Мышкі Ксю і Лю. Глава 9 - Новыя жаданні
Надыходзіла раніца. Мышкі Ксю і Лю паціху прачнуліся. Яны прачнуліся і замерлі. Чамаданчык стаяў перад імі. Але яны не наважваліся так хутка загадаць новае жаданне. Бо памяталі пра тое, якія могуць быць наступствы. Было гарачае лета. Сонейка ўжо прыпякалі. А мышкі яны вельмі любілі зіму. Снег, санкі, горкі, ялінкі. Гэта была іх любімая пара года. І нават не змаўляючыся адна з другой. Яны громка выкрыкнулі: Хацім каб пайшоў снег! Толькі не так шмат, каб усё засыпалася.
Чамаданчык быў паслухмяны. І зіма пачалася вельмі павольна. Проста пайшоў снег. Але снег нават не паспяваў падаць на зямлю, бо было сонейка і было лета. Мышкі глядзелі на гэтае ўнылае паданне мокрага таючага снегу, і не адчувалі задавальнення. Тады Лю загадала, каб сонейка знікла. Набеглі нейкія моцныя хмары, стала зусім цёмна. Настолькі цёмна што нават невядома падаў снег, ці не. Бо нічога не было бачна. Нейкая гаўня сказала Ксю. Хочацца свята, каб ялінкі свяціліся, міргацелі і ўсёжтакі было цёпла! У гэты момант, ялінкі адна за другой пачалі свяціцца. Толькі нешта ніхто не радаваўся. Бо свяціліся яны ад таго, што загарэліся. Яны гарэлі і ванялі палёным дрэвам, адна за другой. Стала вельмі светла ад гэтага полымя. Але снег зноў пачаў таяць не далятаючы. Тут ужо Лю схапілася за сваю галаву. Трэба срочна тушыць ялінкі, пакуль увесь лес не згарэў. Прашу вызваць самы вялікі з усіх дажджоў на свеце! Вось гэта быў і дождж. Проста нават не дожд, а нейкі кран з якога лілося на ўсё. Іх грузавік хутка ператварыўся спачатку ў лодку, а потым у падводную лодку. Ксю насілася па фаргуну нібы піранья. Яна плавала і выскоквала з вады, спрабуючы зачапіцца зубамі за штонебудзь зверху. Лю нешта там сябе прабурчала і мышкі аказаліся ў кругах, з нарукаўнікамі, затычкамі ў вашых, ластамі і маскамі з трубкамі. Гэтага ўсяго было так шмат, што яны пачалі тануць. Круг не спраўляўся з массай рознага пластыка які на іх начапіўся.
Ксю пракрычала ва ўсю глотку! Хачу каб усё было як раней!
У адно імгненне знік грузавік, лес, снег, а мышкі з чамаданчыкам сядзелі пасярод папаратнікаў. ВАкол іх лёталі і бегалі велізарныя дыназаўры!
Не так раней, не так раней! - закрычалі яны, хацім назад у фургон, але каб не ішоў снег, дождж, і ялінкі не гарэлі. Яны зноў сядзелі ў фургоне нібы толькі прачнуліся. І думалі, што б нам такое загадаць каб было добра. Яшчэ трохі падумаўшы, яны вырашылі, хто хацеліб паесці смачнага сняданку. Каша з сасіскамі, а потым марозіва. І яны громка сказалі гэта!
Праз пару хвілін прыйшоў папа мыш, і паведаміў. Дачушкі - хутчэй на сняданак. Я прыгатаваў вам кашу з сасікамі, а потым будзе марозіва!
Мышкі так і не даведаліся, ці гэта быў чамаданчык, ці проста так супала.