Хто ініцыятар сесіі?
Памятаю ў дзяцінстве гралі ў бальніцу.
Я казаў, я доктар! А ты будзе бальны, і балець у цябе будзе тут і тут. А я цябе буду лячыць, так і так!
Трохі падрос, мама мяне навучыла ў доме прыбірацца, рабіць чысціню. Бывала зайду да каго з сяброў. Пагляджу па баках, і давай пушыць - можа прыборку зрубім? Вось твая мама абрадуецца. Поўны энтузіязму, прыбіраў, чысціў, расстаўляў тое сее па новых месцах. Рабіў прыгажосць! Вельмі хацелася, каб мама майго сябра аж ахнула, якія мы малайцы. І я стаў у жыцці майго сябра значнай добрай фігурай.
А яшчэ, ва ўнівераўскія часы, вырашыў з'ездзіць за кветкамі ноччу, каб мой іншы сябар мог падарыць іх сваёй дзяўчыне на дзень нараджэння. Ён та напэўна забыў, але вось я пра сітуацыю даведаўся, і дапамагу зрабіць яму ўсё правільна і добра!
У 25 год трапіў у праваслаўнае брацтва, а там сацыяльныя аб'екты! А гэта ж казка, кожны дзень можна глядзець на розных людзей, і прыдумляць / вырашаць, што ж ім патрэбна для шчасця! А потым ісці з сваімі гэтымі прапановамі ў бой. Каб усім прынесці дабра, каб усіх заставіць шчасліва жыць. На той момант, я ўжо дакладна ведаў як трэба жыць астатнім і да чаго імкнуцца.
Пакуль займаўся IT, шмат каго пракансультаваў, што і як ім рабіць з сайтамі і соц сеткамі, навучыў жыць - прапушыў дабро! Няхай ведаюць праўду матку!
Калі Дашын тэлефон трапляе мне ў рукі, я абавязкова абнаўляю ёй сістэму. Бо як жа без гэтай абновы. Уцюцю!
Можа з год таму, вырашыў, што мне трэба ісці ў Хоспіс і ўсім патлумачыць як паміраць, і ў Каго верыць... Вельмі ўдзячны Вольге, якая шчыра і без змякчэння асадзіла мяне і дала мне здаровую зваротную сувязь наконт маёй матывацыі.
А зараз я вучуся на коўча і вы разумееце...
Кожнага з вас я хачу закоўчыць!
Для кожнага з вас у мяне ёсць план па выратаванню, шчасліваму і асэнсаванаму жыццю.....
Прыпыніцеся і не выклікайце для мяне хуткую. Дайце мне другі шанец.
Такая мая вар'яцкая асаблівасць мае глыбокія карані і так проста мне ад яе не збавіцца.
Хаця безумоўна я працую з гэтым. І рэч гэта сур'ёзная, нават падобна да маёй прафнепрыгоднасці.
Як жа мне абараніць людзей ад сябе і сваёй такой дапамогі?
Я вырашыў нікому не навязваць сваю дапамогу.
Топ пытанне для маёй самаправеркі:
"Хто ініцыятар коўч сесіі?" (Ці нейкай іншай кансультацыйнай размовы).
- Калі адказ "я" - то буду такое блакаваць і не пускаць у ход.
Зараз, я буду спрабаваць дапамагаць, толькі тады, калі мяне аб гэтым папросяць.
І я лічу, што гэта вельмі важна, каб сапраўды дапамагчы. Каб сапраўды пачуць і зразумець іншага чалавека.
У іншым выпадку, гэта проста мае памылковыя думкі, падцягванне ўсяго пад свае ўласныя погляды. І як вынік, толькі псаванне вам жыцця, праз мае амбіцыі.
Гэта адно з чатырох пытанняў, для майго самакантролю, працягнем наступным разам....