ЖАДАННЕ З ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ
Пошукі сапраўднага вечнага Жадання, якое праходзіць праз усю маю існасць вызываючы мяне да Жыцця.
IT-ташноцікі
Мяне чамусьці пачало ташніць ад IT. Неяк абрыдла. Я і раней успрымаў гэта як нейкую кампутарную гульню толькі з рэальнымі квестамі і на рэальныя грошы. Алеж зараз, пасля ташнаты ў VR, рэальнай дапамозе ChatGPT для бессэнсоўных праектаў, тыдзень спроб наладзіць промтавую размову з Midjourney. Я губляю веру ў IT. Яно вельмі моцна ўцягвае і адрывае мяне ад жыцця, ад людзей, ад самога сябе.
Іллюстрацыя "Унылае кампутарнае гаўно".
Карцінка сгенерына ў Midjourney. Тэкст для промта сгенерен у ChatGPT.
Жыццё і маленькія страхі
Вось Ксюша ноччу кліча цябе Косця, каб ты правёў яе праз цёмны калідор у туалет. Люба залезла на двухпавярховы ложак, ногі яе каля прыступак баўтаюцца, алеж так страшна ёй, што кліча цябе.
Смяючыся і саступаючы іх страху, ідзеш і дапамагаеш. Імкнешся навучыць хадзіць і слазіць, каб наступным разам не баяліся...
І ты такі Косця, маленькі яшчэ, і ты хвалюешся, і ў тваім жыцці страх. І да цябе прыходзіць дапамога, і ад цябя чакаюць, каб ты не баяўся тых дробязяў.
Ну дык і будзем мы, маленькія, адзін аднаму дапамагаць, адзін аднаго аберагаць.
Птушкі пад Грыбом
Усё больш прыціскаюсь да дрэваў
Усё больш адчуваю цяпло
Якое праз птушачны спевы
Маё прасвятляе нутро
Нам трэба яшчэ тут пажыць усім
Удыхаць той жыцця арамат
Што дараць прырода і людзі
Што дарыцца проста за так
Усё скончыцца, чуеш радная
Праз месяц, гады ці той век
І будзе змяненне прыроды
І будзе другі чалавек
І ведаеш, можам баяцца
Што ChatGPT ці дурак
Запусцяць у сусветнай прасторы
Гадзіннік імклівы назад
Мы птушкі, мы звыкліся лётаць
Ад жаху, вайны і грыба
І ў нашым з табою сусвеце
Гняздо то вісіць у крыла
Ляцім ці сідзім
Няма справы
Глядзі...
Набліжаецца грыб...
Ты сцісні руку маю моцна
І будзе ўлюблёны той міг!
Жыццё ў лесе
Сам з сабою
З Богам сустракацца
Лес дае мне моцы
Кожны раз
А жыццё зацягвае зноўку
У кругаверць паўмертвых
Доўгіх фаз...
Што зможам, калі нічога не зможам?
Кёльн
Гнуткімі пяткамі на стальных шыях
Іншая справа, калі шыі не стальныя. Тады здаецца, што правёў сваёй пяткай высокатэхналагічную аперацыю. Дапамог чалавеку ўбачыць жыццё з іншага ракурсу....
Маніпуляцыя Шчырасцю
"Всем привет, вот я и набралась храбрости написать!
Скорее нет, жизнь так прижала, что пришлось выбраться из ракушки.
Да и текст этот пишу не я, а какой-то мужик, друг моего мужа.
И все потому, что я не пишу тексты, а делаю суперские ... "
Я адчуваў вялікую ўзрушанасць, калі я так раскрываў сам сябе (як небачнага аўтара аб'явы) і тых хто такую аб'яву запосціў бы.
Пісаць ад імя дзяўчыны, а потым у самім тэксце прызнаць, што той хто піша гэта мужык, і працягнуць пісаць ад імя дзяўчыны.
Няпраўда ў тэксце раскрыта шчырасцю (гіпер-шчырасцю), і працягваецца няпраўдай.
Гэта ўсё паўстае ў маей галаве, нейкім сумбурам з змяшанымі пачуццямі.
Вось такое ў мяне часта адбываецца. Раней было яшчэ больш.
Гіпер-Шчырасць, яна такая, толькі фармальна шчырасць. Яна пераследуе нешта большае, нешта іншае. Бо гіпер-шчырасць яна не самадастатковая.
Мне здаецца гэта эмацыйны-маніпуляцыйны момант, калі мы кажучы шчыра і вельмі шчыра пераследуем нейкія неагучаныя (а яшчэ лепш у лоб агучаныя рэчы). З гэтага атрымоўваецца нейкае такое варева, якое пераносіць нас у эмацыйную сферу.
Той хто чытае ці чуе звяртае на гэта ўвагу, ён не абаронены перад такімі крокамі, таму што пачынае добра адчуваць той стан, які магчыма адчувае чалавек які пісаў той тэкст, ці кажа тыя ці іншыя рэчы. Ён разумее, што адчуваў бы ён, калі б пісаў ці казаў такое.
І гэта яго ўзрушвае, ён нібы сведка чагосці даволі некамфортнага, чагосьці вартага ўвагі.
І вось я хацеў напісаць, што аўтар ўсяго гэтага не адчувае.
Алеж сваечасова спыніўся і адчуў.
Адчувае, яшчэ як. Гэтае спалучэнне пачуццяў натхняе і дадае энергіі.
Увогуле гіпер-шчырасць, робіла мяне моцным, калі я баяўся быць выкрытым за няпраўду. Ці калі было штосьці, што магло быць раскрыта ўва мне, і што было б вельмі і вельмі балючым. Я імкнуся агучыць гэта праз гіпер-шчырасць і пераставаць баяцца.
Чалавек які не абараняецца і не бяжыць ад страху можа гіпер-шчырасць не выкарыстоўваць. І было б добра жыць, без гэтага надрыва гіпер-шчырасці.
Мне здаецца, я на шляху да гэтага.
Дыктатар унутры мяне
Подых Беларусшчыны
Сёння сустрэў незвычайнага для замежжа беларуса. Такога які будучы не эмігрантам, і не вандраўніком, аказаўся за мяжой. Кіроўца аўтобуса.
Я запытаў пра пароль да вайфая.
А ён так развёў рукамі і сказаў: Няма ніякога пароля.
А потым удакладніў, што і вайфая няма. Алеж калі штосьці вельмі ўж будзе крытычнае, то яны дапамогуць.
Адучалася ў ім цеплыня і адмежаванасць ад палітычных пытанняў. Ён напэўна мае нейкае сваё меркаванне. Алеж жыве, дыхае, ездзіць з аднаго ў другі край. Дапамагае людзям. Ну такі, звычайны, самабытны, цёплы, цудоўны.
І я засумаваў па такім атачэнні. Амаль забыўся, як яно.
А вось сёння адчуў подых Беларусшчыны. Хачу не згубіць гэту частку Беларусі. Хачу захаваць у сваім сэрцы.
90 на дваіх
Я помню добра гэты дзень.
Сказала мама з душа:
Прыйшоў мамент!
Я хваляваўся дужа.
І папа вызваў ёй таксі.
Сабралі сумку хутка.
Усе было вельмі ў тарапях.
І мама знікла ў дзвярах.
А потым помню балявалі.
Сябры ўсё папы прыязджалі.
Сядзелі ў залі, весялілісь.
І ў шахматы са мной сразілісь.
Дакладна помню момант той
Што пасярод вяселля.
Мне класцісь спаць
Пара была.
У маленькім ложку
У спальні.
Вісела радыё
Начнік з уцёнкам
Мы з папаю туды пайшлі.
Я засынаў,
А ён стаяў,
І нешта цёплае казаў.
Я ўсёй істотай адчуваў,
Яго любоў,
І момант той,
Запомніў я.
А потым помню ў цемнаце,
Стаялі пад акенцамі,
Махалі маме хоць её
Амаль і невідаць было.
Дом потым сонцам асвяціўся
І Ваня ў доме аб’явіўся.
І я сяджу і гавару….
Сям’і гісторыю сваю.
Як складана чуць мне пра каханне...
Губляюся, хаваюся, радуюся, алеж не знаходжу сабе мейсца.
Так звычайна бывае, калі вочы ў вочы, чую штосьці вельмі прыемнае і кранаючае.
Так было і ўчора. Даша напісала такі верш: спасылка на верш. І прачытала мне яго вочы ў вочы.
Я заміраю і ледзь стрымліваю тыя бурленні якія ўнутры мяне.
Цяжка падабраць словы, каб апісаць, што ўва мне адбываецца.
Мне здаецца, што я чую тое, чаго не варты. Нібы гэта нейкая памылка.
І вось пройдзе хвіліна, і гэты смачны міраж развееца. Здаецца, што тое не можа быць. Прыемнае не можа быць праўдай. Гэтыя словы вочы ў вочы, нібы робяць мяне голым. Пранізваюць і падсвечваюць, усе мае недасканаласці. Яны крычаць, ім небяспечна цяжка і няўтульна.
І зноў вяртаемся да Шчасця-Быцця. Як цяжка вяртацца да "Самабытнага шчасця-быцця" да найвялікшай каштоўнасці "Ты Чалавек!". Без аглядак на дасягненні, знешнасць, характар ці розум. "Я чалавек!" - і дастаткога з таго. Нішто не зможа даць нам больш за гэта слова. Пачынаючы з гэтага "Я Чалавек" можна Жыць, Любіць і быць любімым, радавацца, шукаць і знаходзіць. І больш нічога не трэба. Ніякіх умоўнасцей, статусаў і параметраў. Гэтага дастаткова, пачынаючы з гэтага можна Жыць!
Скажу Жыццю - Да!
Скажу Каханай - Дзякуй Любая, што ты ёсць!
Што робіць мяне моцнай? (Верш ад Дашы)
Не грошы, што зарабляю
Не дасягненні і выступлення
Не падарожжы
Не развіццё
Не праца
Не код
Не скілы
Не рэчы
І не дыпломы на сцяне
А робіць мяне моцнай тое,
Што я кахаю цябе.
Дзякуй любая мая, што натхняеш любоўю - любоў.
Мне так добра з табой дарагая...
Разглядаем з табой усё навокал
Усё завершыцца ў гэтым сусвеце
____
Мы існуем!
Вось яны, пітаючыся з аднаго вазона. Браты і сёстры адзін аднаму. Прыгожыя і крыху розныя. Хіляцца адіз ад аднаго падалей. Хтосьці сказаў - да сонейка. Алеж не толькі да сонейка. Ім утульная мець прастор для сябе. Мець нейкую бяспечную дыстанцыю і ўнікальнасць. Зусім як людзі. Гэта іх права. І яно не адмяняе любові. Гэта як і на карціны глядзець, не шмат чаго атрымаецца калі ўткнуцца ў іх носам. Так і ў заемаадносінах павінна быць нейкая прастора. Каб дыхаць на полныя грудзі. Каб больш бачыць вакол сябе. І вось яны разам: Крывыя і роўныя, адкрыўшыяся і не, бліжэй і далей да сонейка. Дораць цяпло і радасць нам. Проста таму, што яны ёсць.
Маю надзею, што і мы радуем Бога тым, што мы ёсць. Гэта нашае асноўнае дасягненне і нашая асноўная каштоўнасць. Мы існуем!
Першы госць у маім Царстве
Учора ўвечары, Люба сабрала Ксюшын заплечнік з поўнай упэўненасцю, што заўтра пойдзе ў школу. Прачнулася амаль першая, запатрабавала апранацца, напяліла заплечнік і пайшла з Ксюшай сядаць у машыну, прыехала ў школу павіталася з дырэктаркай. І пайшла назад у машыну. Зноў не прынялі. Алеж абяцалі хутка ўзяць.
А потым я вытаргаваў у Любы прагулку у туманным лесе за йогурт.
А потым яшчэ вытаргаваў залезці ў сматравы домік.
Яна была першай, хто прыйшла і паднялася ў месца якое мне так дорага.
Абдымаю цябе любімая дачушка, дзякуй та за давер і лагодны характар.
Старыя дарогі - новыя ногі
Шмат маіх здымкаў з велатрапы якая стала адкрыццём мінулага года. Алеж я нічога не пісал пра яе. Яна пачынаецца на ўскраіне Шчытна, і доўжыцца 35 км у адзін бок, праз лясы палі і азёры, міма дарог і населеных пунктаў. Гэта чыгунка ў мінулым. І трапа та неафіцыйна пачынаецца ад цяперашняй чыгункі. Недзе ў 7 км ад пачатку трапы, ёсць заброшаная станцыя Ochodno.
У сёняшні паход я вырашыў яе пафатаграфаваць.
Начны Шчытна
Раней бывае прачнёшся сярод ночы, думки раяцца, бачна цяжка будзе заснуць. І ідзеш за комп працаваць. Папрацуеш, стомішся, вяртаешся ў ложак…
Зараз не так, зараз ноччу цікава гуляць, асабліва калі снега наваліла і праз вакно здаецца нібы ўжо дзень, бо ўсё вельмі светла.
Вось і сёння ў начы, напярэдадні Раства Хрыстова, гуляю разам з ачышчальнай тэхнікай, і з новага ракурсу адкрываю маленькі гарадок.
Віншую вас з Раством Іісуса Хрыста!
Праз буралом да Сонейка
Я ўжо даўна не гуляў. Засядзеўся. Дух заплесневеў ад штодзённасці. І вось зноў Сонейка з Туманам прабудзілі мяне да жыцця. Гэта было некалькі тыдняў таму. У дзень перад Раством якое 25 снежня. Машына ўся абледзенела, таму я не змог паехаць да стартавай кропкі маёй трапы. Пашпацыраваў наўпрост да яе. У нейкі момант я ўжо не хацеў ісці да сваёй трапы, а проста хацеў ісці да сонейка. І пайшоў, новымі шляхамі, адкрываючы новыя краявіды. Бог падарыў мне зноў убачыць цудоўнае ззянне прыгажосці. Моцныя промні святла праходзілі скрозь цела і сагравалі сэрца. Даючы яму надзею і радасць. Я быў узрушаны. І з удзячнасцю ўзгадваю гэтую падзею зараз.
Парада: Нават калі ідзеце за сонейкам, не загрязніце ў багне. Можна ўключыць розум і трохі абагнуць небяспеку і бруд.