ENG БЕЛ РУС

псіхалогія (27)

Калі адчуваеш пакуты іншых...

Бываюць людзі якія выпраменьваюць святло, алеж не хапаюцца за яго, а чапляюцца за розныя брудныя дробязі свайго жыцця. Як слепцы прабягаюць міма свайго святла, адмаўляюць яму ў быцці. Пакутуюць ад недасканаласці разглядаючы толькі цёмныя бакі саміх сябе, а светлыя сваі бакі словамі нізводзяць да падману, маніпуляцый і г.д.
Ім цяжка прыняць сябе добрымі, светлымі. Хтосьці ядняў у іх такое права. Яны саме не дазваляюць сябе. Вялікі страх нападае на іх. Ім застаецца толькі спадзявацца, што яны такія. Абдыміці мяне ў мінулым, і дайце я абдыму вас зараз. Вы добрыя, светлыя, напоўненыя любоўю. Папраўляйцеся.

Пошук сэнса - Пытанне смерці

Што б я рабіў, калі б мне засталося жыць 1 тыдзень, 1 месяц, 1 год ???
 
Гэтае пытанне і раней пераккрэслівала ўсю маю мінулую кар'еру IT-шніка бізнэсмена.
 
Я і раней адказваў сабе, што Імгненна скончыў бы ўсім гэтым займацца, калі б жыць засталося так мала. Алеж ачысціўшы пляцоўку ад усяго непатрэбнага, выходзіць пытанне ў лоб, так а штоб ты такі рабіў?!
 
- Асноўнае: праводзіў бы час з блізкімі, стараўся бы напоўніць гэты час любоўю. (Done)
- Працоўнае: імкнуўся бы дапамагчы людзям прымножыць любоў і сэнс у іх жыцці. (Нажаль пакуль я не маю патрэбнай адукацыі і ведаў).
- Духоўнае: не ведаю, што б змянілася. (Вельмі складанае пытанне).
 
Безумоўна, невядома, што і як бы я рабіў на самой справе ў гэтай сітуацыі, алеж тэарэтычнае мадаляванне таксама адкрывае сэнсы.
 
І ведаеце, гэта пытанне да маёй сутнасці. Гэта пытанне адказ, пра тое, чым мне трэба займацца. Бо час вельмі хуткі. Не заўсёды я магу гэта адчуць, ці пра гэта ўзгадаць.
Алеж пару гадзін таму я атрымаў паведамленне ад знаёмай, якая змагаецца з цяжкім станам анкалогіі. Паглядзеў яе шлях крок за крокам. Наколькі гэта магчыма адчуў на сябе. І смерць стала перад вачыма. Свая ўласная смерць. Хуткасць і незваротнасць часу.

Асэнсаваныя планы

Два года таму, чарговы раз плануючы рабіць новы праект (стартап) я задумаўся. А які глыбокі важны сэнс я ў яго ўкладаю? Навошта яно мне? Што мне да тых людзей, якім я хацеў прапанаваць IT-рашэнне? 
Адказаў не знайшлося.
Я пагрузіўся ў пошукі сэнса. Шукаў я яго выключна для маёй бізнэс рэалізацыі. Каб ужо знайшоўшы, я мог з сапраўднай мацівацыяй і поўнымі моцамі ісці да канца і не збочваць. 
Зараз мне гэта падобна, на пошук чароўнага зелля бессмяротнасці, каб паліць кветкі.
Ну і ў гэтым чароўным шляху пошуку сэнса, пошуку майго глыбіннага сапраўднага Жадання я шмат чаго пераасэнсаваў.
Зараз, набліжаючыся да новага жыццёвага этапа. Я шукаю сваю прафісійную рэалізацыю, якая б адгукалася майму сэнсу жыцця. 
Пакуль я магу сфармуляваць гэту дзейнасць так: "Дапамагаць людзям у пошукі іх уласнага сэнса, у адкрыцці іх Уласнага сапраўднага Жадання".
Бачна трэба колькі год павучыцца на псіхатэрапеўта (ці экзістенцыяльнага, ці псіхааналіз алеж праца ўсё роўна з сэнсамі).
Ну а каб не адкладаць практыку, то магчыма атрымаць якую Коўч серціфікацыю, і пачаць працаваць з больш простымі і стандартнымі пытаннямі накшталт выбара кліентам прафесіі, месца працы ці сябе ў гэтым.

Вось такі невялікі экскурс пра планы.

Агучваем адно, робім іншае.

Ёсць чалавек, і ён агучвае свой унутраны канфлікт: Я вельмі жадаю А, алеж раблю Б.
Дапамагіце мне рабіць А.
Што ж яму на самой справе патрэбна?
1. Тое жаданне якое ён агучвае. А тыя ці іншыя псіхічныя праблемы з'яўляюцца перашкодамі для яго жадання, трэба дапамагчы яму пазбавіцца перашкод і дасягнуць жаданага.
2. Яму патрэбна не то што ён агучвае, а тое што робіць. Хоці і не прымае гэтага. Магчыма трэба дапамагчы яму прыняць сябе такім як ён ёсць, і пераасэнсаваць сваё жаданне.
3. Яму патрэбна менавіта такая канфліктая сітуацыя супраціўлення двух жаданняў, ці канфлікт агучанага жадання і дзеяння. Як выснова, нічога яму мяняць не трэба. Яму і так добра. А агучванне праблемы з'яўляецца адным з састаўляючых гэтага стану.
Можа ёсць што дадаць?

Ня простыя шляхі

Вось яна, падлятае. Праціўная.
Думка, якая абясцэньвае Жаданне стаць псіхатэрапеўтам.

А ўсё таму, што пачытаў посты нейкай расейскай школы псіхолагаў.
Усё прыгожанька, алеж там нават больш пра тое дзе кліентаў шукаць, як маркетынг рабіць, нейкія тыповыя адказы і схемы.
У маім міры, усё гэта ўяўлялася нейкім іншым. 
Больш сакральным, тонкім, важным.

Прадчуваю, наколькі складаным можа быць гэты шлях. 
Наколькі розныя людзі.
Наколькі бяссільны можа быць тэрапеўт да і сам чалавек. 
І напэўна трэба будзе прымірыцца з гэтым бяссілем. 
Чапляючыся за рэштачкі каштоўных камянёў сэнса ў кожным чалавеке.

А хто дапаможа ім?

Што натхняе мяне ісці вучыцца на псіхатэрапеўта?
Жаданне дапамагчы блізкім і сябрам у іх пакутах і бессэнсоўнасці. У іх пошуках і запросах. Алеж стаўшы псіхатэрапеўтам я не змагу ім дапамагаць, бо быць псіхатэрапеўтам можна толькі з людзьмі з якімі ты не маеш іншых акрамя гэтага ўзаемаадносін.

Вось і застанецца, дапамагаць іншым людзям, марычы пра тое каб з'явіўся ў гэтым міры чалавек які дапаможа маім блізкім.

P.S.: Хаця ёсць топікі, якія б я хацеў паспрабаваць раскрыць са свайго боку ў выглядзе публікацый ці відэаролікаў.
- Стварэнне сям'і
- Узаемаадносіны з жонкай
- Узаемаадносіны з дзецьмі

Спробы зразумець і прыняць сябе і іншага ў гэтых узаемаадносінах здаюцца мне самымі важнымі ў гэтым жыцці.

З павагай да чужых сэнсаў

Калі я распачаў свою новую AR-дзейнасць. Я сфармуляваў мэту так: дапамагаць іншым людзям у рэалізацыі іх сэнсаў і жаданняў. Адным з важных крытэраў, было асэнсаваннем чалавекам сэнса свайго жыцця, сэнса сваёй дзейнасці. 
Быць каля такіх людзей і размаўляць з імі было для мяне вялікай радасцю. Гэта натхняла. Так я меў дачыненне да сапраўдных сэнсаў, няхай і не маіх, няхай і не ўсе гэтыя сэнсы я раздзяляў. 

Зараз калі я прыадкрыў горстачку сваіх глыбокіх Жаданняў (сэнсаў). Я пачаў трохі па іншаму ставіцца да чужых Жаданняў. Я лепш усведамляю, што яны адрозніваюцца ад майго. Алеж гэта месца дзе важна суб'ектыўнасць. Мой сэнс, ён толькі мой. А з гэтымі людзьмі мяне аб'ядноўвае важнасць сэнса ў жыцці, і праца па даследванню сэнса свайго жыцця.

Дзякуй, што разам. 
З павагай да Вашых сэнсаў!