Адчуваю як (закон, правілы, мантры, аўтаматычныя дзеянні) уплываюць на сэнсы. Як сэнсы дэградуюць да звычак. Як калектыўнае, руйнуе індывідуальнае. Паспрабую ўявіць як было 2 тысячы год таму. Калі людзі спрабавалі сказаць адзін аднаму пра тое, што Іісус Хрыстос ажыў пасля смерці. Можна было праслыць ідыётам, убачыць шчырае здзіўленне і недавер з боку слухача. Перад тым як сказаць, раз 100 узважыш, ці варта.
Ну і галоўнае пытанне, якое можа зруйнаваць усё, што ў тыя часы, што ў сённяшнія: "А мне, што з таго?".
І вось сапраўды, у сённяшніх вітаннях адзін аднаго "Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс!" людзі не адказваюць на галоўнае пытанне: "А мне што з таго?", "Ці гэта ўвогуле мяне датычыцца?", "Калі Ўваскрэс, то што?", "Калі не Ўваскрэс, то што?".
Вось з нейкімі такімі думкамі ўваходжу ў свята Уваскрэсення Іісуса Хрыста.
- - -
Праз 5 гадзін...
- - -
Навошта Богу спатрэбілася Ўваскрасаць?
Ведаеце, школьныя тэолагі ўсё расклалі па палічках, звязаўшы прыход Іісуса Хрыста, Яго смерць і уваскрэсенне ў чарговы закон. Падпарадкаваўшы ўсё нейкім правілам, метафізіцы і г.д.
А я дазволю сабе, выказаць мае вольныя думкі на гэты конт.
Зайду з некаторай адлегласці. Ці сустракалі вы людзей, якія імкнуцца не ўступаць ва ўзаемаадносіны, каб не пакутаваць ад расставання? Я сустракаў. Да я і сам лаўлю сябе на думках аб смерці ў самыя пяшчотныя моманты жыцця, калі любоў да Дашы пранікае ўсяго мяне. Калі бачу штосьці неверагодна прыгожае і павольна дыхаю. Гэтая думка пра смерць, як пра расставанне з усім тым, што табе так палюбілася. Яна спыняе жаданне любіць, прытупляе адчуванне прыгожага. Нібы абараняе мяне ад расчаравання і болю які прыйдзе са смерцю і расставаннем.
І вось прыйшоў Іісус і жыў жыццё на зямлі, і памёр і Ўваскрэс! І працягнуў тую любоў, якую пачаў. Любоў не зруйнавалася! Законы прыроды трохі пакалашмаціла, а любоў засталася!
Сёння, для меня ўваскрасенне Іісуса, гэта дазвол - любіць да канца.
Любіць, маючы надзею, на тое, што расставанне з любімымі будзе частковым, а не канчатковым.
Віншую вас з Уваскрасеннем Іісуса і надзеяй на нашае асабістае ўваскрасенне!
Культура сораму (сямейная марная слава "тщеславие") забівала каханне. І я вельмі ўдзячны Богу, што зараз падаецца яна губляе свае апоры...
Што я маю на ўвазе, калі кажу культура сораму? Гэта вонкавае спаборніцтва, на тэму Што іншыя людзі думаюць пра маю сям'ю? Культуру калі вельмі важна "паказваць" як шчасліва, добра і прыгожа жыве твая сям'я. У гэтай культуры не выносіцца смецце з хаты "сор из избы" і ўсе моцы накіраваны на вонкавую карцінку. Праз жыццёвыя гісторыя іншых людзей, я як і некаторыя ўзненавідзеў гэтуюкультуру. Культуру падвойных стандартаў, холаднасці, жорсткасці і ІМІТАЦЫІ! Як жа я цярпець не магу імітацыю. Імітацыя забівае сапраўднасць.
Пытанне: А што людзі падумаюць? - Напэўна, забіла не адзін мільён не народжаных дзяцей.
Стрыманая рэакцыі ў адносінах да неадэкватных начальнікаў, скалечыла потым у дамах немала жонак і дзяцей.
Гэтае сранае вонкавае "прыгожае", каб людзі нічога не падумалі... , часта забівае неабароненае ўнутрашняе.
І ўсе насіцелі гэтага "добрага выгляду", імкнуліся выхаваць з сваіх дзяцей такіх жа служыцелей ідала вонкавасці.
У культуры раней не было прагаворванне сваіх эмоцый у Я-выказваннях. Таму прыходзілася людзям камунікаваць праз розныя формы асуджэння і перамыванне косткаў усім астатнім. І гэта было страшна. Вось і хацелася, каб пра "мяне, нас, нашу сям'ю" казалі толькі добрае... А што там унутры, да гары яны гарам - не так важна...
Мяне і зараз трыгерыць усе такое, не адпусціла яшчэ.
Як успрыняць, што ўсяму можа быць канец? Як звыкнуцца з тым, з чым звыкацца не хочацца? Ці лепш ісці насуперак логікі, практыкі, досведу, насуперак усяму, што крычыць аб смерці. Верыць у смертнасць, і не верыць у смерць. Мець спадзяванне на тое, на што немагчыма спадзявацца. Але як хочацца, як хочацца не верыць у смерць, калі момант пранізаны каханнем. Калі цёплая радасць і прыгажосць расплываецца ў імгненні. Затрымліваецца і вабіць жадаць вечнасці. І вось глядзіш у такі момант у твар смерці і думаеш, як можна такое спыняць? Навошта такое спыняць? Калі-ласка я хачу, каб такое ніколі не скончвалася. Я хачу працягваць любіць....
Нейкі час таму, гэтыя словы перагарнулі маё рэлігійнае ўспрыманне. А сёння я зноў іх пачуў, і зноў адчуў у сабе колкае вострае пачуццё. Хачу падзяліцца.
Маё звычайнае ўспрыманне (у мінулым): "Іісус Хрыстос - гэта Бог!" Калі задумацца, то гэтыя словы нічога не кажуць мне пра Бога. Які Бог быў у мяне ў галаве, такім і застаўся. Ну трошачкі праявіўся праз Іісуса Хрыста, настолькі наколькі гэта маглі ўспрыняць і перадаць апосталы. І Іісус Хрыстос становіцца нібы такім сімулянтам, які на самой справе Бог (такі як у мяне ў галаве), а на паказ для ўсіх нейкі іншы (алеж гэта Ён спецыяльна не праяўляецца). Можа я трохі пошла ўсё гэта апісаў, алеж неяк так адчуваю.
А вось заглянём з іншага боку. "Бог - гэта Іісус Хрыстос!" Так, маё ўяўленне Бога рэзка звужаецца да Іісуса Хрыста. Іісуса які не заўсёды можа дапамагчы, Які раздражняе людзей, Які не можа быць добра паразуметы вучнямі, да і бездапаможна загінае. Вельмі такі чалавечны. Розны і непрадказальны. Не падпарадкоўваецца правілам і чаканням людзей. І вось калі пакінуць усе гэтыя словы пра другое прышэсце дзе Ён явіцца ўжо ў моцы, такім як я ўяўляў бы Бога і без прыхода Іісуса (невядома ўвогуле тады навошта прыходзіў, калі нічога не памянялася). То тады можна ўявіць, што і зараз Бог гэта Іісус. Не бачны яўна, алеж з намі. І таксама ў немачы прыбывае. І таксама не можа выправіць душы ўсіх людзей, не можа спыніць усе пакуты на свеце, алеж з намі. І любіць нас.
Успрымайце гэта як проста разважанне. Не магу сказаць, што я ў чымсьці ўпэўнены, ці тым больш маю нейкія веды.
Кранаючы вечнасць. Філасофія дапамагае зразумець бессэнсоўнасць шмат чаго ў жыцці. Гэта як асфальтаўкладчык, які сваім катком закатывае ўсё на сваім шляху. Была куча ўсяго, стала нічога. А потым глядзіш у бязмежна роўную мёртвую паверхню, і адзначаеш для сябе, што там сям прабіваюцца жывыя парасткі. Парасткі якіх не было бачна за кучай хлама, алеж якія не загінулі пад гэтым катком. І светла і радасна на душы. І парасткі яныж іншыя, чым асфальт. Яны выжылі насуперак філасофіі, алеж яна дапамагла ачысціць прастору, каб можна было іх убачыць.
Эфектыўныя мэты на 10 год наперад, проста дзіцячы садок, у параўнанні з тым каб ставіць уласныя мэты на 100 год на перад. З аднаго боку ўсё прадказальна. З іншага, пасля такой мэты, можна неяк спускацца да больш кароткіх прамежкаў часу. Тады можа і жыццё па іншаму пражывацца будзе, без нейкіх там ілюзій эфектыўнасці.
"Помним, любим, скорбим." Здаецца, што Любоў ніколі не праходзіць. Алеж у эпітафіі апошняй кропкай з'яўляецца смутак (скорбь). Як пісаў Андрусь Горват у «Радзіва Прудок», прынята ў нашым народзе "Сумаваць, пакутваць...". Алеж мне гэта шчыра не падабаецца. Мне здаецца, што пішуць гэта проста так. Каб было так як у ўсіх. І ці што людзі скажуць. Бо гэтаж усё робіцца і не для памерлага, і не для сябе, а для іх вонкавых людзей - суседзей, родзічаў, знаёмых. Як шмат у нашым жыцці, у нашай краіне робіцца для вось гэтага вонкавага. А навошта? Каб быць прынятым? Ці каб не стаць у зрагаю тых, каго грамадства заўсёды асуджае ў сваіх плётках? Каб самому не стаць на тым месцы, пра каго будуць казаць, што ён не такі як мы. Бо і самі паказваем пальцам, і самі судзім, і самі дзелім учынкі людзей на правільныя і няправільныя. І тое што няправільна, тое асуджаецца. Тое становіцца кропкай позірку, позірку непрымальнага, кропкай супрацьстаўлення - мы не такія як яны (тыя няправільныя) і таму мы добрыя. Даша падышла і сказала, што я ператвараюся ў прапагандыстку якая кідаецца на васількі. Не буду такім. Магу паспрабаваць сказаць у абарону мудрасці народнай эпітафіі. Для гэтага мне трэба дадаць у гэтую эпітафію тлумачэнняў там сям: "Помним (тебя), Любим (тебя), Скорбим (что в этом мире есть смерть)". Хацеў было дапісаць яшчэ : в этом мире есть смерть, и она разлучила нас. Алеж не смерць сапраўды разлучае нас, мы самі разлучаем сябе адзін ад аднаго. Погляд на грамадства, на супольнасць, на группу. Карыстанне гэтымі групавымі ідэаламі, прынцыпамі і правіламі - аддаляе нас адзін ад аднаго, аддаляе нас ад саміх сябе. У кожным з нас, усё менш нашага, і ўсё больш супольнага. Гэта на маю думку аддаляе нас.
P.S. Зараз яшчэ пашукаў эпітафіі ў іншых краінах там больш пра вечнасць, памяць, разам у Хрысце. А таксама пачытаў іншыя топ эпітафіі ў нашым рэгіёне, там усё пра боль, смутак, няшчасце. Можна сказаць, што гэтая першая яшчэ і самая нейтральная.
"Та, дзеля якой ішоў на крыж, нясе мяне на сваіх руках."
Дзякуй любімая. Вырашальна ў маім жыцці была сустрэча з табой. Тая частка чароўнай казкі, якая звычайна пачынаецца з канца і ніколі не агучваецца, дакранулася мяне. Я жыву ў ёй. У казцы з табой. Дзе кожны непрадказальны. Дзе выклікі перамяжоўваюцца з узнагародамі, адзінота з еднасцю, радасць з сумам, напружанасць з расслабленнасцю. Адчуваецца вялікая патрэба ў табе, і як мне здаецца ў цябе ва мне таксама.
Вецер знасіў нас з возера, хвалі выглядалі як мора, дзеці рылі траншэі, капалі ямы, шукалі маленькія каральчыкі. Я ледзь не плакаў ад гэтага моманту. Жыццё здувала нас, мы адчувалі паветра якім дыхаем. Правілы, законы, абмежаванні ў гэты момант уступалі жыццю, уступалі разуменню каштоўнасці кожнага моманту. Усе гэта часова. Усе можа быць скончана ў любую хвіліну. І нават калі б адмералі поўных 100 год, гэтага б было мала. Мала дзеля такіх момантаў, мала дзеля жыцця. Шэлест пакеціка на ветру, рухае гадзінннікавую стрэлку. Гэта стрэлка набліжае нас да канца. Як я хачу сустрэцца зноў. Зноў у вечнасці: І няхай там будзе ругань, ной, скаргі і ор. Я навучуся любіць і гэта.
Пытанне сур'ёзнае, згублены сэнсы, уляцелі. Маленечкія, за якія трымаўся. Бессэнсоўнасць прафісійная, ці трэба яе пазбягаць? Ці наадварот, трэба неяк за гэта зачапіцца, каб не напрыдумляць сабе якіх іншых спраў.
Жыццё ў бессэнсоўнасці? Як гэта? Што гэта дае? Ці набліжае гэта да чагосьці вялікага? Да чагосьці светлага ці сапраўднага? Віктар Франкл бы сказаў, што чалавек хутка знікае калі не мае сэнсу. І Ніцшэ бы сказаў, калі ведаеш што, то ўсё роўна ўжо як.
І гэта падобна на праўду. Алеж ці трэба чапляцца, за ўсё што трапляецца пад руку? Ці не паспрабаваць быць добрай дамахазяйкай, якая выхоўвае дзяцей і адобрвае ўсіх сваім каханнем? Гэта сумяшчальна і блізка да майго самага галоўнага сэнсу. Алеж ёсць некаторыя можа прыродныя ступары, якія перашкаджаюць аддаца гэтаму цалкам. Патрэба ці бачанне нейкай сацыяльна - арганізатарскай функцыі. Нешта рабіць, нешта ствараць, нешта вырашаць, штосьці выдаваць. І безумаоўна, безумоўна асэнсаванае і тое што ідзе поруч з асабістым сэнсам.
Сэнс - каханне. Дзеянні - ???? Чаму ўсе дзеянні безсэнсоўныя? Што з імі робіцца, што гэта ўвогуле? Яшчэ лічыў сябе здаровым.
Добры тэст, я сапраўды не ведаю што рабіць, як рабіць зусім іншае пытанне. Так пасля гэтага крызісу выйдзе зноў паслядоўнасць топікаў: 1. Навесці чысціню - дан, адчуванне радасці. 2. Потым напрыклад, разсартыраваць інбокс і пачэкаць яго. дан і жыццё пад кантролем. 3. Напланаваць сацыяльна палезных рэчаў! - Дан. Свет наперадзе! Можна бегчы!
Вось цыкл і замкнуўся. Бо ўсё гэта планаванне / прыбіранне толькі імітацыя, што жыццё пад кантролем.
А яно ну зусім не хоча брацца пад кантроль. І не возьмецца. Бо ў галоўным - мы ўсе смяротныя і нічога з гэтым не зробіш, а астатняе ну такое сабе, прамежкавыя этапы.
Ну вось, і што рабіць? Прыбірацца, ці не? Так, прыпыніўся на пару хвілін. Ксюша заходзіла, хацела пагуляць. Я сказаў, што вельмі заняты. "Неведаю, што рабіць. А яна кажа: ну калі не ведаеш, што рабіць, то можах паіграць са мной.
І вось думка слізганула: "Няблага", алеж як у гэтай гульні выжаць штосьці яшчэ? Нейкую дадатковую карысць. Гэтая "карысць", каб яе, марнуе жыццё, марнуе сэнсы, марнуе "тут і зараз".
Ці няма там такога тыпа грэшнікаў: "карысталюбцы"? Мне здаецца, распаўсюджаная зараза.
Смерць. Цёмна і холадна, балюча. Так я чытаў у кнігах і чуў ад іншых. А ў маёй галаве смерць уяўлялася неяк зусім па іншаму. Неяк незразумела як. У тэорыі як штосьці дрэннае, а на практыцы я ніколі не адчуваў жах ад таго, што нехта памрэ. Нават наадварот, часта прайграваў гэты сцэнар у сваёй галаве. З відавочнымі плюсамі і зменамі майго ўласнага жыцця. Мне было брыдка ад такіх думак, ад такога прынебражэння блізкімі і знаёмымі. Я з гэтымі думкамі не згодзен, алеж яны мяне наведвалі. А яшчэ да гэтага можна далучыць маё ўяўленне смерці як светлай жыццёсцвярджальнай надзеі. Надзеі на тое, як жа добра чалавеку сустрэцца з Богам, з вечнай радасцю. Як яму хораша, як ён зараз паўсюль у прасторы, усё ведае і ўжо дакладна не сумуе. Як сустрэўся з усімі сваімі блізкімі, абняўся і ўзрадаваўся. Ну і дакладна ж, што кожны чалавек адразу трапляе ў Рай! І гэтая надзея, яна як вера, як нейкая мега ўпэўненасць. Я і сапраўды лічыў што так добра ўсё і ёсць.
Шатанні
Закрываю вочы. Разумею, што жыву сам сабою. Не важны мне іншыя людзі, ну можа так час ад часу. А хочацца та па іншаму, хочацца ж усіх любіць, быць добрым такім, ні ў якім выпадку не дрэнным. А то ж асудзяць, падумаюць што я дрэнны калі даведаюцца, што ў маёй галаве. І вось не даюць мне пакою, мае спакойныя адносіны да смерці блізкіх людзей. Напэўна прыдумаў я пра вялікую радасць пасля смерці, каб апраўдаць сваю холаднасць да смерці блізкіх. Мол таму не турбуюся, што веру і бачу як ім зараз добра. Памучае мяне такая думка і паціху адыдзе. І зноў мне норм, зноў я веру, зноў я ўпэўнены.
Тыдзень таму, хвастаўся сваёй ўпэўненасцю пра лёс людзей пасля смерці. А разумны чалавек мне і кажа: Ніхто ж не ведае што пасля смерці. Ніхто не ведае… Як халодны і балючы душ. Ніхто не ведае. Жыццё пасля гэтых слоў ужо не можа быць іншым. Ніхто не ведае. Вось і зашаталася, вось і за траслося. Дзе тая ўпэўненасць развеялася? Як жыць далей та? Га?
Пабег
Я люблю раніцу, люблю хадзіць, дыхаць, слухаць, глядзець як нараджаецца дзень. Учора мне сказалі, што ранішнімі прагулкамі я хаджу сустракацца з Богам. Так, сапраўды. Ну як не згадзіцца. Малітв я ўжо даўно не чытаю, а з Богам сустракацца працягваю. Мяне такі расклад вельмі задавольвае. Да і шмат доказаў ёсць, што яно менавіта так. Спрабаваў пад час шпацыраў слухаць аўдыёкнігі, не прыжылося. Хаджу і такі падумаю пра жыццё, пра блізкіх, пра Бога. Падзякую за тое сёе. Асабліва падзякую калі праходзячы па лесе пачую якую птушку, або чароўныя пахі адурманяць мяне. Ну і калі што прыгожае ўбачу, таксама вельмі ўдзячны. Успрымаю ўсё гэта як атрыманыя падарункі, знойдзеныя скарбы, як нейкую пойманую за хвост халяву, якую та і набыць немагчыма. Толькі вось прачынайся раніцай, ды ідзі шукай.
Сёняшні дзень быў асаблівым. Я ледзь падняўся, будзільнік быў адкладзены разоў так 7, таму замест добрага ранку атрымалася падняцца бліжэй да сёмай. Яно ў мяне бывае, што калі трохі праспіш то і настрой не вельмі, і ўвогуле прачынацца не хочацца. Алеж сёння была незвычайная раніца. Я ўжо дакладна ведаў, што іду на сустрэчу з Богам. А гэта натхняе. Дзеці ўжо нешта шабуршалі ў сваім пакоі, маглі хутка прачнуцца і тады сустрэча з Богам накрылася б медным тазам. Хутка я пайшоў да дзвярэй, а абуцца вырашыў за дзвярыма. Дзверы зачыняюцца, і ўжо лёгка. Тут яны мяне не дагоняць. Іду гуляць з чыстым сумленнем і поўны свабодай.
Скарб першы
Калі падышоў да лясной асвальтаванай сцежцы, адчуў радасць ад таго што ранішні туман яшчэ не развееўся, а быў даволі моцны. З ўдзячнасцю паклаў гэты скарб у скарбонку. Раніца яна тым і прыгожая, што ў матэрыяльны мір урываецца трохі абстрактная і вельмі падвіжная субстанцыя. Туман, які хаваецца ад сонейка. Бачна што захаваўся наймага больш там, дзе яго прыкрывалі дрэвы, халмы, лес. І толькі новые промні святла, пранізывалі яго. Гэтыя промні сонейка матэралізуюцца, бачны ўвесь шлях промняў сонца. Як паветра якое свеціцца ў пэўных мейсцах. Нібы як ў запылены пакойчык трапіць праз акно промень яркага святла, і вось ужо дакладна бачны яго шлях у адлюстраванні лётаючага пылу. Цікава, бо менавіта гэтыя промні і знішчалі туман. Атрымоўваецца што тэмай майго захаплення з'яўляецца працэсс знішчэння тумана. Можна паставіць яго ў адзін рад з гарэннем вагню.
Задавальненне ад такога скарба вялікае, раблю фатаздымкі, назіраю за наваколлем. Птушак ня шмат, таму ўсё ўражанне візуальнае. Лаўлю сябе, што задавальненне маё матэматычнае, радуюся што тумана больш чым звычайна, а можа і ўвогуле больш чым калісьці бачыў. Карацей лінейкай памераў і зразумеў, што павінен радавацца. Хаця і простая эстэтычная асалода прысутнічала. Як жа гэта ўсё складана і незразумела мяшаецца ў маёй галаве. А хочацца каб было празрыста, канцэптуальна і прадказальна.
Яшчэ скарбаў
Крочу наперад, бо мне заўсёды цікава, ну што там на перадзе, што там можа быць, як там можа быць. Гэта такая тайна, якая мае быць разгаданай, скарб які мае быць знойдзеным. Так шмат скарбаў на нашым шляху, маленечкіх, урачыстых, падрыхтаваных менавіта для нас. Люблю збіраць скарбы, люблю рабіць адкрыцці, прымаць задарма штосьці безкаштоўна-неверагоднае.
У нейкі момант майго шляху, я бачу проста цемень туману, столькі туману, што амаль нічога не бачна. Так маніць гэтая тайна, гэтая прастора абмежаванага бачання, дзе з кожным крокам табе адкрываецца нешта новае, дзе ты не бачыш далёка, а значыць не можаш прадказаць, што цябе чакае наперадзе. Цудоўныя ўмовы для адкрыццяў, для новых уражанняў. Можна марыць, што яшчэ крок і будзе штосьці неверагоднае.
Я зварочваю са свайго звычайнага шляху ў бок, па маленечкай сцежцы, паміж дрэвамі. Тут ва мне узнікае страх. Баюся кабанаў, сабак, людзей ці можа яшчэ чаго. Баюся тайны і прагну тайны, зноў усё змяшана. Алеж прага новага перамагае. Таму проста іду і баюся. Праз некаторы час выходжу на поле. Скошанае вялікае поле, цалкам у тумане. Сонейка вісіць мяшком над гэтым туманам, вялікае, бачнае, роўнай формы. А яшчэ ўсё поле ў нейкіх белых плямах. Гэта туман які трапіў ў сеціва павука. А такіх сяцей на полі зашмат, таму і не проста было адразу зразумець, штож гэта.
Нікому не бачны
І вось я пасярод поля. Я звычайна не люблю хадзіць па палям, няемка неяк. Гэта ж не трапінка і не дарожка. Поле звычайна добра праглядаецца. У маёй галаве заўсёды пытанні крытыка, а што людзі падумаюць, што я тут раблю? Ці там Звычайна, алеж не сёння. Туман акутвае мяне, я ў бяспецы ад чужых вачэй. Разумею, што ніхто мяне не бачыць і не ўбачыць, бо і я не бачу нічога акрамя горстачкі зямлі перада мною і мешка-сонца якое указвае мне шлях.
Упершыню я адчуў мульцік Вожык у тумане на сабе. Іду і думаю, ну сапраўды, бываеж такое. Ішоў некуды па полю, разумеў, што нічога на перадзе не бачна, ад гэтага было казачна. Вельмі падобна на рэальнае жыццё. Робіш сабе шырмы з апраўданняў, прыкрываешся нейкімі агучанымі мэтамі, дзеяннем, а на самой справе боўтаешся проста, нічога не зразумела, алеж рухацца далей хочацца. Вось і рухаешся наперад.
Зямля гарыць пад нагамі
Раптам, я бачу як лес з'ядае частку сонейка. І становіцца зразумела, што я набліжаюся да нейкай апушкі. За метраў 100 поле скончваецца, пачынаецца лес, а за ім з'ядаемае сонейка. Прыгожа глядзець як сонейка ператвараецца, хаваецца за дрэвамі. Асабліва смачна гэта выглядае калі паўсюль туман. Прыгожа, цікава …
Алеж у нейкі момант, я разумею, што гэта ўжо не прыгожа. Што зараз адбываецца, штосьці большае. Прастора вакол мяне гарыць як цярновы куст каля Маісея. Незвычайна, захопліваючы, ашарашваючы. Усё што адбываецца паралізуе мяне і крычыць: гэта неверагодна. Такое не магчыма, немагчыма сабе ўявіць, што так так прыгожа можа быць. Немагчыма такое прыдумаць, ці нават памарэць аб гэтым. Сэрца напаўняецца радасцю, ўдзячнасцю, цудам. У галаве праносяцца думкі, вось яна, вось яна даўгачаканая сустрэча з Богам. Сустрэча з прыгажосцю, тайнам, цудам, нечым немагчым і непараўнальным.
Праз дрэвы і туман з сонейка ва ўсе бакі ідуць промні, промні якія свецяцца на ўсім сваім шляху. Роўным колам яны падаюць і на зямлю перад мной, і ўвышыню неба, і па баках. Я бачу і адчуваю неверагоднасць таго, што зараз са мной адбываецца. Шмат фатаграфую. Хачу захаваць гэта, хацу падзяліцца цудам. Мне чамусці вельмі хочацца, каб і іншыя пагадзіліся, што гэта сапраўднае цуда. Хаця янож для мяне, мае інтымнае, асабістае цуда. Пасля такіх думак перастаю фоткаць, алеж сысці не магу, хоць ужо і даўно прайшоў час вяртацца. Стаю, не магу сысці, не хачу сыходзіць. Малюся, дзякую, дзякую, радуюсь, гляджу і не веру сваім вачам. Асэнсоўваю свае жыццё, свой шлях, які такіж у тумане, дзе незразумела ні куды я іду, не што я тут раблю, ні куды я магу прыйсці. Алеж гэтае цуда мне дае надзею. Ідзі, блукай, шукай, слухай свае сэрца. І ты знойдзеш Мяне, ты сустрэнеш Мяне і гэта будзе самая даўгачаканая сустрэча ў тваім жыцці, сустрэча якая з ліхвой акупіць усе гэтыя блуканні ў тумане.
Да дому
Сэрца мае напоўнілася радасцю, верай, цудам і вялікай удзячнасцю за такі адказ на мае жаданне, на мой пошук.
Я пайшоў да дома, не не пайшоў, паляцеў пархаючы. Натхнёны тым каб вярнуцца да дому і падзяліцца ўсім тым што са мной здарылася.
Дзень ішоў, ён быў вельмі не просты, алеж цуда раніцы змяняля і пераафарбоўвала ўсе падзеі гэтага дня. Давала надзею, свет і любоў усім няпростым пытанням.
Бабушка Тома
Увечары, мы даведаліся, што скончылася жыццё ў любімай бабулі маёй Дашы. Бабушка Тома, ціхенька сышла ў другі свет. Слёзы, маўчанне, размовы, малітвы, прагляд фільмаў, тлумачэнне дзецям, прагляды фатаздымкаў, зноў размовы, і слёзы, з большага цішыня. А ў маім вачах усё тоеж цуда, якое асвятліла і бабушку Тому. Як жа я стаў у гэты дзень давяраць Богу, да якога пайшла бабуля. Бо Ён, стварыўшы такую прыгажосць, прымае яе да сябе. Ад гэтага мне было радасна. Цёпла. Хоць я і не маю ніякага дакладнага знання пра смерць і жыццё пасля смерці. Маю толькі ўпаванне. Маю толькі маё ўспрыманне, можа як мары, як чаканне, як жаданне.
Ведаючы пра розныя складаныя схемы праваслаўнага тлумачэння таго як можа адбывацца жыццё пасля смерці, я ўсёж такі значна спрошчваю свае погляды, да тых жаданых падзей якія б я хацеў каб здараліся з ўсімі людзьмі якія паміраюць, ну і дакладна з Бабушкай Томай.
Я ўяўляю
Вось яна, зараз ужо вольная для таго, каб прасягаць прасторы. Вось яна тут з намі ў комнаце, дзе мы сядзім за сталом. І яна з намі тут, улыбаецца, зза нашага няведання. Суцяшае нас, вось я тут з вамі родныя. Усё добра. А таксама ўяўляю, што і зразумела сустрэлася яна са сваімі памерлымі блізкімі, якія чакалі яе, і сустрэчу з якімі яна чакала. І таксама іх сустрэча напоўнена радасцю. Тоеж дае надзею, што і мы праз нейкі час з ёй убачымся, і раздзелім радасць і любоў. Гэта яшчэ не кажучы, што і з Богам і Яго светам і Любоўю будзе сустрэча. Алеж гэта ўжо трохі складаней уявіць. Хаця зразумела, мы рассталіся зараз, і ад гэтага сумна, і сляза накатывае. Да тагож Даша плача.
Пытанні
І вось задаеш сабе пытанне, ну вось ты дарослы мужык, чагосці сабе напрыдумляў як там і што будзе. Сабраў у ахапку ўсё што табе хацелася б, алеж ці павінно яно быць такім? Дзе гарантыі? Пытанні пранзаюць веру, трошачкі калышаць яе, навукова матэматычныя мадэлі паджымаюць з розных бакоў.
Адказы
І вось гэтае цудо з сонейкам праз туман прыходзіць на дапамогу. І я пачынаю разважаць: Вось я чалавек, напрыдумаляю тут штосьці па-чалавечаму добрае і прыгожае для бабулі і ўсіх памерлых. А пры гэтым не мог нават прыдумаць, пажадаць ці ўявіць, хоць штосьці падобнае да той прыгожосці з якой сутыкнуўся сёння раніцай. Да той невыразнай радасці, цуда, чагосьці ашаламляльнага.
Гэта і ёсць мне адказ ад Бога. Мае ўяўленне аб жыцці з Богам пасля смерці, гэта нейкая кропка адліку. Штосць што можна было б назваць 0. Алеж Бог прыгатаваў людзям такую радасць, якая не выказальная. Якая непасцежымая, і канешне не зразумелая нам тут.
Вось і добра ў мяне на сэрцы
Бо калі не тое, што самі людзі жадалі каб з імі было пасля смерці, то штосьці значна лепшае.