ENG БЕЛ РУС

вершы (21)

<p>Амаль усе вершы якія я пішу - лясныя. Чамусьці лес натхняе мяне пісаць пра тое, што для мяне важна. </p>

Проста дзень

Адпусціўшы мяне ля трапінкі
На блуканне пусціўшы гуляць
Мая родная едзе да дому
Каб мяне там чакаць-сустракаць.

І іду я з вялікай падзякай
І блукаю шукаючы слоў
Каб змянілася сэрца чарствелае
І з яго палілася любоў.

Каб любоўю напоўнілісь позіркі
Каб каханнем насыцілісь дні
І ў паветры віталі ад радасці
Пад гітару мае і твае галасы…

K.S.Petrashka / Szczytno / 1 Nov 2022