ENG БЕЛ РУС

праца (4)

Тры катэгорыі людзей, якія не могуць прыняць рашэнні пра кар'еру.

Тры катэгорыі людзей, якія не могуць прыняць рашэнні наконт свайго прафесійнага шляху. 

Вось здаецца агульная тэма: "Кім мне працаваць? Як змяніць сваю працу, каб быць добра заматываваным? Каб праца падабалася? Каб адчуваў, што гэта сапраўды маё? Як атрымоўваць больш грошаў?"

У нейкі момант, чалавек усведамляе, што ўжо больш за паўгады ўсё думае пра тое як прыняць рашэнне наконт працы, але ўсё ніяк не атрымоўваецца. 

Варыянт 1:
Так атрымалася, што чалавек жыве чужымі жаданнямі (добра яго разумею,  сам так жыў). Мінулы прафесійны выбар, быў зроблены пад уплывам аўтарытэтаў, трэндаў, перспектыў, ці проста так склалася. Чалавек нават можа быць паспяховым у гэтай справе. Але задавальнення ад працы не атрымоўвае. Разумее, што час марнуецца дарма. Хочацца нешта змяніць, а што не зразумела. 
Калі мы пачнём з ім працу, то можа высветліцца, што свае глыбінныя Жаданні чалавек зусім не ўсведамляе, не ведае, што яму сапраўды цікава, не ведае з якога боку да гэтага пытання падысці. 
У выбары працы ён можа кіравацца: грашыма і камфортнымі ўмовамі (прызнаннем, добрым калектывам і інш.). Але сам змест працы не будзе мець для яго вялікага значэння. Будзе адсутнічаць трансцэндэнтная састаўляючая. 
Каб прайсці шлях разумення сваіх глыбінных Жаданняў, чалавеку спачатку спатрэбіцца верыфіцыраваць усе існуючыя жаданні. Зразумець, што мае карані ў ім самім, а што проста нанасное ці навязаннае. Вычысціць гэтае поле, а на нейкі момант застацца ў пустэчы (стан жудасны), дзе няма на што абаперціся. У гэты момант, пачнуць паказвацца яго сапраўдныя Жаданні, азіраючыся па баках, ці ёсць для іх небяспека, ці ёсць для іх месца ў жыцці чалавека. 

Гэта даволі доўгая праца псіхатэрапеўта, не коўча. 
Таму тут вы не мой кліент, я магу толькі дапамагчы высветліць і праясніць саму сітуацыю, у якой вы апынуліся.

Варыянт 2:
Чалавек які аказаўся ў складаных фінансавых абставінах. Чалавек які нажаль паміж молатам і накавальняй. Згубіў працу, ці рэлацыраваў і бюджэт перастаў схадзіцца. Вось ён таксама азадачваецца пытаннямі, што і як рабіць. Куды пайсці? Дзе працаваць? Такія жорсткія жыццёвыя абставіны, якія патрабуюць хуткіх дзеянняў, не змогуць вытрымаць паглыбленне ў пошук глыбіннага Жадання, бо справядліва будзе сказаць іх думкі і жаданні накіраваны да выжывання. З такімі людзьмі, можа быць адна-дзве сесіі коўчынга, каб вызначыцца з шляхамі дасягнення хуткага выніку, абапіраючыся на магчымасці і рэсурсы.

Варыянт 3:
А вось тут самае цікавае. Людзі трэцяга тыпу разрываюцца паміж рознымі магчымасцямі, ім шмат што цікава і яны бачаць свае перспектывы ў розных напрамках сваёй дзейнасці. Выбар для іх цяжкі, бо трэба адмовіцца ад некаторых перспектыў, ад цікавых напрамкаў. Уся складанасць выбару ў тым, што трэба адмаўляць самому сабе ў магчымай рэалізацыі. Але стагнацыя гэтых працэсаў вядзе да большых страт, чым адказны выбар. Вось тут і падыдуць коўч-інструменты, дзе мы вызначым крытэрыі для прыняцця рашэнняў, зробім рэвізію сфер цікавага (тут важна вызначыць, што ваша глыбіннае, а што нанасное), убачым перашкоды і болі, у тым ліку як яны ўплываюць на вашу цікаўнасць. Усеагульнае праясненне сітуацыі, з распутваннем вузлоў і разуменнем, што адкуль ідзе. Напісаў і вельмі парадаваўся, ад таго, што магу вам дапамагчы ў гэтым працэсе!  Вы мой кліент!

Дапамагу тым, хто хоча вызначыцца з прафесіяй

Дапамагу тым, хто хоча вызначыцца з кар’ерай ці прафесійным фокусам, але ўжо больш за тры месяцы знаходзіцца ў такім падвісшым стане. 
https://topmate.io/fmensk/827148

Мая прапанова:
За 5 коўчынг сесій, мы зможам праясніць вашу сітуацыю. Паглыбімся для лепшага разумення вашага прафесійнага Жадання, і таго, што стрымлівае вас ад прыняцця рашэння. З новым разуменнем сябе і сваіх патрэб, мы вернемся да вашага зыходнага запыту, дзе вы зможаце ўпэўнена адказаць сабе на пытанні, якія раней выклікалі ў вас дыскамфорт і супраціўленне. 

Чаму я змагу вам дапамагчы?
Я ведаю куды трэба пайсці і якія пытанні праясніць. Я сам прайшоў такі шлях, дапамог іншым людзям на гэтым шляху. 

100$ за 5 коуч-сесій па 60 хвілін

Забукаць сустрэчу тут: 
https://topmate.io/fmensk/827148

Калі не ведаеце, ці змагу я дапамагчы менавіта ў вашай сітуацыі, напішыце мне ў асабістыя паведамленні ў Telegram: @fmensk. Абмяркуем. 

P.S. На карцінках скарочанае апісанне кейсу з запытам вызначэння прафісійнага фокуса. Калі цікава, напішыце мне Telegram: @fmensk і я дашлю поўны PDF дакумент.

Задаволены сваім выбарам прафесійнай дзейнасці

Аднойчы, мяне папрасілі дапамагчы зразумець якую менавіта кар'ерную магчымасць рэалізаваць. На чым менавіта сканцэнтраваць увагу. Чалавек які запытаў, быў крутым спецыялістам і працаваў з шырокім дыяпазонам задач.
Але пост не пра гэта.

У яго быў вельмі востры Крытэрый паспяховасці такога выбару:
"Прачынаючыся кожны дзень, я хачу быць задаволеным сваім выбарам прафесійнай дзейнасці."

Для мяне гэта гучала вар'яцкі і нерэальна. Я не мог паверыць сваім вушам! Як можна такога чакаць?
- - - 
Алеж вось ужо другі месяц. Так атрымоўваецца, што некалькі разоў на тыдзень я задаю сабе пытанне: 
"Што я хацеў бы рабіць, калі б жыць мне засталося 1 месяц?"
І з радасцю, я сцвярджаю! 
Акрамя часу з сям'ёй, я хачу каб у мяне адбываліся ўсе тыя размовы і сустрэчы псіхалагічнага характару, якія зараз я праважу. Каб я мог размаўляць з тымі людзьмі якім магу дапамагчы. Каб адбываліся індывідуальныя кансультацыі. Каб праходзілі тэрапеўтычныя сустрэчы для беларусаў. 

І вось сёння, мне падалося, што я нейкім чынам дакранаюся да таго, на што і не мог разлічваць. Што кожны дзень, я рад выбранаму мной прафесійнаму шляху. 
Хаця эмацыйныя арэлі бываюць, але яны больш пра маю прафнепрыгоднасць і пра тыя памылкі, якія я раблю пад час працы.

Сёння раніцай мой любімы туман саступіў месца сустрэчэ "Мае пачуцці ў эміграцыі", і я рад гэтаму.

Усіх абдымаю!

Дапоўненная рэальнасць - усё?

Сёння я некалькі разоў сутыкнуўся з каштоўнасцю сваіх ведаў у дапоўненнай рэальнасці. Адчуў смак грошаў якія віталі вакол той тэмы якой я займаўся. У нашым маленькім гарадке распрацавалі AR-прыкладанне для ажыўленне гістарычнага замку за 50 000 даляраў. Чамусьці я адчуў, што гэтыя грошы павінны былі быць у маёй кішэні. А потым кансультаваў знаёмага амерыканца па логіке AR прыкладанняў і пабудовы юзерэкспірэенса. А яшчэ пару дзён таму, зрабіў маю першую платную англамоўную кансультацыю па распрацоўке AR-прыкладанняў.

Як яскрава гэта супрацьстаіць таму, чым я займаюся зараз. Там я нібы такі эксперт, а тут лузер першакурснік. Там пахне грашыма, а тут сэнсам. Там я наватар на перадзе тэхналогій, а тут крыніцы маіх ведаў гэта Сакрат і псіхааналітыкі мінулых стагодзяў.

Мабыць гэтая барацьба ўнутры мяне яшчэ не прайшла да канца. Алеж адно пытанне, што б я рабіў калі б мне засталося жыць менш аднаго года, накіроўвае мяне ў тую галіну дзе я зараз. Тут дзе я блізенька да сваіх сэнсаў, да свайго жадання, да сапраўднага жыцця. Тут дзе я сапраўды магу размаўляць з вамі пра сапраўднае і ў касмічным сэнсе важнае.

Хістанне самога сябе, дазваляюць прымаць рашэнне зноў і зноў. Зноў і зноў выбіраць свой шлях. Перапыняць дэтэрмінізм - свабодай. І карыстацца ёй.