ENG БЕЛ РУС

вандроўкі (9)

Наша вандроўка ў нямецкі Legoland

Заўважаю, што ў нейкі момант у галаву ўжо не ўваходзяць уражанні. Тое што адбываецца, перастае ўспрымацца. Але пераглядая відос, разумею наколькі тыя два дні адрозніваюцца ад нашай штодзённасці.


Тое што і заўсёды, алеж па іншаму. 

Тое што і заўсёды, алеж па іншаму. 
Дзеці толькі аб тым і марылі, каб застацца на цэлы дзень з бабушкай Лінай. А мы аб такім нават і не марылі. І вось гэты дзень настаў. Калі такое здараецца раз на 3 гады, то напружана думаеш, як бы так незвычайна правесці дзень удваіх. Куды б так паехаць? Штоб такое пабачыць? 
Алеж па перыметру мы ўсё аб'ездзілі, а згубіць палову дня толькі на дарогу, такое сабе. 
Зрабілі эксперымент. Паехалі блізка, у месцы дзе ўжо сто разоў былі. Алеж! Алеж, мы заўсёды былі там з дзецьмі! А як гэта, пабываць там без дзяцей? У дваіх? Гэта неверагодна. Гэта зусім іншы досвед! Можна было доўга размаўляць у цішыні, спрабаваць цікавыя стравы, гуляць за ручку не спяшаючыся, прымаць рашэнні на хаду. Нават у бібліятэку дзіцячую схадзілі, і ўклаліся ў хвілін 10. У кафейні дэсэрцікі з кавай, каб не заснуць у кінатэатры. Праглядзелі 30 хвілін анонсаў усіх новых фільмаў і рэкламы электракараў знакамітых брэндаў. Думалі, што фільм так і не пачнецца. Алеж ён пачаўся. У Польшчы класна, што часамі фільмы ідуць з ангельскай агучкай і польскімі субцітрамі. На схеме месца было намалявана як 2х месная канапа, а ў рэале проста дэмантаж перагародкамі паміж двума крэсламі. Хаця я прыдзіраюся. Было камфортна і файна. Паглядзелі, паабдымаліся. Пабоўталіся па тарговельнаму цэнтру (нават без дзяцей справа не самая прыемная). І ўжо на нач глядзя паехалі да дому. Алеж не дамой, а ў басейн. Гэтаж кайф, басейн без дзяцей! Ну і з дзецьмі класна, алеж зусім інакш. І вось мы прыперліся.... Задаволеныя, стомленыя і закаханыя як і 10 гадоў таму, толькі па іншаму. Бо і самі мы змяніліся за гэты час. Бо і зараз мы зноў і зноў пазнаем адзін аднаго, не перастаючы змяняцца.

Шпацыры

У Мінску я нейкі час хадзіў пешкам на працу 9 км, а потым у Кобрыне праз цудоўны парк у офіс. Вось і тут у Польшчы, год таму хацеў прайсці за дзень 100 км (не пакідае мяне гэтая думка і зараз). Выперся самай раніцай. На навігатары накінуў маршрут, каб прайсці хацяб 20. Пайшоў уздоўж шашы. А там нешта яны накапалі, перагарадзілі. Прыйшлося збочыць у траву, пясок, нейкую лухту. У боты трапіла пяску, дарогі ніякай. Іду плююся. Некуды збочваю, пужаю аленя, а ён мяне. Праходжу далей. Аказваюся на асвальтаванай роўнай дарожцы для ровэраў. Вось так выпадкова. З бруда, на карабель прыгажосці і бяспечнасці для шпацыраў. Працягласць гэтага цуда 35 кіламетраў праз палі і лясы, з пахамі і гукамі леса! У той дзень я перахацеў ехаць у Партугалію. Я ўявіў, што змагу гуляць тут у любое надвор'е і пару года. Па роўнай цвёрдай гладзі, праз палі і лясы. Выразна памятаю сваё адкрыццё. Яно вельмі сагравала сэрца. Я закахаўся ў гэтую трапу з першага погляду. Потым гэтыя пачуцці толькі ўзмацняліся. Шпацыры з Дашай, пікнікі з дзецьмі, ранішнія фатаздымкі туману, напісаныя вершы,  сустрэчы з жывёламі і пройдзеныя 40 км за дзень 17 жніўня і не толькі. 😊

Туман мінулага

Ведаеце, бывае такое, едзеш у вандроўку, знаходзішся там пару дзён. І ўжо мінулае, твой дом, абставіны жыцця, усё нібы ў тумане. Ты нібы заўсёды жыў тут, на месцы дзе знаходзішся толькі пару дзён. Што ўж казаць пра тыдзень.

Сёння наш дзень сумясціў раняшнее купанне ў Грэцыі, гэта было так натуральна і звыкла. Я задаваў сабе пытанне: “А як жа выглядае наша жытло ў Польшчы?” і не мог сабе адэкватна на гэта адказаць. Алеж у той жа дзень мы вярнуліся да дому. І зараз я пішу гэты тэкст з адчуваннем нібы нікуды і не з’язджаў. А мінулыя ўспаміны акутаны туманам нібы сон.

Ці можа гэта быць адным з сімптомаў жыцця ў моманце?

Адзін дзень з дзецьмі

Ведаеце, некаторыя з цікавых і вельмі важных дзеянняў у маім жыцці мелі "няправільную" матывацыю. Пайшоў да дзяцей інвалідаў, не каб ім дапамагаць, а каб у лагер пуцёўку далі. А потым зацягнула. Ну і там яшчэ было...

А вось сёння, Даша паехала ў Варшаву на некалькі дзён. І каб як небудзь прыкрыць атрымаўшыйся вакуум, вырашыў з дзецьмі тым-сім заняцца. І ведаеце, штосьці ў гэтым ёсць. Дзялюся кароткім відэа, як прайшоў наш дзень.

Можа яно ўзрушыць кагосьці стаць татам.

Відэа 4 хвіліны

Каякінг

Каякінг - цудоўная рэч. І тым больше яна цудоўная, чым цішэй ідзеш. Кожны плёскат вяслом па цяшэнню рушыць прыгажосць цішыні і набліжае нас да канца каякінга. Так і па жыцці, плёскаем каб наблізіць канец, замест таго каб жыць. 
З іншага боку, заходзячы ў тупік, трэба добра паварушыцца, наплёскацца каб вылезці з тупіка і рушыць далей.

Мая мара: ранішні каякінг у густым тумане. Поўная цішыня.

Птушкі пад Грыбом

Усё больш прыціскаюсь да дрэваў
Усё больш адчуваю цяпло
Якое праз птушачны спевы
Маё прасвятляе нутро

Нам трэба яшчэ тут пажыць усім
Удыхаць той жыцця арамат
Што дараць прырода і людзі
Што дарыцца проста за так

Усё скончыцца, чуеш радная
Праз месяц, гады ці той век
І будзе змяненне прыроды
І будзе другі чалавек

І ведаеш, можам баяцца
Што ChatGPT ці дурак
Запусцяць у сусветнай прасторы
Гадзіннік імклівы назад

Мы птушкі, мы звыкліся лётаць
Ад жаху, вайны і грыба
І ў нашым з табою сусвеце
Гняздо то вісіць у крыла

Ляцім ці сідзім
Няма справы
Глядзі...
Набліжаецца грыб...
Ты сцісні руку маю моцна
І будзе ўлюблёны той міг!

Жыццё ў лесе

Цэлае жыццё праходзіць у лесе
Займае некалькі гадзін
Адчуваю ўсёй душой сваёю
Сам з сабою я тут не адзін

Сам з сабою
З Богам сустракацца
Лес дае мне моцы
Кожны раз

А жыццё зацягвае зноўку
У кругаверць паўмертвых
Доўгіх фаз...

Кёльн

Спачатку на суткі забаставалі ўсе грамадскія транспарты. А потым пісяць, какаць, соплі, пабягугіхі. Тарчу ў тэлефоне, не напружваюсь. Выпіраем дзяцей, збіраем рэчы. Бывае загляну, бо часуж хапае. Выходзім такі. Ідзем. Будую маршрут па навігатару, скулы зжымаюцца, у грудзях не спакойна. Прём на поўную. Ванючыя кроплі скатваюцца па спіне і ўпітваюцца ў любімую худзі. Вушы сціскае ад знаёмага ною, а віскі ад сусветнай несправядлівасці. Ну чаму я лічыў, што часу дастаткова. Зараз нават ныць сорамна. Перад вакзалам вялікі мост для пераходу на нашу платформу. Ной змяняецца на цяжкія подыхі, адчуваю, што паспелі. Духмяны пах гэтай гонкі не дае забыць пра яе. Сумленна іду набываць квіткі ў аўтамаце цягніка. Праз хвілін 5 я ўжо ненавіджу нямецкую мову, квітковыя апараты і самога сябе. Бо разабраўся, алеж ужо прыехалі. Сэканоміў 8 еўра з прадчуваннем. Зноў тэмпо тэмпо, дзеці жопа, не адчуваюць моманты паводзяць сябе па свінскі. Люба крыўдзіцца, кажа што яна не Жопа, а Люба. Аааа, зноў квітковы апарат. Алеж на цягнікі больш крутога ўзроўня. ААаааа, нічога не атрымоўваецца, ааа. На падлогу, ноўт адкрываць, квіток выбіраць. Чаму квіткі падаражалі. А вось ёсць танны. 45 еўра, аплата, pdf. Бяжым на платформу. Там на экранчыке пра наш цягнік. А вось і цягнік. Хутчэў у яго. На пытанне ці гэта наш, фырнуў што наш. На прапанову праверыць, запытаў немца, ці гэта да Кёльна. Немец пацвердзіў. Я герой. Засунуліся. Выбралі мейсцы. Выдахнулі. На пытанне, а чаму адпраўляецца праз хвіліну, хаця наш праз 10? - Маўчу. Думаю, ну не наш напэўна. Далей сяджу. Дзверы закрыаюцца. Едзем. ААААааа. Сапраўды не наш. Ааааа!!!! Аааа!!! Што рабіць? Што? Аааа? Ну як так. Варыянты, Праверкі. Гугленія. Кошт справы + 55 еўра ад наступнага прыпынку, на тым цягніку на якім ужо едзем. Усё сціскаецца. Можа пранясе? Можа непранясе? Калі не пранясе будзе сусветная жопа. Набываем такі квіток на цягнік у якім ужо едзем. Праз 5 хвілін кантралёр. Кроплі радаснага пота і задавальненне ад прынятага рашэння. Адсканаваў QR-ку нібы ўсё як трэба было. Усіх у туалет па чарзе. Дзяўчыны растуць, усё цяжэй трымаць іх над унітазам. Алеж смыў працуе як чорная дзіра ў космасе. Пастроіліся выходзіць. Рана! Рана пастроіліся! Люба дзьва разы правалілася са ступенькі да дзвярэй пакуль цягнік чакаў дазволу даехаць апошні кіламетр. Саборышча ўпёрлась сваім бокам у вакзал. Гатычная перанасялённасць, здаецца што людзям з вакзалу да цэнтральнай плошчы прасцей праходзіць праз дзверы сабору. Людзі з забудовамі засляняюць аблокі. Машыны атручваюць паветра. Як праз усё гэта ўбачыць адзін з старажытнейшых гарадоў Нямеччыны. Дапоўненнай рэальнасці тут увогуле немагчыма ўлезць. Можа яна спатрэбіцца толькі ўнылым і пустым гарадкам? Не варта пра гэта зараз. А потым мы шлі, шлі, елі, туалет, выціраць сурвэткамі падлогу, араць на дзяцей, збіраць ежу вакол талерак, даядаць недаедкі, ісці, ісці, слухаць натоўп пратэстуючых абаронцаў прыроды, ісці есці, заряжаць тэлефон, натоўпы, натоўпы, натоўпы, лега крама, складаю каробкі на мейсца, падганяем дзяцей на выхад, вырваліся, ідзем далей, гаўняны сервіс у крутой знакамітай кавярне, рашэнні, гугленні, мара пра дом з забароненай ежай і поўны рэлакс. Музей блізенька ад нас, вельмі вельмі круты, алеж не сумяшчальны з потна-араматнай худзяй і гарашча-парашчымі шкарпэткамі. Добра хоць, што шмат дзе ёсць пасядзець. Прабіваецца абыякавасць да жыцця. Мне ў Кёльне параілі два пункты: Сабор паглядзець і піва паспрабаваць. Піваж я не п'ю, а ці робяць алкагалёвае незразумела. Паелі, папілі, папісялі, апрануліся, выйшл, прём, часу хоць зараз дастаткова, селі, чакаць яшчэ 30 хвілін. Добра ў Лега краме ўзялі раздадку, няма фонавага ною. Прыехаў, дакладна наш, запёрлісь на другі паверх каб лепш было паглядзець, месцаў не было, селі без вокнаў, пакруцілі жопамі, набраліся моцы, пайшлі далей, шукаць мейсцы з вокнамі. Знайшлі. Дзяцей падалей ад сябе. Прыйшоў рэлакс. У акенцах прыгожа, вакол чорная цішыня, арабская рэч і славянская прапанова пасадзіць дзяцей бліжэй да нас. Адмаўляемся, томна кайфуем. Зараз перабягаем з аднаго цягніка, на другі. Усё добра і па часу і па адлегласці. Хлабыць, выхад на платформу праз ліфт з чэргай. Першыя ўехалі бяз нас. Па часе паспяваем. Другая партыя ліфта паехала з намі. Ледзь упёрліся. Распорка каб дзяцей не прыдушылі. Праз гадзін матч Дормунд Баруссіі. Хутчэй бы ты ўжо паехаў. На наступнай усе выйшлі. Выйшлі, ура, застаўся адзін км да дому. Праз краму трэба прайсці, заўтра самалёт. Крама, ўсё было добра да крыка, "папа - пісяць". У гэтай краме аказалася пісяць нельга, параілі схадзіць у іншую. У іншай сказалі можна папісяць, алеж трэба кагосці пачакаць. Чакаем, вучымся цярпець. Прыйшлі павялі праз шмат якія памяшканні. Туалет добры. Паспелі. Ледзь выйшлі. Выбраліся. Потым міражом міма мяне пранеслася бутэлька безалкагольнага эксклюзіўнага Кёльнскага піва. Пранеслася пакінуўшы за сабой шмат пытанняў і разважанняў. Асэнсавалася жадання рэлакса і сняцца дзённага напружання. Алеж бутэлька піва не прыйшла на дапамогу, таму вырашыў канвертаваць энэргію напружанасці ў той тэкст які зараз пішу. Усё дапісаў. Дзеці спаць! Пайшлі чытаць.
Асэнсоўваю, што вельмі люблю маю Дашу. Бусь.