ENG БЕЛ РУС

момант (3)

Туман мінулага

Ведаеце, бывае такое, едзеш у вандроўку, знаходзішся там пару дзён. І ўжо мінулае, твой дом, абставіны жыцця, усё нібы ў тумане. Ты нібы заўсёды жыў тут, на месцы дзе знаходзішся толькі пару дзён. Што ўж казаць пра тыдзень.

Сёння наш дзень сумясціў раняшнее купанне ў Грэцыі, гэта было так натуральна і звыкла. Я задаваў сабе пытанне: “А як жа выглядае наша жытло ў Польшчы?” і не мог сабе адэкватна на гэта адказаць. Алеж у той жа дзень мы вярнуліся да дому. І зараз я пішу гэты тэкст з адчуваннем нібы нікуды і не з’язджаў. А мінулыя ўспаміны акутаны туманам нібы сон.

Ці можа гэта быць адным з сімптомаў жыцця ў моманце?

Я сяджу ў Бібліятэцы

Я сяджу ў Бібліятэцы
Разважаю аб жыцці
Ну а Люба ў гэты момант
Выразае кругляшы

Кнігаў шмат вакол прыгожых
Добры пах ідзе ад іх
Толькі выбраць для чытання
Не магу нічога з іх

Можа аўтар тут не гожы?
Можа фонд зусім слабы?
Адгадайце самі дружы
У чым адказ на той не чыт.

Моц і слабасць моманту

Вось мы з дзецьмі ўчора жылі насычанасцю дня. І сёння таксама, рух, новае, эмоцыі, станы, перамяшчэнне, адкрыцці. Усе ўмардаваныя. Задаволеныя.
Алеж што далей? 
Бачна, што дзеці патрабуюць нейкіх руцінных, доўгатэрміновых спраў, дзеянняў, навучэнняў. Раней, мала думаў пра гэта. 
А зараз вось азадачыўся, як  я магу даваць дзецям доўгатэрміновае, руціннае, спакойнае, з вектарам у будучыню. Гэта ў 100 разоў складаней, бо ўсё доўгатэрміновае моцна звязана з сэнсам, на мой погляд.
Блытаюцца думкі, пакіну пакуль так. 
P.S. трэба пераходзіць на цыфравы сад, каб можна было з ходам часу перапісваць тыя ці іншыя тэксты / думкі.