ENG БЕЛ РУС

ноч (6)

Разам да таямніц

Бездарожжа. Ручнік. Скрып драўлянага памоста. Ключ у іржавым замке. Жудасны грукат ланцугамі. Вёсла вызвалены. Мяне папярэдзілі, што калі мясцовыя будуць выклікаць міліцыю, сказаць што ўсё добра, што ёсць дамоўленасць. Алеж мне здаецца, што мы з Дашай крадзем лодку пасярод ночы. Вось мы цалкам разматалі ланцугі. Пакуль залазілі, адчулі, што няма ніякіх гарантый таго, што лодка не перавернецца. Ліхтарык з тэлефона штосьці свеціць канешне, алеж больш б'е ў вочы. Вырашылі далёка не адплываць. І так мурашкі па скуры. Грукат вёслаў па вадзе. Нейкія булькі. Час ад часу выпрыгвае рыба. А ў бліжэйшых лясах брэшуць сабакі. Па плану, павінна было быць рамантычна. Зоркі на небе без засветкі. Зоркі прыгожыя. Яшчэ свечку знайшлі, запалілі. Другая не паддалася. Тэрсам з гарбатай. Маленькія кубачкі. Смачныя цукеркі. Алеж праз усё гэта, наша неабароненасць. Нашы страхі адкрытыя адзін перад другім, вось дзе прыгажосць. Мы сядзелі і дзялілся пра тое, як і што нам старшна. Гэта супакойвала. Час ад часу, я так пагружаўся ў размову. Што фон, на якім я бачыў Дашу (паверхня возера, цень ад чорнага лесу, чорны лес, нейкія там сям ліхтарыкі, зоркі) быў падобен да застаўкі ў Зуме ці Гугл міце. Такі, нейкі не рэальны фон. Яшчэ той задачкай было знайсці прыстань. Бо нас паспела аднесці незаўважлівай плынью. Камышы труць аб вёслы. Лодка трэцца аб лодкі. Усе гэтыя гукі, як чалавечы шэпт. Мы так і падумалі адразу, што нейкія людзі паблізу. Алеж гэта толькі начныя гукі. Вось такая маленькая вандроўка да таймніц нашай душы.

Я вельмі шмат чаго баюся. Алеж я бы хацеў пражыць жыццё насуперак страху, з глыбінёй, сэнсам і сапраўдным каханнем. Сапраўднае каханне перамагае страх.

Дзякуй мая любімая, што згадзілася на такую аванцюру.

 

Памаўчым пад зоркамі

Чаму я сёння не хачу пісаць? Застаўляю сябе. Нават няёмка. Што здарылася? 
Хочацца чагосьці вельмі важнага і глубокага, магчыма новага і ўражваючага. 
Хочацца штосьці адчуць? Хочацца адчуць, што дакрануўся да благадаці. Ці хутчэй, што благадаць дакранулася да цябе. Хочацца адчуць благадаць.
Алеж не вызавеш яе, не загоніш, недапамогуць у гэтай справе не практыкі, не методыкі, не маніпуляцыі. Усе гэтыя методыкі могуць толькі рыхтаваць глебу для прыхода Благадаці, для прыхода Духа. І напрамую яны не могуць узрасціць у чалавеке любоў, радасць, мір і далей па спісу, усё то, што з'яўляецца пладамі Духа. Гэтыя высокія матэрыі не могуць стаць пладамі Закону, разліку, логікі, правільнасці, рэфлексаў і іншага і іншага. .... 
А Дух ён як Вецер. 
"Вецер вее, дзе хоча, і голас яго чуеш, а не ведаеш, адкуль прыхо́дзіць і куды адыхо́дзіць; так і з кожным наро́джаным ад Духа."  Яна 3:8

Прымаць любы свой стан, даваць любому сабе месца быць, прыслухоўвацца да самога сябе. Не баяцца пачаць разгавор з самім сабой. Задаваць пытанне і адказваць на іх, хоць гэты шлях і не прадвяшчае нічога. Такі крок у бездань. Крок з верай і надзеяй.

У маім жыцці, гэтыя крокі апраўдываюцца. Менавіты крокі, калі не ведаеш, што цябе чакае. 
А вось тыя крокі, якія ідуць за морквай прывязанай да патыліцы. Яны па несканчальнаму колу. Сліна цячэ, жыццё ідзе, і ты заўсёды што вось вось і ўсё ў тваіх руках. І ты ідзеш па колу, за "скарбам" які бяжыць ад цябе на адлегласці выцягнутай рукі. І так, без канца і краю.

Давайце крочыць сябры, у глыбіні саміх сябе, у глыбіні сапраўднасці, у глыбіні таямніц.

 

Ноч

Ноч. Гадзіннік пераваліў за дванаццаць. Патушылі святло. Даразмаўлялі. Выпрасталіся каб спаць. Гляджу на дзверны праём. Рама падсвечваецца месяцовым святлом, які нейкім чынам пралазіць скрозь роллшторы і шторы звычайныя. Гэта праём заваражвае мяне. Думкі па-колу: не засну - буду фоткаць гэты праём, як ён выглядае ўначы. Засну - высплюся. Даша спіць, я ляжу гляджу. Дабраўся рукой да тэлефона, спрабую сфоткаць з выдзержкай, алеж без ўспышкі. Атрымоўваецца адна чорная пляма, ніяк там дзверы не распазнаць, алеж яны ёсць. Фоткаў, фоткаў. Вырашыў ісці пісаць. Сіжу вось пішу. Штосьці невыразнае сядзіць ува мне і хоча выказацца. Што? Невядома. Алеж пішу з надзеяй, што вось вось народзіцца. Раней, цёмныя дзвярны праёмы былі крыніцай страху. Зараз таямніцай. Можна ўглядацца ў іх. Каб убачыць небачнае. Каб убачыць то, чаго і са светам та няма. Спазнаць тайну, сутнасць, штосьці глабальна вырашальнае, алеж заўсёды неўлавімае. Апошнім часам смяюся з сябе, ці з якіх іншых людзей, калі яны прэтындуюць, на тое што атрымалася ўхапіць за хвост самую сутнасць рэчаў. Усё яно, здаецца, як вецер, які не спаймаеш. Алеж можна яго адчуваць, можна расправіць паруса і рухацца па жыццю. Вось так, ускокваць з ложку і ісці пісаць незразумелыя тэксты. Паддавацца таму неспазнавальнаму якое натхняе, якое адкрывае гарызонты неразведаннага.

Ноч з дзьвух яе бакоў.

Вось мы прачынаемся, жыццё нараджаецца, адкрывае свае таямніцы, хочацца пабыць аднаму, хочацца напітацца сэнсам жыцця, яго прыгажосцю. Адчуць сябе ва ўсім гэтым. Пачаць бачыць жыццё як яно ёсць, пачаць бачыць сябе.

…Потым ідзе ўсякае рознае…

І вось хвіліны калі сонейка хаваецца за елку. Калі дзеці выходзяць з душа, і супраць іх жадання запіхваюцца ў ложкі. Заціхаюць гульні. І мы пачынаем чытаць. Пагружаемся ў казачную гісторыю, у жыццё іншых людзей і нас саміх. Гэта прызма дня, прызма нашага жыцця. Выкрываюцца сэнсы, адносіны, пачуцці і мары.

А потым пад настойлівае "Ну калі-ласка, чытай яшчэ" ідзе абяцанне працягнуць заўтра.

Уключаюцца калыханкі (да сёняшняга дня гэта былі беларускія калыханкі). І можна бачыць, як пагружаныя ў свае разважанні дзеці набліжаюцца да сну. А я пішу гэты тэкст, ці які іншы.

Каштоўны час, каштоўнае жыццё, у паветры лётае сэнс, у маўчанні адкрываецца глыбіня.


Дыктатар унутры мяне

4 раніцы, мой васпалённы мозг прачнуўся і не дае мне заснуць.
Чаму ў мяне такая вялікая прага да прызнання маіх ідэй?
Чаму столькі невыноснай веры ў тое што я раблю? Не, не вялікае, а маленькае.
Я бачу як нейронныя сувязі злучыліся і ўладкаваліся так, што для вырашэння сітуацыі я бачу толькі адно рашэнне. Тое якое я прапаноўваю.
Я гатовы ўпарта стаяць з аргументамі ў абарону майго рашэння, як такі маленькі дыктатар нулёвага узроўню.

Транслюючы свой стан на рэальных дыктатараў, я магчыма лепш разумею іх. Няўтольнае жаданне рэалізаваць сваю праўду і сваё бачанне ва ўсім сусвеце. Маніакальнае жаданне, каб іх праўда і іх гініяльнасць былі прыняты кожным чалавекам на зямлі. А кожны, хто не можа ўмясціць гэтай геніяльнасці, становіцца ці ворагам, ці неадукаваным дурнем.
Напісаў, стала лягчэй.
Можна выбрацца на начны шпацыр.

P.S. Вырашыў пашукаць ілюстрацыю для поста, загугліў Дыктатар у карцінках. А знайшоў, кнігу "Дыктатар", майго вельмі любімага Ульфа Старка. Зараз буду чытаць.
- Прачытаў, крутая ілюстраваная кніга для дзетак.
Логвінаў рабіў пераклад на беларускую. Алеж я знайшоў па-руску. Каму цікава, пішыце ў каменты ці асабістыя, дашлю спасылку.
А зараз дакладна на шпацыр.
 

Начны Шчытна

Раней бывае прачнёшся сярод ночы, думки раяцца, бачна цяжка будзе заснуць. І ідзеш за комп працаваць. Папрацуеш, стомішся, вяртаешся ў ложак…

Зараз не так, зараз ноччу цікава гуляць, асабліва калі снега наваліла і праз вакно здаецца нібы ўжо дзень, бо ўсё вельмі светла.

Вось і сёння ў начы, напярэдадні Раства Хрыстова, гуляю разам з ачышчальнай тэхнікай, і з новага ракурсу адкрываю маленькі гарадок.

Віншую вас з Раством Іісуса Хрыста!