Ведаеце, я супраць дэтэрмінізму. А яшчэ, я супраць дасканалых паслядоўнасцей, жалезнай хваткі і 100% вынікаў. Гэтыя 100% вынікі забіваўць нашу чалавечнасць і імкнуцца зрабіць з нас робатаў. Колькі маёй крыві ўцякло, калі я спрабаваў стаць на шлях 100% выніку. Колькі расчараванняў было, ад таго, што я не мог дасягнуць дасканалай дысцыпліны. Не мог і 30 дзён бездакорна выконваць якое небудзь дзеянне. Я моцна папакутваў ад гэтага. Але зноў і зноў спрабаваў. Зноў і зноў верыў, вось зараз у мяне атрымаецца, раз і назаўсёды ўзяць жыццё ў свае рукі. Усталяваць над жыццём поўны кантроль. Я марыў, што пасля гэтага я сапраўды дасягну і атрымаю ў жыцці ўсё чаго прагну. За апошнія годы я выйшаў з гэтага замкненага кола. І жыццё стала іншым, і мяне гэта вельмі натхняе. Але не толькі ў сваім жыцці я бачу добры плён ад свабоды і адсутнасці жорсткай дысцыпліны. Вось Ксюша, напрыклад, звонкі падаецца, то рабіла яна хатнія заданні ў школе, то не рабіла, а ўчора і сёння вырашыла зрабіць пропісі на паўгады наперад. Ці на анлайн заняткі беларускай мовы ў мінулы раз не захацела ісці, мы нават засумавалі. Алеж сёння сама ўзгадала і з радасцю пабегла без усякага нагадвання. Ці Люба аднойчы вырашыла, што не хоча ісці ў садок, хоць мы ўжо былі там. Настаўнікі вырашылі, што гэта крызіс, і прапанавалі мне ціхенька сысці, а Любу пакінуць. Я адмовіўся, забраў Любу дадому. Алеж пасля таго дня, яна з вялікім жаданнем і радасцю ходзіць. Нейкім чынам свабода акрыляе і натхняе. Сапраўды прыняць можна толькі тое, ад чаго можна адмовіцца. Сапраўды згадзіцца можна толькі на тое, з чым можна не…