ENG БЕЛ РУС

казка (13)

Мышкі Ксю і Лю. Глава 12 - Мышкі ў казке

Мне страшна без святла! Мне вельмі страшна! - крычала мышка Лю. А Ксю яе заспакойвала - усё будзе добра, казала яна. Хочаш, мы папросім у чамаданчыка, каб ён перанёс нас у добрую прыгожую казку?

Лю супакоілася, і пачала гадаць. Цікава, якая ж гэта будзе казка? 
Ксю паспяшалася адказаць. Гэта можа быць Лега гісторыя, Гэта можа быць казка пра будаўніка, пра мужыка, і песня там у яго. Яны пачалі прыдумляць, прям на хаду. Але чамаданчыку, гэта ўсё было не вядома. 

І пачуўшы іх словы і жаданні. Ён перанес іх у самую вядомую казку. Яны з рэзку аказаліся у простай хаце. Агледзеўшыся, яны ўбачылі старэнькіх бабу і дзеда. Пачалі вадзіць вачамі вышукваючы калабка, якога трэба будзе лавіць. Але ніякага калабка не было. 

Дома было ўтульна, ціхенька, недзе кудахтала курыца. І тут пачалося штосьці неверагоднае. Баба з дзедам падарваліся з месца. Пачалі нешта крычаць, ойкаць, махаць рукамі. Доўга спрачаліся ці варта зваць суседзяў. Усе развівалася так нечакана, што Ксю і Лю проста затаіліся назіраючы, што будзе далей. 

Усё паціху супакоілася, баба з дзедам накрылі стол чыстай белай хусткай. І паклалі пасярод стала - заталое яйка. Яны глядзелі на яго і марылі - пра новы дом, пра падарункі ўнукам. Сядзелі і адзін за другім, уйўлялі іх новае жыццё. Баба ўставала, і як у тэатры, казала - А цяпер, я вашая гаспадыня, кланяйцеся мне! 
Вось так, зусім з'ехалі з глузду з гэтым залатым яйкам. Нібы не яйка а цэлы залаты куфар знайшлі. 

Тым часам, дзед разумеў, што ў бабы ўжо запросы на дварэц, на тое, каб набыць карабель і адправіцца ў адпачынак. А адным яйкам тут не справішся. Таму ён уціхара, дамаўляўся з курыцай, каб знесла яшчэ пару яек. З дыяментамі і плацінай. 

Курыца амаль пагадзілася, але папрасіла нейкача часу на падрыхтоўка. Не ведаю, можа яна схлусіла, каб дзед ад яе нарэшце адстаў. 

Баба зусім з глузду з'ехала. Марачы пра новыя прыгожыя рэчы, яна пачала выкідаць усе старыя. Праз акно. А каб ужо дакладна, іх не забраць назад, яна іх рэзала нажніцамі. Рабіла ў іх дзіркі. Прям як мышка Лю. 

Ксю і Лю, думалі як выправіць сітуацыю. Бачна было, што калі так далей пойдзе - то яны і хату спаляць. Трэба было дзейнічаць як мага хутчэй. А то неведамі, колькі часу пройдзе пакуль з'явіцца мышка з казкі. І яны з Лю дамовіліся, што трэба з усяе моцы - хутчэй бегчы да яйка і махаць хвосцікам. 

Лю магла махаць вельмі моцна, таму яе адправілі першай. Важна было, каб дзед з бабай яе не прышыблі. Яны пачалі адлік, Тры, Два, Адзін - Бягі!

Лю імчала з усяе моцы. Дзед заўважыў і пагнаўся за ёй. Добра што спатыкнуўся аб лаву. Нажаль выскачылі ўстаўныя сківіцы, і вельмі напугалі Ксю. Бо амаль сажралі яе. Мышка была каля яйка, Ксю заарала - Махай хвосцікам! 

І Лю махнула, махнула моцна, яйка выляцела ў акно як мячык ад тэнісу. Следам за яйкам выляцела бабуля. Яна скочыла як магла. Але яйка было шпарчэй за калабка, і неслася па ўзгорках. Уся будучыня, усе мары, праляталі перад бабкай разам з яйкам. І тут з'явілася сапраўдная казачная мышка. Якая вылезла з моху пасярод лесу. Яна махнула сваім хвастом так, што яйка сапраўды ўпала і разбілася. 

Ксю і Лю радаваліся, а баба з дзедам плакалі горкімі слязамі. 

Як жа ім дапамагчы, запытала Лю? Бедная курыца, зразумела, што зараз яе зарэжуць - таму хутка знесла звычайне яйка. А мышкі Ксю і Лю вызвалі хуткую дапамогу Для бабы і дзеда. Няхай уколяць ім супакаяльныя лекі. 

Яны загадалі чамаданчыку, каб усе выкінутыя рэчы вярнуліся да баба з дзедам, каб ім стала добра, а самі мышкі вярнуліся да дому. 

Мышкі Ксю і Лю. Глава 11 - Зоркі выконваюць жаданні

Мышкі Ксю і Лю глядзелі ў начное неба і назіралі за зоркамі. Яны вельмі хацелі не прапусціць ніводнай міргаючай зоркі. Хацелася загадаць штосьці глыбокае і важнае. Не тое, што звычайна дае чамаданчык. А тое, што нават немагчыма пачапаць рукамі. Яны ўзіраліся ў светлыя кропачкі неба, а потым хутка хутка шапталі нешта сабе. Гэта хутчэй за ўсё былі іх таямнічыя жаданні. Жаданні, якія не ведаў ніхто акрамя нашых мышак. 

І што вы думаеце? Як праверыць, ці споўніліся іх жаданні, ці не? 
Баюся, што гэта немагчыма. Бо трэба было б абляцець увесь свет, на ўсе часы наперад. І дазнацца, ці сталі іншыя мышкі свету жыць лепш, весялей, з большай радасцю і пяшчотай. Ці з'явіліся ў бедных маленькіх мышатак, новыя прыгожыя цацкі. Ці знайшлі згубленыя мышкі сваіх тату і маму. Ці ўсё становіцца ў іх лепш, чым было раней? Ці больш шчаслівымі нараджаюсцца новыя зусім крошачныя мышаняткі. Вось так. Хоць і вельмі таямнічыя і нікому не вядомыя жаданні яны шапталі. Але маю паставіць на кану басейн ды каяк, што так і было. 

І вось, пасля дзіўнага начнога неба. Мышкі такі вырашылі павандраваць у часе і прасторы. Каб высветліць, ці лепш стала жыць якім мышкам у гэтым свеце? Ці дапамаглі згасаючыя зоркі, нарадзіць радасць у гэтым свеце. 

Не доўга думаючы, яны загадалі чамаданчыку, перанесціся да самай няшчаснай мышкі ў гэтым свеце. Далічылі да трох. І зніклі ў прасторы. А зусім у іншым канцы света з'явіліся. Гэта было неверегодна. Яны яшчэ ніколі не бачылі такой цудоўнай і прыгожай мышынай нары. Гэта быў цэлы палац. Усё было на сваім месцы. А некаторыя куты нагадвалі прыгожыя вітрыны дзіцячых мышыных крам. Вось гэта да, сказала Лю. Напэўна мы памыліліся з нашым жаданнем. І трапілі да самай шчаслівай мышкі на свеце. 

Аднекуль пачуўся самотны гук, нават не проста гук, а нейкія словы. 
І да іх прыйшла мыш. І сказала, так я самая шчаслівая мыш на свеце, і гэта так невыносна. Так сумна. Бо няма нікога шчаслівейшага за мяне. Але мне так хочацца плакаць. І я нават не ведаю, што ж мне яшчэ набыць каб стаць больш шчаслівай. Такі вось сумны свет у якім мы жывем. 

Ксю і Лю здзівілся. Неяк не так, павінна была выглядаць самая шчаслівая мышка на свеце. Усёжтакі мы мелі рацыю. Гэтая мышка, няшчасна тым, што нават не ведае, што магло б зрабіць яе па сапраўднаму шчаслівай. 
Стала неяк сорамна і сумна. 

Ксю адразу прапанавала новай мышке сябраваць - але тая, аглядзеўшы яе зверху до нізу сказала. Ведаеш, неяк ты не такая багатая як я. Я з табой сябраваць не збіраюся. Мне лепш адной быць, чым з такімі мышамі як ты вадзіцца. Лю не доўга думаючы, укусіла тую грубую мышку за хвост. Мыш зааарала, а Лю сказала - не крыўдзі Ксю! А не то, я табе яшчэ вухі і лапы паадкусваю. 

Мыш спужалася, надзьмулася і зусім засумавала. 

Ксю і Лю думалі, ну як жа так, чаму зоркі, не падаравалі гэтай мышке хоць трошачку, крышачку радасці.... 

Можа таму, што яны жадалі мышкам самых розных цацак, падарункаў.... А ў гэтай такога дабра хапала. І яно ёй ніяк не рабіла лепш. Толькі месца займалася. І тады, Ксю вырашыла памяняць сваё жаданне для зорак. І папрасіла для гэтай мышкі.... 

... сапраўднага шчасця, штоб ёй не здарылася, каб яна была шчаслівая. 
Але зорка, не разумее такіх словаў. І ціхім рэхам запытала: А што, трэба гэтай мышке, для сапраўднага шчасця? 

- Сяброўства і Кахання 
Сказала Ксю.

А што трэба нашай мышке, каб у яе з'явіліся сябры? 
- Ёй трэба навучыцца сябраваць, а як гэта зрабіць? Як навучыцца сябраваць? - проста падыйсці да чалавека. Маё імя мышка, а тваё? - Давай сябраваць! 
- Калі добра, давай сябруй з ім. А калі не, проста адчапіся. І падыдзі да іншага. 
- Табе не абавязкова любіць, усе што ён любіць, але даваць прастору, каб і ты магла любіць і ён мог любіць. 

Дзякуй, сказала зорка, і пайшла выконваць загаданнае жаданне.

Мышкі Ксю і Лю. Глава 10 - Хэлуін

Мышкі ачухаліся і працягнулі думаць. Чагож нам так хочацца. Тут Ксю сказала, мы бедныя мышкі, ніколі не святкавалі Хэлуін. Мы так хацім яго пасвяткаваць! Так, так сказала мышка Лю! І я вельмі хачу! Я хачу быць страшнай вялікай крысай. З галавой як у бегемота. Крыламі як ў папугая. А Ксю крычала - я хачу быць як чудзішча марское з трыма галавамі, каб усе хто мяне бачылі, беглі ў жаху. Яны казалі гэта з такім захапленнем, што зусім забыліся пра чамаданчык. І тут пачалася справа. 

Маленьчкая прыгожая мышка Лю, рэзка распухла. У яе адрасла Галава ў 10 разоў больш за цела, і галава звалілася на падлогу, бо тонкая шыйка мышкі не магла яе утрымаць. Галава хрюкала. Крылы папугая выраслі пряма на бегемотавых вушах. Яны абмахіваліся вушкі. Ксю падскачыла як ушпареная. Яна так спужалася. 

І пачала насіцца коламі крычучы: Лю ты дзе? Няўжо гэта страшная пачвара цябе з'ела? 

Страшная пачвара прахрюкала: Я і ёсць Лю....

Тады, Ксю ўсё зразумела, але было позна. 
У яе ў самой пачаў адрастаць хвост, і з'явілася яшчэ дзве галавы. 

Хрюкалка і марское чудізшча крычалі - мы не хацім, мы не хацім!!! 
Хацім быць іншымі! 
Ксю крычала - хачу быць вядзьмаркай без носу. І яна ператварылася ў вядзьмарку! Прыходзілася заўсёды адкрываць рот каб дыхаць. Паміж удыхамі, яна арала - хачу нос! Нармальны нос! І нос з'явіўся! Але яна не ведала што рабіць з гэтым носам, бо ён ляжаў я яе ў далоні. Хачу нос, на сваім месцы, дзе ён павінен быць. Нос з'явіўся на сваім месцы, але штосьці было странна. Нос быў верх нагамі. Зноў прышлося яго мяняць. Вось зараз атрымалася проста прыгажуня вядзьмарка. 

Морда бегемота палецяле ў верх, Лю ператварылася ў шыкоўную бабачку. Яна была вельмі прыгожая. Але вельмі вялікая. Таму ўсім было страшна. Вядзьмарка Ксю ледзь паспявала ўцякаць, каб лапкі бабачкі Лю яе не прыдушылі. І Лю пракрычала, хачу быць добрай маленькай бабачкай. І ператварылася ў звычайнага матылька. Але вельмі страшнага. І ўсе баяліся. Мышка Па і Ма, так баяліся матылька (яны та не ведалі, што гэта Лю). Бегалі і хацелі яе прыбіць мухабойкай. Бо такая страшная. 

Мышка Ксю - зачаравала матылька Лю, каб тая стала не страшная, але з старшнымі ўзорамі. Гэта было трохі позна, таму што Па і Ма моцна расхаваляваліся. Бо нейкія незразумелыя асобы з'явіліся ў іх доме. Яны выбівалкай і швабрай, хутка выгналі новых асоб са свайго фургона. І едучы ў машыне, яны бачылі як вядзьмарка штосьці там сабе шэпча. Але чамаданчык быў ужо далека, і яе чары не працавалі. 

Яны думалі як уратавацца. У гэты момант, матылёк Лю запархаў ва ўсю моц, а вядзьмарка Ксю ўхапілася за яе лапкі. Яны паляцялі ў пагоню за грузавіком. Каб Лю ляцела хутчэй, Ксю паддавала ёй мятлой пад зад. І яны бліжэй і бліжэй падляталі. У канцы канцоў, яны проста ўваліліся ў грузавік праз дах. І мышкі Па і Ма - зноў убачылі двух странных асоб, якія скакалі і нешта сабе крычалі. Ксю лічыла, што ў яе ўжо шмат магіі. Яна не ведала, што Па выкінуў з машыны валшэбны чамаданчык. 

А потым, ён выкінуў вядзьмарку і матыля. Як жа ім пашансіла, бо зваліліся яны як раз недалека ад чамаданчыка. І тады вязьмарка Ксю атрымала ўсю сваю магічную моц. Абрадавалася. І крычала - "Зразумейце ўсё і атрымайце па жопе!", "Зразумейце ўсё і атрымайце па жопе!" і ў гэты момант мышкі Па і Ма ўсё зразумелі. 

Яны плакалі без Ксю і Лю, нічога не маглі зрабіць. І білі адзін аднаго па жопе. Гэта было вельмі сумна, яны вельмі шкадавалі пра ўсё гэта. 

Пасля вялікай прамовы Ксю - яны імгненна перанясліся ў фургон з чамаданчыкам, абнялі і супакоілі сваіх бацькоў. Усе былі рады, моцна стаміліся і заснулі. На ўсялякі выпадак, Ксю і Лю перад сном ператварыліся назад у мышак. А то хто ведае, можа чамаданчык зноў выкінуць. 

Яны заснулі - і леталі ў сне са сваімі магічнымі чарамі. Гэта было вельмі бяспечна. 

Мышкі Ксю і Лю. Глава 9 - Новыя жаданні

Надыходзіла раніца. Мышкі Ксю і Лю паціху прачнуліся. Яны прачнуліся і замерлі. Чамаданчык стаяў перад імі. Але яны не наважваліся так хутка загадаць новае жаданне. Бо памяталі пра тое, якія могуць быць наступствы. Было гарачае лета. Сонейка ўжо прыпякалі. А мышкі яны вельмі любілі зіму. Снег, санкі, горкі, ялінкі. Гэта была іх любімая пара года. І нават не змаўляючыся адна з другой. Яны громка выкрыкнулі: Хацім каб пайшоў снег! Толькі не так шмат, каб усё засыпалася. 

Чамаданчык быў паслухмяны. І зіма пачалася вельмі павольна. Проста пайшоў снег. Але снег нават не паспяваў падаць на зямлю, бо было сонейка і было лета. Мышкі глядзелі на гэтае ўнылае паданне мокрага таючага снегу, і не адчувалі задавальнення. Тады Лю загадала, каб сонейка знікла. Набеглі нейкія моцныя хмары, стала зусім цёмна. Настолькі цёмна што нават невядома падаў снег, ці не. Бо нічога не было бачна. Нейкая гаўня сказала Ксю. Хочацца свята, каб ялінкі свяціліся, міргацелі і ўсёжтакі было цёпла! У гэты момант, ялінкі адна за другой пачалі свяціцца. Толькі нешта ніхто не радаваўся. Бо свяціліся яны ад таго, што загарэліся. Яны гарэлі і ванялі палёным дрэвам, адна за другой. Стала вельмі светла ад гэтага полымя. Але снег зноў пачаў таяць не далятаючы. Тут ужо Лю схапілася за сваю галаву. Трэба срочна тушыць ялінкі, пакуль увесь лес не згарэў. Прашу вызваць самы вялікі з усіх дажджоў на свеце! Вось гэта быў і дождж. Проста нават не дожд, а нейкі кран з якога лілося на ўсё. Іх грузавік хутка ператварыўся спачатку ў лодку, а потым у падводную лодку. Ксю насілася па фаргуну нібы піранья. Яна плавала і выскоквала з вады, спрабуючы зачапіцца зубамі за штонебудзь зверху. Лю нешта там сябе прабурчала і мышкі аказаліся ў кругах, з нарукаўнікамі, затычкамі ў вашых, ластамі і маскамі з трубкамі. Гэтага ўсяго было так шмат, што яны пачалі тануць. Круг не спраўляўся з массай рознага пластыка які на іх начапіўся. 

Ксю пракрычала ва ўсю глотку! Хачу каб усё было як раней! 
У адно імгненне знік грузавік, лес, снег, а мышкі з чамаданчыкам сядзелі пасярод папаратнікаў. ВАкол іх лёталі і бегалі велізарныя дыназаўры! 

Не так раней, не так раней! - закрычалі яны, хацім назад у фургон, але каб не ішоў снег, дождж, і ялінкі не гарэлі. Яны зноў сядзелі ў фургоне нібы толькі прачнуліся. І думалі, што б нам такое загадаць каб было добра. Яшчэ трохі падумаўшы, яны вырашылі, хто хацеліб паесці смачнага сняданку. Каша з сасіскамі, а потым марозіва. І яны громка сказалі гэта! 

Праз пару хвілін прыйшоў папа мыш, і паведаміў. Дачушкі - хутчэй на сняданак. Я прыгатаваў вам кашу з сасікамі, а потым будзе марозіва! 

Мышкі так і не даведаліся, ці гэта быў чамаданчык, ці проста так супала. 

Мышкі Ксю і Лю. Глава 8 - Хацім марозіва

Хацім марозіва! Хацім марозіва! Толькі разлепіўшы вочы, мышкі крычалі сваё жаданне! сто пачак! Не, тысяча пачак! сто тысяч мільёнаў!!! 
Хутчэй! 
Усё садрагнулася. У прасторы пачалі з'яўляцца маразівы. Зрэзку стала вельмі холадна. У кузаве ўжо не ставала месца. Скончвалася паветра. Мышкі Ксю і Лю, не бачылі сваіх бацькоў, і не ведалі, што з імі адбываецца. Здаецца штосьці ўвесь час грукала на дах а потым свальвалася з грузавіка які нёсся. Гэта было падобна на моцны град, дожд з марозевых. Мышкам стала страшна, яны баяліся змёрзнуць, і бракавала паветра. Хутка ім прыйшла ў галаву думка, папрасіць чамаданчыка кам усе марозівы зніклі. І яны пачалі прасіць. Яны прасілі, але нічога не адбывалася. Напэўна чамаданчык не чуў іх, бо марозевам заваліла ўсю прастору вакол. Вось ужо мышка Ксю, амаль не бачыла мышку Лю. Слёзка наварочваліся. І яны зусім не ведалі, што рабіць. Але потым, мышка Лю адкрыла сваю пасць, поўную вострых зубікаў з дзвьмю дзіркамі. І пачала выгрызаць для сябе дарогу. Тое самае рабіла і Ксю. Яны грызлі тунэлі. Cпрабуючы знайсці чамаданчык. Атрымаўся нібы мурашнік, з вялікімі ходамі і лабірынтамі. Марозева нажаль есці не атрымоўвалася, прыходзілася ўвесь час выплёўваць. Бо месца ў жывоціке не хапала, і было вельмі холадна. 

Мышка Ксю, прагрызла вялікі тунэль да самага даху, і праз лабірынт пачало прыходзіць свежае паветра. Мышкі павесялілі. Але трэба было яшчэ знайсці чамаданчык. Бо на месцы тунэляў, час ад часу з'яўляліся новыя марозівы. Мышка Лю была ўнізе, і прагрызала там новыя ходы. І тут, яна зразумела, што пачаўся нейкі малакапад. Марозева зверху таяла, і сцякала ручаямі, амаль як рэкамі ўніз. Талае малако запаўняла ўсё ўнізе. Мышке Лю, было ўжо цяжка дыхаць. Добра што яна нядаўна навучылася плаваць, і гэта яе ўратоўвала. 

Была адна надзея, ці нават дзве. Першая гэта чамаданчык, а другая, знайсці туў няшчасную дзірку, у якую некалі праваліліся Ксю і Лю. 
Ксю таксама спусцілася ўніз, яны пачалі занырваць і ўгрызацца ў яшчэ застылае марозіва. І вось яны ўбачылі ўнізе свет.

Ратуяся, закрычала Ксю. Бо зараз вялікая хваля талага марозева, будзе прабівацца ў дзірку. І можа нас захлынуць з сабою. Яны з усея моцы пачалі грызці ход ўверх. А малако, як вялікі вадаспад, рушыла ўніз. Было падобна на смыў у унітазе. Усё малако збіралася ў вялікі кругаварот, зацягваючы за сабой усе рэчы. Мышкі вельмі хваляваліся за сваіх бацькоў. А бацькі спалі ў закрытай скрынцы, і нават не ведалі, што адбываецца. Добра яны схаваліся. Але небяспека пагражала ўсім. 

Вось ежа пачала ўцякаць, баклажаны, перцы, памідоры, агуркі. Усё цякло па малочнай рацэ. І тут мышак ахапіў жах. За банкай з кішонымі агуркамі, пряма ў дзірку сплываў чамаданчык. Мышкі пачалі панікаваць. Круціць рукамі, араць, падаць долу. Усё іх жаданне і радасць, зараз было гатовае праваліцца пад падлогу грузавіка. Чамадан ужо раскручваўся па спіралі ў вадавароце. Калі Ксю з усёй сваёй моцы пракрычала "Чамаданчык СТОП!!!" і ўсё спынілася. 

Час замер, Ксю агледзелася па баках. Каплі малака віселі ў паветры. Мышка Лю замерла не рухаючыся. Не чулася ніводнага гука. Машына не ехала. Чамаданчык замер на палове свайго шляху. Час спыніўся. Мышка Ксю вельмі здзівілася. Яна нават не ведала, што рабіць. Ксю вырашыла паспрабаваць ці зможа яна хадзіць у паветры. Але яе нага правальвалася. Хоць час і спыніўся, але забраць чамаданчык, была справа вельмі непростая. Трэба было не праваліцца, і нійкім чынам дабрацца да чамаданчыка. Паглядзеўшы, што нічога не змяняецца, мышка Ксю вырашыла трохі адпачыць. Прылягла і заснула на пару гадзінак. Прачнушыся, яна знайшла ўсё вакол сябе такім жа, як было і да яе сна. Поўная моцы і адпачыўшая, яна вырашыла выбраць стратэгію для рашэння праблемы. 

Было б добра, падумала мышка Ксю. Перакусіць смачным марозівам. Яна неспешка ўзяла ложку, і паціху ела талую смачняшку. Наеўшыся, яны варашыла, што трэба было б тут добра прыбрацца, выкінуўшы ўсё непатрэбнае марозева, памыўшы падлогу, і схаваўшы чамаданчык у надзейнае месца. Для маленькай мышкі, працы тут было на цэлы тыдзень. Але Ксю ведала, увесь астатні сусвет нават не заўважыць гэтага тыдня, бо час для ўсіх астатніх спыніўся. І яна падумала, што няма куды спяшацца і пачала прыбіраць. Прабралася да дзвярэй грузавіка, нейкім цудам змагла іх адчыніць. А потым пачала скідваць марозева прям на дарогу. Калі адкапала невялікую лапату, то справа пайшла хутчэй. За першы дзень, мышка Ксю вызваліла ўсю прастору пад дахам. За другі, адкапала скрыньку з бацькамі якія і так мірна спалі, і перанесла туды Лю. Потым некалькі дзён пайшло на тое, каб выкінуць усё астатнее марозева, і асцярожна над дзіркай забраць чамаданчыка. Працёрла падлогу, высушыла, раставіла ўсё па сваім месцам. Нажаль толькі баклажаны з памідорамі ўцяклі. Але яшчэ была іншая гародніна. Таму не было крытычна. Закрыўшы дзверы, і ўладкаваўшыся каля Лю. Кcю вырашыла, ну што, трэба запускаць час ісці далей. І громка пракрычыла: **Чамаданчык, адмяні стоп!** 

У гэты момент грузавік рушыў далей, мышка Лю акругліла вочы. Бо ў адно імгненне ўсё стала чыста і некуды знікла марозева. Вось гэта да сказала Лю. І потым яны да самай ночы, размаўлялі з Ксю пра тое, што адбылося. Яны вырашылі, што будуць асцярожней паводзіць сябе з жаданнямі. Каб не здарылася, чаго-небудзь горшага. Іх галасы паціху станавіліся цішэйшымі, а потым пачуўся ціхенькі мышыны храп. Нашы мышкі заснулі, і набіраліся моцы перад заўтрашнім цікавым днём. 

Кніга: Мышкі Ксю і Лю

Мышкі Ксю і Лю. Глава 7 - Чароўны чамаданчык

Мышкі паціхоньку храпелі. І тут з першым лучыкам сонейка, а 5 раніцы Ксю прачнулася і пабегла да любінага ложку. Глядзець, што там у яе пад падушкай. Яна не магла паверыць сваім вачам. Залатое свячэнне сыходзіла ад ложка Лю. Ксю не магла стрымацца і закрычала! Ураааа! Урааа! Лю спахвацілася і скокнула з ложка пряма ўверх. Вось гэта да! Наканец! Мы столькі чакалі. Яны ў дваіх прыглядзеліся і падсунуліся бліжэй да залатой скрыні. Форма ў яе была трохі дзіўная, нібы як футляр ад скрыпкі. З ручкай, зробленнай з кракадзілавай скуры. Гэты футляр замыкаўся на ключык, які яны адразу не ўбачылі. Паспрабавалі адкрыць дзіўны чамаданчык, а ён зачынены. Вось так дзіва, трэба шукаць ключ. 

У першую чаргу яны пабеглі шукаць ключ пад падушкай Лю. Усе там праглядзелі, але ключа не знайшлі. Потым пабеглі да ложка Ксю, і там таксама ўсё абшукалі. Яны ўжо амаль згубілі надзею. Праглядалі ўсё на падлозе, пад ложкамі, каля ложкаў, ва ўсіх кутках. Ключа не было. Вось ён чамаданчык, і зусім не адкрываецца. 

Тады, Ксю пайшла за абцугамі. Яны з Лю, схапіліся за абедзве ручкі і спрабавалі адламваць крепеж дзе быў замок на чамаданчыку. Але з віду хліпенькі, ён аказаўся насамрач вельмі цвёрдым і нічога не атрымоўвалася зрабіць. 

Яны падумалі, можа які стары ключ ім дапаможа? Забралі ў кіроўца запасны ключ ад машыны, але ён нават не ўставіўся ў дзірку. Прыйшлося вярнуць. Спрабавалі сунуць палачкай, нічога не атрымоўвалася. Відэлец - проста пагнуўся. Заколка залезла ў замок, а вылезла адтуль у выглядзе чарвяка. 

Тады, яны вырашылі каб мышка Лю, проста прагрызла замок. Усе памятаюць якія ў яе моцныя зубы. Яна адкрыла сваю пасць на ўсю моц. І Ксю зааралааа! Аааа, Ключ! Ключ, я знайшла кключ! І як вы лічыце, дзе быў той чароўны ключ? Ён быў у дзірке ад зуба. Фея, паклала яго бачна ў тое месца дзе раней быў зуб. І Ксю зноў пабегла за абцугамі. Каб дастаць ключ з пасткі Лю. Лю праўда схавалася пад ложак, і проста выняла яго лапкай. Таму не было нічога страшнага. 

Было вельмі цікава, як гэты ключ мог умацавацца ў дзірке ад зуба. Ксю нават разгляда гэта ўсё з лупай і ніяк не магла зразумець. Вырашылі нават прымераць, ці ўставіцца назад за мест зуба. Ён замест зуба не ўставіўся, але машыну так трасянула, што Лю яго праглынула. 

Яны зааралі ў дзве глоткі. Штож мы нарабілі, трэба было хутчэй бегчы адкрываць, а мы яго праглынулі. І зараз невядома як даставаць. Спачатку Лю калаціла сябе па жывату, потым скакала на адным месцы, і спрабавала прасвяціць лямпачкай. Ксю ўзяла абцугі. Лю заарала і пачала бегчы пад свой ложак. 

І ў адзін момант, яны зразумелі. Патрэбен магніт! Ён прыцягне ключ, і можна будзе яго вывесці хутчэй назад праз пастку. У грузавіке былі вялікія магніты. І нашы мышкі ўзяліся за справу. Калі да жывата Лю паднеслі магніт, ты пуп адтапыршчыўся. Ура, мы штосьці знайшлі! А зараз паціху будзем падымаць. Яны ўпарта падымалі штосьці ўверх. Лю сядзела і час ад часу кашляла. Гэта не вельмі прыемна, калі штосьці з жывата падымаецца ў верх. Вельмі падобна на ванітаванні. Але Ксю са сваім магнітам была вельмі блізка да мэты! І вось адкашляваючы, Лю выплюнала дзве вялікія манеты! У мышак ужо не было моцы, яны проста плакалі. Ксю ўзяла абцугі і вырашыла зрабіць Лю аперацыю. А Лю вельмі хутка ўцякла. 

Тады Ксю прыдумала новы план. Ксю вырашыла зрабіць выгляд, што ўсё добра і таму Лю можа прыходзіць. А яна, Ксю, прыгатуе для любы вельмі смачны напой. Ксю ведала, што ёсць рэчы, якія выклікаюць хуткі панос. І Ксю змяшала свежае малако і пракісшую рыбу. Каб Лю не здагадалася, яна дадала туды мёду і папшыкала ўсё духамі. Атрымалася такая ванючая, слізнючая масса. 

Ксю думала, як жа заставіць Лю, гэта ўсё с'есці. І тут, яна ўзгадала, што у іх ёсць затычкі для носа. Калі нос заткнуць, то Лю не зможа пачуць непрыемныя пахі. І нават не распазнае смаку. Гэта была нібу гульня. Калі вы ведаеце - закрый вочы, адкрой рот. 

Ксю сказала Лю, што гэта будзе смачная шакаладзіна. Лю так захацелася. І яна аблізнулася. Але Ксю сказала, што можа даць толькі калі Лю закрые вочы, і затке нос прышчэпкай. Так і атрымалася. Мышка Лю, з заткнутым носам і заплюшчынымі вачыма адкрыла сваю пастку. А Ксю, узяла поўную лыжку і паклала пряма адкрутю пастку! Лю так моцна цокнула зубамі, што перагрызла лыжку. І ледзь не адкусіла лапку Ксю. Вось гэта моц! Вось гэта пашча! Але потым, яна насілася па фургонку і арала! Вады!!! Вады!!! Я хачу выплюнуць гэтую гадасць-фігню!!!! Гэтую какашку! 

Менавіта какашку з Ключом зараз так і чакала Ксю. І вось пабегаўшы і папіўшы, Лю пракрычала - дзе гаршок! Хачу какаць!!! Гэта было святам! Лю наваліла гаршок з горкай. Выцерла попу і пайшла адпачываць. А Ксю, занялася раскопкамі. Яна таксама прычапіла сабе прышчэпку на нос. Узяла палачку і як сапраўды археолаг, адкапвала скарбы. Ёй прыходзілася затрымліваць дыханне, нібы яна нырала ў возера. І вось абрадавалася як толькі можна! Мышка Ксю пракрычала - я яго знайшла!!! Ураааа! І Лю адразу прыбяжала. Яны праўда, ад радасці развярнулі гаршок і трохі выпацкаліся, але якая ўжо разніца, калі ў іх ёсць ключык ад чароўнага чамаданчыку. 

Яны выдвінулі чамаданчык на цэнтр фургона, паставілі яго роўна пасярэдзіне картонкі. Уставілі ключ, павярнулі яго тры разы. Замок шчоўкнуў. А потым шчоўкнуў камень, на які наехал кіроўца. І наш чамадан, з ключом, і картонкай праваліліся ў дзірку машыны. Якую Ксю і Лю ўчора выразалі. 

Лю нырнула за чамаданчыкам. І пакуль яна да яго ляцела, то загадала жаданне, каб ён запрыгнуў назад у фургон, а таксама засунуў туды Лю. Чамаданчык амаль дакрануўся да асвальту як у імгненне, паляцеў назад у дзірку. А Лю следам за ім. 

Вось чароўны чамаданчык і стаў іх цудоўным скарбам. 
Яны схавалі яго ў полку Ксю дзе былі чароўныя каменчыкі. А самі ляглі ў ложкі, каб добра падумаць, менавіта што, яны хацяць загадаць у чамаданчыка. 

Заўтра мы даведаемся пра працяг іх прыгод. 

Мышкі Ксю і Лю. Глава 6 - Мары Мышак

У маленькай Лю была мара, жыць у доміке на дрэве. І мець лазерны меч, які робіць чырвоная святло. А ў мышкі Ксю, атрымаць вельмі шмат Лега і самой хадзіць па вуліцы і атрымаць шмат грошаў, набываць шмат пластыліну і атрымаць працу ўжо цяпер. Мары пра тое, каб мець шмат какосаў, вялікі басейн і пластыкавыя пальмы. І яшчэ яна будзе спяваць на прыгожай сцэне. І ўсіх гэта будзе кранаць. І будзе пісаць шмат кніжак. 

Яны ляжалі і марылі пра будучыню. Як зрабіць так, каб мары здзейсніліся? Патрэбен быў план. Яны пералічылі колькасць зубоў у Лю. І падумалі, ці можна будзе памяняць адзін новы зуб фее, на чароўны чамаданчык. Калі б яны магла яго прынесці і абмяняць на зуб Лю, то тады ўсе мары можна было б здзейсніць у адно імгненне. Сакрэт чароўнага чамаданчыка, мышкі не хацелі распавядаць. Гэта быў страшная таямніца, таму і мы тут у кніжке пра яго нічога не скажым. 

Справа засталася за малым. Трэба было выдраць зуб у Лю. А для гэтага была патрэбна неякая провалка, ці абцугі, ці малаток. Шукаючы па ўсяму грузавіку яны знайшлі ўсё патрэбнае. Мышка Лю акругліла вочы і некуды збегла. Нешта ёй гэтая ідэя з малатком не вельмі спадабалася. Ксю ўгаварыла Лю вылезці з хованкі і паабяцала, што не будзе нічога страшнага. Проста трошачкі паглядзіць на зубік. Ёй нават прыйшлося схаваць усе інструменты. А потым мышка Ксю, выцягнула тоненькую нітачку з сваёй спадніцы. Такая маленечкая нітачка не смагла спужаць мышку Лю. Яны абматалі зубік каля дзіркі гэтай ніткай. А потым прывязалі другі канец ніткі да камяня. А камень хацелі кінулі ў тую дзірку машыны, у якую як вы памятаеце раней праваліліся мышкі. 
Каб мышка Лю не саскочыла ў дзірку, то яе прымацавалі да падлогі грузавіка пластырамі, зараз яна нават рухацца не магла, была ў поўнай бяспецы. 

Як толькі мышку Лю добра прыклеілі да падлогі, яна закрычала - пісяць, пісяць. Ксю пазпрабавала атадраць пластыр, але ён так моцна прымацаваўся, што зусім не хацеў адлуплівацца. А Лю ўжо не магла цярпець. Тады, Ксю збегала за малатком і пачала прабіваць дзірку ў падлозе. Ударыўшы некалькі разоў, яна прабіла маленечкую і збегала за пілой. Хутка піліла Ксю дзірку, нібы як у туалеце з сардэчкам. А Лю аказалася як раз каля той дзіркі. Потым, Ксю закрыла Лю і дзірку шторкай. І лю смагла папісяць як у цягніку, прям на дарогу праз дзірку. Калі справа была зроблена, дзірку закрылі картонкай. Вас напэўна цікавіць, як Ксю змагла прабіць дырку ў падлозе каля попы Лю? Нас таксама гэта цікавіць. Гучыць амаль неверагодна, але Ксю аказалася вялікім майстрам па прабіванію дырак для туалета. 

Ну вось яны ўжо былі гатовы каб кідануць камень у дзірку. Але вырашыілі, што гэта небяспечна. Зуб та таксама можа сваліцца за камянём і іх справа не дала бы добрага выніку. Яны думалі. Мышка Лю ляжала прыклееная да падлогі і думала, а мышка Ксю хадзіла і думала. Як жа нам зрабіць з гэтым зубам. Убачыўшы, што мышка Лю добра прыклеена да падлогі, Ксю пайшла за малатком. Але ў гэтым момант мышка Лю, пачала ператварацца ў супергероя. Яна зароўла так моцна, што паціху з грузавіка пачаў адвальвацца дах. А кіроўца спыніўся думаючы, што гэта пажарная машына яго абганяе. Але галоўнае, што з рук у Ксю малаток вываліўся прям у дзірку. Мышка Лю выдахнула, і тут яны заўважылі, што зуба няма. Лю так моцна крычала, што зуб вылецел. Добра хоць ён быў прымацаваны да камяня. Так яны яго і выцягнулі, бо камень та быў у іх. 

Засталася справа за малым, трэба было неяк адклеець Лю ад падлогі. 
Ксю спрабавала адарваць Лю ад падлогі, але нічога не атрымоўвалася. Потым яны ўзгадалі, што пластыр добра адклееваецца калі яго намачыць. Але мышка Лю ўжо папісяла. Трэба было недзе знайсці ваду. А вады нідзе не было. 
І мышка Ксю заплакала. Яе слёзкі размякчылі пластыр і ён легка слез ад падлогі. Чамы ты плачаш, запытала Лю? - Таму што я хацела адрэзаць пластыр нажніцамі! А гэты тата мыш, які піша кнігу, не дазволіў мне гэта зрабіць. Вось я і плачу. Тата мыш спыніўся пісаць, і падыйшоў да сваёй любімай мышкі, і абняў яе. 

Пакуль мышка Тата абдымаў Ксю, Лю ўжо даўно адляпілася і скакала па падлозе радасная. Скакала не гледзячы пад ногі, ну і зразумела правалілася ў дзірку для туалета. Добра хоць застряла там сваімі плячыма. І яе хутка выцягнулі. Мыш тата парпанаваў назаўсёды прыклеіць Лю пластырамі да падлогі, каб яна нікуды не правальвалася. Але яго прапанову не падтрымалі. 

Ксю і Лю падрыхтавалі зуб, для феі. Зрабілі малюнак чароўнага чамаданчыка, Ксю падпісала літарамі што гэта і для каго. Паклалі гэты лісцік разам з зубам пад падушку Лю. І ўлегліся паціху засынаючы. 
Заўтра раніцай, яны прачнуцца. Зуба не будзе, а каля падушкі будзе чароўны чамаданчык. Які споўніць усе іх жаданні. А зараз яны засынаюць, сустрэнемся з імі заўтра раніцай. Дабранач і вам сябры.

Мышкі Ксю і Лю. Глава 5 - Сінія Каменчыкі

Стрэлкі грукалі ва ўсю моц. У машыне была цішыня. Ніхто не спаў. Мышкі Ксю і Лю ляжалі замершы і не рухаючыся. Ім было вельмі страшна. Нейкае блакітнае святло ахапіла ўсё вакол. Ім станавілася яшчэ страшней. Але не глядзечы на ўвесь страх, ім было вельмі і вельмі цікава. Яны накрыліся коўдрамі з галовую, каб хоць неяк не бачыць гэтага святла. Толькі Ксю, выглядала з пад коўдры, і праз бінокль спрабавала разабраць, што ж там адбываецца звонку іх грузавіка. 

Яны пачулі вялікі грохат. Пачалі дрыжаць. Да іх у ложкі прыйшлі Мама і Тата мышы. Абняліся і пачалі спяваць песеньку. "Спіць над лесам аблачынка, засынай мая дзяўчынка .... "
І тут, адчуўся здаравенны выбух. Сіняя святло згасла, і ўсё супакоілася. 

Што гэта было думалі мышкі і іх бацькі? Але ніхто, не агучыў свайго пытання ўслых. Яны ляжалі так доўга, і ад стомы пачалі засынаць. 

Першыя заснулі бацькі. Потым заснула мышка Ксю. І толькі мышка Лю, ніяк не магла заснуць. Яна вырашыла растурхаць Ксю, каб тая таксама прачыналася. Ксю, прачынайся. Мы павінны схадзіць, і праверыць што там здарылася? 

А табе не страшна, запытала яе Ксю? 
- Мне вельмі страшна, еле вельмі хочацца ведаць, што ж там адбылася. 

Памятаеце дзірку, у якую правалілся мышкі ў мінулай Главе. Зараз яны вырашылі наўпрост пралезці праз яе. Скокнуўшы, яны дакрануліся да зямлі. Зямля, надзіва была вельмі цёплая. Можна сказаць гарачая. Адыблося, штосьці неверагоднае. Недалека ад Грузавіка, бачылася 2 вялікія выбаены. Гэта такія круглыя дзіркі ў зямлі, падобныя да кратэраў. Ад іх шоў вялікі гарачы пар. А ўнутры наблюдалася нейкая ціхае ззяне, блакітнага колеру. Вакол гэтага ззяння, хадзілі цікавыя істоты, зусім не падобныя на тых, што звычайна сустракаліся на зямлі. 

Яны свяціліся блакітным, і звонку былі як круглыя мячыкі. 
Мышка Ксю і Лю, вырашылі з імі пазнаеміцца. 
Пшепрошем, сказал Лю. 
Але ім у адказ нічога не прагучала. 

Тады, мышка Лю вырашыла кінуць у іх каменчыкам. Каб яны звярнулі на іх увагу. Узяла каменчык паболей, і шпульнула з усяе моцы. Трапіла у нагу, адной з блакітных асоб. У гэты момант, усе блакітныя асобы спыніліся, і паглядзелі ў бок мышак. Яна пачалі перашэптвацца на незнаёмай мове. 
І ў адзін момант кінуліся на мышак. Ксю і Лю, спужаліся, і спрабавалі ўцячы. Але гэта было немагчыма. Сінія істоты, проста несліся ва ўсю моц. Яны хутка дагналі Ксю і Лю, связалі ім лапкі, і панеслі ў цэнтр блакітных кратэраў. 

Лю, плакала і казала, што больш ніколі не будзе кідацца камянямі. Што яна не думала, што гэта больна, і прасіла - ну калі ласачка адпусціце нас да мамы і таты. 

Іх прынеслі ў цэнтр кратэра, і паставілі ахоўніка, каб ён іх не выпускаў. А самі працягвалі хадзіць, і збіраць часткі блакітных каменчыкаў якія свяціліся. 

Мышка Ксю і Лю, сядзелі ў цэнтры кратэра і паціху спявалі песеньку, якую яны яшчэ гадзінку таму спявалі з бацькамі. Спіць над лесам..... 
І тут пад іх спевы, усе незнаемыя істоты, пачалі танчыць. Яны падымалі ў паветры, бралі адзін аднаго за ручкі і круціліся. Пачыналі свяціцца рознымі колерамі. А потым, як у сапрыўднам бале, перакручваліся і здаецца вельмі радавалія. У гэтым танцы, яны пачалі прыносіць Ксю і Лю тыя маленечкія сінія каменчыкі, якія свяціліся.

Лю, паспрабавала ўзяць адзін каменык сабе ў лапку. І як толькі яна яго дакранулася, то адчула што можа лятаць. Гэта былі каменчыкі, якія робяць жывую істоту, вельмі легкай. Лю падмігнула сваёй сястрычцы, каб яна таксама ўзяла каменчык. Працягваючы спяваць, Ксю і Лю пачалі ўзлятаць у паветра. Яны былі ўсё вышэй і вышэй над кратэрам. А маленькія істоты, сталі зусім як мурашы, іх было ўжо і не разабраць. Завязкі на іх лапах зваліліся, і яны маглі як сапраўдныя птушкі, парыць у прасторы. 

Яны даляцелі да грузавіка, і сваліліся у тыя верхнія дзіркі, як гэта было з хамякамі. Улегліся ў свае ложкі, а магічныя каменчыкі, схавалі ў торбачкі. Каб можна было заўтра палятаць, падумалі яны, і вырашылі ўжо спаць. 

Мышкі Ксю і Лю. Глава 4 - Лабараторыя

Ааааа, заааралі ў машыне. Мышка Лю застряла ў дзірке, і магла вываліцца навуліцу ў кожную хвіліну. Усе пачалі разбірацца, навошта ты туды палезла. Мы табе казалі, сідзі ціха і не высоўвайся. А яна ўсё крычалаа Ааааа, Аааа Выратуйце мяне!!!!
Першае на выратаванне паспела мышка Ксю. Яна адзіная, магла пралезці ў такую меленечкую дзірку. Яна паўзла за Лю, і пагражала ёй! Што ты блін палезла, хопіць араць, калі не закроеш сваю мышыную пастку вярнуся да бацькоў, а цябе пакіну тут! Мышка Лю пачала махаць рукамі ў знак пратэсту! І канчаткова вывалілася на вуліцу. Добра што хоць кола яе не задавіла. Усе былі ў жахе. Мышка Ксю так спужалася, што забылася трымацца і таксама вывалілася. Бацькі ў слязах паехалі далей, яны больш ніколі не ўбачаць сваіх маленечкіх мышанятак. Ім было вельмі крыўдна, што здарылася такая бязглуздзіца. 

А тым часам мышка Лю і Ксю беглі ва ўсю моц за грузавіком. Але не маглі яго дагнаць, бо ён нёсся з хуткасцю 100 км у гадзіну. Добра хоць, мышка Лю і Ксю знайшлі адна адну. Яны горка плакалі, але вырашылі што трэба рушыць далей, і ў любым выпадку знайсці маму і тату. 

Куды ісці яны не ведалі. Хаця есці ім ужо захацелася, і яны пайшлі да бліжэйшай крамы. Не, не для таго, каб там штонебудзь набыць. Яны былі мышкамі, таму маглі проста есці што валялася на падлозе. Звычайна гэта былі гнілыя ванючыя яблыкі, ці морква. Ці растаптаныя кавалкі хлеба і сыру... Яны ішлі, да крамы як два смаўжа. Калі вы бачылі смаўжэй, то напэўна заўважалі, якія мокрыя сляды цягнуліся за імі. Так і за нашымі мышкамі, мокрыя ручаі слёзак каціліся за іхнім шляхам. Яны шлі і плакалі, навошта мы вываліліся на вуліцу, нам было так добра з бацькамі. Яны марылі вярнуць час назад, каб мышка Лю такі не залазіла ў гэтую незразумелую і гаўняную дзірку. Але як мы ведаем, час немагчыма вярнуць назад. 

І таму, яны шлі па дарозе за грузавіком, праходзячы смачную краму. Крама была вельмі і вельмі дзіўная. Там нічога не прадавалі. А толькі хадзілі людзі, у скафандрах і насілі розныя прабіркі. У цэнтры пакою стаяў вялізарны апарат, які выдаваў неверагодныя гукі. Свяціўся блакітным колерам. Мышка Лю пра ўсё запытвала ў Ксю. Што гэта такое, і што адбываецца. Але ні ў кога не было адказаў, бо гэта была сакрэтная лабараторыя. Унутры апарата, былі розныя хамячкі. Яны былі падключаны рознымі правадамі да вялікай станцыі, і круцілі ўнутры колы па якіх яны бегалі. Але прыглядзеўшыся, Ксю і Лю заўважылі, што яны не бачуць як перасоўваюцца лапкі хамячкоў. Настолькі хутка яны імі перабіралі. Які жах, падумалі нашы мышкі. Гэтыя вялікія вучоныя, сабралі хамячкоў каб рабіць з імі эксперыменты. Бачна што хамякі былі сумныя, і хацелі назад у сваі домікі, да сваіх бацькоў. Але дзень і ноч ім прыходзілася круціць колы. 

Мышка Ксю і Лю, пачалі плакаць шкадуючы хамячкоў. Яны вельмі хацелі, каб тыя выбраліся на волю. Але што рабіць, усе кабінкі ўнутры вялікай машыны былі закрытыя. І тут, яны разам ускокнулі сказаўшы Эўрыка. Адна і таяж думка, праскачыла ў іх галаве. Трэба прагрызці правады! Мышка Лю навастрыла сваю дзірку ў зубах. Яны забраліся ўнутр каробкі, і пачалі засоўваць правады адзін за другім мышке Лю ў дзірку ад зуба. А Ксю захлопвала яе пастку, і цягнула з усяе моцы. Правады лускаліся як арэхі. Мышкі пачуля вілкі перапалох звонку. Усев мітусілся. Была чутна сігналізацыя. Штосьці пачало валіцца зверху. І ў канцы канцоў пачуліся галасы пажарных. 
Яны ўчуялі сваім носам, што пайшоў дым. 

Аааа, зноў небяспека. Трэба выбірацца адсюль, і выцягваць хамякоў. 
Выбраўшыўся вонкі вялікага абсталяванна, яны ўбачылі прыадкрытыя дзверцы кабінак з хамякамі, пачалі забягаць і выцягваць іх наволю адзін за другім. А тым часам, пажарныя выцягвалі людзей. Усе спасалі як маглі. І здаецца, што атрымалася ўсіх уратаваць. Людзі, былі так занепакоены полымям, што зусім забыліся на хамякоў. А хамякі, з хуткасцю молніі выбеглі вонкі памяшкання. Усяго было 10 хамякоў, і звалі іх проста нумарамі ад аднаго да дзесяці. 

Ну што мы тут стаім, вырашылі Ксю і Лю. Трэба ісці далей, у накірунку грузавіка, на якім паехалі бацькі. Але як маленькім мышка, дабрацца так далёка. Яны зноў пачалі плакаць. І тут, узгадалі цікавую штуку. А калі нам, пакласці вылікую каробку, на хамякоў? Можа яны смаглі бы нас адвезці вельмі хутка па той шашы? Хамякі былі рады саслужыць сваім новым сябрам і выратавальнікам. Мышкі ўзяліся за справу. Знайшлі крэйду, вяроўку, картонку і добрыя нажніцы.

Спачатку яны папрасілі стаць хамякоў у два рады па 5 штук з кожнага боку. Абвялі іх алоўкам на картоне. Потым зрабілі адтуліны нажніцамі ў тых месцах. Справа амаль зроблена. Зараз засталося, зацягнуць гэтую картонку, на спіны хамякоў. Яны паднатужыліся і паклалі яе паверх. А потым прывязалі кожныя дзве адтуліны да аднаго хамяка. Атрымаўся плыт на хамяках. Чагосьці нехапае падумала, Лю. Так, сапраўды нехапае ўмацаванняю для нашых мышак. Каб яны маглі не сваліцца з гэтага плыта на вялікай хуткасці, а таксама не хапае стрына, за які можна былоб круціць паказваючы хамякам куды паварочваць. 

Пачалі шукаць, што падышло б для крэслаў. Знайшлі адну кансервную банку, якая яшчэ пахла ванючымі шпротамі. Прабілі ў ёй пару дзірак, і моцна прывязалі да картонкі. Так, зараз яны могуць залезці ў яе, і іх не здуе паветрам. А штож наконт стрына? Чым яны змогуць паварочваць? Што не шукалі, нічога не знайшлося. Вырашылі араць ва ўсю моч. І сказалі хамякам слухаць, калі яны будуць араць Улева, трэба паварочваць улева, калі будуць араць Управа то паварочваць управа. У іншых выпадках, проста бегчы перад сабой. 

Яшчэ было дзве каманды Стой і Бягі.

Усе падрыхтаваліся, мышкі замацаваліся ў кансервнай банцы, і далі першую каманду Бягі!
Хамякі панясліся як ракета. Ніхто не чакаў, што будзе такая хуткасць. У выніку ўсяго, картонку пачала ляцець у паветры як самалет. А хамякі круцілі сваімі лапамі як прапеллеры. Падняўшыся на вышыню елак, яны змаглі ўбачыць у далечыні грузавік. І мышкі пачалі каманадаваць хамякам у які бок ляцець і круціць сваімі нагамі прапеллерамі. З такой хуткасцю яны вельмі добра даганялі грузавік з бацькамі мышак. Не прайшло і 5 хвілін, як яны ўжо былі над самім грузавіком. У нейкі момант, было зразумела, што пара скокаць уніз. Ксю і Лю выбраліся з банкі, і пайшлі па крайю картонкі як сапраўдныя супергероі. Іх амаль здзюваў вецер, а яны дабірался да боку. Зза таго, што яны падыходзілі на бок, то самалет накланяўся ў іх бок. І амаль дастаў да крышы грузавіка. У гэты момант, Ксю скамандавала хамякам каманду СТОЙ! І ўсе яны спыніліся на дахе, зрабіўшы добрую пасадку. Потым, мышкі адвязалі ўсіх хамякоў ад картонкі, і развіталіся з імі. Супер хуткія хамякі як стрэлы разляцеліся па палях з даху грузавіка. А Ксю з Лю, пралезлі ў дзірку даха і зваліліся да бацькоў. Зваліліся яны на мокрую ад слёз падлогу грузавіка. Мама і Тата мышка, усё праплакалі і так сумавалі па сваіх мышанятках. А вось і яны зваліліся з неба ім на галаву. Было шмат радасці і вяселля. Толькі мышка Лю не смагла гэтага заспець, бо вельмі стамілася і пакуль ляцела з картонкі на дах машыны, то паспела заснуць. Калі яна прачнецца, то падумае, што гэта быў усяго толькі яе сон. І вельмі абрадуецца, што яна зноўку са сваімі бацькамі і сястрычкай. 

Машына едзе далей, а нашы мышкі спяць у сваіх ложках. 

Мышкі Ксю і Лю. Глава 3 - Прыгоды за марозівам

Я злая, я злая, я злая - крычала мышка Лю і не хацела укладывацца. На што яна там злая, не хто не ведаў. Тым часам мышка Ксю, ціхонечка папуківала ў ложку.  А Лю так і не супакойвалася. Матузула нешта ў сябе ў ложку, і напорыста крычала - я злая, я злая, я злая.
Усім гэта добра так паднакучыла. І яны паспрабавалі высветліць, штож здарылася з нашай Лю. Яе адказ, усіх вельмі моцна здзівіў. Аказываецца, яна ўкусіла свой маленькі хвосцік. І не тое каб адзін раз. А кожны раз, калі яна яго кусала, ёй было больна, і яна працягвала яго грызці. Не разумеючы, што гэта яе хвост. Ну вось неяк так заблыталася. Спачатку яна яго проста ўдарыла, ён забалеў, і яна падумала правучыць. Што ты тут боўтаешся і баліш. Дала яму лапкай, каб супакоіўся. А ён зноў баліць. Ну і вырашыла, яна яго адкусіць, каб болей не балеў. Сядзіць, грызе, адкусвае, плача і зліцца, што нічога немагчыма зрабіць. 

Вы думаеце, гэта глупая мышка Лю? Не паверце, такіх мышак да і людзей, хапае ў гэтым жыцці. Так бывае, што нам штосьці баліць, і мы хочам гэта адарваць і адкінуць падалей. Не заўважаючы, што баліць, тое, што нам сапраўды патрэбна. Так я ведаў такіх мышак, да і людзей. Якія расставаліся са сваімі блізкімі, якіх любілі. Якія адмаўляліся ад сваіх мар, якія іх натхнялі. І ім балела. Балела, што не ўсё так проста. Балела, тое, што было важна. А як вы ведаеце, боль пераносіцца цяжка, асабліва калі не ведаеш, дзеля чаго яна. Так і наша мышка Лю, замест таго каб пашкадаваць свой маленечкі хвосцік, абазлілася на яго і працягвала лупцаваць, кусаць ды пакутваць ад гэтага. 

Бедная Лю, сказала мышка Ксю. І схадзіла за пластырам. Пластыр, гэта такая магічная штука. Калі яе наклеіць, то ўвогуле ўсё перастае балець. Зусім зажывае, і выглядае вельмі прыгожа. Мышкі даўно завялі сябе пачку чалавечых пластыраў. Адным пластырам, можна было заклеіць цэлую лапу, ці напрыклад усю галаву. Так і зараз, хвост абматалі пластырам тры разы. Ён стаў такі цяжкі і тоўсты, нібы пятая лапка. Зараз ужо не балела і мышка Лю, з радасцю ўкладывалася спаць. 

Мыш Тата, вырашыў распавесці сваім маленечкім мышаняткам, гісторыю нанач. Вось і ты паслухай разам с намі, пра што ён распавёў. 

Мышка Тата, сказаў, што аднойчы лятаў на луну. Гэта атрымалася выпадкова. Калі дэлегацыя амерыканцаў залазіла ў касмічны карабель, ён прапаўзаў міма. І на дзіва, яго прывабіла гэтая касмічная ракета. Залезшы па ступеньках, ён азірнуў усё навокал, і не убачыў неякіх рэшткаў ежы. Але была вельмі цікавая каробушка. Яна была здаравенная - прыблізка з лядоўку, толькі значна глыбей. Там свяціла святло і раслі розныя цікавыя расліны. Былі зроблены мініяцюрныя градачкі. Напэўна касманаўты вырашылі перавезці на луну неякія расліны з зямлі. Ну я там і пасяліўся. Каб не быць простым мышам, ён вырашыў дапамагаць касманаўтам. Праполвал гэтыя градкі, падвязваў маленечкія галінкі раслінаў якім было цяжка вырастаць. Даглядаў за ўсім. Ну і зразумела, з'ядаў тое, што валілася на зямлю. Ежы было не так шмат, таму прыходзілася яшчэ трохі грызці розныя правады. Але яны былі вельмі нясмачныя. Аднойчы нават токішам дала. І ва ўсім касмічным караблі знікла святло. Так мы і ляцелі без святла, пакуль капітан карабля не знайшоў, дзе прарваўся провад. Вось тады таце Мышке прыйшлося вельмі цяжка. Шукалі яго ўсе. Напэўна баяліся, што яшчэ штонебудзь прагрызе. І касмічная ракета цалкам зваліцца назад на зямлю. З такой вышыні валіцца, нікому не хацелася. Таму праз два дні пошукаў, прыйшлося ім шукаць іншыя ідэі. Повар на караблі, быў вельмі кемлівы. Ен і прапанаваў, адкаладаць мышке ежы, каб яна не думала грызці правады. Вось тады пачалося не жыццё а проста казка. Еў наш мыш тата з розных касмічных цюбікаў. Ежа выдаўлівалася як зубная паста. Была паста са смакам катлеты, была са смакам банана. А больш за ўсё смакавала паста - марозіва. 

Мышкі Ксю і Лю пачалі скакаць ад радасці, і хацець паспрабаваць такой смачнай пасты. Яны нават не далі таце мышке распавясці сваю гісторыю да канца. У іх ужо назрэў план. 

Дачакаўшыся пакуль бацькі заснулі, яны пайшлі праз свой тайны ўваход грызці правады ў машыне. Бо калі кіроўца зразумее, што яны ўсё грызуць, то абавязкова дасць ім пасту з марозівам. На той момант, яны і не падумалі, што кіроўца можа даць ім лупца. А лупца была вельмі не смачная, асабліва ад такога вялікага дзядзькі. 

Грызці вырашылі зубамі Лю. У яе якраз была дзірка замест аднаго зуба. Туда можна было добра ўставіць провад, а потым пацягнуць Лю і провад адрываўся. Так і варышалі зрабіць. Першы провад які трапіўся ім на шляху быў зялёны. Прымайстрышыся, і паставіўшы Лю дыркай зуба на провад, замкнуўшы яе пастку моцна. Ксю пацягнула яе за ногі. Провад рвануў. І тут адбылося штосьці зусім нечаканае. Уся машына зараўла. Пачала пілікаць, свяціцца, дзвері і вокны то адкрываліся, то закрываліся. Кіроўца не ведаў што рабіць. Яму падалося што наляцелі прывіды. Ён заараў!!! Ратуйце!!!! Калі-ласка, я ўсё аддам!!!! І тут, ён пачуў ледзь чутнае пісканне.... Марозіваааа..... Марозіваааа..... 

Ямы прыйшлося недажыраць начатая марозіва. Ён толькі паспеў абгрызці шакалад зверху. І нават усяго два разы лізнуў белую салодкую массу. Сляза скацілася па яго шчацэ. Але так было страшна, а прывіды прасілі Марозіваааа..... Ён засунуў сваё марозіва ў дзірку, адкуль ішоў гук. 

Далей прапішчалася дзякуй, і пачалося нейкае хрумстанне... хрумсцелі, і марозіва далей правалівался ў дзірку. У канцы канцоў, з дзіркі выляцела абглоданая палачка. І пачулася задаволенная пісклявая адрыжка. 

Гукі і дзверы працягвалі шумець і закрывацца. Тут ужо не вытрымаў кіроўца і зароў! Выключыце гэта!!! Зрабіце як і было!!!
Ксю і Лю не доўга думаючы, пабеглі да таго зялёнага проваду, і завязалі яго. Машына сціхла. Кіроўца быў удзячны, добрым і мірным прывідам, якія так хутка ўсё пачынілі. 

Машына рушыла далей. І толькі тады, Ксю і Лю пачулі пісклявыя галасы сваіх бацькоў. Яны прачнуліся ад такога перапалоху, і ўбачылі што мышанятак няма. Зразумела яны спалохаліся. І не ведалі што рабіць. Але, не прайшло і колькі хвілін пасля пачынкі, як мышаняты залезлі назад. Толькі бацькі іх не пазналі адразу. Як вы лічыце чаму? Так сапраўды, клалі спаць яны чысценькіх худзенькім мышанятак, а вярнуліся чорныя таўстапузыя мышыніты! Бацькі нават і спужаліся адразу. Але потым, прызналі сваіх малюпасікіў і зноў паклалі іх спаць. 

Ксю і Лю, вырашылі, што яны добра сёння пастараліся, І ім перапала іх цудоўнае і любімае марозіва. 

Мышкі Ксю і Лю. Глава 2 - Небяспечны гульні

Дарога ў кузаве заняла яшчэ два дні. Яны добра пад'елі смачныя ягады і брокалі - для Лю, і моркву - для Ксю.

Напэўна прыйшоў час, трохі пазнаеміцца з нашымі мышкамі. Як вы памятаеце Ксю была старэйшая за Лю. Яны моцна адрозніваліся. І ў іх былі свае моцныя бакі. 
Напрыклад, Ксю заўсёды распачынала цікавыя гульні і актыўнасці. Яна вельмі любіла, ствараць новае, прыдумляць, і заахвочваць іншых мышак з сабой гуляцца. Яна з радасцю, шукала і набывала падарункі ўсем сваім знаёмым мышкам, у яе шмат сяброў. І нават мы не можам іх падлічыць. Яна любіла вельмі голасна спяваць, праз гэта яе бацькі баяліся, што іх пачуе кот і хутка з'есці. Ну і любіла яна патанчыць, апранецца ў нейкую паперку якую знойдзе. Абгарнецца коркай банану і скача праз усю норку. 
Хацеліб вы зей пазнаеміцца? Сапраўды, гэта было б вельмі цікава.

А што мы распаведзем вам пра мышку Лю? Яна была іншая. Любіла ўсіх абдымаць. У яе нават была ўлюблёная гульня - зацалункі. Яна насілася за ўсімі пужаючы, што зацалуе іх і заабдымашкае. Усім мышам суседзям гэта вельмі падабалася. Яны парой частавалі мышку Лю рознымі прысмакамі, давалі пагрызць нектарына, бывала яна ела кішоны агурок, памідоры, яблыкі, слівы, печава. Чаго толькі ёй не перападала за яе абыдмашкі і пацалункі. Можна сказаць, яна была здабытчыцай у доме. Але не лічыце што гэта была такая простая і любая мышка. Часам яна ўстраівала сапраўдны перапалох. Асабліва калі прыходзіла да мышы дохтара. Яна хацела там усе перачапаць, паламаць, пакідаць, і ніхто не мог спыніць яе на гэтым шляху. Ох уж і начырванеліся шчочкі мышы мама і таты калі мышка Лю давала сабе поўны разгул. 

Вось мы з вамі і пазнаеміліся з нашымі мышкамі. 

Вяртаемся ў кузаў нашага грузавіка, у якім едзе сям'я мышак.  У гэты час, мыш Тата чытаў сваім дзеткам гісторыю пра лятучых мышэй. Яны хоць і называюцца мышкамі, але моцна адрозніваюцца. Ён чытаў, як яны пралятаюць у паветры з вялікай хуткасцю. 

Мышка Лю, вельмі любіла паўтраць за казкамі і апавяданнямі, і за песнямі. Яна знайшла сабе кавалак нейкага пакету, які прымацавала скотчам да лапак. Ёй падалося, што яна ўжо сапраўдная лятучая мыш. Яна паспрабавала махаць сваімі лапкамі, каб узляцець у гору, але не атрымалася. Тады, яна залезла на самую вялікую каробку, амаль пад столяй грузавіка. І  скокнула ўніз распластаўшы пакецікі і паляцела, каменям уніз. Яна не ведала што падзенне будзе такім больным. Вы ж памятаеце як яе шарахнула токішам, яна заўсёды любіць улезці ў якую небудзь прыгоду, а потым араць на ўсю норку. Так і зараз. Звалілася галавой ўніз. І крычыла, гэта не смешна, гэта вельмі больна. І не магла супакоіцца. Тата і мама, і Ксю падбеглі і пачалі дуць на яе. Яны дулі, плакалі і смяяліся. Ну як так можна, думалі яны, заўсёды кудынебудзь да зваліцца. Лю спачатку вельмі сярдзілася на іх, махала сваім маленечкім кулаком, і плакала. А потым, калі боль прайшоў, пачала рагатаць разам з усімі. Цікава, ці навучыцца мышка Лю, нейкім чынам шкадаваць сябе? Не звалівацца ў розныя дзіркі, не засоўваць у рот абы што, і не біцца галавою аб сцены? Хтоб мог ёй дапамагчы? 

Тата мышка, таксама разаважаў над гэтым пытаннем. І ён падумаў, што мышка Ксю, магла бы стаць добрай настаўніцай для сваёй сястрычкі. Ён сказаў, што будзе плаціць мышке Ксю, па 1 граму сыру, за занятак бяспекай з мышкаю Лю. Ксю абрадвалася, хутка ўсё палічыла і пагадзілася. Праз адну гадзіну, было вырашана пачаць навучанне бяспеке для мышкі Лю.

Першы занятак Ксю прыдмала вельмі просты. Яны вучылаіся падаць. Падаць каб не было больна. Для гэтага, узялі невялічкую каробку, і маленькі матрасік. І пачалі скакаць. Ох і аралі яны ад болю. Цяжка гэта навучыцца падаць без болю. А падаць і скакаць та вельмі хацелася. Бо як можна жыць жыццё, і зусім не падаць. Як можна жыць, жыццё і не жадаць лётаць. Ну ці хацяб хоць трошачкі скакаць уверх.

У Ксю пачало з'яўляцца шмат розных ідэй. Захацелася вучыць Лю пра небяспеку токіша, пра паводзіны ў лесе, маляваць схемы і адпрацоўваць на практыцы.

Эўрыка, закрычала Ксю, і прывалакла ад некуль круглы вялікі яблык. Яны прагрызлі ў яблыке вялікую дзірку, каб мышка Лю магла ў яго залезці. Яна залезла, растапырыла лапкі, А хвост прывязалі да сучка яблака. Яны вырашылі, што калі скакаць у яблыку будзе не больна. А лепш нават не скакаць, а каціцца на вялікай хуткасці. Зрабілі з каробак горку, і пачалі закатваць туды вялікі яблык. На самай вышыні, мышка Ксю вырашыла пакакаць. І яны спынілі гульню. Так заўсёды бывае на самым цікавым месцы. Лю, чакала пакуль Ксю пакакае і вернецца. Не прайшло і 5 хвілін, як яны працягвалі таўкаць яблык на вышыню. Калі яблык баў на самай вялікай вышыні, а ўнізе была проста гарналыжная пропасць. Яны пачалі засоўваць Лю ў яблык. Ксю трымала, Лю засоўвалася. Лю ніколі не баялася засунуцца ў якую небудзь незразумелую штуку. Нешта ў яе зусім адсутнічаў здаровы страх перад небяспекай. А Ксю, ліба прыдумляць новае, і глядзець, што з гэтага выйдзе. Такі яны засунулі Лю ў яблык, прыйшлося праўда, падсунуць галаву каб, не тарчала. Мышка Лю гледзячы ўніз у пропасць, пачала хвалявацца. Бо сапраўды бывае страшна, калі цябе хацяць скінуць з такой вышыні. А Ксю было не спыніць. Яна вельмі хацела, зрабіць запуск ракетнага яблыка з Лю. Лю замацавана ў яблыке, Ксю рыхтуецца штурхнуць яблык у пропасць. Яны пачынаюць абратны адлік. Тры, два, адзін, паляцела!!!! Яблык штурхаецца. З кожнай секундай, яблык набірае ўсё большую хуткасць. Ужо зусім немагчыма разглядзець ці там жывая ўнутры мышка Лю. Яблык нясецца як хуткасная машына, падскоквае на краях карбокі, удараецца аб цвёрдыя бакі і набірае ходу, праз увесь кузаў яблык нясецца. І ў гэтую хвіліну, здараецца неверагоднае. Машына нахаду наязджае на камень, уся ўздрыквае, і адкрываецца заднія дверцы. Менавіта ў іх напоўным хаду вылятае яблык, і разбіваецца аб шашу. Далей яго давяць розныя грузавікі сваімі вялікімі коламі. Ксю не мажа нават паварушыцца, усе замерла. Яблык прапаў, і быў растаптаны. Усё унутры абарвалося. Ксю пачала ціхенька плакаць, яна не ведала дзе знайсці моцы, каб распавесці пра гэта маме і тате. Усё жыццё праляцела ў яе вачах. І тут яна пачула маленечкі піска плач: Дапамігіце мне выбрацца адсюль. Дапамагіце выбрацца адсюль. !
Ксю не магла зразумець, хто ж гэта там плача. І адкуль трэба выбрацца. А потым, аказалася, што ў самай верхней каробцы, там дзе толькі пачыналася горка. Была шчыліна, куды адразу і правалілася наша мышка Лю. І трохі там захрясла. Якая была шчаслівая Ксю. Як усё добра абышлося. Яна пабегла хутчэй выцягваць сваю сястрычку. І дала ёй свой кавалак сыру. А потым, яны селі і чыталі кніжкі, Лю проста глядзела, а Ксю ўжо магла чытаць пра сябе, а не ў голас. Вось так, добра скончыўся іх дзень. І Ксю надоўга запомніла, як яна любіць сваю сястрычку. 

А грузавік ехаў далей, і заўтра мы даведаемся пра новыя прыгоды нашых мышак. 

Мышкі Ксю і Лю - Глава 1: Ад'езд

Аднойчы, ў доме вялікай мышынай сям'і гаспадар завёй страшнага ката. І 1гэты кот, пачаў паляваць на мышак. Ім прыходзілася бегаць паміж сваімі норкамі, здабываць ежу і ўсё гэта было вельмі небяспечна. 

У той час у нашай сям'і мышэй, нарадзілася два маленькіх мышкі. Адна была больш дарослая, гэта была Мышка Ксю, і яшчэ зусім маленечкая Мышка Лю. 

Папа і мама мышы, ва ўсё рыхтавалі норку, і рабілі запасы сыру, мяса і розных смачняшак для сваіх маленькіх мышак. 

Але, гэты сраны кот. Дабраўся да іх норкі, і вычарпаў усе запасы. Заставацца ў гэтым доме, 90было небяспечна. Таму мама і папа мышы, вырашылі шукаць сабе новы дом. Яны знайшлі маленечкую машынку на калёсіках, пагрузілі туды свае пажыткі, на заднія сядзенні прышчапілі маленечкі мышачак. І рушылі прям з горкі дома, ўніх па вуліцы. У нейкія моманты ім прыходзілася штурхаць сваю маленькую машынку, каб перасягнуць за бугор. Але калі яны выйшлі на вялікую шашу. То змаглі прыдумаць хітры план. Вялікая машына людзей, стаяла на маркінгу. І не доўга думая, тата прапанваў прывязаць іх малеьнкую машыну да трубы вялікай машыны, каб не трэба было штурхаць, і можна было ехаць на ўсёй хуткасці. 
Маленькія мышаняты крычалі ЎРА! І папа сіяў ад радасці, што ў яго выйшла такая цудоўная ідэя. Але маме мышы, гэта было не да спадобы. Яна ведала, знаёмую сям'ю, якая такім чынам загінула, бо хуткасць людзкой машыны, вельмі вялікая для маленечкай пластыкавай машынкі мышак. І ў яе з'явіўся новы план. Як вы лічаце які? Яна паказала, на вялікую грузавую машыну, якая стаяла каля гуртоўні. Багажнік гэтай машыны, быў адкрыты. А людзі занасілі ў яе розную смачную гародніну. Не доўга думаючы, яны ўкацілі ў гэтую вялізарную машыну, свой маленькі аўто. Схаваліся за бульбай і прытаіліся. 

Якая кругасветная вандроўка чакала іх? Куды паедзе гэтая машына? Адказаў на гэтыя пытанні пакуль не было. Але, радасць ад таго што ў машыне было шмат ежы, перапаўняла ўсю сям'ю. Яны нават вырашылі што гэта такі дом-сталовая-на-колах.  Папа мыш быў вельмі задаволены, што яму не трэба будзе гатаваць. А можна проста есці. І яны адправіліся ў дарогу. 

Далёка ад іх першага дому, дзе засталіся іх бабулькі і дзядулькі мышы. Яны ехалі верачы ў тое, што наперадзе іх чакаюць цікавыя прыгоды, добрыя сябры і вяселыя часы. 

Але, ў той жа дзень, калі яны выехалі, машына зламалася. Нешта ў правадах захрасла, сказаў кіроўца. Ён быў разгублены, і не ведаў што рабіць. Сувязі ў тым лесе, дзё машына спынілася - не было. І ён вырашыў пайсці па дапамогу. Нельга было губляць, шмат часу, бо прадукты маглі спорціцца. 

Сямейка мышак, вельмі расхавалявалася. Бо калі, машыну не змогуць пачыцніць, то прыйдзецца перакласці ўсю ежу ў іншую машыну, а там іх маглі б убачыць. Гэта было небяспечна. 

Маленькія мышаняткі Ксю і Лю, вырашылі зрабіць нараду. Бацькоў да гэтай нарады яны не запрашалі, бо справа была сакрэтная. 

Мышка Лю, ўзгадала як аднойчы, тата спрабаваў пачыніць пральную машыну. І што праблема была ў згарэўшым двігацеле. Алеж калі тата кранаў патрэбныя правады, усё пачынала працаваць. 
Ксю прыкінула сваімі мазгамі мышынымі, і сказала - а гэта добрая думка. Я ведаю, як дапамагчы нашаму кіроўцу. 

Мы маленькія мышкі, і лёгка можам пралезці пад капот машыны, возьмем толькі маленькі ліхтарык, можа мы знойдзем дзе адарваўся провад? І яны зусім ціхенька, робячы выгляд што яны спяць, папаўзлі да рухавіка машыны. Залезлі ўнутар праз замочную шчыліну. Пралазіць было вельмі цяжка. Ухты, якая яна аказалася брудная ўнутры, гэтая машына. І ўжо праз колькі хвіліны, нашы шэрыя мышкі, сталі чорнымі. Спачатку яны трапілі на вялікія гарачыя трубы. Гэтыя трубы шлі ад рухавіка. І па ім бачна адыходзіла гарачае паветра, якое вырабляецца, ад таго што паліва зрагае ў маторы. Прыйшлося нават прабегчыся, каб не апячыся. Потым яны трапілі на добрую халодную частку пластыка з вадой, паха нейкага адыкалона. Гэта была амывайка, якой мылі вокны. А там, убачыўся вялікі куб. З якога ішлі правады. Хм, падумалі мышкі, тое што нам патрэбна. скок да скок, і вось яны ўжо забраліся на гладкую прастору. І потым, мышка Лю, ўзяла два правады і яе як шарахне тока. Вочы ў яе вылезле, яна як заарэ, пальцы ўсе забалелі. Мышка Ксю пачала араць, ратуйце маю сястру дурніцу. Яна зноў ўлезла ў токіш. Ах ты балда. Ты што, не ведаеш, што нельга чапаць правады лапкі. Памятаеш, як цябе ў дзяцінстве шарахнула? БАцькі тады ледзь са страху не памерлі, думалі што табе ўжо каюк. 

Мышка Ксю, была падрыхтаваная. Таму што глядзела фільм, пра дурную малпу, якая ўлезла ў токіш. Нажаль, тая дурная малма памерла, і ўсе плакалі. Ксю ведала, як трэба працаваць з правадамі. Яна апранула разінавыя пяльчаткі, якія зрабіла з маленькага напальчніка. Бо ток не праходзіць, праз разінавыя пяльчаткі, і так значна бяспечней. Лю зрабіла, такжа. 

І яны нырнулі ў гэтыя правады. Правады былі розных колераў. І не біліся токам. Як вы лічыце чаму? У кожнага провада, які з металу, ёсць адзенне. Звычайна яна называецца ізаляцыя. Розных колераў, і робіць провад бяспечным, праз яго тады не б'е токіш. А Лю кранула правады без адзення. Таму яны яе і ўжалілі токішам. Зараз яна ведала, што дакранацца можна толькі да апранутых правадоў і калі бацькі дазваляюць. Але бацькоў блізка не было, і яны скакалі як дурні па гэтых правадах. І тут ужо токіш ужаліў Ксю. У адным месцы адзення провада, была нейкая дзірка. А провад быў надламаны. З яго білі іскры. І трохі ванялі праводкай. Гэта пах палёнага пластыку. 

Укус быў не моцны, і Ксю адразу здагадалася, што менавіта гэты провад трэба пачаніць, бо ён абарваўся. Але перад імі была складаная задача. Як пачаніць провад, калі ён б'ецца токам? 

Паспрабавалі пяльчаткамі - нібы і добра, але вельмі страшна. 
Тут думка прыйшла да Лю. Яна ўзгадала, як тата калі рамантаваў брамку, то адключаў электрычнасць. Калі яе адключыць, то ўсё становіцца бяспечна. І Лю, пабегла вырубаць электрычнасць у машыне. Ніхто і не ведаў, адкуль яна знала што рабіць. Праз пару хвілін, усё было адключана. І можна было бяспечна займацца правадамі. Спачатку яны перагрызлі той провад і адзенне на ім. Потым схапілі сваімі лапкамі два канцы провада, і туга завязалі ў вузел. Яны навучыліся вязаць вузлы ячшэ дома, калі трэба было рабіць якую небудзь фігню. Провад злучаны, трэба ўключаць электрычнасць. Але Лю забыла дзе і як гэта рабіць. Яны пайшлі шукаць, але праз адну хвіліну пачуўся моцны грукат. Прыйшоў кіроўца. 
Ён сеў, спрабаваў завесціся, а машына нават і не рыпнулася. 

Ён вельмі раззлаваўся. Раней хоць была надзея, а зараз зусім не працуе. Адкрыў капот. Плюнуў тры разы. І ўбачыў, што выключана электрычнасць. Ну і цуды. Ён падумаў, што яму адшыбла памяць. Бо хто іншы мог вырубіць пасярод леса электрычнасць пад капотам. Не бядзведзь жа? Ён так і сказаў, хіба гэта зрабіў мішка? Мышкі зарагаталі. Бо зрабіў гэта не мішка, а мышкі. 

Мужык уключыў электрычнасць і спрабаваў завесціся. Машына загудзела як новая. Шчаслівы кіроўца плясаў ад радасці. Усё само сабой пачыніліся! Ура!!! Едзем далей! 

Пакуль ён скакаў, мышкі Лю і Ксю перабраліся да бацькоў у кузаў. І рабілі выгляд што спяць. Мама і Папа мыш. былі вельмі радыя, што машына пачыніліся. Яны і не здагадваліся, што гэта зрабілі іх маленечкія дзеткі. 

У заўтрашняй серыі, мы даведаемся куды едзе машына, і пра новыя прыгоды Ксю і Лю.