ENG БЕЛ РУС

праўда (3)

Галасы сумлення

Я ўжо і раней пісаў, пра навісшае нада мной пытанне. Што ёсць сумленне? І ці можа праз яго прабівацца голас Бога? Ці можа яно быць голасам Сэнсу?

Сёння, дзень пакут ад таго, што галасы сумлення не могуць дамовіцца.
1. Адзін голас кажа - паступай рацыянальна, будуй межы.
2. Другі голас кажа - ну ты ж добры хлопчык, будзь ласкавым і лагодным.
3. А праз усё гэта прабіваецца трэці голас, які кажа: Так гэтаж усё можна сумясціць. Можна знайсці тую залатую дарожку, якая задаволіць два тваіх вобраза самога сябе.
4. У такіх файтах, Чацвёрты голас крычыць - хутчэй скончы з гэтым і не марнуй час, хопіць ганяць у галаве гэтыя думкі. Загасі адну версію сябе, і цалкам апраўдай другую (і ведаеце гэты голас перамагае).
5. А пяты голас, ледзь стрымліваецца, каб не вываліць на блізкага ўсе гэтыя пакуты і сітуацыю, і атрымаць падтрымку. Якая б значыла толькі адно - ты маладзец. Нібы такое аб'ектыўнае назіранне звонкі.

Трохі разбярэм іх недасканаласці:
1. Рацыянальны Я - здаецца найбольш адэкватным, алеж праз яго ўзнікаюць канфлікты. А гэта дужа непрыемна.
2. Лагодны Я - такі бусечка, які павінен задаволіць усіх вакол і нікога не пакрыўдзіць. І ўсе яго будуць любіць. Алеж гэта жыццё не па праўдзе.
3. Дасканалы Я - такі прям перфекцыяніст тэарэтычных мадэлей, які ставіць сабе неверагодныя задачы. Ён як муха і гойсае то тут то там. Мол, а можна ж было і тым і нашым, і ўсё так што він він він.
4. Нецярплівы Я - якога дастаў падвешаны стан і пакуты з ім звязаные. Хоча скончыць усё як мага хутчэй. Выбраўшы адну адзіную праўду.
5. Хістаючыся Я - ён як Нецярплівы, алеж шукае хтоб пацвердзіў, што я маладзец? Гэтае Я гатова намяшаць фактаў у кучу, такім чынам каб атрымаць вонкавую адзнаку сітуацыі і пагасіць свае астатнія галасы.

Дачакаўся дылемы!

Ведаеце, я хоць і спрабаваў некалькі разоў пачынаць навуковую кар’еру, алеж трэба зацвердзіць: “Навуковы шлях і навуковы падыход мне вельмі не блізкі”. Неяк я сакрушаюся перад глыбінёй даследванняў, лагічных звязак і высноў. Разабрацца ў чымсьці абапіраючыся на факты, дыялектыку і ўсё такое іншае здаецца мне марнаваннем майго жыцця (бо колькі ж часу трэба на ўсё гэта патраціць).

Алеж пры гэтым пытанні пошука ісціны стаяць у мяне. Звычайна я давяраўся каму небудзь моцна разумнаму. І ўсё ішло як па маслу. Мне нават здаецца, што ўся мая істота падыгравала гэтаму аўтарытэту, каб у будуючымся светапоглядзе не было трэшчыны. Давяраюся я часова, перыядычны шукаю, ці няма чаго-небудзь больш адпаведнага майму непрагаворанаму бачанню.  І так яно перацякае з адно ў другое, без моцных канфліктаў.

Амаль увесь час я жыву без дылем, нават калі яны і здараюцца, то я прымаю хуткае рашэнне за адзін з варыянтаў. І працягваю жыццё, не завісаючы на гэтым.

Да сёняшняга дня ўсё ішло больш менш лагічна і па накатанаму. А вось сёння ўзнік канфлікт, пайшла трэшчына. Перада мной стаяць моцныя экзістэнцыяльна-псіхалагічна-рэлігійныя пытанні. Я не гатовы сліць ісціну. Трэба больш дасканала разбірацца, выбіраць, паглыбляцца ў вузкія нішы (а для гэтага трэба выбіраць менавіта ў якія). Пры гэтым разумею, што не ў моцы разабрацца з усім пластом аргументаў.

Застаецца вывучаць матэрыял, прыслухоўвацца да сябе і няспынна ўзываць да Бога. "Госпадзі накіруй мяне да праўды Тваёй!"

Aporia

Aporia - (калі я не блытаю) гэтае слова ўжывалася ў часы Сакрата, каб пазначыць, што размова і аргументы зашлі ў тупік. Мы прыйшлі ў безвыхаднасць. І той хто думаў, што штосьці ведае, зыходзіць з зруйнаванай карцінай свету. З пытаннямі, на якія ў яго ўжо няма адказу (а раней былі).

Стан вельмі складаны. Такі, што плакаць хочацца. Здаецца, што падлога ўплывае з пад ног.

Алеж, ці набліжае нас да праўды штосьці больш? Аказацца на мяжы няведання - прыбываць у праўдзе. Калі суразмоўца нам трапіцца спрытны і разумны, то запытаўшы ў нас пра звычайныя рэчы. Даведаўшыся пра нашае меркаванне наконт гэтага, задасць тыя сія ўдакладненні, і ўсё паплыве. Выглядаць для нас ён будзе вельмі неветліва і наўрадце мы будзем яго любіць...