ENG БЕЛ РУС

Прызвычаіліся хварэць

Сёння, на пытанне: "Як здароўе?", хацелася адказаць: "Прызвычаіліся хварэць". Гэта нават ператварылася ў нейкі лайфстайл. Паўсюль сморкі, кашлі і туман у галаве. Хочацца на вуліцу, калі не самому, то хоць дзяцей выперець, каб яны там набегаліся.

Дарэчы, сёння ўпершыню зблізу паназіраў на тое як адбываюцца бойкі паміж Ксюшай і Любай. Гэта аказалася цалкам спланаванае і сагласаванае мерапрыемства. Нават вырашылі, па якой там назе Ксюшэ нельга біць, бо яна баліць. І вось на канапе адзін адну штурхалі, таўклі, ціснулі. А я проста ляжаў на той жа канапе, і не хацеў спыняць гэты працэс. Бо што прапаную, як альтэрнатыву? У настолку пагуляць - зусім без рухаў, а ў іх столькі энергіі назапасілася. Карацей калі больш менш добра, то заўтра іх трэба будзе на вуліцу. 

Назіраю за сабой, што калі хварэю то неяк лёгка адпускаю планы, пагадненні і абавязкі. Імкнуся да аднаго, хутчэй бы стаць здаровым і пачувацца лепш. Алеж як пачуваюцца людзі, якія маюць сваю хваробу як фон? Напэўна, ужо моцна свае сілы на выздараўленне не кідаюць, больш імкнуцца пажыць, хоць і праз тыя ці іншыя немачы і дыскамфорт. У звычайна-здаровым жыцці, мне цяжка разумець як пакутуюць іншыя людзі. Алеж вось хоць трохі балееш і адчуваеш сябе дрэнна, то неяк адразу і думаеш пра іншых пакутуючых. Раней так узгадаваў бабулю. А зараз палітзняволеных. Госпадзі дай ім моцы выжыць у жаху, якім яны апынуліся!

На фотаздымку маміны шкарпэткі, добра грэюць мяне ў гэты час.