ENG БЕЛ РУС

выбар (3)

Адказнасць за выбар

Адказнасць за выбар. Кожны выбар мае свае рызыкі.
Улічваючы, што кожнае жыццё скончваецца смерцю, то рызыка смерці, заўсёды можа маячыць на гарызонце.
І тады дзеянні, могуць падпарадкавацца гэтай самай галоўнай рызыцэ - згубіць жыццё. Калі мной кіруе такая матывацыя, то гэты час можна назваць "Фізічнае выжыванне". 
Фізічнае выжыванне - накіроўвае ўсе рэсурсы да адной мэты Выжыць.
У гэты час не да "Жыцця". Жыццё, любоў, прыгажосць, жаданні - усё спыняецца. 
І вось чым дольш мы ў стане "Фізічнага Выжывання", тым менш у нас жыцця. Напэўна гэта апраўдана, падчас ваенных падзей, цяжкіх хвароб, галадамору, эпідэмій ці ўсяго тагож зверх крытычнага ў межах адной сям'і ці адной асобы. 
Алеж трэба ўсведамляць, што Выжывая (павялічваючы працягласць жыццё), мы забіраем якасць Жыцця. Ратуючы ад катастрафічнага, забіваем паціхаму. 
Вельмі падобна на выкарыстоўванне антыбіётыкаў. Зусім адмовіцца ад іх, значыць павялічыць рызыку смерці. Пічкаць імі пры любым чыху, значыць свядома паціху забіваць. 
Чалавек, які сутыкнуўся з рызыкай смерці дзіцёнка ў мінулым, будзе схіляцца да перастрахоўкі (забіваючы жыццё па-ціхаму).
Чалавека, у якога ўсё закончвалася добра, будзе схільнасць ісці на большыя рызыкі (жыцця будзе больш, але і рызыкі больш).
Тут у кожнага, свой шлях і свая адказнасць. Напэўна няма нейкага ўніверсальнага правіла.
Алеж хачу ўзгадаць слава Іісуса Хрыста:
"Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той загубіць яе;"

Добрая думка для асэнсавання

Зноў жа - жывеш, робіш, ідзеш да мэты.
А потым узнікае думка. 
Думка, якая можа паставіць пад пытанне, любое з тых дзеянняў, якія ты заўсёды на аўтамаце рабіў. Вось яно - золата! Гэта неверагодна добрая думка, якая вядзе да асэнсавання, якая вядзе да пытанняў.
А пытанні падштурхоўваюць нас да асэнсаваных рашэнняў.
Такім чынам з'яўляецца адказнасць, як "адказ на пытанне". 
І адказнасць дзеяннямі, рашэннямі, усім жыццём.

Пакуль ты па накатаная чалавек, хрысціянін, беларус, муж, бацька, праграміст, бізнесмен ці псіхатэрапеўт. Ну ёсць і ёсць. Нібы частка мяне. 
А ў адзін момант узнікне думка: 
- А ці магу я быць, не беларусам? 
- А ці магу я быць, не хрысціянінам? 
- Ці магу я быць не мужам? 

Асэнсаваныя адказы: так, я магу нікім з іх не быць.
І ў кожнай з гэтых роляў, у мяне ёсць выбар: быць ці не быць.
А калі ёсць магчымасць выбару і адказу, тады яго можна і зрабіць.
Вось і пачынаецца, што кожны раз калі пытанне ёсць, мы выбіраем сябе. 
Кожны раз выбіраем сябе нанава. Часта аўтаматычна, а часам асэнсавана.
Асэнсаваны выбар сябе - іскра свабоды ў міры дэтэрмінізму. 
Вось гэта і ёсць жыццё.

Кансультацыя для Выбару

Жывяце сабе, марыце пра светлую будучыню. 
А тут хопа і новая прапанова па працы, ці магчымасць падпрацоўкі, ці прапанавалі грошы ўкласці і не прагарэць, а можа запрасілі рэлацыраваць у іншую краіну? 
Здаецца, ну вось наканец і магчымасць ад якой залежыць ваша будучыня.
Вы хапаецеся за яе, пачынаеце рухацца ў гэтым накірунку. 
А па дарозе разумееце, што ўнутры вас узнікае нейкае супраціўленне. Адчуваецца, штосьці незразумелае. Вы не ведаеце, як да гэтага ставіцца. 
Зразумела, што жыццё нас навучыла вінаваціць сябе. І тады мы кажам сабе, што гэта проста страх, ці лянота, ці можа не хочацца выходзіць з зоны камфорту. І такія дажымаем сябе, бывае і супраць волі, каб той магчымасцю скарыстацца. Бо не ведаем, што з намі адбываецца? Што сапраўднае стаіць за нашым супраціўленнем? А ісці і разбірацца ў сабе не хочацца, бо цёмна і страшна, і не прыемна. Звычайна заплюшчваем вочы і чакаем, каб сам лёс і абставіны прынялі за нас рашэнне. А потым радуемся, ці шкадуем аб тым што здарылася.

Вось, я абапіраючыся на свой досвед, і на кансультацыі якія правеў у гэткіх сітуацыях, вырашыў прапанаваць свае паслугі. Я прапаную бяспечна зазірнуць такі ў свае пачуцці, у кантэксце такой сітуацыі. Больш ясна і глыбока зразумець, чым жа на самой справе з'яўляецца ваша супраціўленне. І ўжо разабраўшыся, прыняць больш асэнсаванае рашэнне, якое будзе адпавядаць вашым глубінным жаданням.

Каму цікава, пішыце ў асабістыя паведамленні @fmensk ці букайце сесію на гэтай старонке. https://topmate.io/meaning_club/601312 (Для беларусаў знічкі!)