Сустрэча світанка ў тумане на рацэ.
Гэта самая найпрыгажэйшая каякавая вандроўка якая са мной здаралася.
Вырашыў парэзаць і апублікаваць з натуральнымі гукамі (2 хвіліны).
Гэта самая найпрыгажэйшая каякавая вандроўка якая са мной здаралася.
Вырашыў парэзаць і апублікаваць з натуральнымі гукамі (2 хвіліны).
І на прыканцы маленечкае відэа (запісваў як прадмову да роліка па-расейску).
Жара не выносная.
Толькі ноччу больш-менш адпускае.
Прачнуўся а пятай, праверыў дзяцей. Вырашыў пайсці даспаць у гамак, пакуль так добра дыхаецца. Укутаўся ў нейкую коўдру і выйшаў. З крыльца ўбачыў край палыхаючага світанка. З гэтага моманта я ўжо сам сабе не належу. Пандетермінізм. Апрануўся па хуткаму, а гэта заўсёды цяжка калі ў пакоі з шафай спіць Даша, а шкарпэткі не знаходзяцца.
Бягу ў лапцях. Да абзорнай кропкі ў лесе каля трох км.
Усё хвалююся, што зараз чырвань прападзе і я не паспею яе застаць цалкам.
Адкуль гэта ў мяне? Чаму я вырашыў, што гэта прыгожа?
Адматваючы год за годам, узгадваю свае ўражанні.
Калі мы з Дашай ездзілі на мора, то вельмі часта іх сустракалі, апошнія гады радзей. А так было правілам у прыцемках зрабіць сняданак і ехаць, перець на лежакі, чакаць калі сонейка ўстане. І заўсёды спяшаліся, бо бо заўсёды трохі спазняліся.
А датуль, шмат гадоў раней. Ездзілі з бацькамі ў грыбы. Як усё гэтае ранняе прасыпанне, сумесны збор, выезд у бязлюднае мейсца. І ўсё пранізана цішынёй і свежасцю. Аднойчы вырашылі мяне не браць, бо салодка спаў. Дагэтуль не магу забыць, гэты сумны выпадак.
А яшчэ, яшчэ раней. У летку, з бабуляй, ночыў у прабабулі ў хаце. І вось мяне пабудзілі. Мы выйшлі на ганак. Рабілі штосьці накшталт раняшняй гімнастыкі. І глядзелі на узыходзячае сонейка. Мне казалі, што гэта вельмі карысна, алеж можна толькі ранняй раніцай (пра картызол тады не ведалі).
Можа быць, калі я нарадзіўся, мяне як маленькага караля ільва вынеслі на рассвеце сустракаць жыццё?
Я ўжо даўна не гуляў. Засядзеўся. Дух заплесневеў ад штодзённасці. І вось зноў Сонейка з Туманам прабудзілі мяне да жыцця. Гэта было некалькі тыдняў таму. У дзень перад Раством якое 25 снежня. Машына ўся абледзенела, таму я не змог паехаць да стартавай кропкі маёй трапы. Пашпацыраваў наўпрост да яе. У нейкі момант я ўжо не хацеў ісці да сваёй трапы, а проста хацеў ісці да сонейка. І пайшоў, новымі шляхамі, адкрываючы новыя краявіды. Бог падарыў мне зноў убачыць цудоўнае ззянне прыгажосці. Моцныя промні святла праходзілі скрозь цела і сагравалі сэрца. Даючы яму надзею і радасць. Я быў узрушаны. І з удзячнасцю ўзгадваю гэтую падзею зараз.
Парада: Нават калі ідзеце за сонейкам, не загрязніце ў багне. Можна ўключыць розум і трохі абагнуць небяспеку і бруд.