ENG БЕЛ РУС

коўчынг (11)

Ад коўчынга, да Жыцця!

Я вярнуў сябе жыццё назад
Паляцеў у Жаданыя прасторы....

Вось менавіта сёння так і атрымалася. Учора раскапаў нататку 10 месячнай даўнасці пра мае планы Жыць і дапамагаць іншым людзям адшукваць іх уласнае Жаданне. І коўчынг як прамежкавую стадыю на гэтым шляху, як інструмент які дасць мне нейкую базу і інструменты, з якімі я змагу працаваць бяспечна для кліента. Але па дарозе, тое-сеё перамянілася. Я пачаў глядзець на сябе праз прызму коўча. Іншымі словамі я завузіў сябе да коўча і коўчынгавай працы. 

І ў маім жыцці паўсталі пытанні, як раздзяліць час паміж гэтымі блокамі:
  • ляснымі шпацырамі, каякінгам, догімі размовамі з Дашай, гульнямі з дзецьмі, чытаннем кніг, пісаннем вершаў і правядзеннем тэрапеўтычных груп
  • працай ў якасці коўча, дзе праз коўчынгавыя размовы я дапамагаю людзям павялічваць асэнсаванасць і адказнасць у іх рэальнасці, мэтах і жаданнях
  • продаж і прасоўванне сваіх паслуг, праз маркетынг, развіццё брэнду і г.д.

І неяк мне стала няёмка, бо я ўбачыў, што праца яна неяк супрацьпастаўляецца жыццю. Бо яна нібы з-за працы жыцця становіцца менш. А жыццё, гэта менавіта тое, чым я магу дзяліцца з людзьмі.

І я вярнуўся да больш шырокай канцэпцыі самога сябе.  Да сваёй каштоўнасці. Да свайго Жадання.

І вось атрымаліся ў мяне такія высновы:

  • Мая каштоўнасць як спецыяліста (коўча, экзістанцыйнага суразмоўцы ці як мы там яшчэ гэта назавём) будзе тым больш, чым больш ува мне будзе Жыцця! 
  • А маё жыццё, яно складаецца з усяго вельмі простага: з любові да Дашы, дзяцей, іншых людзей. З любові да прыгажосці, прыроды, З любові да самога сябе.
  • Любоў яна ў мяне праз слуханне, праз бачанне, праз адчуванне... Праз "трепет" каля усяго цудоўнага, што ў гэтым свеце мне так палюбіалася.
 

А на практыцы іх можна перакласці ў наступныя дзеянні:

  • вярнуць сабе больш жыцця, больш глыбокага пражывання самых простых момантаў і стасункаў (тут усе гэтыя лясы, туманы, світанкі, каякі, вершы ды нататкі).
  • арганізацыя і правядзенне тэрапеўтычных груп да 6 чалавек. Для мяне гэта: Слухаць з "трепетам" і дапамагаць групе кіравацца правіламі, каб захаўваць бяспечную прастору для ўсіх удзельнікаў. У такіх групах людзі ўзбагачаюць адзін аднаго сваёй чалавечнасцю, адкрытасцю і глыбінёй. Такі фармат - цуд. Пакуль у мяне дзве любімых тэмы: "Мае пачуцці ў Эміграцыі" і "Крызіс светапогляду". Групы на беларускай і рускай мовах. Тут падрабязней: https://listeners.space/by/
  • ну і канешне хочацца пасадзіць людзей да сябе ў каяк на світанку і паказаць як сонейка прабівае туман і адлюстроўваецца ад вады, бо гэтаж неверагодна проста, плыць у цішыні пад спевы птушак, ласіныя нейкія рыканні і бывае плёскат баброў ці выдр... Ці па лесу павадзіць, паабдымаць дрэвы, адчуць пахі, гукі, смакі.... Відэа, як я гэта раблю можа пабачыць тут: https://www.youtube.com/watch?v=d210Ikg1h9I&list=PLKoHw53ogrZjiPF2QIhrmdjnFxA1_1FgR (там яшчэ асонба пра лес ёсць)
  • Ну і зразумела, можна і паразмаўляць адзін на адзін пра глыбокае, жаданае, сэнсоўнае. І гэта ўжо пра коўчынг. І вось тут можна забукаць мой час: https://topmate.io/fmensk/824741?coupon_code=fmensk 
    Але каб пра такое размаўляць, трэба напітваццам жыццём, трэба жыць!
    Таму і коўчынг паслугі мае, яны на прыканцы спісу. Яны ўжо як нешта дадатковае, хоббі мабыць, для тых, каму гэта сапраўды патрэбна. Для тых, каму адклікаецца Жаданне Жыць і адчуваць Жыццё.

Вось неяк так адгукнуўся сёняшні дзень, дзе я вярнуў сабе жыццё!
І вось вам здымак з сёняшняга лесу!


 

 

 

Чаму патрэбны канспекты ў коўчынгу?

Тры гады таму, чытаў кнігу "How to take smart notes".
Адным з важных момантаў, якія я для сябе адзначыў, было чытанне кнігі з алоўкам. Падкрэсліванне цікавых месцаў і мелкія словы на палях. Калі кніга дачытана, то потым праходзім па нататках на палях і пераносім іх у стацыянарныя нататкі (напрыклад на камп’ютары).

Вось такія нататкі, дапамагаюць мне адзначыць тое, што звычайна мозг сцірае з памяці. І калі нататак не рабіць, то ўсе моманты кнігі якія супярэчылі маім поглядам, ці падрывалі іх, былі паспяхова забыты. І на выхадзе я казаў: Цудоўная кніга, цалкам супадае з маімі поглядамі. (Вось такі самападман).

Гэта прадмова, да таго, што на мой погляд вельмі карысна рабіць канспект у коўчынг сесіях і дасылаць кліенту.
Бо коўчынг сесія пашырае асэнсаванасць і робіць выклік цякучым пазіцыям кліента. І вось адкрыўшы ўсё гэта, кліент з лёгкасцю зможа забыць усё гэта. Бо ўтрымліваць у памяці і разважаць над няпростымі рэчамі, не так камфортна.

Аднойчы, мяне коўчылі і даслалі мне канспект. Нешта падштурхнула мяне заглянуць у яго праз месяц. Якое было маё здзіўленне, што мой прагноз на месяц наперад не збыўся. І тое, што я лічыў зменіць маё жыцця, гэтае жыццё не змяніла. Без канспекту, памяць бы сцерла ўсе гэтыя размовы і разважанні. І не было б у мяне сутыкнення з рэальнасцю, а замест гэтага проста стваралася б псеўдарэальнасць пад мой запыт.

Выкарыстоўвайце пісьмовыя практыкі, і дасылайце канспекты вашым кліентам, калі гэта мае рацыю!

Тры катэгорыі людзей, якія не могуць прыняць рашэнні пра кар'еру.

Тры катэгорыі людзей, якія не могуць прыняць рашэнні наконт свайго прафесійнага шляху. 

Вось здаецца агульная тэма: "Кім мне працаваць? Як змяніць сваю працу, каб быць добра заматываваным? Каб праца падабалася? Каб адчуваў, што гэта сапраўды маё? Як атрымоўваць больш грошаў?"

У нейкі момант, чалавек усведамляе, што ўжо больш за паўгады ўсё думае пра тое як прыняць рашэнне наконт працы, але ўсё ніяк не атрымоўваецца. 

Варыянт 1:
Так атрымалася, што чалавек жыве чужымі жаданнямі (добра яго разумею,  сам так жыў). Мінулы прафесійны выбар, быў зроблены пад уплывам аўтарытэтаў, трэндаў, перспектыў, ці проста так склалася. Чалавек нават можа быць паспяховым у гэтай справе. Але задавальнення ад працы не атрымоўвае. Разумее, што час марнуецца дарма. Хочацца нешта змяніць, а што не зразумела. 
Калі мы пачнём з ім працу, то можа высветліцца, што свае глыбінныя Жаданні чалавек зусім не ўсведамляе, не ведае, што яму сапраўды цікава, не ведае з якога боку да гэтага пытання падысці. 
У выбары працы ён можа кіравацца: грашыма і камфортнымі ўмовамі (прызнаннем, добрым калектывам і інш.). Але сам змест працы не будзе мець для яго вялікага значэння. Будзе адсутнічаць трансцэндэнтная састаўляючая. 
Каб прайсці шлях разумення сваіх глыбінных Жаданняў, чалавеку спачатку спатрэбіцца верыфіцыраваць усе існуючыя жаданні. Зразумець, што мае карані ў ім самім, а што проста нанасное ці навязаннае. Вычысціць гэтае поле, а на нейкі момант застацца ў пустэчы (стан жудасны), дзе няма на што абаперціся. У гэты момант, пачнуць паказвацца яго сапраўдныя Жаданні, азіраючыся па баках, ці ёсць для іх небяспека, ці ёсць для іх месца ў жыцці чалавека. 

Гэта даволі доўгая праца псіхатэрапеўта, не коўча. 
Таму тут вы не мой кліент, я магу толькі дапамагчы высветліць і праясніць саму сітуацыю, у якой вы апынуліся.

Варыянт 2:
Чалавек які аказаўся ў складаных фінансавых абставінах. Чалавек які нажаль паміж молатам і накавальняй. Згубіў працу, ці рэлацыраваў і бюджэт перастаў схадзіцца. Вось ён таксама азадачваецца пытаннямі, што і як рабіць. Куды пайсці? Дзе працаваць? Такія жорсткія жыццёвыя абставіны, якія патрабуюць хуткіх дзеянняў, не змогуць вытрымаць паглыбленне ў пошук глыбіннага Жадання, бо справядліва будзе сказаць іх думкі і жаданні накіраваны да выжывання. З такімі людзьмі, можа быць адна-дзве сесіі коўчынга, каб вызначыцца з шляхамі дасягнення хуткага выніку, абапіраючыся на магчымасці і рэсурсы.

Варыянт 3:
А вось тут самае цікавае. Людзі трэцяга тыпу разрываюцца паміж рознымі магчымасцямі, ім шмат што цікава і яны бачаць свае перспектывы ў розных напрамках сваёй дзейнасці. Выбар для іх цяжкі, бо трэба адмовіцца ад некаторых перспектыў, ад цікавых напрамкаў. Уся складанасць выбару ў тым, што трэба адмаўляць самому сабе ў магчымай рэалізацыі. Але стагнацыя гэтых працэсаў вядзе да большых страт, чым адказны выбар. Вось тут і падыдуць коўч-інструменты, дзе мы вызначым крытэрыі для прыняцця рашэнняў, зробім рэвізію сфер цікавага (тут важна вызначыць, што ваша глыбіннае, а што нанасное), убачым перашкоды і болі, у тым ліку як яны ўплываюць на вашу цікаўнасць. Усеагульнае праясненне сітуацыі, з распутваннем вузлоў і разуменнем, што адкуль ідзе. Напісаў і вельмі парадаваўся, ад таго, што магу вам дапамагчы ў гэтым працэсе!  Вы мой кліент!

Дапамагу тым, хто хоча вызначыцца з прафесіяй

Дапамагу тым, хто хоча вызначыцца з кар’ерай ці прафесійным фокусам, але ўжо больш за тры месяцы знаходзіцца ў такім падвісшым стане. 
https://topmate.io/fmensk/827148

Мая прапанова:
За 5 коўчынг сесій, мы зможам праясніць вашу сітуацыю. Паглыбімся для лепшага разумення вашага прафесійнага Жадання, і таго, што стрымлівае вас ад прыняцця рашэння. З новым разуменнем сябе і сваіх патрэб, мы вернемся да вашага зыходнага запыту, дзе вы зможаце ўпэўнена адказаць сабе на пытанні, якія раней выклікалі ў вас дыскамфорт і супраціўленне. 

Чаму я змагу вам дапамагчы?
Я ведаю куды трэба пайсці і якія пытанні праясніць. Я сам прайшоў такі шлях, дапамог іншым людзям на гэтым шляху. 

100$ за 5 коуч-сесій па 60 хвілін

Забукаць сустрэчу тут: 
https://topmate.io/fmensk/827148

Калі не ведаеце, ці змагу я дапамагчы менавіта ў вашай сітуацыі, напішыце мне ў асабістыя паведамленні ў Telegram: @fmensk. Абмяркуем. 

P.S. На карцінках скарочанае апісанне кейсу з запытам вызначэння прафісійнага фокуса. Калі цікава, напішыце мне Telegram: @fmensk і я дашлю поўны PDF дакумент.

Коуч-пазіцыя ў пастарскай дзейнасці

Сябры, ёсць ідэя, правесці мерапрыемства з такой назвай "Коуч-пазіцыя ў пастарскай дзейнасці".
Зараз трохі разбяромся, што да чаго.
- Пастарская дзейнасць? - Узаемаадносіны святара любой канфесіі з сваёй паствай. Размовы на духоўныя тэмы, споведзь, парады ў тых ці іншых жыццёвых сітуацыях.
- Коуч-пазіцыя? - Магчымасць весці гутарку з суразмоўцам, так каб раскрываць патэнцыял чалавека, дапамагчы чалавеку лепш зразумець сябе, сітуацыю і сваю глубінную матывацыю. 

Суб'ектыўнае бачанне праблемы:
- Сістэма: "Пытанне святару - адказ ад святара", не з'яўляецца эфектыўнай формай камунікацыі. 
Святар не можа ведаць чалавека так добра, як чалавек ведае сябе. Такі падыход, не дапамагае людзям у разуменні сябе, сітуацыі  і матываў сваіх дзеянняў. А таксама дазваляе пазбавіцца адказнасці за ўчынак, нібы пераклаўшы яе на святара, які даў тую ці іншую параду. 

У сітуацыі, калі святар з'яўляецца моцным аўтарытэтам для чалавека, Парада (указанне) як і што рабіць, могуць зруйнаваць жыццё чалавека, нанёсшы яму моцныя псіхалагічныя траўмы.

Зыходзячы з праблемы, прапаную Правесці мерапрыемства з наступным змесцівам:
- Запрасіць дасведчаных (у пастырстве і коўчінге) спікераў, для глубокага пагружэння ў тэму.
- Падзяліцца досведам альтэрнатыўных форм камунікацыі паміж Святарамі і Паствай. 
- Зрабіць адкрытую дыскусію, якая б абмалявала плюсы і мінусы новых падыходаў у пастарскай дзейнасці.
- Зрабіць дэманстрацыю кейсаў выкарыстоўвання Коўч-пазіцыі ў пастырскай дзейнасці.
- Стварыць адкрытую супольнасць, для падтрымкі і ўзаемадапамогі пастырам якія хочуць ці ўжо выкарыстоўваюць коўч-пазіцыю ў сваёй дзейнасці.

Хто гатовы далучыцца?

Маўчанне

У працяг тэмы маўчання.
Хочацца напісаць, штосьці маленькае. 
Яно і раней было на гарызонце, але зараз гэтае правіла для майго жыцця больш відавочна:
Больш маўчу - больш чытаю.
Больш маўчу - больш слухаю, лепш чую і разумею іншых.

Атрымоўваецца, неяк цікава.
Я чалавек, які любіць нястрымана і шмат распавядаць.
Але мая карысць для іншых людзей праяўляецца праз маўчанне ў гутарках. У гэтым стане я максімальна ўважліва слухаю, і мабыць хоць трошачкі глыбока разумею іншых людзей. Бо менавіта гэта тонкае "разуменне" і патрэбна тым, хто са мной размаўляе. Яно патрэбна і мне. 

"Споведзь" Талстога дачытаў. Спадабалася. Кніжка невялічкая, раю пачытаць. Яна пра пошукі сэнса жыцця.

Кропкі росту

Люблю сесіі якія атрымоўваюцца, дзе бачна што я дапамагаю. Алеж кропкамі росту, кропкамі больш глыбокага разумення сябе і іншых з’яўляюцца тыя сесіі, якія скончваюцца фрустрацыяй, разуменнем складанасці свету і наіўнасці маіх аднабаковых поглядаў. Візуальна - правал, а па сапраўды, новая ступень дзе трэба пераадольваць сябе і каррэктаваць карціну свету. 
Адчуваю удзячнасць да жыцця.
Удзячнасць і сэнс цяжкіх эмацыйных станаў, дзе руйнуецца эга і будуецца чалавечая чуласць.

Кансультацыя для Выбару

Жывяце сабе, марыце пра светлую будучыню. 
А тут хопа і новая прапанова па працы, ці магчымасць падпрацоўкі, ці прапанавалі грошы ўкласці і не прагарэць, а можа запрасілі рэлацыраваць у іншую краіну? 
Здаецца, ну вось наканец і магчымасць ад якой залежыць ваша будучыня.
Вы хапаецеся за яе, пачынаеце рухацца ў гэтым накірунку. 
А па дарозе разумееце, што ўнутры вас узнікае нейкае супраціўленне. Адчуваецца, штосьці незразумелае. Вы не ведаеце, як да гэтага ставіцца. 
Зразумела, што жыццё нас навучыла вінаваціць сябе. І тады мы кажам сабе, што гэта проста страх, ці лянота, ці можа не хочацца выходзіць з зоны камфорту. І такія дажымаем сябе, бывае і супраць волі, каб той магчымасцю скарыстацца. Бо не ведаем, што з намі адбываецца? Што сапраўднае стаіць за нашым супраціўленнем? А ісці і разбірацца ў сабе не хочацца, бо цёмна і страшна, і не прыемна. Звычайна заплюшчваем вочы і чакаем, каб сам лёс і абставіны прынялі за нас рашэнне. А потым радуемся, ці шкадуем аб тым што здарылася.

Вось, я абапіраючыся на свой досвед, і на кансультацыі якія правеў у гэткіх сітуацыях, вырашыў прапанаваць свае паслугі. Я прапаную бяспечна зазірнуць такі ў свае пачуцці, у кантэксце такой сітуацыі. Больш ясна і глыбока зразумець, чым жа на самой справе з'яўляецца ваша супраціўленне. І ўжо разабраўшыся, прыняць больш асэнсаванае рашэнне, якое будзе адпавядаць вашым глубінным жаданням.

Каму цікава, пішыце ў асабістыя паведамленні @fmensk ці букайце сесію на гэтай старонке. https://topmate.io/meaning_club/601312 (Для беларусаў знічкі!)

Хто ініцыятар сесіі?

Памятаю ў дзяцінстве гралі ў бальніцу.
Я казаў, я доктар! А ты будзе бальны, і балець у цябе будзе тут і тут. А я цябе буду лячыць, так і так! 

Трохі падрос, мама мяне навучыла ў доме прыбірацца, рабіць чысціню. Бывала зайду да каго з сяброў. Пагляджу па баках, і давай пушыць - можа прыборку зрубім? Вось твая мама абрадуецца. Поўны энтузіязму, прыбіраў, чысціў, расстаўляў тое сее па новых месцах. Рабіў прыгажосць! Вельмі хацелася, каб мама майго сябра аж ахнула, якія мы малайцы. І я стаў у жыцці майго сябра значнай добрай фігурай. 

А яшчэ, ва ўнівераўскія часы, вырашыў з'ездзіць за кветкамі ноччу, каб мой іншы сябар мог падарыць іх сваёй дзяўчыне на дзень нараджэння. Ён та напэўна забыў, але вось я пра сітуацыю даведаўся, і дапамагу зрабіць яму ўсё правільна і добра! 

У 25 год трапіў у праваслаўнае брацтва, а там сацыяльныя аб'екты! А гэта ж казка, кожны дзень можна глядзець на розных людзей, і прыдумляць / вырашаць, што ж ім патрэбна для шчасця! А потым ісці з сваімі гэтымі прапановамі ў бой. Каб усім прынесці дабра, каб усіх заставіць шчасліва жыць. На той момант, я ўжо дакладна ведаў як трэба жыць астатнім і да чаго імкнуцца. 

Пакуль займаўся IT, шмат каго пракансультаваў, што і як ім рабіць з сайтамі і соц сеткамі, навучыў жыць - прапушыў дабро! Няхай ведаюць праўду матку!

Калі Дашын тэлефон трапляе мне ў рукі, я абавязкова абнаўляю ёй сістэму. Бо як жа без гэтай абновы. Уцюцю!

Можа з год таму, вырашыў, што мне трэба ісці ў Хоспіс і ўсім патлумачыць як паміраць, і ў Каго верыць... Вельмі ўдзячны Вольге, якая шчыра і без змякчэння асадзіла мяне і дала мне здаровую зваротную сувязь наконт маёй матывацыі. 

А зараз я вучуся на коўча і вы разумееце... 
Кожнага з вас я хачу закоўчыць! 
Для кожнага з вас у мяне ёсць план па выратаванню, шчасліваму і асэнсаванаму жыццю.....
Прыпыніцеся і не выклікайце для мяне хуткую. Дайце мне другі шанец.

Такая мая вар'яцкая асаблівасць мае глыбокія карані і так проста мне ад яе не збавіцца. 
Хаця безумоўна я працую з гэтым. І рэч гэта сур'ёзная, нават падобна да маёй прафнепрыгоднасці. 

Як жа мне абараніць людзей ад сябе і сваёй такой дапамогі?

Я вырашыў нікому не навязваць сваю дапамогу. 
Топ пытанне для маёй самаправеркі: 
"Хто ініцыятар коўч сесіі?" (Ці нейкай іншай кансультацыйнай размовы). 
- Калі адказ "я" - то буду такое блакаваць і не пускаць у ход.
Зараз, я буду спрабаваць дапамагаць, толькі тады, калі мяне аб гэтым папросяць.
І я лічу, што гэта вельмі важна, каб сапраўды дапамагчы. Каб сапраўды пачуць і зразумець іншага чалавека. 
У іншым выпадку, гэта проста мае памылковыя думкі, падцягванне ўсяго пад свае ўласныя погляды. І як вынік, толькі псаванне вам жыцця, праз мае амбіцыі. 

Гэта адно з чатырох пытанняў, для майго самакантролю, працягнем наступным разам....

Навязванне сваёй волі

Сёння ўвесь дзень разбіраю пытанні, звязаныя з маім навязваннем сваёй волі іншым людзям. Гэта рэчы, якія сведчаць пра маю прафнепрыгоднасць для працы коучам ці тэрапеўтам. Да і ўвогуле, такая таксічная рэч. 

Дзе межы, дзе крытэры, каб гэта распазнаваць? 
Гэта складана для мяне, бо часам моцнае прагненне ўлезці ў чужое жыццё руйнуе правілы, ці робіць усе правілы адноснымі. 
Вось пакуль атрымалася прапісаць тры пытанні, якія будуць стрымліваць мяне ад нястрыманых дзеянняў:
- Ці з'яўляецца кліент ініцыятарам сессіі?
- Ці хачу я навязаць кліенту свой светапогляд?
- Ці пачынаю я сесію з чыстага ліста?

Ну вось неяк ужо трохі лягчэй.

З аднаго боку, не ўлазіць і не пушыць іншых людзей. 
Алеж з іншага, ставіць жорсткія ўмовы для супрацы. 

Ужо бачу, што не кожны кліент - мой, не кожны кейс, я хацеў бы разбіраць, і не кожнай справе дапамагаць. Раней, я быў гатовы быць больш універсальным у сваёй працы.
А зараз, я маю жаданне працаваць толькі з паглыбленнем і тым што звязана з разуменнем сябе і іншых людзей.

Праз 5 год

Праз 5 год, мне будзе 43 гады. Я буду сядзець і пісаць заметку.
Ксюше будзе 12 год, а Любе 9. Яны ўжо будуць умець чытаць, і наўрадці будуць мець патрэбу ў чытанні перад сном. Ксюша перойдзе ў больш дарослую школу (ужо будзе 6 клас). Мне здаецца, калі ў Ксюшы застанецца талент і жаданне прыдумляць гісторыі, то перад сном я буду слухаць яе казкі. І магчыма чытаць дзецям мае нататкі. Можа гэта будзе перыядычна, а не кожны дзень.
Цікава, ці будуць у дзяцей свае прафайлы ў сацыяльных сетках? 
У якой краіне мы будзем жыць праз 5 год? Алеж у якой бы не жылі, алеж яшчэ не атрымаем грамадзянства іншай краіны.

Я буду працаваць псіхатэрапеўтам, дапамагаючы людзям адшукваць сваё глыбіннае жаданне і сэнс свайго жыцця. 
Таксама, буду коўчыць англамоўных топ-мэнэджраў, дапамагаючы ім убачыць свае сэнсы ў пракрасцінацыі.

Мне цікава, як праз 5 год будзе прадавацца мая першая кніга. Кніга накшталт Радыё Гудок, алеж пра простыя гісторыя і чалавечыя пачуцці, якія адбываюцца са мной. Кніжка складзеная з маіх нататак. 

Праз 5 год, я хачу каб у нас з Дашай быў досвед доўгатэрміновай вандроўкі па свету. Сустрэч з людзьмі іншых культур. Сустрэч паміж намі і з самімі сабой.

Яшчэ я буду вадзіць маленечкія групы па гарах, сплаўляць на каяках па тумане, і магчыма пагружацца ў старажытныя пячоры. Усё дзеля аднаго, адкрываць Тайну і Прыгажосць, Страх і Трепет. Пабуджаць да больш простага, алеж больш глыбокага пражывання жыцця.

Яшчэ я хачу, каб мая методыка пражывання моманту праз прызму смертнасці, ці мадуляцыю смертнасці, дапамагала людзям больш глыбока пражываць моманты, больш глыбока бачыць і прымаць блізкіх у такія моманты і пасля іх.

Ну вось напэўна і ўсё. Астатняе як Бог дасць, да і гэта таксама.