ENG БЕЛ РУС

сэнс (26)

<p>Шчасце гэта сімптом перажывання сэнсу.<br>Алеж што ёсць сэнс? Тое што адгукаецца нашаму глыбіннаму жаданню. Тое што мы бачым як каштоўнае, найбольш важнае і цэнтральнае ў рэчах, падзеях, людзях, ва ўсім нас атачаючым, у самім жыцці.</p>

А ты ведаеш, што ты шукаеш?

… вось чытаем зараз…

Маленькі прынц: "Адны дзеці ведаюць, чаго яны шукаюць. Яны ўвесь свой час ахвяруюць палатнянай ляльцы, і яна робіцца ім дарагой-дарагой, і калі яе адбіраюць, яны плачуць..."

Тата: Ксюша, а ты ведаеш, што ты шукаеш?
Ксюша: Я шукаю? Маё галоўнае жаданне, гэта знайсці і праверыць ці існуе жывая вада. Гэта мая галоўная мэта.
Тата: А навошта табе жывая вада?
Ксюша: Каб раздаваць людзям безкаштоўна. Таму што яна належыць усім людзям і жывёлам на планеце.
Тата: А навошта людзям гэтая вада?
Ксюша: Для таго, што жывая вада ісцаляе ад розных ран, ад розных балезняў ад якіх іншае не можа дапамагчы. І тыя хто жывуць у горы ці безнадзейныя, пачынаюць быць радаснымі і надзейнымі.
Тата: А табе самой патрэбна такая вада?
Ксюша: Толькі для аднаго, калі стану старой ці захварэю.
Тата: А ты хочаш ёй скарыстацца каб не памерці?
Ксюша: Каб не памерці, і каб іншыя людзі не памерлі які ад хвароб паміраюць. Алеж ад старасці можна і памерці. Калі табе ўжо 100 год, то можна паміраць. Ты мусіш жыць, калі ў цябе ёсць час жыць, а не панаваць вечна ці вельмі доўга.

P.S. Дарэчы пра жывую ваду ў яе з кнігі “Сем Камянёў” Аляксея Шэіна

Даша

Вось мая любімая.
Яна сусвет. 
Яна сэнс. 
Яна Даша. 
Яна Мама.
Яна натхненне і прызямленне.
У Дашы заўтра день народзінаў.
Бусь.


Малітва за кніжных герояў

... Я тут Ксюше страшны раздел з Тома Сойера прачытаў пра забойства, могілкі, выкапаныя трупы... 

Ксюша ляжала, не магла заснуць. А я сядзеў нататкі пісаў.
А потым пайшоў да Ксюшы памаліцца. Памаліліся з ёй за Ксюшу, за яе сон, за тое каб усё было добра. А потым памалілся за персанажаў кнігі: за таго хто забіваў, за таго хто загінуў, за астатніх. 

Узгадваю сябе ў дзяцінстве, да і зараз. Глядзіш фільм, ці чытаеш кнігу з захапляльным сцэнаром, галоўнымі героямі і небяспекай. Чытаеш і молішся, каб усё ў іх было добра. Каб жылі яны шчасліва. Перажываеш да кончыкаў пальцаў, як за сапраўдных.

Можа і ёсць яны сапраўдныя жыхары нашага жыцця. 
Што думаеце?

Скажы пароль

Цудоўныя сэнсы і словы губляюцца ў мімалётнасці і становяцца паролямі.
"Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!"
"Жыве Беларусь! Жыве!"
"Слава Ўкраіне! Героям Слава!"

Кожны раз калі вы чуеце першую палову, вы ведаеце, які адказ ад вас чакаюць пачуць.

Калі вы гэты адказ не дадзіце, то будзеце выключаны з супольнасці.
Алеж самі словы становяцца паролямі.
Не важна, што вы думаеце і што хаціце адказаць.
Калі хаціце застацца ў супольнасці, проста кажыце правільны пароль.

Мяне гэта засмучае.

Гублянне маленькіх сэнсаў

Пытанне сур'ёзнае, згублены сэнсы, уляцелі. Маленечкія, за якія трымаўся.
Бессэнсоўнасць прафісійная, ці трэба яе пазбягаць? Ці наадварот, трэба неяк за гэта зачапіцца, каб не напрыдумляць сабе якіх іншых спраў.

Жыццё ў бессэнсоўнасці? Як гэта? Што гэта дае? Ці набліжае гэта да чагосьці вялікага? Да чагосьці светлага ці сапраўднага?
Віктар Франкл бы сказаў, што чалавек хутка знікае калі не мае сэнсу. 
І Ніцшэ бы сказаў, калі ведаеш што, то ўсё роўна ўжо як.

І гэта падобна на праўду. Алеж ці трэба чапляцца, за ўсё што трапляецца пад руку?
Ці не паспрабаваць быць добрай дамахазяйкай, якая выхоўвае дзяцей і адобрвае ўсіх сваім каханнем? 
Гэта сумяшчальна і блізка да майго самага галоўнага сэнсу.
Алеж ёсць некаторыя можа прыродныя ступары, якія перашкаджаюць аддаца гэтаму цалкам. Патрэба ці бачанне нейкай сацыяльна - арганізатарскай функцыі. Нешта рабіць, нешта ствараць, нешта вырашаць, штосьці выдаваць. І безумаоўна, безумоўна асэнсаванае і тое што ідзе поруч з асабістым сэнсам.

Сэнс - каханне.
Дзеянні - ???? Чаму ўсе дзеянні безсэнсоўныя?
Што з імі робіцца, што гэта ўвогуле?
Яшчэ лічыў сябе здаровым.

Добры тэст, я сапраўды не ведаю што рабіць, як рабіць зусім іншае пытанне.
Так пасля гэтага крызісу выйдзе зноў паслядоўнасць топікаў: 
1. Навесці чысціню - дан, адчуванне радасці. 
2. Потым напрыклад, разсартыраваць інбокс і пачэкаць яго. дан і жыццё пад кантролем. 
3. Напланаваць сацыяльна палезных рэчаў! - Дан. Свет наперадзе! Можна бегчы! 

Вось цыкл і замкнуўся. Бо ўсё гэта планаванне / прыбіранне толькі імітацыя, што жыццё пад кантролем.

А яно ну зусім не хоча брацца пад кантроль. І не возьмецца. Бо ў галоўным - мы ўсе смяротныя і нічога з гэтым не зробіш, а астатняе ну такое сабе, прамежкавыя этапы.

Ну вось, і што рабіць? Прыбірацца, ці не? 
Так, прыпыніўся на пару хвілін.
Ксюша заходзіла, хацела пагуляць.
Я сказаў, што вельмі заняты. "Неведаю, што рабіць.
А яна кажа: ну калі не ведаеш, што рабіць, то можах паіграць са мной.

І вось думка слізганула: "Няблага", алеж як у гэтай гульні выжаць штосьці яшчэ? Нейкую дадатковую карысць. Гэтая "карысць", каб яе, марнуе жыццё, марнуе сэнсы, марнуе "тут і зараз". 

Ці няма там такога тыпа грэшнікаў: "карысталюбцы"? 
Мне здаецца, распаўсюджаная зараза. 

З павагай да чужых сэнсаў

Калі я распачаў свою новую AR-дзейнасць. Я сфармуляваў мэту так: дапамагаць іншым людзям у рэалізацыі іх сэнсаў і жаданняў. Адным з важных крытэраў, было асэнсаваннем чалавекам сэнса свайго жыцця, сэнса сваёй дзейнасці. 
Быць каля такіх людзей і размаўляць з імі было для мяне вялікай радасцю. Гэта натхняла. Так я меў дачыненне да сапраўдных сэнсаў, няхай і не маіх, няхай і не ўсе гэтыя сэнсы я раздзяляў. 

Зараз калі я прыадкрыў горстачку сваіх глыбокіх Жаданняў (сэнсаў). Я пачаў трохі па іншаму ставіцца да чужых Жаданняў. Я лепш усведамляю, што яны адрозніваюцца ад майго. Алеж гэта месца дзе важна суб'ектыўнасць. Мой сэнс, ён толькі мой. А з гэтымі людзьмі мяне аб'ядноўвае важнасць сэнса ў жыцці, і праца па даследванню сэнса свайго жыцця.

Дзякуй, што разам. 
З павагай да Вашых сэнсаў!