Маніпуляцыя Шчырасцю
"Всем привет, вот я и набралась храбрости написать!
Скорее нет, жизнь так прижала, что пришлось выбраться из ракушки.
Да и текст этот пишу не я, а какой-то мужик, друг моего мужа.
И все потому, что я не пишу тексты, а делаю суперские ... "
Я адчуваў вялікую ўзрушанасць, калі я так раскрываў сам сябе (як небачнага аўтара аб'явы) і тых хто такую аб'яву запосціў бы.
Пісаць ад імя дзяўчыны, а потым у самім тэксце прызнаць, што той хто піша гэта мужык, і працягнуць пісаць ад імя дзяўчыны.
Няпраўда ў тэксце раскрыта шчырасцю (гіпер-шчырасцю), і працягваецца няпраўдай.
Гэта ўсё паўстае ў маей галаве, нейкім сумбурам з змяшанымі пачуццямі.
Вось такое ў мяне часта адбываецца. Раней было яшчэ больш.
Гіпер-Шчырасць, яна такая, толькі фармальна шчырасць. Яна пераследуе нешта большае, нешта іншае. Бо гіпер-шчырасць яна не самадастатковая.
Мне здаецца гэта эмацыйны-маніпуляцыйны момант, калі мы кажучы шчыра і вельмі шчыра пераследуем нейкія неагучаныя (а яшчэ лепш у лоб агучаныя рэчы). З гэтага атрымоўваецца нейкае такое варева, якое пераносіць нас у эмацыйную сферу.
Той хто чытае ці чуе звяртае на гэта ўвагу, ён не абаронены перад такімі крокамі, таму што пачынае добра адчуваць той стан, які магчыма адчувае чалавек які пісаў той тэкст, ці кажа тыя ці іншыя рэчы. Ён разумее, што адчуваў бы ён, калі б пісаў ці казаў такое.
І гэта яго ўзрушвае, ён нібы сведка чагосці даволі некамфортнага, чагосьці вартага ўвагі.
І вось я хацеў напісаць, што аўтар ўсяго гэтага не адчувае.
Алеж сваечасова спыніўся і адчуў.
Адчувае, яшчэ як. Гэтае спалучэнне пачуццяў натхняе і дадае энергіі.
Увогуле гіпер-шчырасць, робіла мяне моцным, калі я баяўся быць выкрытым за няпраўду. Ці калі было штосьці, што магло быць раскрыта ўва мне, і што было б вельмі і вельмі балючым. Я імкнуся агучыць гэта праз гіпер-шчырасць і пераставаць баяцца.
Чалавек які не абараняецца і не бяжыць ад страху можа гіпер-шчырасць не выкарыстоўваць. І было б добра жыць, без гэтага надрыва гіпер-шчырасці.
Мне здаецца, я на шляху да гэтага.