ENG БЕЛ РУС

а.Павел (1)

 Хто думае, быццам ведае нешта...

Быць адкрытым да таго, што людзі невядомы і змяняюцца натхняе мяне.
Асабліва класна бачыць, што яны ідуць сваім шляхам. Не такім як я іду. І не такім, як я раней лічыў, што ім трэба ісці. Маё жыццё таксама змяняецца, і вось я ўжо менш і менш спрабую кантраляваць тое, што атачае мяне. Я ўсё больш станаўлюся назіральнікам, усё больш любуюся на іншых людзей. У першую чаргу на Дашу, на дзяцей. Алеж і сябры, ці проста знаёмыя паражаюць і натхняюць мяне тым, што выбіраюць зусім па-іншаму чым я (раней та мяне гэта моцна раздражняла). 
Няведанне стала каштоўней за веданне. Тайна акрыляе і дае месца Духу, а веды надзімаюць і не даюць месца любові.

"... веды надзімаюць, а любоў настаўляе. Хто думае, быццам ведае нешта, той яшчэ нічога не ведае так, як належыць ведаць;"  1Кор 8 

Тут з Паўлам бы згадзіліся і Сакрат і К'еркегор. 
І я да іх з радасцю далучуся.