ENG БЕЛ РУС

чалавек (20)

<p>Чалавек гэта бяскрайні сусвет, сусвет які можа стаць часткай твайго сусвету. Чалавек гэта вышэйшы дар, і вышэйшае магчымасць быць!</p>

Не чалавек дзеля...

Іісус прынес добрую думку, як па мне:

Не чалавек дзеля суботы, а субота дзеля чалавека.

Я працягну:

Не чалавек дзеля хрысціянства, а хрысціянства дзеля чалавека.

І нават:

Не чалавек дзеля Бога, а Бог дзеля чалавека.

- - -

Выйдзіце з пад таталетарызму хрысціянства і Бога.
І тады хрысціянства і Бог змогуць стаць для вас крыніцай жывой вады.

Чалавек пакутуючы

Чалавек пакутуючы, гэта чалавек які стаіць перад вельмі важным пытаннем: калі жыццё не прыносіць задавальнення і не такая прыемная рэч, то што яно? То дзеля чаго яно?

Чалавек пакутуючы, філосаф па сваёй прыродзе.

З павагай да ўсіх людзей якія пакутуюць і шукаюць адказы.

Напісалася падчас праслухоўвання Баха і Шапэна.

P.S. але гора тым, хто задаволіўся знойдзенымі адказамі.

Слухаць і чуць іншага

Слухаць і чуць іншага.
Для мяне гэта пра недавер да самога сябе. Пра недавер да інтуіцыі, якая шэпча табе працяг пачатай Дашай фразы. Пра недавер да жгучага жадання навесіць ярлыкі і сцвердзіць свае думкі. Так бывае гарыць, што да праўды няма справы, усё ўжо вырашана ў мімалетных думках. 

І колькі ўжо разоў адны і тыяж граблі. Самае лёгкае ўставіць слова не ў тэму. Ужо цяжэй, абясцэньванне чужых пачуццяў і сітуацыі. Ну і крытычна, калі нават і не заўважыў, што кагосьці глабальна не пачуў і магчымасці такой болей не будзе.

Маштаб сусвету

Гэты бясконцы космас сваім неімаверным маштабам робіць усё нашае чалавечае жыццё нейкай кропачкай, якая мільганула на трошачкі і згасла. Усе знешнія дзеянні, дасягненні, стварэнні і адкрыцці выглядаюць зусім па іншаму ў масштабе сусвету.

Як вы пражываеце сусветную мізэрнасць таго што адбываецца?

Як выглядае ваш бізнэс, справа ўсяго вашага жыцця ў межах космаса?


Ён быў

Ён ішоў, глядзеў на галінкі. Яго думкі то раіліся, то прыходзілі да адной думкі. Ён хацеў адшукаць прамыя правераныя шляхі якія б злучалі чалавека з вечнасцю, з Богам, з Іісусам Хрыстом. Зараз ён даваў сабе адказ: “Няма такіх простых універсальных шляхоў, можа супакоіцца з гэтым?” Алеж ганімы ветрам, яго думкі фокусаваліся то на тым што вельмі блізка, перад самым носам, то пераходзілі за далёкія гарызонты, туды дзе небачна і можна ад душы пафантазіраваць.

Усё гэта было часткай яго, алеж не мела вялікага значэння. Жыццё без людзей ён бачыў бессэнсоўным. І толькі моманты глубокай сустрэчы з “чалавекам” ніколі не гублялі сваю каштоўнасць. Быць у прысутнасці жонкі, дзяцей, назіраць іх жыццё, удзельнічаць у іх жыцці, мець магчымасць зазірнуць у іх бяскрайні сусвет было вялікім дарам.

ён проста ішоў…
ён ведаў дзе хаваюцца скарбы…

Я маладзец, я супер-стар!

Кожны чалавек недасканалы, гэта можна сказаць крытэр чалавечнасці, нармальнасць чалавечнасці. Гэта тое, што дае нам магчымасць камунікаваць, любіць, шкадаваць, разумець, прымаць і быць прынятым. Праз усю гэтую недасканаласць пранізваюцца самые лепшыя з'явы на свеце.  Не дасканалы чалавек: памыляецца, крыўдзіць, прамахваецца, ламае, робіць шкоду, не церпіць, крычыць, не ўмее любіць, не разумее...

Усё гэта вельмі па чалавечаму, у гэтым няма катастрофы, кажнае не паразуменне - пакрываецца паразуменнем, кожная памылка - годным учынкам.

Я доўга пакутваў ад адной простай думкі:
"Я маю права быць, толькі, калі я дасканалы."

Гэтая думка, выціскала мяне з рэальнасці. Бо ў рэальнасці я не дасканалы. А вось ва ўласна прыдуманым (бяспечным) свеце, усе працэссы замыкаюцца на адным - я маладзец, я супер стар. Тошна, тошна жыць з такім сраным праведнікам. Увесь свет, людзі вакол, справы якія робіш выконваюць для мяне толькі адну функцыю: гэта сітуацыі ў якіх я павінен быць МАЛАЙЦОМ і гэта людзі якія павінны гэта зацвердзіць. Кола замкнулася.

"Яху!!! Я прыдумаў геніяльную ідэю, зараз мы сябры ўсе напружымся, папрацуем безкаштоўна, а сям'я мая пакуль на сухарях трохі пабудзе. Алеж потым мы падымем мільёны! - Я маладзец, я супер стар!
Праз 3 месяца.
Сябры, я бачу ўсе недасканаласці гэтай ідэі, трэба завязваць. Я змог праглядзець у сутнасць рэчаў, і змог пераступіць праз сябе мінулага. Разыходзімся, сварачваемся. Папрацавалі бескаштоўна і хопіць! - Я маладзец, я супер-стар."

"Дарагая і любімая, табе цяжка? Табе дрэнна? Ты не ведаеш, што з табой адбываецца? - Да ладна, зараз я ўсё разрулю. Я ж маладзец, я супер стар. А ты жонка лепшага ў свеце мужа! Я вось табе, што скажу. У нас лепшая сям'я ў свеце, ты самая любімая жонка. Мы самыя шчаслівыя людзі на свеце. Што ж табе так тошна? Што ж табе так цяжка? Проста, штосьці ў табе зламалася, бо аб'ектыўна паглядзі ўсё проста супер пупер. Алеж я табе дапамагау ўсё парэмантаваць унутры цябе, і ўбачыць як жа сапраўды ўсё добра і цудоўна."

"Любімая, у цябе страхі? - Да не бойся ты, усё добра. Бо я маладзец, я супер стар."

"Любімая, ты лічыш я мала зарабляю? - Ну ты што, паглядзі на бамжэй. Паглядзі на жанчын якія ў адзіноце, без мужа. А ты, ну проста каралева. Я забяспечваю сям'ю і ты можаш не працаваць. Я маладзец, я супер стар! Ты напэўна забыла, што са мной ты будзеш шчасліва і ў намёце пасярод поля."

"Дзеткі, зрабілі дрэнна, ідзіце пастойце ў куце. Гэта мая аўтарская методыка выхавання. Я яе геніяльна прыдумаў. Я маладзец я супер стар."

"А кампанія наша, гэта кампанія сяброў. Грошы мы і не збіраліся зарабляць, як усе астатнія ідыёты. Толькі я, толькі я магу даць вам усё гэта. Я маладзец, я супер стар."

"О, я тут страшна накасячыў. Алеж глядзі, як бесстрашна я прызнаю свае памылкі. Я маладзец."

"Я самы грэшны на зямлі, я не маладзец, я не супер стар. Классна гучыць. Як крытычна я да сябе адношуся. Які цвярозы погляд на жыццё. Я маладзец, я супер стар!"

"Хаціце мне штосьці параіць? Канешне, я ўжо гатовы выслухаць вас, і распавесці як я ўсё гэта пралічыў і зрабіў. Я ж не ідыёт нейкі, я ўсё на свеце разумею і бачу. І таксама я бачу, што нічога не бачу, і ўсё што там яшчэ патрэбна бачыць і ведаць. Я ж маладзец... "

Амаль званітавала пакуль пісаў. Абдымаю вас, дарагая мая Даша, дзеці, бацькі, брат, сябры і калегі па працы і праектам. Вы былі ахвярамі, страха недасканаласці, зза якога я паўцягіваў вас ва ўсе гэтыя тэатральныя падзеі свайго жыцця. Дзякуй, што былі разам. Дзякуй, што верылі і любілі мяне. Дзякуй, што і зараз любіце мяне.

Мой страх быць не дасканалым, душыў мяне. А я, праз маю тошную праведнасць душыў вас з розных бакоў. Сваёй непадступнасцю, апраўданнем і не дапушчэннем таго, што вам са мной можа быць цяжка.

Зараз мой выбар - быць Чалавекам, чалавекам па добраму не дасканалым, якому і не трэба той дасканаласці, хутчэй трэба любві і сапраўднай скіраванасці на іншых людзей.

Зараз, я не маладзец, я чалавек. Я люблю сябе.

Голас Сумлення

Сумленне... па-беларуску гучыць неяк па іншаму, чым варыянт па-руску - “Совесть". Вось я хацеў напісаць менавіта пра "Совесть".

Мой шлях да пошука свайго глыбіннага Жадання, прайшоў праз цікавую справу. Трэба было паставіць знак пытання перад усімі Жаданнямі больш мелкага калібра майго жыцця. І пасля гэтых пытанняў, раскрывалася, што тоё сёё (а насамрэч шмат усяго) было не маімі жаданнямі. З той пары я пачаў думаць і пра "Совесть". Вось бываюць сітуацыі калі яна грызе, таму што ў сітуацыі выбару завісаеш над тым як і што зрабіць. Бывае відавочны выбар, а бывае зусім не відавочны. І карані "совести" могуць ляжаць не ў нас, а ў нашым выхаванні і нормах грамадзтва. А гэта не тыя рэчы, якім трэба давяраць без крытычнага на іх погляду. Атрымоўваецца, што і паступаць па сумленню не значыць гарантавана зрабіць добра. А калі ў вашай супольнасці было прынята забіваць іншадумцаў, а тым у каго не хапала для гэтага храбрасці - падвяргаліся крытыке, і адчувалі пачуццё віны. Прасілі прабачэнне за сваю мягкацеласць. Вось у іх сумленне заўсёды падказвае ім, ты можаш не ляніся, ідзі забівай. А з іншага боку, іншы голас будзе казаць за жыццё. Ці там скрадзі ў багатых і аддай бедным. Пакладзі ўсё сваё жыццё дзеля блізкіх людзей. Выгадай грошы для сям'і ці аддай усё незнаемцам. І будзе мальтыхаць тую "совесть" і нас разам з ёю. Павінна быць над ёй штосьці большае, грунтоўнее і разумнее.

Алеж тая добрая справа, якую робіць "совесть", гэта магчымасць дазнацца пра сябе больш. Што за галасы, што за версіі мяне ў гэтым дыялоге? Чаго яны хацяць, і як яны ўва мне сфармаваліся?

Дзякуй а.Вячеславу Рубскаму за яго разважанні на гэты конт.

Няшчасны чалавек?

Наколькі моцна вас раздражняе няшчасны чалавек? Чаму гэта так больна і невыносна? Чаму хочацца ўсё выправіць як мага хутчэй? Заставіць яго быць радасным, прызнаць прыгажосць света,  падзякаваць свайму лёсу і быць удзячным Богу.

Напэўна мы баімся, што ў гэтым чалавеке адлюстроўваецца праўда. Адлюстроўваецца адзінота, непазбежнасць смерці, і глабальная бессэнсоўнасць. Мы самі ўсемі рукамі пазбягаем такіх станаў, заядаем гэтыя станы фастфудамі ўсіх масцей: мэтамі, планамі, ежай, фільмамі, пачуццямі, бойкамі і навінамі. Мы баімся заглянуць у гэтую бездну важных пытанняў, на якія ў нас няма адказаў. А самі пытанні прыціскаюць і размазваюць нас. Бо праз прызму гэтых пытанняў, усё нашае жыццё перагортваецца, мы бачым ізнанку саміх сябе. Мы голыя і неабароненыя перад гэтым жыццём. А ўсе ілюзіі якія мы будавалі, каб адчуваць сябе ўладальнікамі жыцця, проста туман.

Здарылася і ўва мне перамена. Раней я згараў, калі чалавек у маёй прысутнасці сумаваў ці быў не шчаслівым. Мяне гэта разрывала.

А зараз гэта шанец, зараз гэта момант калі чалавек находзіцца на мяжы адной з праўд, чалавек які прагне праўды, і адмаўляецца ад фастфуда які яму прапануецца з усіх бакоў. Не будзем заядаць, не будзем пазбягаць гэтых станаў.

Гэта страшна, алеж праз гэта можна лепш дазнацца самога сябе.
Можна знайсці сваё сапраўднае жаданне, ад якога мы так далёка стаім.

Любіце сябе, калі вам так цяжка. Любіце іншых, калі ім так цяжка.

Калі няма пра што пісаць.

Бываюць падзеі, пасля якіх знаходзішся ў стагнацыі. Можа быць пераасмыслення, можа расчаравання. Няма агню ў вачах, бадзёрасці ў голасе, а ёсць блукаючы позірк, і незразумелая мямленне. Алеж і гэта дзень, і каштоўнасць у ім не меньшая за ўсе астатнія дні. Наша прага да рэсурсных станаў, дзе мы можам эффектыўна дзейнічаць, можа ўказываць на адсутнасць у нас аўтэнтычнай каштоўнасці. А каштоўнасць звязана з эффектыўнасцю - паспяховасцю. Хто навязаў нам гэта? Чаму яно так прям прыляпілася і не дае жыць мільёнам людзей (я тут канешне прыдумляю, дакладных лічбаў у мяне няма).

Так вось, а для вас якая каштоўнасць у днях калі вы нічога не можаце (ці не хочаце) рабіць?

Трэба навучыцца жыць

Важная для мяне справа: жыць у тых абставінах, у якіх я ёсць.
Не адкладаць жыццё, не чакаць вырашальных пазітыўных ці негатыўных падзей.
А калі чакаю, то не спыняцца ў гэтым чаканне.
Заўсёды мне будзе ад чаго здрыгануцца, і не вырашу я ўсіх сваіх праблем да канца. Як мінімум, таму што з кожным днём набліжаецца дзень маёй смерці. Таму і чакаць ад жыццёвай будучыні, няма чаго.
 
А вось дыхаць, бачыць прыгажосць, любіць, і ўсё гэта у не залежнасці ад абставін, не адкладаючы на потым.
 
Як жа прытрымліваць сябе ў бясконцым вырашэнні праблем і даваць час для жыцця?

Межы чалавечнасці

Межы чалавечнасці? Што ёсць, чалавечнасць?

Даць чалавеку права быць, быць такім як ён ёсць.
Прыняць чалавека такім як ён ёсць.

Праз усю калючасць, складанасць, першакоды, пакуты, злосць, інакавасць, глупасць - убачыць у ім чалавека, які не хоча быць адвергнутым, не хоча быць адзінотным.

Дзеля гэтага, шмат хто выконвае прадпісаную сацыяльную міссію. Прыкладае шмат намаганняў. Каб мець права Быць. Каб быць прянятым. І кожны чалавек з аднаго боку патрабуе гэтага прыняцця, з іншага можа яго даваць іншым людзям.

Вось і атрымоўваецца замкнутае кола:
Жадаючы прыняцця, чалавек робіць шмат намаганняў. І гэты працэсс становіцца для яго законам. Ён і іншых людзей пачынае прымаць, толькі калі яны робяць намаганні і поспехі.

Алеж, гэтае кола можна разрываць.
Пачаць прынімаць людзей безумоўна. Нават калі яны не супадаюць з нашымі чаканнямі.
Прымаючы так аднаго, другога ... Мы і да сябе адчуем тую невымоўную радасць.
І мы можам быць прыняты, проста таму, што мы гэта мы.
Гэта будзе нашай апорай, нашай глыбінёй. Тым фундаментам, на якім можна будзе будаваць сапраўдныя сцены з творчасці і дзейнасці.

Першы дзень працы

Сёняшні дзень я хацеў бы захаваць у сваёй памяці.

Першы дзень, калі я асэнсавана выкырастаў логатэрапію для дапамогі блізкаму чалавеку, які страціў сэнс у жыцці і адчувае сябе вельмі дрэнна.

Хоць са свайго боку я не зрабіў нічога звыш цяжкага, алеж гэта было вельмі важна для мяне. Логатерапія, гэта месца дзе правільныя ідэі якія звязаны з сэнсам чалавека, даюць яму новае жыццё. Я зусім не ведаю, як гэтая ідэя раскрыецца ў майго блізкага чалавека ў будучыні. Алеж я вельмі рад, што яна ўзрушыла яго, спадзяюся гэтая думка дала яму надзею і сэнс. Алеж плады павінны прабіццы праз час.

Быць псіхатэрапеўтам для мяне, гэта вялікае супрацьстаянне! Супрацьстаянне майму характару (навязванню свайго сэнса іншым, прасоўвання сваіх ідэй, уплыву, аргументацыі і шмат чаму іншаму).

Гэта пра слухаць, гэта пра быць чулым, пра быць асцярожным, трымаць язык за зубамі, і сто разоў думаць перад тым як сказаць.

Гэты шлях - вялікі выклік мне самому. Дзе сэнс павінен штодзённа перамагаць характар, бо ёсць дзеля чаго.

Усіх абдымаю, і вельмі ўдзячны вам, за тое што чытаеце!

Прывабная трывога

Бура, бура бурліць! Перагортваецца з боку на бок унутры мяне.

Раней заўсёды хацелася спакою. Думкі якія наганялі страху, ці проста трывогу былі няпрошанымі сябрамі. І што я толькі не рабіў каб супакоіцца. У асноўным дапамагала пайсці і легчы спаць у любы час дня і ночы.

А вось зараз не так. Адчуваю трывогу і хачу ёй скарыстацца. Хачу паглядзець, што яна нясе з сабою. Пра што яна. Прыемнасці няма ў гэтым, алеж энергія, энергія ёсць і трэба гэтую энергію скарыстаць. Ва ўсёй гэтай трывозе з'явіўся нейкі экзестэнцыяльны сэнс. Каштоўнасць. Момант які не хочацца проста прапусціць ці страціць. З таго часу як пачаў смакаваць такія станы, то звычайнае ціхае жыццё ўнутры мяне, здаецца нейкім прэсным. Нібы такі цюлень. Хаця ўсяго добра ў меру.

І вось зараз, чытаю Ксюше пра прыгоды Том Сойера. Сёння быў раздзел пра забойства дохтара ў начы на могілках. Вось думаю, ці не паспяшаўся я чытаць гэта сямі гадовай дзяўчынцы. Пайду памалюся з ёй на нач.

І вам дабранач сябры.

Скажы пароль

Цудоўныя сэнсы і словы губляюцца ў мімалётнасці і становяцца паролямі.
"Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!"
"Жыве Беларусь! Жыве!"
"Слава Ўкраіне! Героям Слава!"

Кожны раз калі вы чуеце першую палову, вы ведаеце, які адказ ад вас чакаюць пачуць.

Калі вы гэты адказ не дадзіце, то будзеце выключаны з супольнасці.
Алеж самі словы становяцца паролямі.
Не важна, што вы думаеце і што хаціце адказаць.
Калі хаціце застацца ў супольнасці, проста кажыце правільны пароль.

Мяне гэта засмучае.

Мы не ведаем адзін аднаго

Мы не ведаем адзін аднаго
А пытанні паўсталі сур'ёзныя
Адкрываючы болі свае
Нагішом паўстаем суразмоцу мы

Цэлы мір незнаёмы адзін аднаму
Вера ёсць, што магчыма размова
Алеж словы з'ядаюць увесь сэнс
А без словаў, малітва безмоўная

І кажу я не тыя слава
Паглыбляю пакуты...
Алеж ведай хачу я дабра 
І да свету праз боль, да канца...

Што зможам, калі нічога не зможам?

Пісаў нататку аб важнасці захавання здароўя для старасці.
Бо калі ж я не змагу ў старасці думаць, ці дзейнічаць, то гэта будзе вельмі і вельмі дрэнна.
 
- Што ж ты зможаш рабіць у старасці, нават калі будзеш не нашто не здольны? (спытаў я ў сябе).
- Мусіць змагу любіць.
- А што яшчэ ты зможаш?
- Змагу Верыць і Змагу Жадаць.
- Як узаемазвязаны гэтыя рэчы?
- Не ведаю ці атрымаецца з ходу, але здаецца: Жаданне = Вера * Любоў.
- А чым адрозніваюцца для цябе гэтыя словы?
- Любоў - гэта любоў да Чалавека.
Вера - гэта любоў да Бога.
Жаданне - гэта жаданне каб Любоў і Вера прыбывалі ў вечнасці.
- Ты нічога не блытаеш?
- Мне здаецца я блытаю ўсё, але хай будзе хаця б так.
- І што табе даюць гэтыя разважанні?
- Калі разглядаць час і ўсе тыя справы, якія мы паспяваем рабіць за гэты час. То падобна да аэрадрома з мухамі якіх мы з натхненнем і энергія запускаем у розныя бакі нібы маленькія самалёцікі. Дык вось трэба паспяваць прывязваць да мух зерні Вечнасці.
Каб больш мух неслі і сеялі насенне вечнасці: Любоў, Веру і Жаданне.

Гнуткімі пяткамі на стальных шыях

Як цяжка душыць, як цяжка калі душыў і не задушыў. З-за чаго гэта?
Можа таму, што першапачаткова прыходзіш і становішся камусці на шыю пяткай.
І хочацца распрастацца і стаць вышэй. І душыш. Навошта? - Каб быць вышэй. Каб прывесці да святла. Азарыць сваёй мудрасцю. І крахціш, разумеючы, што твая пятка ламаецца аб стальныя шыі. Яны моцныя і ў нейкі момант разумеюць, што ў цябе не ўсё з галавой. І разумеюць, што твае гнуткія пяткі сцякаюць па іх непахіснай сталі. Мне неверагодна цяжка разумець, што я душу, алеж з раза ў раз я залажу сваімі нагамі на чужыя шыі. Мне не выносна ад самога сябе.

Іншая справа, калі шыі не стальныя. Тады здаецца, што правёў сваёй пяткай высокатэхналагічную аперацыю. Дапамог чалавеку ўбачыць жыццё з іншага ракурсу....
Брыдота.

Подых Беларусшчыны

Сёння сустрэў незвычайнага для замежжа беларуса. Такога які будучы не эмігрантам, і не вандраўніком, аказаўся за мяжой. Кіроўца аўтобуса.

Я запытаў пра пароль да вайфая.
А ён так развёў рукамі і сказаў: Няма ніякога пароля.
А потым удакладніў, што і вайфая няма. Алеж калі штосьці вельмі ўж будзе крытычнае, то яны дапамогуць.

Адучалася ў ім цеплыня і адмежаванасць ад палітычных пытанняў. Ён напэўна мае нейкае сваё меркаванне. Алеж жыве, дыхае, ездзіць з аднаго ў другі край. Дапамагае людзям. Ну такі, звычайны, самабытны, цёплы, цудоўны.
І я засумаваў па такім атачэнні. Амаль забыўся, як яно. 
А вось сёння адчуў подых Беларусшчыны. Хачу не згубіць гэту частку Беларусі. Хачу захаваць у сваім сэрцы.

Як складана чуць мне пра каханне...

Губляюся, хаваюся, радуюся, алеж не знаходжу сабе мейсца.
Так звычайна бывае, калі вочы ў вочы, чую штосьці вельмі прыемнае і кранаючае.
Так было і ўчора. Даша напісала такі верш: спасылка на верш. І прачытала мне яго вочы ў вочы.
Я заміраю і ледзь стрымліваю тыя бурленні якія ўнутры мяне. 
Цяжка падабраць словы, каб апісаць, што ўва мне адбываецца.
Мне здаецца, што я чую тое, чаго не варты. Нібы гэта нейкая памылка. 
І вось пройдзе хвіліна, і гэты смачны міраж развееца. Здаецца, што тое не можа быць. Прыемнае не можа быць праўдай. Гэтыя словы вочы ў вочы, нібы робяць мяне голым. Пранізваюць і падсвечваюць, усе мае недасканаласці. Яны крычаць, ім небяспечна цяжка і няўтульна. 

І зноў вяртаемся да Шчасця-Быцця. Як цяжка вяртацца да "Самабытнага шчасця-быцця" да найвялікшай каштоўнасці "Ты Чалавек!". Без аглядак на дасягненні, знешнасць, характар ці розум. "Я чалавек!" - і дастаткога з таго. Нішто не зможа даць нам больш за гэта слова. Пачынаючы з гэтага "Я Чалавек" можна Жыць, Любіць і быць любімым, радавацца, шукаць і знаходзіць. І больш нічога не трэба. Ніякіх умоўнасцей, статусаў і параметраў. Гэтага дастаткова, пачынаючы з гэтага можна Жыць! 

Скажу Жыццю - Да!
Скажу Каханай - Дзякуй Любая, што ты ёсць! 

Szczytno