ENG БЕЛ РУС

Мышкі Ксю і Лю. Глава 7 - Чароўны чамаданчык

Мышкі паціхоньку храпелі. І тут з першым лучыкам сонейка, а 5 раніцы Ксю прачнулася і пабегла да любінага ложку. Глядзець, што там у яе пад падушкай. Яна не магла паверыць сваім вачам. Залатое свячэнне сыходзіла ад ложка Лю. Ксю не магла стрымацца і закрычала! Ураааа! Урааа! Лю спахвацілася і скокнула з ложка пряма ўверх. Вось гэта да! Наканец! Мы столькі чакалі. Яны ў дваіх прыглядзеліся і падсунуліся бліжэй да залатой скрыні. Форма ў яе была трохі дзіўная, нібы як футляр ад скрыпкі. З ручкай, зробленнай з кракадзілавай скуры. Гэты футляр замыкаўся на ключык, які яны адразу не ўбачылі. Паспрабавалі адкрыць дзіўны чамаданчык, а ён зачынены. Вось так дзіва, трэба шукаць ключ. 

У першую чаргу яны пабеглі шукаць ключ пад падушкай Лю. Усе там праглядзелі, але ключа не знайшлі. Потым пабеглі да ложка Ксю, і там таксама ўсё абшукалі. Яны ўжо амаль згубілі надзею. Праглядалі ўсё на падлозе, пад ложкамі, каля ложкаў, ва ўсіх кутках. Ключа не было. Вось ён чамаданчык, і зусім не адкрываецца. 

Тады, Ксю пайшла за абцугамі. Яны з Лю, схапіліся за абедзве ручкі і спрабавалі адламваць крепеж дзе быў замок на чамаданчыку. Але з віду хліпенькі, ён аказаўся насамрач вельмі цвёрдым і нічога не атрымоўвалася зрабіць. 

Яны падумалі, можа які стары ключ ім дапаможа? Забралі ў кіроўца запасны ключ ад машыны, але ён нават не ўставіўся ў дзірку. Прыйшлося вярнуць. Спрабавалі сунуць палачкай, нічога не атрымоўвалася. Відэлец - проста пагнуўся. Заколка залезла ў замок, а вылезла адтуль у выглядзе чарвяка. 

Тады, яны вырашылі каб мышка Лю, проста прагрызла замок. Усе памятаюць якія ў яе моцныя зубы. Яна адкрыла сваю пасць на ўсю моц. І Ксю зааралааа! Аааа, Ключ! Ключ, я знайшла кключ! І як вы лічыце, дзе быў той чароўны ключ? Ён быў у дзірке ад зуба. Фея, паклала яго бачна ў тое месца дзе раней быў зуб. І Ксю зноў пабегла за абцугамі. Каб дастаць ключ з пасткі Лю. Лю праўда схавалася пад ложак, і проста выняла яго лапкай. Таму не было нічога страшнага. 

Было вельмі цікава, як гэты ключ мог умацавацца ў дзірке ад зуба. Ксю нават разгляда гэта ўсё з лупай і ніяк не магла зразумець. Вырашылі нават прымераць, ці ўставіцца назад за мест зуба. Ён замест зуба не ўставіўся, але машыну так трасянула, што Лю яго праглынула. 

Яны зааралі ў дзве глоткі. Штож мы нарабілі, трэба было хутчэй бегчы адкрываць, а мы яго праглынулі. І зараз невядома як даставаць. Спачатку Лю калаціла сябе па жывату, потым скакала на адным месцы, і спрабавала прасвяціць лямпачкай. Ксю ўзяла абцугі. Лю заарала і пачала бегчы пад свой ложак. 

І ў адзін момант, яны зразумелі. Патрэбен магніт! Ён прыцягне ключ, і можна будзе яго вывесці хутчэй назад праз пастку. У грузавіке былі вялікія магніты. І нашы мышкі ўзяліся за справу. Калі да жывата Лю паднеслі магніт, ты пуп адтапыршчыўся. Ура, мы штосьці знайшлі! А зараз паціху будзем падымаць. Яны ўпарта падымалі штосьці ўверх. Лю сядзела і час ад часу кашляла. Гэта не вельмі прыемна, калі штосьці з жывата падымаецца ў верх. Вельмі падобна на ванітаванні. Але Ксю са сваім магнітам была вельмі блізка да мэты! І вось адкашляваючы, Лю выплюнала дзве вялікія манеты! У мышак ужо не было моцы, яны проста плакалі. Ксю ўзяла абцугі і вырашыла зрабіць Лю аперацыю. А Лю вельмі хутка ўцякла. 

Тады Ксю прыдумала новы план. Ксю вырашыла зрабіць выгляд, што ўсё добра і таму Лю можа прыходзіць. А яна, Ксю, прыгатуе для любы вельмі смачны напой. Ксю ведала, што ёсць рэчы, якія выклікаюць хуткі панос. І Ксю змяшала свежае малако і пракісшую рыбу. Каб Лю не здагадалася, яна дадала туды мёду і папшыкала ўсё духамі. Атрымалася такая ванючая, слізнючая масса. 

Ксю думала, як жа заставіць Лю, гэта ўсё с'есці. І тут, яна ўзгадала, што у іх ёсць затычкі для носа. Калі нос заткнуць, то Лю не зможа пачуць непрыемныя пахі. І нават не распазнае смаку. Гэта была нібу гульня. Калі вы ведаеце - закрый вочы, адкрой рот. 

Ксю сказала Лю, што гэта будзе смачная шакаладзіна. Лю так захацелася. І яна аблізнулася. Але Ксю сказала, што можа даць толькі калі Лю закрые вочы, і затке нос прышчэпкай. Так і атрымалася. Мышка Лю, з заткнутым носам і заплюшчынымі вачыма адкрыла сваю пастку. А Ксю, узяла поўную лыжку і паклала пряма адкрутю пастку! Лю так моцна цокнула зубамі, што перагрызла лыжку. І ледзь не адкусіла лапку Ксю. Вось гэта моц! Вось гэта пашча! Але потым, яна насілася па фургонку і арала! Вады!!! Вады!!! Я хачу выплюнуць гэтую гадасць-фігню!!!! Гэтую какашку! 

Менавіта какашку з Ключом зараз так і чакала Ксю. І вось пабегаўшы і папіўшы, Лю пракрычала - дзе гаршок! Хачу какаць!!! Гэта было святам! Лю наваліла гаршок з горкай. Выцерла попу і пайшла адпачываць. А Ксю, занялася раскопкамі. Яна таксама прычапіла сабе прышчэпку на нос. Узяла палачку і як сапраўды археолаг, адкапвала скарбы. Ёй прыходзілася затрымліваць дыханне, нібы яна нырала ў возера. І вось абрадавалася як толькі можна! Мышка Ксю пракрычала - я яго знайшла!!! Ураааа! І Лю адразу прыбяжала. Яны праўда, ад радасці развярнулі гаршок і трохі выпацкаліся, але якая ўжо разніца, калі ў іх ёсць ключык ад чароўнага чамаданчыку. 

Яны выдвінулі чамаданчык на цэнтр фургона, паставілі яго роўна пасярэдзіне картонкі. Уставілі ключ, павярнулі яго тры разы. Замок шчоўкнуў. А потым шчоўкнуў камень, на які наехал кіроўца. І наш чамадан, з ключом, і картонкай праваліліся ў дзірку машыны. Якую Ксю і Лю ўчора выразалі. 

Лю нырнула за чамаданчыкам. І пакуль яна да яго ляцела, то загадала жаданне, каб ён запрыгнуў назад у фургон, а таксама засунуў туды Лю. Чамаданчык амаль дакрануўся да асвальту як у імгненне, паляцеў назад у дзірку. А Лю следам за ім. 

Вось чароўны чамаданчык і стаў іх цудоўным скарбам. 
Яны схавалі яго ў полку Ксю дзе былі чароўныя каменчыкі. А самі ляглі ў ложкі, каб добра падумаць, менавіта што, яны хацяць загадаць у чамаданчыка. 

Заўтра мы даведаемся пра працяг іх прыгод.