ENG БЕЛ РУС

Унутраны свет чалавека

Унутраны свет чалавека ствараецца ў той момант, калі ён разумее, што можа казаць няпраўду. Гэта значыць, што ты можаш схаваць сваё ўнутранае для самога сябе, што ў цябе ёсць інструменты і магчымасць казаць толькі тое, што лічыш правільным у той ці іншай сітуацыі. 
І вось яшчэ прачытаў: "Для псіхааналізу наўмысная хлусня нічым не горш, чым праўдзівыя словы: хлусня выказвае праўду нашага жадання".

Алеж давайце пойдзем далей. Падумаем пра пачуцці. Пра тую праўду, якая датычыцца сваіх пачуццяў. З пачуццямі ў нас не ўсё так проста як з інфармацыяй. Бывае, у нас ёсць унутраныя забароны ці сорам за тое што мы адчуваем тое ці іншае. Самыя простыя прыклады: гнеў, страх, агіда, сум. Бываюць гендарныя забабоны, на слёзы для мужчын напрыклад.
Вось тут, можа пачынацца наша хлусня як самім сабе, так і спробы падману іншых людзей. Алеж падманваць мы ўмеем толькі інфармацыяй, ну ці нацягнутай да вушэй усмешкай. Такое сабе, асабліва калі казаць пра блізкіх людзей. 

А зараз некалькі напаўпраўдзівых пастановак:

1. Вы сядзіце дома і чытаеце кнігу. У дзверы заходзіць ваш блізкі і дарагі чалавек. Алеж паводзіць сябе ён неяк странна. Трохі напружаны, маўчанне і пагружэнне ўнутар сябе змяняецца актыўнай гаворкай пра штосьці адстранённае. Нацянутая ўсмешка зходзіць з твару, як толькі чалавек думае, што вы на яго не глядзіце. Вы ўжо ўвогуле і не запытваеце ў яго: "Што здарылася?" Бо ведаеце якім будзе адказ: "Нічога! Усё добра! Я нешта прытаміўся". Цяжка сказаць, што адбываецца зараз унутры вас, і ці можаце вы выказаць той жах і рой думак які ўзбаламуціўся ў вашай галаве. У галаве можа праслізнуць усё, што заўгодна. Ад таго, што хтосьці хварэе смярцельнай хваробай, да таго, што вашыя асабістыя ўзаемаадносіны з чалавекам проста страціліся. Што гэтаму чалавеку, невыносна з вамі. І ён толькі грае зацікаўленага, хаця на самой справе ён пакутуе кожны раз калі з вамі сутыкаецца. Ну і ў галаву можа пракрасціся думка, што вы ва ўсім гэтым вінаваты. 
   
-> А на самой справе ваш любімы чалавек проста нехацеў засмучаць сваю жонку/мужа і распавядаць яму/ёй пра свае праблемы на працы, ну навошта турбаваць. Чалавек гэты лічыцць, што так праяўляе любоў, пражываючы ўсё ўнутры сябе і не турбуючы сваіх блізкіх.
   
   
2. Ці зойдзем з іншага боку. Вось вы чалавек на якога гадзіну таму накрычалі, адчыталі і ўнізілі перад калектывам. Вы зруйнаваны, вам цяжка і вы злуяцесе (алеж хаваеце, можа і ад самога сябе таксама). Ідзеце паціху дадому. Заходзіце. Там вашыя дзеці скочуць і радуюцца. Алеж панараскідвалі ўсяго на падлозе. Вы ім кажаце, прыбярыце цацкі! А дзеці не рэагуюць. І вось адбываецца выбух: ор, абвінавачванні, прэтэнзіі, хапанне за рукі, пагрозы. 
   Вы ўсё раскладваеце ім падрабязна: Я справядліва скарджуся, бо вы дзеці ніколі не слухаецеся! Бо вы дзеці, усё раскідваеце! Бо я гэтага цярпець не магу! 
   Алеж нейкую праўду пра свой стан вы ўтойваеце. Не кажаце пра гэтыя траблы на працы, пра тое што вас пакрыўдзілі і г.д. Думаеце, ну навошта дзецям ведаць пра мае праблемы.

->  Можна радавацца, дзеці сапраўды зразумеюць, што кінуць на падлогу цацку і не паслухаць вас з першага разу - смерты грэх. Адчуюць сваю віну ў поўнай меры. Бо вось вы звычайна добры, а зза цацкі проста зглузду з'ехалі. І ўсё зза маленькіх дзетак якія так вас гэтым абразілі.

Нейкія траўматычныя гісторыі. 
Вось іх лепш пражываць з праўдай на вуснах.
Праўду перад сабой, праўду перад іншымі.
Я выказванні вам ў дапамогу!
Дарагія дзеці, я зараз на вас ару, таму што мяне вельмі пакрыўдзілі на працы. І хоць вам дастаецца, алеж вы па сапраўды так моцна не вінаватыя. Проста мне вельмі больна, проста мне вельмі страшна. І проста вы мне зараз трапілі пад руку. Таму беражыцеся, але ведайце, не вы вінаватыя ў маім стане. 

Ну і для мужа / жонкі таксама такія шчырыя словы якія кажуць пра тое, што з вамі адбываецца будуць сапраўдным алеем які захавае адносіны і любоў.

Будзе шчырыя ў сваіх пачуццях, будзе шчырыя ў тым каб распавядаць пра іх блізкім людзям!