Ноч
Ноч. Гадзіннік пераваліў за дванаццаць. Патушылі святло. Даразмаўлялі. Выпрасталіся каб спаць. Гляджу на дзверны праём. Рама падсвечваецца месяцовым святлом, які нейкім чынам пралазіць скрозь роллшторы і шторы звычайныя. Гэта праём заваражвае мяне. Думкі па-колу: не засну - буду фоткаць гэты праём, як ён выглядае ўначы. Засну - высплюся. Даша спіць, я ляжу гляджу. Дабраўся рукой да тэлефона, спрабую сфоткаць з выдзержкай, алеж без ўспышкі. Атрымоўваецца адна чорная пляма, ніяк там дзверы не распазнаць, алеж яны ёсць. Фоткаў, фоткаў. Вырашыў ісці пісаць. Сіжу вось пішу. Штосьці невыразнае сядзіць ува мне і хоча выказацца. Што? Невядома. Алеж пішу з надзеяй, што вось вось народзіцца. Раней, цёмныя дзвярны праёмы былі крыніцай страху. Зараз таямніцай. Можна ўглядацца ў іх. Каб убачыць небачнае. Каб убачыць то, чаго і са светам та няма. Спазнаць тайну, сутнасць, штосьці глабальна вырашальнае, алеж заўсёды неўлавімае. Апошнім часам смяюся з сябе, ці з якіх іншых людзей, калі яны прэтындуюць, на тое што атрымалася ўхапіць за хвост самую сутнасць рэчаў. Усё яно, здаецца, як вецер, які не спаймаеш. Алеж можна яго адчуваць, можна расправіць паруса і рухацца па жыццю. Вось так, ускокваць з ложку і ісці пісаць незразумелыя тэксты. Паддавацца таму неспазнавальнаму якое натхняе, якое адкрывае гарызонты неразведаннага.