вось і яны зваліліся з неба ім на галаву. Было шмат радасці і вяселля. Толькі мышка Лю не смагла гэтага заспець, бо вельмі стамілася і пакуль ляцела з картонкі на дах машыны, то паспела заснуць. Калі яна прачнецца, то падумае, што гэта быў усяго толькі яе сон. І вельмі абрадуецца, што яна зноўку са сваімі бацькамі і сястрычкай. 

Машына едзе далей, а нашы мышкі спяць у сваіх ложках.