ENG БЕЛ РУС

адказнасць (2)

Адказнасць за выбар

Адказнасць за выбар. Кожны выбар мае свае рызыкі.
Улічваючы, што кожнае жыццё скончваецца смерцю, то рызыка смерці, заўсёды можа маячыць на гарызонце.
І тады дзеянні, могуць падпарадкавацца гэтай самай галоўнай рызыцэ - згубіць жыццё. Калі мной кіруе такая матывацыя, то гэты час можна назваць "Фізічнае выжыванне". 
Фізічнае выжыванне - накіроўвае ўсе рэсурсы да адной мэты Выжыць.
У гэты час не да "Жыцця". Жыццё, любоў, прыгажосць, жаданні - усё спыняецца. 
І вось чым дольш мы ў стане "Фізічнага Выжывання", тым менш у нас жыцця. Напэўна гэта апраўдана, падчас ваенных падзей, цяжкіх хвароб, галадамору, эпідэмій ці ўсяго тагож зверх крытычнага ў межах адной сям'і ці адной асобы. 
Алеж трэба ўсведамляць, што Выжывая (павялічваючы працягласць жыццё), мы забіраем якасць Жыцця. Ратуючы ад катастрафічнага, забіваем паціхаму. 
Вельмі падобна на выкарыстоўванне антыбіётыкаў. Зусім адмовіцца ад іх, значыць павялічыць рызыку смерці. Пічкаць імі пры любым чыху, значыць свядома паціху забіваць. 
Чалавек, які сутыкнуўся з рызыкай смерці дзіцёнка ў мінулым, будзе схіляцца да перастрахоўкі (забіваючы жыццё па-ціхаму).
Чалавека, у якога ўсё закончвалася добра, будзе схільнасць ісці на большыя рызыкі (жыцця будзе больш, але і рызыкі больш).
Тут у кожнага, свой шлях і свая адказнасць. Напэўна няма нейкага ўніверсальнага правіла.
Алеж хачу ўзгадаць слава Іісуса Хрыста:
"Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той загубіць яе;"

Пазбяганне адказнасці

Я заўсёды пазбягаў адказнасці.
Адказнасць для мяне - гэта віна.
Не прыняў адказнасць - не вінаваты.

Апошні год, я атрымаў шанец зняць с сябе любую навязаную адказнасць (дзякуй любімая). Змогу пажыць у такім стане, прыглядзецца да яго, звыкнуцца з палёгкай, упэўненасцю, прыманнем.

І вось ведаеце, пачало вяртацца жаданне браць на сябе адказнасць. У тым, што мне сапраўды блізка.

За гэтыя дні пачатку навучальнага года, я з ўдзячнасцю і радасцю збіраю дзяцей у школу і садок. Раблю Ксюше фрызуру. Разумею, што гэта важна. Што адказна прыехаць у час. Сабраць сабойку. Даць дзецям нейкі час на павольнае прасыпанне. Забраць з школы і садка. Распытаць, як жа там у іх было. Парэфлексаваць і данесці да настаўнікаў чаканні і прэтэнзіі маіх дзяцей. Ніколі не думаў, што буду да школы так адносіцца.

Вось распытваеш, распытваеш, а потым ноччу аказваецца, што польскія дзеці прагаласавалі большасцю галасоў, каб Ксенія была старастай. І яна пра гэта толькі зараз узгадала. А я наліўся гонарам. Вось і паспрабуй пасля такога пакутваць ад таго, што ты ў чужой краіне.

І вось яшчэ, распачаў тэрапеўтычныя групавыя сустрэчы "Мае пачуцці ў эміграцыі."

Неяк цёпла ад першай, а з іншага боку адказна. Гэта добрая адказнасць. Я ўдзячны, што ў мяне ёсць магчымасць, прыняць яе на сябе.