Калі заўтра паміраць...
Калі заўтра паміраць
Пра што б я вам хацеў сказаць
Пра любоў, пра дабрыню
Што пакроюць цемру ўсю
Добрым быць, любіць, абняць
Прыгажосць сабой успрымаць
Што ж яшчэ?
Няма сябры!
Усё астатняе панты...
<p>Самая загадкавае, непазбежная, жаданая, страшная падзея. Падзея вакол якой карагодзяць усе сэнсы жыцця.</p>
Калі заўтра паміраць
Пра што б я вам хацеў сказаць
Пра любоў, пра дабрыню
Што пакроюць цемру ўсю
Добрым быць, любіць, абняць
Прыгажосць сабой успрымаць
Што ж яшчэ?
Няма сябры!
Усё астатняе панты...
Як успрыняць, што ўсяму можа быць канец?
Як звыкнуцца з тым, з чым звыкацца не хочацца?
Ці лепш ісці насуперак логікі, практыкі, досведу, насуперак усяму, што крычыць аб смерці.
Верыць у смертнасць, і не верыць у смерць.
Мець спадзяванне на тое, на што немагчыма спадзявацца.
Але як хочацца, як хочацца не верыць у смерць, калі момант пранізаны каханнем. Калі цёплая радасць і прыгажосць расплываецца ў імгненні. Затрымліваецца і вабіць жадаць вечнасці. І вось глядзіш у такі момант у твар смерці і думаеш, як можна такое спыняць? Навошта такое спыняць? Калі-ласка я хачу, каб такое ніколі не скончвалася. Я хачу працягваць любіць....
Смерць маленькую
не раз мы пражываем
Колькі выпадкаў
бывае за жыццё
Размясціўшыся ў прасторы
Нібы ў раі
Адчуваем хісткасць
Стану свайго
Дзе зруйнуемся?
Што стане тым імгеннем?
Калі страціцца,
апошняе сваё?
Як пакуты,
Замяніць цярпеннем?
Як скрозь страты
Перайсці ў Жыццё?
@fmensk Вершык пра рэлакацыю ці эміграцыю. #рэлакацыя #эміграцыя #беларусь #вершы #вершыпабеларуску ♬ original sound - Кастусь Петрашка www.cp.coach
Кранаючы вечнасць.
Філасофія дапамагае зразумець бессэнсоўнасць шмат чаго ў жыцці.
Гэта як асфальтаўкладчык, які сваім катком закатывае ўсё на сваім шляху.
Была куча ўсяго, стала нічога. А потым глядзіш у бязмежна роўную мёртвую паверхню, і адзначаеш для сябе, што там сям прабіваюцца жывыя парасткі. Парасткі якіх не было бачна за кучай хлама, алеж якія не загінулі пад гэтым катком. І светла і радасна на душы.
І парасткі яныж іншыя, чым асфальт. Яны выжылі насуперак філасофіі, алеж яна дапамагла ачысціць прастору, каб можна было іх убачыць.
Эфектыўныя мэты на 10 год наперад, проста дзіцячы садок, у параўнанні з тым каб ставіць уласныя мэты на 100 год на перад. З аднаго боку ўсё прадказальна. З іншага, пасля такой мэты, можна неяк спускацца да больш кароткіх прамежкаў часу. Тады можа і жыццё па іншаму пражывацца будзе, без нейкіх там ілюзій эфектыўнасці.
Што б вы рабілі, калі б засталіся на Зямлі адны і не было бы акрамя вас ніякіх людзей?
Для мяне гэта жахліва. Алеж я хацеў бы працягнуць жыць, узываючы да Бога. Каб пасля смерці сустрэць людзей.
Чалавек у адзіноце, гэта чалавек які чакае сустрэчы з чалавекам. І калі гэтай сустрэчы з чалавекам не адбылася, то гэта будзе самым жаданым у жыцці чалавека, і не мае значэнне ці вакол мільёны людзей, ці нікога.
Сустрэўшы чалавека, сэнсам напаўняецца жыццё, а жаданне накіроўваецца ў паглыбленне гэтай сустрэчы.
Вецер знасіў нас з возера, хвалі выглядалі як мора, дзеці рылі траншэі, капалі ямы, шукалі маленькія каральчыкі. Я ледзь не плакаў ад гэтага моманту. Жыццё здувала нас, мы адчувалі паветра якім дыхаем. Правілы, законы, абмежаванні ў гэты момант уступалі жыццю, уступалі разуменню каштоўнасці кожнага моманту. Усе гэта часова. Усе можа быць скончана ў любую хвіліну. І нават калі б адмералі поўных 100 год, гэтага б было мала. Мала дзеля такіх момантаў, мала дзеля жыцця. Шэлест пакеціка на ветру, рухае гадзінннікавую стрэлку. Гэта стрэлка набліжае нас да канца. Як я хачу сустрэцца зноў. Зноў у вечнасці: І няхай там будзе ругань, ной, скаргі і ор. Я навучуся любіць і гэта.
Вецер здувае нас.
На гарызонце вымалёўваюцца тыя сія праблемы. Ад іх становіцца неяк дрыготка. Думкі ходзяць па колу. Адучаваеш рызыкі. Не хочаш, каб яны здзяйсняліся. Адучваю напружаннасць якая не спадае. Нібы штосьці баліць у зоне сэрца. Разумею, што хвалююся. Як жа перастаць хвалявацца? Справа та, такая сябе, не вартая моцнага хвалявання, тым больш за стрыном.
І тут я вырашыў сам сабе выказаць, чаго я сапраўды баюся. І пачаць з найгалоўнейшага.
Я паўтараў: Баюся смерці, баюся смерці, баюся смерці, баюся цяжкіх хвароб, баюся цяжкіх хвароб, баюся быць вінаватым... і г.д.
І ведаеце, адпусціла.
Бо шмат якія страхі, адлюстроўваюць маю бездапаможнасць у гэтым жыцці.
Бездапаможнаць у малым, а тое малое перацякае ў найважнейшае - бездапаможнасць перад тварам смерці.
Гэтай бездапаможнасці няма куды падзецца і вельмі цяжка яе прыняць.
Апошніх некалькі месяцаў бабушка Рая моцна хварэла на анкалогію.
Сёння прыйшло паведамленне ад папы: "Сейчас умерла Рая".
Унутры цішыня. На вуснах няма словаў. Неабсяжнасць панавання смерці і яе безумоўны сэнс. Алеж усё пакрыта тайнай. Паўсюль цішыня. Не хочацца, каб нейкае безсэнсоўнае слова сарвалося ў адказ на гэта паведамленне. Няма такіх словаў. Толькі спадзяванне, надзея, вера і любоў. Як неабароненыя парасткі кветак пасярод асвальту гэтага жыцця.
На фатаздымку мае дзеці з бабушкай Раяй і маім дзядулей Мікалаем некалькі год таму.
Дзеці бягуць да дарогі. Я ззаду іду павольна. Адчуваю небяспеку, алеж не такую вялікую, каб бегчы і спыняць іх. Замест гэтага малюся, каб Бог убярог іх у дадзены момант.
Вось зараз на мастке над возерам дзеці далёка адышлі ад мяне. Таксама памаліўся. Алеж зараз памаліўся, і зразумеў нешта. Што гэта малітва ад ленасці. Сумленне патрабуе дзеянняў, алеж бяжаць, спыняць і крычаць не ахота. Вось таму ўнутры сябе памалюся. Сябе пацешу. Пераасэнсаваў гэта. Не ведаю, ці змагу бегчы і спыняць у наступны раз калі будуць падобныя выпадкі. Хутчэй не. Алеж калі не буду бегчы, то ці змагу не маліцца? Таксама не.
Што ж тады я зразумеў ва ўсім гэтым? Можа трошачкі лепш зразумеў, што і дзеля чаго я раблю.
Дарэчы гэта нагадвае мае студэнцтва. Маліўся, бо не хацеў рыхтавацца да экзаменаў.
Нешта атрымалася тры разнавіднасці малітвы просьбы:
1. Малюся, бо не хачу дзейнічаць.
2. Малюся і дзейнічаю.
3. Малюся, калі дзейнічаць немагчыма.
А як у вас з гэтым?
К'еркегор з захапленнм разважае пра веру Аўраама, які веў Ісаака на гару Маріа каб прынесці яго ў ахвяру. Свайго любімага сына. Пра той прыжок веры ў бездну. Дзе сапраўды няма за што зачапіцца, і застаецца толькі вера.
За апошні год я шмат разоў мяняў свае меркаванне наконт гэтага ўчынка Аўраама. Пакуль яшчэ не ведаю, на чым я спыніўся.
Алеж пытанне Прыжка Вера мяне вельмі ўзрушыла. Па праўдзе і я маліцца па сапраўднаму не магу, пакуль ёсць звычайная чалавечая надзея на добры зыход справы. А вось калі няма ўжо ніякіх шанцаў, то бывае прабівае. І гэта ўжо зусім іншая малітва. Зараз я атрымаў падтрымку ад К'еркегора, алеж можа і хто з вас, мае дарагія чытачы, сутыкаўся ў сваёй веры, з чымсці падобным?
P.S.: Адно што, калі хто-небудзь памірае, то я не магу маліцца з надзеяй, каб ён тут прям зараз ажыў і выйшаў з труны як Лазар.
Усё больш прыціскаюсь да дрэваў
Усё больш адчуваю цяпло
Якое праз птушачны спевы
Маё прасвятляе нутро
Нам трэба яшчэ тут пажыць усім
Удыхаць той жыцця арамат
Што дараць прырода і людзі
Што дарыцца проста за так
Усё скончыцца, чуеш радная
Праз месяц, гады ці той век
І будзе змяненне прыроды
І будзе другі чалавек
І ведаеш, можам баяцца
Што ChatGPT ці дурак
Запусцяць у сусветнай прасторы
Гадзіннік імклівы назад
Мы птушкі, мы звыкліся лётаць
Ад жаху, вайны і грыба
І ў нашым з табою сусвеце
Гняздо то вісіць у крыла
Ляцім ці сідзім
Няма справы
Глядзі...
Набліжаецца грыб...
Ты сцісні руку маю моцна
І будзе ўлюблёны той міг!
Мая любая сёння хварэе
Боль прыйшоў, ну а страху няма.
Бо як учора, і ходзіць, і п’е яна,
хоць і моцна баліць ёй спіна
Бо не хочацца думаць пра страшнае
Бо не хочацца то дапускаць…
Што прачнуўшыся раніцай заўтрашняй
Не змагу я яе цалаваць
Усё міне з захапленняў і радасцяў
Зусім іншае будзе жыццё
І пакутаваць буду няшчасна я,
Ад таго, што раней не было.
Мая любая сёння хварэе,
Боль прыйшоў і з’явіўся той страх.
Пабягу, абдыму і пажалімся.
Пацалуемся з радасцю, вах!
- - - -
Праз пару дзён, Даша паправілася. Усё добра!
K.S.Petrashka / Szczytno / 10 Nov 2022
Смерць. Цёмна і холадна, балюча.
Так я чытаў у кнігах і чуў ад іншых. А ў маёй галаве смерць уяўлялася неяк зусім па іншаму. Неяк незразумела як. У тэорыі як штосьці дрэннае, а на практыцы я ніколі не адчуваў жах ад таго, што нехта памрэ. Нават наадварот, часта прайграваў гэты сцэнар у сваёй галаве. З відавочнымі плюсамі і зменамі майго ўласнага жыцця. Мне было брыдка ад такіх думак, ад такога прынебражэння блізкімі і знаёмымі. Я з гэтымі думкамі не згодзен, алеж яны мяне наведвалі. А яшчэ да гэтага можна далучыць маё ўяўленне смерці як светлай жыццёсцвярджальнай надзеі. Надзеі на тое, як жа добра чалавеку сустрэцца з Богам, з вечнай радасцю. Як яму хораша, як ён зараз паўсюль у прасторы, усё ведае і ўжо дакладна не сумуе. Як сустрэўся з усімі сваімі блізкімі, абняўся і ўзрадаваўся. Ну і дакладна ж, што кожны чалавек адразу трапляе ў Рай! І гэтая надзея, яна як вера, як нейкая мега ўпэўненасць. Я і сапраўды лічыў што так добра ўсё і ёсць.
Закрываю вочы. Разумею, што жыву сам сабою. Не важны мне іншыя людзі, ну можа так час ад часу. А хочацца та па іншаму, хочацца ж усіх любіць, быць добрым такім, ні ў якім выпадку не дрэнным. А то ж асудзяць, падумаюць што я дрэнны калі даведаюцца, што ў маёй галаве. І вось не даюць мне пакою, мае спакойныя адносіны да смерці блізкіх людзей. Напэўна прыдумаў я пра вялікую радасць пасля смерці, каб апраўдаць сваю холаднасць да смерці блізкіх. Мол таму не турбуюся, што веру і бачу як ім зараз добра. Памучае мяне такая думка і паціху адыдзе. І зноў мне норм, зноў я веру, зноў я ўпэўнены.
Тыдзень таму, хвастаўся сваёй ўпэўненасцю пра лёс людзей пасля смерці. А разумны чалавек мне і кажа: Ніхто ж не ведае што пасля смерці. Ніхто не ведае…
Як халодны і балючы душ. Ніхто не ведае. Жыццё пасля гэтых слоў ужо не можа быць іншым. Ніхто не ведае. Вось і зашаталася, вось і за траслося. Дзе тая ўпэўненасць развеялася? Як жыць далей та? Га?
Я люблю раніцу, люблю хадзіць, дыхаць, слухаць, глядзець як нараджаецца дзень.
Учора мне сказалі, што ранішнімі прагулкамі я хаджу сустракацца з Богам. Так, сапраўды. Ну як не згадзіцца. Малітв я ўжо даўно не чытаю, а з Богам сустракацца працягваю. Мяне такі расклад вельмі задавольвае. Да і шмат доказаў ёсць, што яно менавіта так. Спрабаваў пад час шпацыраў слухаць аўдыёкнігі, не прыжылося. Хаджу і такі падумаю пра жыццё, пра блізкіх, пра Бога. Падзякую за тое сёе.
Асабліва падзякую калі праходзячы па лесе пачую якую птушку, або чароўныя пахі адурманяць мяне. Ну і калі што прыгожае ўбачу, таксама вельмі ўдзячны. Успрымаю ўсё гэта як атрыманыя падарункі, знойдзеныя скарбы, як нейкую пойманую за хвост халяву, якую та і набыць немагчыма. Толькі вось прачынайся раніцай, ды ідзі шукай.
Сёняшні дзень быў асаблівым. Я ледзь падняўся, будзільнік быў адкладзены разоў так 7, таму замест добрага ранку атрымалася падняцца бліжэй да сёмай. Яно ў мяне бывае, што калі трохі праспіш то і настрой не вельмі, і ўвогуле прачынацца не хочацца. Алеж сёння была незвычайная раніца. Я ўжо дакладна ведаў, што іду на сустрэчу з Богам. А гэта натхняе. Дзеці ўжо нешта шабуршалі ў сваім пакоі, маглі хутка прачнуцца і тады сустрэча з Богам накрылася б медным тазам. Хутка я пайшоў да дзвярэй, а абуцца вырашыў за дзвярыма. Дзверы зачыняюцца, і ўжо лёгка. Тут яны мяне не дагоняць. Іду гуляць з чыстым сумленнем і поўны свабодай.
Калі падышоў да лясной асвальтаванай сцежцы, адчуў радасць ад таго што ранішні туман яшчэ не развееўся, а быў даволі моцны. З ўдзячнасцю паклаў гэты скарб у скарбонку. Раніца яна тым і прыгожая, што ў матэрыяльны мір урываецца трохі абстрактная і вельмі падвіжная субстанцыя. Туман, які хаваецца ад сонейка. Бачна што захаваўся наймага больш там, дзе яго прыкрывалі дрэвы, халмы, лес. І толькі новые промні святла, пранізывалі яго. Гэтыя промні сонейка матэралізуюцца, бачны ўвесь шлях промняў сонца. Як паветра якое свеціцца ў пэўных мейсцах. Нібы як ў запылены пакойчык трапіць праз акно промень яркага святла, і вось ужо дакладна бачны яго шлях у адлюстраванні лётаючага пылу. Цікава, бо менавіта гэтыя промні і знішчалі туман. Атрымоўваецца што тэмай майго захаплення з'яўляецца працэсс знішчэння тумана. Можна паставіць яго ў адзін рад з гарэннем вагню.
Задавальненне ад такога скарба вялікае, раблю фатаздымкі, назіраю за наваколлем. Птушак ня шмат, таму ўсё ўражанне візуальнае. Лаўлю сябе, што задавальненне маё матэматычнае, радуюся што тумана больш чым звычайна, а можа і ўвогуле больш чым калісьці бачыў. Карацей лінейкай памераў і зразумеў, што павінен радавацца. Хаця і простая эстэтычная асалода прысутнічала. Як жа гэта ўсё складана і незразумела мяшаецца ў маёй галаве. А хочацца каб было празрыста, канцэптуальна і прадказальна.
Крочу наперад, бо мне заўсёды цікава, ну што там на перадзе, што там можа быць, як там можа быць. Гэта такая тайна, якая мае быць разгаданай, скарб які мае быць знойдзеным. Так шмат скарбаў на нашым шляху, маленечкіх, урачыстых, падрыхтаваных менавіта для нас. Люблю збіраць скарбы, люблю рабіць адкрыцці, прымаць задарма штосьці безкаштоўна-неверагоднае.
У нейкі момант майго шляху, я бачу проста цемень туману, столькі туману, што амаль нічога не бачна. Так маніць гэтая тайна, гэтая прастора абмежаванага бачання, дзе з кожным крокам табе адкрываецца нешта новае, дзе ты не бачыш далёка, а значыць не можаш прадказаць, што цябе чакае наперадзе. Цудоўныя ўмовы для адкрыццяў, для новых уражанняў. Можна марыць, што яшчэ крок і будзе штосьці неверагоднае.
Я зварочваю са свайго звычайнага шляху ў бок, па маленечкай сцежцы, паміж дрэвамі. Тут ва мне узнікае страх. Баюся кабанаў, сабак, людзей ці можа яшчэ чаго. Баюся тайны і прагну тайны, зноў усё змяшана. Алеж прага новага перамагае. Таму проста іду і баюся. Праз некаторы час выходжу на поле. Скошанае вялікае поле, цалкам у тумане. Сонейка вісіць мяшком над гэтым туманам, вялікае, бачнае, роўнай формы. А яшчэ ўсё поле ў нейкіх белых плямах. Гэта туман які трапіў ў сеціва павука. А такіх сяцей на полі зашмат, таму і не проста было адразу зразумець, штож гэта.
І вось я пасярод поля. Я звычайна не люблю хадзіць па палям, няемка неяк. Гэта ж не трапінка і не дарожка. Поле звычайна добра праглядаецца. У маёй галаве заўсёды пытанні крытыка, а што людзі падумаюць, што я тут раблю? Ці там Звычайна, алеж не сёння. Туман акутвае мяне, я ў бяспецы ад чужых вачэй. Разумею, што ніхто мяне не бачыць і не ўбачыць, бо і я не бачу нічога акрамя горстачкі зямлі перада мною і мешка-сонца якое указвае мне шлях.
Упершыню я адчуў мульцік Вожык у тумане на сабе. Іду і думаю, ну сапраўды, бываеж такое. Ішоў некуды па полю, разумеў, што нічога на перадзе не бачна, ад гэтага было казачна. Вельмі падобна на рэальнае жыццё. Робіш сабе шырмы з апраўданняў, прыкрываешся нейкімі агучанымі мэтамі, дзеяннем, а на самой справе боўтаешся проста, нічога не зразумела, алеж рухацца далей хочацца. Вось і рухаешся наперад.
Раптам, я бачу як лес з'ядае частку сонейка. І становіцца зразумела, што я набліжаюся да нейкай апушкі. За метраў 100 поле скончваецца, пачынаецца лес, а за ім з'ядаемае сонейка. Прыгожа глядзець як сонейка ператвараецца, хаваецца за дрэвамі. Асабліва смачна гэта выглядае калі паўсюль туман. Прыгожа, цікава …
Алеж у нейкі момант, я разумею, што гэта ўжо не прыгожа. Што зараз адбываецца, штосьці большае. Прастора вакол мяне гарыць як цярновы куст каля Маісея. Незвычайна, захопліваючы, ашарашваючы. Усё што адбываецца паралізуе мяне і крычыць: гэта неверагодна. Такое не магчыма, немагчыма сабе ўявіць, што так так прыгожа можа быць. Немагчыма такое прыдумаць, ці нават памарэць аб гэтым.
Сэрца напаўняецца радасцю, ўдзячнасцю, цудам. У галаве праносяцца думкі, вось яна, вось яна даўгачаканая сустрэча з Богам. Сустрэча з прыгажосцю, тайнам, цудам, нечым немагчым і непараўнальным.
Праз дрэвы і туман з сонейка ва ўсе бакі ідуць промні, промні якія свецяцца на ўсім сваім шляху. Роўным колам яны падаюць і на зямлю перад мной, і ўвышыню неба, і па баках. Я бачу і адчуваю неверагоднасць таго, што зараз са мной адбываецца. Шмат фатаграфую. Хачу захаваць гэта, хацу падзяліцца цудам. Мне чамусці вельмі хочацца, каб і іншыя пагадзіліся, што гэта сапраўднае цуда. Хаця янож для мяне, мае інтымнае, асабістае цуда. Пасля такіх думак перастаю фоткаць, алеж сысці не магу, хоць ужо і даўно прайшоў час вяртацца. Стаю, не магу сысці, не хачу сыходзіць. Малюся, дзякую, дзякую, радуюсь, гляджу і не веру сваім вачам. Асэнсоўваю свае жыццё, свой шлях, які такіж у тумане, дзе незразумела ні куды я іду, не што я тут раблю, ні куды я магу прыйсці. Алеж гэтае цуда мне дае надзею. Ідзі, блукай, шукай, слухай свае сэрца. І ты знойдзеш Мяне, ты сустрэнеш Мяне і гэта будзе самая даўгачаканая сустрэча ў тваім жыцці, сустрэча якая з ліхвой акупіць усе гэтыя блуканні ў тумане.
Сэрца мае напоўнілася радасцю, верай, цудам і вялікай удзячнасцю за такі адказ на мае жаданне, на мой пошук.
Я пайшоў да дома, не не пайшоў, паляцеў пархаючы. Натхнёны тым каб вярнуцца да дому і падзяліцца ўсім тым што са мной здарылася.
Дзень ішоў, ён быў вельмі не просты, алеж цуда раніцы змяняля і пераафарбоўвала ўсе падзеі гэтага дня. Давала надзею, свет і любоў усім няпростым пытанням.
Увечары, мы даведаліся, што скончылася жыццё ў любімай бабулі маёй Дашы. Бабушка Тома, ціхенька сышла ў другі свет. Слёзы, маўчанне, размовы, малітвы, прагляд фільмаў, тлумачэнне дзецям, прагляды фатаздымкаў, зноў размовы, і слёзы, з большага цішыня.
А ў маім вачах усё тоеж цуда, якое асвятліла і бабушку Тому. Як жа я стаў у гэты дзень давяраць Богу, да якога пайшла бабуля. Бо Ён, стварыўшы такую прыгажосць, прымае яе да сябе. Ад гэтага мне было радасна. Цёпла. Хоць я і не маю ніякага дакладнага знання пра смерць і жыццё пасля смерці. Маю толькі ўпаванне. Маю толькі маё ўспрыманне, можа як мары, як чаканне, як жаданне.
Ведаючы пра розныя складаныя схемы праваслаўнага тлумачэння таго як можа адбывацца жыццё пасля смерці, я ўсёж такі значна спрошчваю свае погляды, да тых жаданых падзей якія б я хацеў каб здараліся з ўсімі людзьмі якія паміраюць, ну і дакладна з Бабушкай Томай.
Вось яна, зараз ужо вольная для таго, каб прасягаць прасторы. Вось яна тут з намі ў комнаце, дзе мы сядзім за сталом. І яна з намі тут, улыбаецца, зза нашага няведання. Суцяшае нас, вось я тут з вамі родныя. Усё добра. А таксама ўяўляю, што і зразумела сустрэлася яна са сваімі памерлымі блізкімі, якія чакалі яе, і сустрэчу з якімі яна чакала. І таксама іх сустрэча напоўнена радасцю. Тоеж дае надзею, што і мы праз нейкі час з ёй убачымся, і раздзелім радасць і любоў. Гэта яшчэ не кажучы, што і з Богам і Яго светам і Любоўю будзе сустрэча. Алеж гэта ўжо трохі складаней уявіць.
Хаця зразумела, мы рассталіся зараз, і ад гэтага сумна, і сляза накатывае. Да тагож Даша плача.
І вось задаеш сабе пытанне, ну вось ты дарослы мужык, чагосці сабе напрыдумляў як там і што будзе. Сабраў у ахапку ўсё што табе хацелася б, алеж ці павінно яно быць такім? Дзе гарантыі? Пытанні пранзаюць веру, трошачкі калышаць яе, навукова матэматычныя мадэлі паджымаюць з розных бакоў.
І вось гэтае цудо з сонейкам праз туман прыходзіць на дапамогу. І я пачынаю разважаць:
Вось я чалавек, напрыдумаляю тут штосьці па-чалавечаму добрае і прыгожае для бабулі і ўсіх памерлых. А пры гэтым не мог нават прыдумаць, пажадаць ці ўявіць, хоць штосьці падобнае да той прыгожосці з якой сутыкнуўся сёння раніцай. Да той невыразнай радасці, цуда, чагосьці ашаламляльнага.
Гэта і ёсць мне адказ ад Бога. Мае ўяўленне аб жыцці з Богам пасля смерці, гэта нейкая кропка адліку. Штосць што можна было б назваць 0. Алеж Бог прыгатаваў людзям такую радасць, якая не выказальная. Якая непасцежымая, і канешне не зразумелая нам тут.
Вось і добра ў мяне на сэрцы
Бо калі не тое, што самі людзі жадалі каб з імі было пасля смерці, то штосьці значна лепшае.
Дзякую табе любімы Госпадзі!