ENG БЕЛ РУС

самааналіз (4)

Самаацэнка

Самаацэнка добрая рэч, дапамагае жыць, дзейнічаць, рушыць наперад.
Я сам бачыў, як падняцце самаацэнка акрыляла людзей і давала ім моцы рэалізаваць сябе.

Але менавіта я, у сваім звычайным стане знаходжуся (як мне падаецца) на другім канцы гэтай шкалы, там дзе нармальная самаацэнка павінна была б ужо называцца высокай. І калі я да свайго гэтага светаўспрымання дакідваю паліва ў топку самалюбавання, то адрываюся ад зямлі. 
Мае добрыя намеры, трансфармуюцца ў сурагат дапамогі людзям, калі яны мяне пра гэта не прасілі. Я нібы прымаю адказнасць за людзей, і прапушваю сваё бачанне жыцця, не даю чалавеку пражыць яго жыццё. Жыццё настолькі недасканалае як і маё асабістае, недасканалае але роднае! Сваё, не чужое! 

Можа гэта з дзяцінства? Я ўсё памятаю, што ў дзяцінстве хацеў дапамагчы дзядулю не ўжываць алкаголю, потым самому сабе, а потым іншым людзям. Успрымаў алкаголь як ворага, і любыя метады якія б спынялі яго ўжыванне як дабро. Зараз разумею, што ўсё не так проста. Што маё імкненне дапамагаць, павінна быць скіравана да мяне самога, і карысным яно можа быць выключна для мяне.  Іншы чалавек, ведае сваё жыццё і шукае свой шлях. Права жыць сваё жыццё каштоўнае! Няхай жывецца жыццё!

P.S. Я рады, калі атрымоўваецца, прыгожа і смачна гатаваць. 
Калі гатоўка ў радасць - то гэта пра любоў!

P.P.S. : Здаецца я папутаў тэрміны. На мяне ўплывае не самаацэнка, а як раз ацэнка ад іншых людзей. Я магу давяраць іншым людзям, калі яны мне кажуць ці транслююць, што я малайчына. Гэта і раскачвае хвалю неадэкватнага разумення самога сябе, па знешнему меркаванню. Калі я ўмацую самаацэнку, то як негатыўныя так і пазітыўныя знешнія меркаванні, будуць уплываць на мой стан значна менш.

Галасы сумлення

Я ўжо і раней пісаў, пра навісшае нада мной пытанне. Што ёсць сумленне? І ці можа праз яго прабівацца голас Бога? Ці можа яно быць голасам Сэнсу?

Сёння, дзень пакут ад таго, што галасы сумлення не могуць дамовіцца.
1. Адзін голас кажа - паступай рацыянальна, будуй межы.
2. Другі голас кажа - ну ты ж добры хлопчык, будзь ласкавым і лагодным.
3. А праз усё гэта прабіваецца трэці голас, які кажа: Так гэтаж усё можна сумясціць. Можна знайсці тую залатую дарожку, якая задаволіць два тваіх вобраза самога сябе.
4. У такіх файтах, Чацвёрты голас крычыць - хутчэй скончы з гэтым і не марнуй час, хопіць ганяць у галаве гэтыя думкі. Загасі адну версію сябе, і цалкам апраўдай другую (і ведаеце гэты голас перамагае).
5. А пяты голас, ледзь стрымліваецца, каб не вываліць на блізкага ўсе гэтыя пакуты і сітуацыю, і атрымаць падтрымку. Якая б значыла толькі адно - ты маладзец. Нібы такое аб'ектыўнае назіранне звонкі.

Трохі разбярэм іх недасканаласці:
1. Рацыянальны Я - здаецца найбольш адэкватным, алеж праз яго ўзнікаюць канфлікты. А гэта дужа непрыемна.
2. Лагодны Я - такі бусечка, які павінен задаволіць усіх вакол і нікога не пакрыўдзіць. І ўсе яго будуць любіць. Алеж гэта жыццё не па праўдзе.
3. Дасканалы Я - такі прям перфекцыяніст тэарэтычных мадэлей, які ставіць сабе неверагодныя задачы. Ён як муха і гойсае то тут то там. Мол, а можна ж было і тым і нашым, і ўсё так што він він він.
4. Нецярплівы Я - якога дастаў падвешаны стан і пакуты з ім звязаные. Хоча скончыць усё як мага хутчэй. Выбраўшы адну адзіную праўду.
5. Хістаючыся Я - ён як Нецярплівы, алеж шукае хтоб пацвердзіў, што я маладзец? Гэтае Я гатова намяшаць фактаў у кучу, такім чынам каб атрымаць вонкавую адзнаку сітуацыі і пагасіць свае астатнія галасы.

Калі няма пра што пісаць.

Бываюць падзеі, пасля якіх знаходзішся ў стагнацыі. Можа быць пераасмыслення, можа расчаравання. Няма агню ў вачах, бадзёрасці ў голасе, а ёсць блукаючы позірк, і незразумелая мямленне. Алеж і гэта дзень, і каштоўнасць у ім не меньшая за ўсе астатнія дні. Наша прага да рэсурсных станаў, дзе мы можам эффектыўна дзейнічаць, можа ўказываць на адсутнасць у нас аўтэнтычнай каштоўнасці. А каштоўнасць звязана з эффектыўнасцю - паспяховасцю. Хто навязаў нам гэта? Чаму яно так прям прыляпілася і не дае жыць мільёнам людзей (я тут канешне прыдумляю, дакладных лічбаў у мяне няма).

Так вось, а для вас якая каштоўнасць у днях калі вы нічога не можаце (ці не хочаце) рабіць?

Калі адчуваеш пакуты іншых...

Бываюць людзі якія выпраменьваюць святло, алеж не хапаюцца за яго, а чапляюцца за розныя брудныя дробязі свайго жыцця. Як слепцы прабягаюць міма свайго святла, адмаўляюць яму ў быцці. Пакутуюць ад недасканаласці разглядаючы толькі цёмныя бакі саміх сябе, а светлыя сваі бакі словамі нізводзяць да падману, маніпуляцый і г.д.
Ім цяжка прыняць сябе добрымі, светлымі. Хтосьці ядняў у іх такое права. Яны саме не дазваляюць сябе. Вялікі страх нападае на іх. Ім застаецца толькі спадзявацца, што яны такія. Абдыміці мяне ў мінулым, і дайце я абдыму вас зараз. Вы добрыя, светлыя, напоўненыя любоўю. Папраўляйцеся.