ENG БЕЛ РУС

Мышкі Ксю і Лю. Глава 5 - Сінія Каменчыкі

Стрэлкі грукалі ва ўсю моц. У машыне была цішыня. Ніхто не спаў. Мышкі Ксю і Лю ляжалі замершы і не рухаючыся. Ім было вельмі страшна. Нейкае блакітнае святло ахапіла ўсё вакол. Ім станавілася яшчэ страшней. Але не глядзечы на ўвесь страх, ім было вельмі і вельмі цікава. Яны накрыліся коўдрамі з галовую, каб хоць неяк не бачыць гэтага святла. Толькі Ксю, выглядала з пад коўдры, і праз бінокль спрабавала разабраць, што ж там адбываецца звонку іх грузавіка. 

Яны пачулі вялікі грохат. Пачалі дрыжаць. Да іх у ложкі прыйшлі Мама і Тата мышы. Абняліся і пачалі спяваць песеньку. "Спіць над лесам аблачынка, засынай мая дзяўчынка .... "
І тут, адчуўся здаравенны выбух. Сіняя святло згасла, і ўсё супакоілася. 

Што гэта было думалі мышкі і іх бацькі? Але ніхто, не агучыў свайго пытання ўслых. Яны ляжалі так доўга, і ад стомы пачалі засынаць. 

Першыя заснулі бацькі. Потым заснула мышка Ксю. І толькі мышка Лю, ніяк не магла заснуць. Яна вырашыла растурхаць Ксю, каб тая таксама прачыналася. Ксю, прачынайся. Мы павінны схадзіць, і праверыць што там здарылася? 

А табе не страшна, запытала яе Ксю? 
- Мне вельмі страшна, еле вельмі хочацца ведаць, што ж там адбылася. 

Памятаеце дзірку, у якую правалілся мышкі ў мінулай Главе. Зараз яны вырашылі наўпрост пралезці праз яе. Скокнуўшы, яны дакрануліся да зямлі. Зямля, надзіва была вельмі цёплая. Можна сказаць гарачая. Адыблося, штосьці неверагоднае. Недалека ад Грузавіка, бачылася 2 вялікія выбаены. Гэта такія круглыя дзіркі ў зямлі, падобныя да кратэраў. Ад іх шоў вялікі гарачы пар. А ўнутры наблюдалася нейкая ціхае ззяне, блакітнага колеру. Вакол гэтага ззяння, хадзілі цікавыя істоты, зусім не падобныя на тых, што звычайна сустракаліся на зямлі. 

Яны свяціліся блакітным, і звонку былі як круглыя мячыкі. 
Мышка Ксю і Лю, вырашылі з імі пазнаеміцца. 
Пшепрошем, сказал Лю. 
Але ім у адказ нічога не прагучала. 

Тады, мышка Лю вырашыла кінуць у іх каменчыкам. Каб яны звярнулі на іх увагу. Узяла каменчык паболей, і шпульнула з усяе моцы. Трапіла у нагу, адной з блакітных асоб. У гэты момант, усе блакітныя асобы спыніліся, і паглядзелі ў бок мышак. Яна пачалі перашэптвацца на незнаёмай мове. 
І ў адзін момант кінуліся на мышак. Ксю і Лю, спужаліся, і спрабавалі ўцячы. Але гэта было немагчыма. Сінія істоты, проста несліся ва ўсю моц. Яны хутка дагналі Ксю і Лю, связалі ім лапкі, і панеслі ў цэнтр блакітных кратэраў. 

Лю, плакала і казала, што больш ніколі не будзе кідацца камянямі. Што яна не думала, што гэта больна, і прасіла - ну калі ласачка адпусціце нас да мамы і таты. 

Іх прынеслі ў цэнтр кратэра, і паставілі ахоўніка, каб ён іх не выпускаў. А самі працягвалі хадзіць, і збіраць часткі блакітных каменчыкаў якія свяціліся. 

Мышка Ксю і Лю, сядзелі ў цэнтры кратэра і паціху спявалі песеньку, якую яны яшчэ гадзінку таму спявалі з бацькамі. Спіць над лесам..... 
І тут пад іх спевы, усе незнаемыя істоты, пачалі танчыць. Яны падымалі ў паветры, бралі адзін аднаго за ручкі і круціліся. Пачыналі свяціцца рознымі колерамі. А потым, як у сапрыўднам бале, перакручваліся і здаецца вельмі радавалія. У гэтым танцы, яны пачалі прыносіць Ксю і Лю тыя маленечкія сінія каменчыкі, якія свяціліся.

Лю, паспрабавала ўзяць адзін каменык сабе ў лапку. І як толькі яна яго дакранулася, то адчула што можа лятаць. Гэта былі каменчыкі, якія робяць жывую істоту, вельмі легкай. Лю падмігнула сваёй сястрычцы, каб яна таксама ўзяла каменчык. Працягваючы спяваць, Ксю і Лю пачалі ўзлятаць у паветра. Яны былі ўсё вышэй і вышэй над кратэрам. А маленькія істоты, сталі зусім як мурашы, іх было ўжо і не разабраць. Завязкі на іх лапах зваліліся, і яны маглі як сапраўдныя птушкі, парыць у прасторы. 

Яны даляцелі да грузавіка, і сваліліся у тыя верхнія дзіркі, як гэта было з хамякамі. Улегліся ў свае ложкі, а магічныя каменчыкі, схавалі ў торбачкі. Каб можна было заўтра палятаць, падумалі яны, і вырашылі ўжо спаць.