Пісаў нататку аб важнасці захавання здароўя для старасці.
Бо калі ж я не змагу ў старасці думаць, ці дзейнічаць, то гэта будзе вельмі і вельмі дрэнна.
- Што ж ты зможаш рабіць у старасці, нават калі будзеш не нашто не здольны? (спытаў я ў сябе).
- Мусіць змагу любіць.
- А што яшчэ ты зможаш?
- Змагу Верыць і Змагу Жадаць.
- Як узаемазвязаны гэтыя рэчы?
- Не ведаю ці атрымаецца з ходу, але здаецца: Жаданне = Вера * Любоў.
- А чым адрозніваюцца для цябе гэтыя словы?
- Любоў - гэта любоў да Чалавека.
Вера - гэта любоў да Бога.
Жаданне - гэта жаданне каб Любоў і Вера прыбывалі ў вечнасці.
- Ты нічога не блытаеш?
- Мне здаецца я блытаю ўсё, але хай будзе хаця б так.
- І што табе даюць гэтыя разважанні?
- Калі разглядаць час і ўсе тыя справы, якія мы паспяваем рабіць за гэты час. То падобна да аэрадрома з мухамі якіх мы з натхненнем і энергія запускаем у розныя бакі нібы маленькія самалёцікі. Дык вось трэба паспяваць прывязваць да мух зерні Вечнасці.
Каб больш мух неслі і сеялі насенне вечнасці: Любоў, Веру і Жаданне.
Спачатку на суткі забаставалі ўсе грамадскія транспарты. А потым пісяць, какаць, соплі, пабягугіхі. Тарчу ў тэлефоне, не напружваюсь. Выпіраем дзяцей, збіраем рэчы. Бывае загляну, бо часуж хапае. Выходзім такі. Ідзем. Будую маршрут па навігатару, скулы зжымаюцца, у грудзях не спакойна. Прём на поўную. Ванючыя кроплі скатваюцца па спіне і ўпітваюцца ў любімую худзі. Вушы сціскае ад знаёмага ною, а віскі ад сусветнай несправядлівасці. Ну чаму я лічыў, што часу дастаткова. Зараз нават ныць сорамна. Перад вакзалам вялікі мост для пераходу на нашу платформу. Ной змяняецца на цяжкія подыхі, адчуваю, што паспелі. Духмяны пах гэтай гонкі не дае забыць пра яе. Сумленна іду набываць квіткі ў аўтамаце цягніка. Праз хвілін 5 я ўжо ненавіджу нямецкую мову, квітковыя апараты і самога сябе. Бо разабраўся, алеж ужо прыехалі. Сэканоміў 8 еўра з прадчуваннем. Зноў тэмпо тэмпо, дзеці жопа, не адчуваюць моманты паводзяць сябе па свінскі. Люба крыўдзіцца, кажа што яна не Жопа, а Люба. Аааа, зноў квітковы апарат. Алеж на цягнікі больш крутога ўзроўня. ААаааа, нічога не атрымоўваецца, ааа. На падлогу, ноўт адкрываць, квіток выбіраць. Чаму квіткі падаражалі. А вось ёсць танны. 45 еўра, аплата, pdf. Бяжым на платформу. Там на экранчыке пра наш цягнік. А вось і цягнік. Хутчэў у яго. На пытанне ці гэта наш, фырнуў што наш. На прапанову праверыць, запытаў немца, ці гэта да Кёльна. Немец пацвердзіў. Я герой. Засунуліся. Выбралі мейсцы. Выдахнулі. На пытанне, а чаму адпраўляецца праз хвіліну, хаця наш праз 10? - Маўчу. Думаю, ну не наш напэўна. Далей сяджу. Дзверы закрыаюцца. Едзем. ААААааа. Сапраўды не наш. Ааааа!!!! Аааа!!! Што рабіць? Што? Аааа? Ну як так. Варыянты, Праверкі. Гугленія. Кошт справы + 55 еўра ад наступнага прыпынку, на тым цягніку на якім ужо едзем. Усё сціскаецца. Можа пранясе? Можа непранясе? Калі не пранясе будзе сусветная жопа. Набываем такі квіток на цягнік у якім ужо едзем. Праз 5 хвілін кантралёр. Кроплі радаснага пота і задавальненне ад прынятага рашэння. Адсканаваў QR-ку нібы ўсё як трэба было. Усіх у туалет па чарзе. Дзяўчыны растуць, усё цяжэй трымаць іх над унітазам. Алеж смыў працуе як чорная дзіра ў космасе. Пастроіліся выходзіць. Рана! Рана пастроіліся! Люба дзьва разы правалілася са ступенькі да дзвярэй пакуль цягнік чакаў дазволу даехаць апошні кіламетр. Саборышча ўпёрлась сваім бокам у вакзал. Гатычная перанасялённасць, здаецца што людзям з вакзалу да цэнтральнай плошчы прасцей праходзіць праз дзверы сабору. Людзі з забудовамі засляняюць аблокі. Машыны атручваюць паветра. Як праз усё гэта ўбачыць адзін з старажытнейшых гарадоў Нямеччыны. Дапоўненнай рэальнасці тут увогуле немагчыма ўлезць. Можа яна спатрэбіцца толькі ўнылым і пустым гарадкам? Не варта пра гэта зараз. А потым мы шлі, шлі, елі, туалет, выціраць сурвэткамі падлогу, араць на дзяцей, збіраць ежу вакол талерак, даядаць недаедкі, ісці, ісці, слухаць натоўп пратэстуючых абаронцаў прыроды, ісці есці, заряжаць тэлефон, натоўпы, натоўпы, натоўпы, лега крама, складаю каробкі на мейсца, падганяем дзяцей на выхад, вырваліся, ідзем далей, гаўняны сервіс у крутой знакамітай кавярне, рашэнні, гугленні, мара пра дом з забароненай ежай і поўны рэлакс. Музей блізенька ад нас, вельмі вельмі круты, алеж не сумяшчальны з потна-араматнай худзяй і гарашча-парашчымі шкарпэткамі. Добра хоць, што шмат дзе ёсць пасядзець. Прабіваецца абыякавасць да жыцця. Мне ў Кёльне параілі два пункты: Сабор паглядзець і піва паспрабаваць. Піваж я не п'ю, а ці робяць алкагалёвае незразумела. Паелі, папілі, папісялі, апрануліся, выйшл, прём, часу хоць зараз дастаткова, селі, чакаць яшчэ 30 хвілін. Добра ў Лега краме ўзялі раздадку, няма фонавага ною. Прыехаў, дакладна наш, запёрлісь на другі паверх каб лепш было паглядзець, месцаў не было, селі без вокнаў, пакруцілі жопамі, набраліся моцы, пайшлі далей, шукаць мейсцы з вокнамі. Знайшлі. Дзяцей падалей ад сябе. Прыйшоў рэлакс. У акенцах прыгожа, вакол чорная цішыня, арабская рэч і славянская прапанова пасадзіць дзяцей бліжэй да нас. Адмаўляемся, томна кайфуем. Зараз перабягаем з аднаго цягніка, на другі. Усё добра і па часу і па адлегласці. Хлабыць, выхад на платформу праз ліфт з чэргай. Першыя ўехалі бяз нас. Па часе паспяваем. Другая партыя ліфта паехала з намі. Ледзь упёрліся. Распорка каб дзяцей не прыдушылі. Праз гадзін матч Дормунд Баруссіі. Хутчэй бы ты ўжо паехаў. На наступнай усе выйшлі. Выйшлі, ура, застаўся адзін км да дому. Праз краму трэба прайсці, заўтра самалёт. Крама, ўсё было добра да крыка, "папа - пісяць". У гэтай краме аказалася пісяць нельга, параілі схадзіць у іншую. У іншай сказалі можна папісяць, алеж трэба кагосці пачакаць. Чакаем, вучымся цярпець. Прыйшлі павялі праз шмат якія памяшканні. Туалет добры. Паспелі. Ледзь выйшлі. Выбраліся. Потым міражом міма мяне пранеслася бутэлька безалкагольнага эксклюзіўнага Кёльнскага піва. Пранеслася пакінуўшы за сабой шмат пытанняў і разважанняў. Асэнсавалася жадання рэлакса і сняцца дзённага напружання. Алеж бутэлька піва не прыйшла на дапамогу, таму вырашыў канвертаваць энэргію напружанасці ў той тэкст які зараз пішу. Усё дапісаў. Дзеці спаць! Пайшлі чытаць.
Як цяжка душыць, як цяжка калі душыў і не задушыў. З-за чаго гэта?
Можа таму, што першапачаткова прыходзіш і становішся камусці на шыю пяткай.
І хочацца распрастацца і стаць вышэй. І душыш. Навошта? - Каб быць вышэй. Каб прывесці да святла. Азарыць сваёй мудрасцю. І крахціш, разумеючы, што твая пятка ламаецца аб стальныя шыі. Яны моцныя і ў нейкі момант разумеюць, што ў цябе не ўсё з галавой. І разумеюць, што твае гнуткія пяткі сцякаюць па іх непахіснай сталі. Мне неверагодна цяжка разумець, што я душу, алеж з раза ў раз я залажу сваімі нагамі на чужыя шыі. Мне не выносна ад самога сябе.
Іншая справа, калі шыі не стальныя. Тады здаецца, што правёў сваёй пяткай высокатэхналагічную аперацыю. Дапамог чалавеку ўбачыць жыццё з іншага ракурсу....
"Всем привет, вот я и набралась храбрости написать! Скорее нет, жизнь так прижала, что пришлось выбраться из ракушки. Да и текст этот пишу не я, а какой-то мужик, друг моего мужа. И все потому, что я не пишу тексты, а делаю суперские ... "
Я адчуваў вялікую ўзрушанасць, калі я так раскрываў сам сябе (як небачнага аўтара аб'явы) і тых хто такую аб'яву запосціў бы. Пісаць ад імя дзяўчыны, а потым у самім тэксце прызнаць, што той хто піша гэта мужык, і працягнуць пісаць ад імя дзяўчыны. Няпраўда ў тэксце раскрыта шчырасцю (гіпер-шчырасцю), і працягваецца няпраўдай. Гэта ўсё паўстае ў маей галаве, нейкім сумбурам з змяшанымі пачуццямі.
Вось такое ў мяне часта адбываецца. Раней было яшчэ больш.
Гіпер-Шчырасць, яна такая, толькі фармальна шчырасць. Яна пераследуе нешта большае, нешта іншае. Бо гіпер-шчырасць яна не самадастатковая. Мне здаецца гэта эмацыйны-маніпуляцыйны момант, калі мы кажучы шчыра і вельмі шчыра пераследуем нейкія неагучаныя (а яшчэ лепш у лоб агучаныя рэчы). З гэтага атрымоўваецца нейкае такое варева, якое пераносіць нас у эмацыйную сферу.
Той хто чытае ці чуе звяртае на гэта ўвагу, ён не абаронены перад такімі крокамі, таму што пачынае добра адчуваць той стан, які магчыма адчувае чалавек які пісаў той тэкст, ці кажа тыя ці іншыя рэчы. Ён разумее, што адчуваў бы ён, калі б пісаў ці казаў такое. І гэта яго ўзрушвае, ён нібы сведка чагосці даволі некамфортнага, чагосьці вартага ўвагі.
І вось я хацеў напісаць, што аўтар ўсяго гэтага не адчувае. Алеж сваечасова спыніўся і адчуў. Адчувае, яшчэ як. Гэтае спалучэнне пачуццяў натхняе і дадае энергіі.
Увогуле гіпер-шчырасць, робіла мяне моцным, калі я баяўся быць выкрытым за няпраўду. Ці калі было штосьці, што магло быць раскрыта ўва мне, і што было б вельмі і вельмі балючым. Я імкнуся агучыць гэта праз гіпер-шчырасць і пераставаць баяцца.
Чалавек які не абараняецца і не бяжыць ад страху можа гіпер-шчырасць не выкарыстоўваць. І было б добра жыць, без гэтага надрыва гіпер-шчырасці. Мне здаецца, я на шляху да гэтага.
4 раніцы, мой васпалённы мозг прачнуўся і не дае мне заснуць.
Чаму ў мяне такая вялікая прага да прызнання маіх ідэй?
Чаму столькі невыноснай веры ў тое што я раблю? Не, не вялікае, а маленькае.
Я бачу як нейронныя сувязі злучыліся і ўладкаваліся так, што для вырашэння сітуацыі я бачу толькі адно рашэнне. Тое якое я прапаноўваю.
Я гатовы ўпарта стаяць з аргументамі ў абарону майго рашэння, як такі маленькі дыктатар нулёвага узроўню.
Транслюючы свой стан на рэальных дыктатараў, я магчыма лепш разумею іх. Няўтольнае жаданне рэалізаваць сваю праўду і сваё бачанне ва ўсім сусвеце. Маніакальнае жаданне, каб іх праўда і іх гініяльнасць былі прыняты кожным чалавекам на зямлі. А кожны, хто не можа ўмясціць гэтай геніяльнасці, становіцца ці ворагам, ці неадукаваным дурнем.
Напісаў, стала лягчэй.
Можна выбрацца на начны шпацыр.
P.S. Вырашыў пашукаць ілюстрацыю для поста, загугліў Дыктатар у карцінках. А знайшоў, кнігу "Дыктатар", майго вельмі любімага Ульфа Старка. Зараз буду чытаць.
- Прачытаў, крутая ілюстраваная кніга для дзетак.
Логвінаў рабіў пераклад на беларускую. Алеж я знайшоў па-руску. Каму цікава, пішыце ў каменты ці асабістыя, дашлю спасылку.
Сёння сустрэў незвычайнага для замежжа беларуса. Такога які будучы не эмігрантам, і не вандраўніком, аказаўся за мяжой. Кіроўца аўтобуса.
Я запытаў пра пароль да вайфая. А ён так развёў рукамі і сказаў: Няма ніякога пароля. А потым удакладніў, што і вайфая няма. Алеж калі штосьці вельмі ўж будзе крытычнае, то яны дапамогуць.
Адучалася ў ім цеплыня і адмежаванасць ад палітычных пытанняў. Ён напэўна мае нейкае сваё меркаванне. Алеж жыве, дыхае, ездзіць з аднаго ў другі край. Дапамагае людзям. Ну такі, звычайны, самабытны, цёплы, цудоўны. І я засумаваў па такім атачэнні. Амаль забыўся, як яно. А вось сёння адчуў подых Беларусшчыны. Хачу не згубіць гэту частку Беларусі. Хачу захаваць у сваім сэрцы.
Губляюся, хаваюся, радуюся, алеж не знаходжу сабе мейсца. Так звычайна бывае, калі вочы ў вочы, чую штосьці вельмі прыемнае і кранаючае. Так было і ўчора. Даша напісала такі верш: спасылка на верш. І прачытала мне яго вочы ў вочы. Я заміраю і ледзь стрымліваю тыя бурленні якія ўнутры мяне. Цяжка падабраць словы, каб апісаць, што ўва мне адбываецца. Мне здаецца, што я чую тое, чаго не варты. Нібы гэта нейкая памылка. І вось пройдзе хвіліна, і гэты смачны міраж развееца. Здаецца, што тое не можа быць. Прыемнае не можа быць праўдай. Гэтыя словы вочы ў вочы, нібы робяць мяне голым. Пранізваюць і падсвечваюць, усе мае недасканаласці. Яны крычаць, ім небяспечна цяжка і няўтульна.
І зноў вяртаемся да Шчасця-Быцця. Як цяжка вяртацца да "Самабытнага шчасця-быцця" да найвялікшай каштоўнасці "Ты Чалавек!". Без аглядак на дасягненні, знешнасць, характар ці розум. "Я чалавек!" - і дастаткога з таго. Нішто не зможа даць нам больш за гэта слова. Пачынаючы з гэтага "Я Чалавек" можна Жыць, Любіць і быць любімым, радавацца, шукаць і знаходзіць. І больш нічога не трэба. Ніякіх умоўнасцей, статусаў і параметраў. Гэтага дастаткова, пачынаючы з гэтага можна Жыць!
Скажу Жыццю - Да! Скажу Каханай - Дзякуй Любая, што ты ёсць!
Вось яны, пітаючыся з аднаго вазона. Браты і сёстры адзін аднаму. Прыгожыя і крыху розныя. Хіляцца адіз ад аднаго падалей. Хтосьці сказаў - да сонейка. Алеж не толькі да сонейка. Ім утульная мець прастор для сябе. Мець нейкую бяспечную дыстанцыю і ўнікальнасць. Зусім як людзі. Гэта іх права. І яно не адмяняе любові. Гэта як і на карціны глядзець, не шмат чаго атрымаецца калі ўткнуцца ў іх носам. Так і ў заемаадносінах павінна быць нейкая прастора. Каб дыхаць на полныя грудзі. Каб больш бачыць вакол сябе. І вось яны разам: Крывыя і роўныя, адкрыўшыяся і не, бліжэй і далей да сонейка. Дораць цяпло і радасць нам. Проста таму, што яны ёсць. Маю надзею, што і мы радуем Бога тым, што мы ёсць. Гэта нашае асноўнае дасягненне і нашая асноўная каштоўнасць. Мы існуем!
Смерць. Цёмна і холадна, балюча. Так я чытаў у кнігах і чуў ад іншых. А ў маёй галаве смерць уяўлялася неяк зусім па іншаму. Неяк незразумела як. У тэорыі як штосьці дрэннае, а на практыцы я ніколі не адчуваў жах ад таго, што нехта памрэ. Нават наадварот, часта прайграваў гэты сцэнар у сваёй галаве. З відавочнымі плюсамі і зменамі майго ўласнага жыцця. Мне было брыдка ад такіх думак, ад такога прынебражэння блізкімі і знаёмымі. Я з гэтымі думкамі не згодзен, алеж яны мяне наведвалі. А яшчэ да гэтага можна далучыць маё ўяўленне смерці як светлай жыццёсцвярджальнай надзеі. Надзеі на тое, як жа добра чалавеку сустрэцца з Богам, з вечнай радасцю. Як яму хораша, як ён зараз паўсюль у прасторы, усё ведае і ўжо дакладна не сумуе. Як сустрэўся з усімі сваімі блізкімі, абняўся і ўзрадаваўся. Ну і дакладна ж, што кожны чалавек адразу трапляе ў Рай! І гэтая надзея, яна як вера, як нейкая мега ўпэўненасць. Я і сапраўды лічыў што так добра ўсё і ёсць.
Шатанні
Закрываю вочы. Разумею, што жыву сам сабою. Не важны мне іншыя людзі, ну можа так час ад часу. А хочацца та па іншаму, хочацца ж усіх любіць, быць добрым такім, ні ў якім выпадку не дрэнным. А то ж асудзяць, падумаюць што я дрэнны калі даведаюцца, што ў маёй галаве. І вось не даюць мне пакою, мае спакойныя адносіны да смерці блізкіх людзей. Напэўна прыдумаў я пра вялікую радасць пасля смерці, каб апраўдаць сваю холаднасць да смерці блізкіх. Мол таму не турбуюся, што веру і бачу як ім зараз добра. Памучае мяне такая думка і паціху адыдзе. І зноў мне норм, зноў я веру, зноў я ўпэўнены.
Тыдзень таму, хвастаўся сваёй ўпэўненасцю пра лёс людзей пасля смерці. А разумны чалавек мне і кажа: Ніхто ж не ведае што пасля смерці. Ніхто не ведае… Як халодны і балючы душ. Ніхто не ведае. Жыццё пасля гэтых слоў ужо не можа быць іншым. Ніхто не ведае. Вось і зашаталася, вось і за траслося. Дзе тая ўпэўненасць развеялася? Як жыць далей та? Га?
Пабег
Я люблю раніцу, люблю хадзіць, дыхаць, слухаць, глядзець як нараджаецца дзень. Учора мне сказалі, што ранішнімі прагулкамі я хаджу сустракацца з Богам. Так, сапраўды. Ну як не згадзіцца. Малітв я ўжо даўно не чытаю, а з Богам сустракацца працягваю. Мяне такі расклад вельмі задавольвае. Да і шмат доказаў ёсць, што яно менавіта так. Спрабаваў пад час шпацыраў слухаць аўдыёкнігі, не прыжылося. Хаджу і такі падумаю пра жыццё, пра блізкіх, пра Бога. Падзякую за тое сёе. Асабліва падзякую калі праходзячы па лесе пачую якую птушку, або чароўныя пахі адурманяць мяне. Ну і калі што прыгожае ўбачу, таксама вельмі ўдзячны. Успрымаю ўсё гэта як атрыманыя падарункі, знойдзеныя скарбы, як нейкую пойманую за хвост халяву, якую та і набыць немагчыма. Толькі вось прачынайся раніцай, ды ідзі шукай.
Сёняшні дзень быў асаблівым. Я ледзь падняўся, будзільнік быў адкладзены разоў так 7, таму замест добрага ранку атрымалася падняцца бліжэй да сёмай. Яно ў мяне бывае, што калі трохі праспіш то і настрой не вельмі, і ўвогуле прачынацца не хочацца. Алеж сёння была незвычайная раніца. Я ўжо дакладна ведаў, што іду на сустрэчу з Богам. А гэта натхняе. Дзеці ўжо нешта шабуршалі ў сваім пакоі, маглі хутка прачнуцца і тады сустрэча з Богам накрылася б медным тазам. Хутка я пайшоў да дзвярэй, а абуцца вырашыў за дзвярыма. Дзверы зачыняюцца, і ўжо лёгка. Тут яны мяне не дагоняць. Іду гуляць з чыстым сумленнем і поўны свабодай.
Скарб першы
Калі падышоў да лясной асвальтаванай сцежцы, адчуў радасць ад таго што ранішні туман яшчэ не развееўся, а быў даволі моцны. З ўдзячнасцю паклаў гэты скарб у скарбонку. Раніца яна тым і прыгожая, што ў матэрыяльны мір урываецца трохі абстрактная і вельмі падвіжная субстанцыя. Туман, які хаваецца ад сонейка. Бачна што захаваўся наймага больш там, дзе яго прыкрывалі дрэвы, халмы, лес. І толькі новые промні святла, пранізывалі яго. Гэтыя промні сонейка матэралізуюцца, бачны ўвесь шлях промняў сонца. Як паветра якое свеціцца ў пэўных мейсцах. Нібы як ў запылены пакойчык трапіць праз акно промень яркага святла, і вось ужо дакладна бачны яго шлях у адлюстраванні лётаючага пылу. Цікава, бо менавіта гэтыя промні і знішчалі туман. Атрымоўваецца што тэмай майго захаплення з'яўляецца працэсс знішчэння тумана. Можна паставіць яго ў адзін рад з гарэннем вагню.
Задавальненне ад такога скарба вялікае, раблю фатаздымкі, назіраю за наваколлем. Птушак ня шмат, таму ўсё ўражанне візуальнае. Лаўлю сябе, што задавальненне маё матэматычнае, радуюся што тумана больш чым звычайна, а можа і ўвогуле больш чым калісьці бачыў. Карацей лінейкай памераў і зразумеў, што павінен радавацца. Хаця і простая эстэтычная асалода прысутнічала. Як жа гэта ўсё складана і незразумела мяшаецца ў маёй галаве. А хочацца каб было празрыста, канцэптуальна і прадказальна.
Яшчэ скарбаў
Крочу наперад, бо мне заўсёды цікава, ну што там на перадзе, што там можа быць, як там можа быць. Гэта такая тайна, якая мае быць разгаданай, скарб які мае быць знойдзеным. Так шмат скарбаў на нашым шляху, маленечкіх, урачыстых, падрыхтаваных менавіта для нас. Люблю збіраць скарбы, люблю рабіць адкрыцці, прымаць задарма штосьці безкаштоўна-неверагоднае.
У нейкі момант майго шляху, я бачу проста цемень туману, столькі туману, што амаль нічога не бачна. Так маніць гэтая тайна, гэтая прастора абмежаванага бачання, дзе з кожным крокам табе адкрываецца нешта новае, дзе ты не бачыш далёка, а значыць не можаш прадказаць, што цябе чакае наперадзе. Цудоўныя ўмовы для адкрыццяў, для новых уражанняў. Можна марыць, што яшчэ крок і будзе штосьці неверагоднае.
Я зварочваю са свайго звычайнага шляху ў бок, па маленечкай сцежцы, паміж дрэвамі. Тут ва мне узнікае страх. Баюся кабанаў, сабак, людзей ці можа яшчэ чаго. Баюся тайны і прагну тайны, зноў усё змяшана. Алеж прага новага перамагае. Таму проста іду і баюся. Праз некаторы час выходжу на поле. Скошанае вялікае поле, цалкам у тумане. Сонейка вісіць мяшком над гэтым туманам, вялікае, бачнае, роўнай формы. А яшчэ ўсё поле ў нейкіх белых плямах. Гэта туман які трапіў ў сеціва павука. А такіх сяцей на полі зашмат, таму і не проста было адразу зразумець, штож гэта.
Нікому не бачны
І вось я пасярод поля. Я звычайна не люблю хадзіць па палям, няемка неяк. Гэта ж не трапінка і не дарожка. Поле звычайна добра праглядаецца. У маёй галаве заўсёды пытанні крытыка, а што людзі падумаюць, што я тут раблю? Ці там Звычайна, алеж не сёння. Туман акутвае мяне, я ў бяспецы ад чужых вачэй. Разумею, што ніхто мяне не бачыць і не ўбачыць, бо і я не бачу нічога акрамя горстачкі зямлі перада мною і мешка-сонца якое указвае мне шлях.
Упершыню я адчуў мульцік Вожык у тумане на сабе. Іду і думаю, ну сапраўды, бываеж такое. Ішоў некуды па полю, разумеў, што нічога на перадзе не бачна, ад гэтага было казачна. Вельмі падобна на рэальнае жыццё. Робіш сабе шырмы з апраўданняў, прыкрываешся нейкімі агучанымі мэтамі, дзеяннем, а на самой справе боўтаешся проста, нічога не зразумела, алеж рухацца далей хочацца. Вось і рухаешся наперад.
Зямля гарыць пад нагамі
Раптам, я бачу як лес з'ядае частку сонейка. І становіцца зразумела, што я набліжаюся да нейкай апушкі. За метраў 100 поле скончваецца, пачынаецца лес, а за ім з'ядаемае сонейка. Прыгожа глядзець як сонейка ператвараецца, хаваецца за дрэвамі. Асабліва смачна гэта выглядае калі паўсюль туман. Прыгожа, цікава …
Алеж у нейкі момант, я разумею, што гэта ўжо не прыгожа. Што зараз адбываецца, штосьці большае. Прастора вакол мяне гарыць як цярновы куст каля Маісея. Незвычайна, захопліваючы, ашарашваючы. Усё што адбываецца паралізуе мяне і крычыць: гэта неверагодна. Такое не магчыма, немагчыма сабе ўявіць, што так так прыгожа можа быць. Немагчыма такое прыдумаць, ці нават памарэць аб гэтым. Сэрца напаўняецца радасцю, ўдзячнасцю, цудам. У галаве праносяцца думкі, вось яна, вось яна даўгачаканая сустрэча з Богам. Сустрэча з прыгажосцю, тайнам, цудам, нечым немагчым і непараўнальным.
Праз дрэвы і туман з сонейка ва ўсе бакі ідуць промні, промні якія свецяцца на ўсім сваім шляху. Роўным колам яны падаюць і на зямлю перад мной, і ўвышыню неба, і па баках. Я бачу і адчуваю неверагоднасць таго, што зараз са мной адбываецца. Шмат фатаграфую. Хачу захаваць гэта, хацу падзяліцца цудам. Мне чамусці вельмі хочацца, каб і іншыя пагадзіліся, што гэта сапраўднае цуда. Хаця янож для мяне, мае інтымнае, асабістае цуда. Пасля такіх думак перастаю фоткаць, алеж сысці не магу, хоць ужо і даўно прайшоў час вяртацца. Стаю, не магу сысці, не хачу сыходзіць. Малюся, дзякую, дзякую, радуюсь, гляджу і не веру сваім вачам. Асэнсоўваю свае жыццё, свой шлях, які такіж у тумане, дзе незразумела ні куды я іду, не што я тут раблю, ні куды я магу прыйсці. Алеж гэтае цуда мне дае надзею. Ідзі, блукай, шукай, слухай свае сэрца. І ты знойдзеш Мяне, ты сустрэнеш Мяне і гэта будзе самая даўгачаканая сустрэча ў тваім жыцці, сустрэча якая з ліхвой акупіць усе гэтыя блуканні ў тумане.
Да дому
Сэрца мае напоўнілася радасцю, верай, цудам і вялікай удзячнасцю за такі адказ на мае жаданне, на мой пошук.
Я пайшоў да дома, не не пайшоў, паляцеў пархаючы. Натхнёны тым каб вярнуцца да дому і падзяліцца ўсім тым што са мной здарылася.
Дзень ішоў, ён быў вельмі не просты, алеж цуда раніцы змяняля і пераафарбоўвала ўсе падзеі гэтага дня. Давала надзею, свет і любоў усім няпростым пытанням.
Бабушка Тома
Увечары, мы даведаліся, што скончылася жыццё ў любімай бабулі маёй Дашы. Бабушка Тома, ціхенька сышла ў другі свет. Слёзы, маўчанне, размовы, малітвы, прагляд фільмаў, тлумачэнне дзецям, прагляды фатаздымкаў, зноў размовы, і слёзы, з большага цішыня. А ў маім вачах усё тоеж цуда, якое асвятліла і бабушку Тому. Як жа я стаў у гэты дзень давяраць Богу, да якога пайшла бабуля. Бо Ён, стварыўшы такую прыгажосць, прымае яе да сябе. Ад гэтага мне было радасна. Цёпла. Хоць я і не маю ніякага дакладнага знання пра смерць і жыццё пасля смерці. Маю толькі ўпаванне. Маю толькі маё ўспрыманне, можа як мары, як чаканне, як жаданне.
Ведаючы пра розныя складаныя схемы праваслаўнага тлумачэння таго як можа адбывацца жыццё пасля смерці, я ўсёж такі значна спрошчваю свае погляды, да тых жаданых падзей якія б я хацеў каб здараліся з ўсімі людзьмі якія паміраюць, ну і дакладна з Бабушкай Томай.
Я ўяўляю
Вось яна, зараз ужо вольная для таго, каб прасягаць прасторы. Вось яна тут з намі ў комнаце, дзе мы сядзім за сталом. І яна з намі тут, улыбаецца, зза нашага няведання. Суцяшае нас, вось я тут з вамі родныя. Усё добра. А таксама ўяўляю, што і зразумела сустрэлася яна са сваімі памерлымі блізкімі, якія чакалі яе, і сустрэчу з якімі яна чакала. І таксама іх сустрэча напоўнена радасцю. Тоеж дае надзею, што і мы праз нейкі час з ёй убачымся, і раздзелім радасць і любоў. Гэта яшчэ не кажучы, што і з Богам і Яго светам і Любоўю будзе сустрэча. Алеж гэта ўжо трохі складаней уявіць. Хаця зразумела, мы рассталіся зараз, і ад гэтага сумна, і сляза накатывае. Да тагож Даша плача.
Пытанні
І вось задаеш сабе пытанне, ну вось ты дарослы мужык, чагосці сабе напрыдумляў як там і што будзе. Сабраў у ахапку ўсё што табе хацелася б, алеж ці павінно яно быць такім? Дзе гарантыі? Пытанні пранзаюць веру, трошачкі калышаць яе, навукова матэматычныя мадэлі паджымаюць з розных бакоў.
Адказы
І вось гэтае цудо з сонейкам праз туман прыходзіць на дапамогу. І я пачынаю разважаць: Вось я чалавек, напрыдумаляю тут штосьці па-чалавечаму добрае і прыгожае для бабулі і ўсіх памерлых. А пры гэтым не мог нават прыдумаць, пажадаць ці ўявіць, хоць штосьці падобнае да той прыгожосці з якой сутыкнуўся сёння раніцай. Да той невыразнай радасці, цуда, чагосьці ашаламляльнага.
Гэта і ёсць мне адказ ад Бога. Мае ўяўленне аб жыцці з Богам пасля смерці, гэта нейкая кропка адліку. Штосць што можна было б назваць 0. Алеж Бог прыгатаваў людзям такую радасць, якая не выказальная. Якая непасцежымая, і канешне не зразумелая нам тут.
Вось і добра ў мяне на сэрцы
Бо калі не тое, што самі людзі жадалі каб з імі было пасля смерці, то штосьці значна лепшае.