Коуч-пазіцыя ў пастарскай дзейнасці
Сябры, ёсць ідэя, правесці мерапрыемства з такой назвай "Коуч-пазіцыя ў пастарскай дзейнасці".
Зараз трохі разбяромся, што да чаго.
- Пастарская дзейнасць? - Узаемаадносіны святара любой канфесіі з сваёй паствай. Размовы на духоўныя тэмы, споведзь, парады ў тых ці іншых жыццёвых сітуацыях.
- Коуч-пазіцыя? - Магчымасць весці гутарку з суразмоўцам, так каб раскрываць патэнцыял чалавека, дапамагчы чалавеку лепш зразумець сябе, сітуацыю і сваю глубінную матывацыю.
Суб'ектыўнае бачанне праблемы:
- Сістэма: "Пытанне святару - адказ ад святара", не з'яўляецца эфектыўнай формай камунікацыі.
Святар не можа ведаць чалавека так добра, як чалавек ведае сябе. Такі падыход, не дапамагае людзям у разуменні сябе, сітуацыі і матываў сваіх дзеянняў. А таксама дазваляе пазбавіцца адказнасці за ўчынак, нібы пераклаўшы яе на святара, які даў тую ці іншую параду.
У сітуацыі, калі святар з'яўляецца моцным аўтарытэтам для чалавека, Парада (указанне) як і што рабіць, могуць зруйнаваць жыццё чалавека, нанёсшы яму моцныя псіхалагічныя траўмы.
Зыходзячы з праблемы, прапаную Правесці мерапрыемства з наступным змесцівам:
- Запрасіць дасведчаных (у пастырстве і коўчінге) спікераў, для глубокага пагружэння ў тэму.
- Падзяліцца досведам альтэрнатыўных форм камунікацыі паміж Святарамі і Паствай.
- Зрабіць адкрытую дыскусію, якая б абмалявала плюсы і мінусы новых падыходаў у пастарскай дзейнасці.
- Зрабіць дэманстрацыю кейсаў выкарыстоўвання Коўч-пазіцыі ў пастырскай дзейнасці.
- Стварыць адкрытую супольнасць, для падтрымкі і ўзаемадапамогі пастырам якія хочуць ці ўжо выкарыстоўваюць коўч-пазіцыю ў сваёй дзейнасці.
Хто гатовы далучыцца?