Прыборка
Сёння мы прынеслі ахвяру богу чысціні.
Сёння мы прынеслі ахвяру богу чысціні.
Люба будуе з лега інтэрактыўныя гульні, прыносіць іх потым Даше, каб яна гулялася. Сама вяртаецца да будоўлі і адным вокам сочыць, каб мама працягвала гуляць. Калі Даша не актыўна гуляецца, то нагадвае ёй: Гуляйся мама! Я хаваюся на канапе, каб мяне не прымусілі гуляць. Даша ўціхара збягае, грозячы мне каб не здаў яе Любе. Учора была прыборка.
Я пачаў весці групавыя анлайн-сустрэчы для беларускамоўных дзетак.
Мэта сустрэч - даць прастору для знаёмства, сяброўства, глыбокай размовы.
Мая асабістая мэта - паслухаць дзяцей і тое, як яны адказваюць на глыбокія пытанні. Як рэфлексуюць накот сябе і сваіх пачуццяў. Адкрыць для сябе больш шчыры свет і больш зразумець у гэтым жыцці.
Сустрэчы праходзяць зусім не так, як з дарослымі. Большую частку часу паміж выказваннямі яны дурачацца, падбіраюць сабе розныя анлайн-вобразы і смяюцца. А я сяджу і слухаю, чакаючы моманта, калі можна будзе задаць ім новая пытанне і выслухаць адказы і фідбэк адзін да аднаго.
Так і жывем 😁
Будаваць з дзецьмі дом з дошак?
- Ці гэтага я хачу?
- Што ў гэтым жыццёвага?
У гэтым будзе жыццё, бо менавіта гэта адгукаецца мне з дзяцінства. Менавіта пра будаванне машыны з дошак я марыў. Шліфаваць і пілаваць дошкі давала мне столькі натхнення і радасці. А потым спрабаваць збіваць іх паміж сабой. Гэта дотык да чагосьці сур'ёзнага і сапраўднага. Дотык да радасці. Дотык да дзядулі які займаўся ўсім гэтым са мной.
Заўтра з дзецьмі паедзем шукаць дошкі. Астатняга хапае. І будзем будаваць нейкія домікі для іх цацак.
А можа проста пілаваць, пілаваць, пілаваць, і біць, біць, біць!
Заўважаю, што ў нейкі момант у галаву ўжо не ўваходзяць уражанні. Тое што адбываецца, перастае ўспрымацца. Але пераглядая відос, разумею наколькі тыя два дні адрозніваюцца ад нашай штодзённасці.
На двары +21, мы сядзім і чытаем, чытаем і не можам спыніцца...
Даша праходзіла міма, завісла з намі на пару гадзін, пакуль не скончылі кнігу. Прыходзілася перапыняцца, каб праплакацца ў асабліва ўрачыстыя моманты. Увогуле, атрымалася цудоўна і ўрачыста! Мілікі насіліся ў елках, Ксюша гушкалася на арэлях, а Люба была капітанам карабля, футбалістам і галоўнай шумелкай нашага мерапрыемства. Таму прыходзілася голасна чытаць на ўсю аколіцу. Суседзі не слухалі, святкавалі Пасху.
Кніга называлася "Прадзелкі двайнят" Эрыха Кестнера.
Там сапраўды цікава, а падзяліцца хочацца такой фразай бацькі:
"На чацвёртым паверсе злева мы будзем шчаслівыя ўчатырох, а на чацвёртым паверсе справа я буду шчаслівы адзін, але ад вас мяне будзе аддзяляць толькі сценка." - такія яны творчыя натуры, да і не толькі творчыя. Якім так патрэбен час у адзіноце.
Культура сораму (сямейная марная слава "тщеславие") забівала каханне. І я вельмі ўдзячны Богу, што зараз падаецца яна губляе свае апоры...
Што я маю на ўвазе, калі кажу культура сораму?
Гэта вонкавае спаборніцтва, на тэму Што іншыя людзі думаюць пра маю сям'ю? Культуру калі вельмі важна "паказваць" як шчасліва, добра і прыгожа жыве твая сям'я. У гэтай культуры не выносіцца смецце з хаты "сор из избы" і ўсе моцы накіраваны на вонкавую карцінку. Праз жыццёвыя гісторыя іншых людзей, я як і некаторыя ўзненавідзеў гэтую культуру. Культуру падвойных стандартаў, холаднасці, жорсткасці і ІМІТАЦЫІ! Як жа я цярпець не магу імітацыю. Імітацыя забівае сапраўднасць.
Пытанне: А што людзі падумаюць? - Напэўна, забіла не адзін мільён не народжаных дзяцей.
Стрыманая рэакцыі ў адносінах да неадэкватных начальнікаў, скалечыла потым у дамах немала жонак і дзяцей.
Гэтае сранае вонкавае "прыгожае", каб людзі нічога не падумалі... , часта забівае неабароненае ўнутрашняе.
І ўсе насіцелі гэтага "добрага выгляду", імкнуліся выхаваць з сваіх дзяцей такіх жа служыцелей ідала вонкавасці.
У культуры раней не было прагаворванне сваіх эмоцый у Я-выказваннях. Таму прыходзілася людзям камунікаваць праз розныя формы асуджэння і перамыванне косткаў усім астатнім. І гэта было страшна. Вось і хацелася, каб пра "мяне, нас, нашу сям'ю" казалі толькі добрае... А што там унутры, да гары яны гарам - не так важна...
Мяне і зараз трыгерыць усе такое, не адпусціла яшчэ.
Вось не раз чуў такое: "Мы хавалі ад дзяцей, тое пра што перажывалі.”
Што імкнуцца схаваць? - Канфлікты паміж мужам і жонкай, незадаволенасць жыццём, незадаволенасць працай, праблемы, абясцэньванні, нейкія тупіковыя сітуацыі.
А вось як па мне, прагаворваць дзецям тое, што зараз адбываецца. І што з'яўляецца сапраўднай прычынай майго эмацыйнага стану. Гэта цудоўна. Гэта нібы легалізацыя, пачуццяў. Легалізацыя нервовасці. Па маім назіранням, дзеці адчуваюць сябе ў такім значна ўтульней, чым калі яны бачаць толькі праяўленні, а пра прычыны ім трэба здагадвацца. Бо неразуменне прычын, параджае ў дзецях вялікую фантазію. Яны ж могуць і ўсё прыняць на сябе, вырашыць, што яны вінаватыя. Ці што адбываецца штосьці бескантрольна страшнае, настолькі, што і казаць пра гэта нельга. І паказваць, што ты гэта бачыш таксама нельга. І вось жыццё, паціху пераўтвараецца ў імітацыю. Дзе людзі бачачы, робяць выгляд, што яны сляпыя.
Дарэчы пісаць - гэта таксама добрае пражыванне складаных станаў.
Як пачуваць сябе ў бяспецы калі ты дзіцё?
1. Перш за ўсё трэба навучыцца лазіць па сценах метадам распоркі, калі ў вузкіх праходах абапіраешся нагамі па розных баках. Такім чынам можна далезці амаль да самай вышыні трохметровай столі. Трэба выбраць лакацыю дзе знаходзячыся пад столей ты будзеш у максімальнай абароне, гэта напрыклад у туалеце. Калі дзверы адкрыюцца, і злодзей засуне галаву паглядзець, ці ёсць хто - то нікога не ўбачыць, а ты можаш скокнуць яму на галаву. Што рабіць потым, пакуль не вядома. Алеж гэта ўжо нейкі план.
2. Трэба навучыцца ўпэўнена трымаць у руцэ газавы пісталет, ён падобны да сапраўднага і гук такіж выдае, алеж напэўна не забівае. Трэніруйцеся кожны дзень, дастаючы яго і прымяраючы ў сваёй далоні. Вучыцеся казаць упэўненыя словы злодзеям, якія выламалі дзверы і глядзяць на вас наўпрост. А вы накіраваўшы на іх газавы пісталет, кажаце, што будзеце страляць. (Хм, добрым планам было б страляць яшчэ да таго, як яны выламаюць дзверы. Магчыма яны спужаліся б гуку. Добрая ідэя!)
3. Насупраць уваходных дзвярэй складзіце з падушак нібы сцяну падмурак, дастаньце з сейфа ружжо і патроны. Пакладзіце патроны каля сябе. Адзін патрон, на мядзведзя ўстаўце ў ружжо. Пакуль будзеце трэніравацца, ніколі! ніколі не здымайце ружжо з засцерагальніка (предохраніцеля). Вучыцеся казаць фразу, што будзеце страляць. Адточвайце ўпэўненасць у сваіх словах, і будзьце гатовыя стрэліць.
Не вырашальны кейс.
- Вы бяжыце з школы дадому, заходзіце ў пад'езд. Калі бачыце, што хтосьці незнаёмы ідзе за вамі, хутчэй закрываеце дзверы за сабой і выклікаеце ліфт. Трэба паспець убегчы ў яго і націснуць на кнопку паверха, каб дзверы закрыліся. Алеж гэта яшчэ не ўсё. Потым бегам па калідору, да дзвярэй. Ключы засоўваеце ў ніжні замок, калі ключ не захрасае, то ўсё добра. Калі трохі захрасае і чутны дадатковыя гукі, то паніка можа ахінуць вас. Алеж працуем далей, адкрываем гэтую сраную дзьвер. Ніжні замок падаўся. Справа за малым, адкрываем верхні замок. Раз два, дзверы адкрытыя. Дастаём ключ. Праслізгваем з хуткасцю яшчаркі. Захлопваем дзверы. Шчоўкаем замком! Жывем далей!
Вось у снах чамусьці, менавіта на стадыі "Захлопваем дзверы - шчоўкаем замком", у маленькую шчыліну паміж дзвярыма прасоўвалася нейкая сраная рука і я прачынаўся ў поце...
Добрай ночы. Салодкіх сноў.
Дзеці, спаць!!!
А яны не хочуць. І вось што рабіць?
Неяк так пабудавалі мы свой лайфстайл, што пакуль дзеці не заснуць мы з Дашай знаходзімся ў завіслым стане. Калі дзеці доўга не засыпаюць, гэта нас напружвае. І мы ўплываем на іх, каб яны хацелі спаць. Не боўталіся туды сюды, не шумелі, не задавалі пытанняў па дзясятаму разу. А ляжалі з закрытымі вачамі і дрыхлі.
На наша напружванне яшчэ накідваецца, тое што спачатку ім чытае Даша, потым я чытаю Ксюше... А потым пачынаецца, хачу пісяць, а што ты думаеш, не выключай святло, а ўключы музыкі.
Ну вось неяк і падзяліўся.
Пытанне ў мяне да самога сябе: Ну навошта я так іх пушу? Не падабаецца мне гэта. Можа ёсць ідэі, што можна паспрабаваць?
Чайкоўскі ўкалыхвае мяне, пакуль дзеці бушуюць у ложках.
Сёння яны мяне запыталі: "Тата, чаму ты кажаш заўсёды, што даш нам пад жопу?"
Ну што мне было адказаць, сказаў, што я так жартую. Бо больш у мяне не засталося ў інструментарыі рэчаў, каб неяк на вас уплываць.
Доўгі час Люба не ведала, што такое куток і як атрымаць па жопе. Алеж за апошні тыдзень перапала. Напэўна, таму, што цяжка калі ўсе хварэюць і разам дома знаходзяцца без выхаду на вуліцу. Хаця Люба так і засталася бясстрашнай на любыя пагрозы. І я шчыра гэтаму рады.
Яшчэ сёння я быў на бацькоўскім сходзе ў школе, і распавядаў пра свае крытэрыі і мэты да адукацыі старэйшай дачкі. Зразумела, што мэты школы і мае не супадаюць. Алеж з настаўнікамі мы атрымалі паразуменне, будзем неяк паралельна рухацца.
Усіх абдымаю, не забывайце жыць.
Мне падаецца, што дзеці мацнейшыя за нас, барадатых мужыкоў. Вось напрыклад, яны могуць цярпець папрокі, указанні, прыніжэнні якія пастаянна атрымоўваюць ад нас. Напэўна ім гэта трохі (ці не трохі) баліць. Алеж яны хутка пераступаюць і ідуць далей.
Іншая справа з барадатымі мужыкамі, бо барадатыя мужыкі таксама дзеці, якіх у дзяцінстве ганялі, якім указвалі, якіх прыніжалі. Потым з свайго дзяцінства яны крок за крокам абрасталі рознымі слаямі псіхалагічнай абароны, імкнуліся стаць моцнымі і непадступнымі. Каб ніколі зноў, не адбылося тое прыніжэнне дзяцінства. Вось мы і ходзім са сваімі барадамі, баючыся любой непавагі. Вось мы - дзеці зноў, дзеці з барадамі, якія ўсё жыццё імкнуліся стаць моцнымі, каб пазбегнуць крытыкі і прыніжэння. І дарэмна ўсё гэта. Бо сыпецца ўся наша надутая моц пры лёгкім ветрыку не адабрэння і крытыкі. І што страшней, мы самі ўзрошчваем гэта ў сваіх дзецях, “выхоўваючы” іх з непавагай, ганьбой і крытыкай.
P.S. Мы, барадатыя мужыкі, лёгка крыўдзімся. Алеж наша помста жорсткая і балючая. Таму ўсё наша атачэнне носіцца з намі як з пісанай торбай, каб ненарокам не закрануць і не пакрыўдзіць нашу тонкую дзіцячую душу. Нажаль мы не такія, мы мала думаем пра тонкія дзіцячыя душы дзяцей. Кола замкнулася.
Так у нас павялося, што не ўсе маюць права.
Па першае, не маюць права быць. Для таго, каб мець права быць, трэба выконваць тыя-сія правілы, адпавядаць тым ці іншым чаканням.
Як жа так здарылася?
Давайце разглядзім такі верагодны сцэнар:
Калі перад намі задача выхаваць добрага ЧАЛАВЕКА. Як будзе эффектыўней дасягнуць гэтай мэты?
1. Лепш за ўсё паставіць на кон самае дарагое - само права існавання, прыняцця, любові. Я буду любіць цябе, калі ... Я буду размаўляць з табой, калі ... Я буду ганарыцца табой, калі ... Ну як жа тут саступіш, будзеш ўсё рабіць як трэба, і вырасцеш годным чалавекам. Мэта дасягнута, выхаваны яшчэ адзін добры чалавек.
2. Алеж можна гэтай мэты дасягнуць і іншым шляхам. Можна хваліць і ўзвышаць усіх тых вонкавых, хто адпавядае нашым чаканням. А можна крытыкаваць, прыніжаць і асуджаць усіх тых, хто робіць інакш. Тады, праз такія яркія прыклады, зноў жа чалавек зразумее якім яму трэба быць, каб быць не зруйнаваным, а прынятым. Гэткая карціна міра ўпітаецца ў саму сутнасць. І вось зноў на выхадзе вельмі добры ВЫХАВАНЫ ЧАЛАВЕК!
На мой вельмі суб'ектыўны і галюцынацыйны погляд, атрымоўваецца наступнае:
Права быць любімым і прынятым (больш абагульняючы - права быць) вельмі добра выкарыстоўваецца для маніпуляцыі, каб дасягнуць тых ці іншых пастаўленных перад намі выхаваўчых мэтаў. Для гэтага, па змаўчанню гэтае права адбіраецца, а пасля выдаецца за заслугі і адпавяданне патрэбным вобразам і каштоўнасцям.
Вось і маем, тое што маем.
Працяг напішу заўтра, а то задоўга атрымаецца.
Знайшоў старую нататку, якую планаваў не публікаваць.
Алеж нешта пераглядзеў, і вырашыў, што можна.
Будаваць асабістыя ўзаемаадносіны гэта прыгажосць і глыбіня.
Узаемаадносіны Чалавека і Чалавека, Чалавека і Бога гэта сапраўды сакральнае.
Алеж бывае мы бяжым ад такіх адносін, ці перацягваем адносіны на сябе, там дзе яны павінны былі будавацца паміж іншымі.
Бяжым ад такіх адносін, закідвая сурагатныя мовы "кахання", перакладвая на іншых камунікацыю:
- Перадайце запіску і свечку. Няхай там манахі з святымі памоляцца Богу за мяне. Ён жа там, недзе каля іх абітае. А я не, я не сустракаў.
- Скажы дзецям, перадай той і сё, а яшчэ лепш напрыдумывай як я моцна іх усіх люблю. Алеж сам я гэта рабіць не буду, бо я занят іншай справай. Усё дзеля іх зразумела. І падарункі я ім набыў.
А з іншага боку, бывае мы на сябе адносіны перацягваем:
- Вы там напрамую да Бога не грукайцеся, вы ж нічога ў гэтым не разумееце. Да і Бога не ведаеце. Ну бываюць і такія людзі. Алеж не сумуйце, я тут каля вас і з Богам на прамым звязку праз епіскапа ды святых. Я ўсё ім перадам, за вас памалюся. Запытаю там пра вас у Бога, і вам потым перадам. Усё ідзіці ўжо.
- Любімы, ты працуй працуй. Ты ў дзетках нічога не разумееш, толькі напорціш. Ты такі грубы, не зможаш адчуць іх тонкія душы. Я ўсё перадам. Я іх паласкаю. Грошы толькі прынось. Лепш не ледзь, а то накасячыш, толькі дрэнна зробіш.
Як жа, як жа мы патрэбны нашым дзецям.
Не нашы грошы, падарункі, ці выказаныя іншымі людзьмі нашыя эмоцыі.
Патрэбны мы, усёй нашай глыбінёй і ўнікальнасцю.
Каб паміж намі былі тайныя глыбокія размовы, спрэчкі, міры, радасці і грусці. Каб гэта была гісторыя ўзаемаадносін. Унікальная як гісторыя кахання.
Не забірайце сябе ў блізкіх, не забірайце блізкіх у другіх.
Каб будаваць масты, трэба адсочваць дзе ўтвараецца прорва.
Дзе мы знаходзімся па дзьвух баках ад рэальнасці.
Вось прыйдзе да мяне Ксюша і скажа штосьці накшталт: вось мой хлопец ён ваенны і працаваць я хачу на дзяржаўным тэлебачанні.
Вось яна прорва.
Ксюша ж ведае, якія ў мяне стаўленні да свету.
Алеж робіць свой выбар і адкрыта пра яго мне кажа.
А я так весь апухну і выкажу сваё фе-ве ці яшчэ штосьці.
... Алеж гэта кропка дзе можна адчуць, што сапраўды важна для тваёй дачкі ці сына...
Вось тут скончылася традыцыя, сямейныя правілы і сямейныя каштоўнасці.
Яна выбрала штосьці іншае, гэтае іншае для яе каштоўней чым мінулае.
Ці магчыма будзе гэта зразумець? Напэўна магчыма, алеж не проста.
Шлях да паразумення, шлях да давера, шлях да прыняцця ... гэта і ёсць масток.
Няхай ён вузенькі і ісці па яму страшна. І абарвацца можна кожную хвіліну.
Алеж гэта адзіны шлях, каб прорвы не раздзялялі нас.
P.S.: Як толькі вам кажуць з натхненнем пра тое дзе няма выгады/карысці, ведайце, гэта важна.