Не забірайце сябе ў блізкіх, не забірайце блізкіх у другіх.
Знайшоў старую нататку, якую планаваў не публікаваць.
Алеж нешта пераглядзеў, і вырашыў, што можна.
Будаваць асабістыя ўзаемаадносіны гэта прыгажосць і глыбіня.
Узаемаадносіны Чалавека і Чалавека, Чалавека і Бога гэта сапраўды сакральнае.
Алеж бывае мы бяжым ад такіх адносін, ці перацягваем адносіны на сябе, там дзе яны павінны былі будавацца паміж іншымі.
Бяжым ад такіх адносін, закідвая сурагатныя мовы "кахання", перакладвая на іншых камунікацыю:
- Перадайце запіску і свечку. Няхай там манахі з святымі памоляцца Богу за мяне. Ён жа там, недзе каля іх абітае. А я не, я не сустракаў.
- Скажы дзецям, перадай той і сё, а яшчэ лепш напрыдумывай як я моцна іх усіх люблю. Алеж сам я гэта рабіць не буду, бо я занят іншай справай. Усё дзеля іх зразумела. І падарункі я ім набыў.
А з іншага боку, бывае мы на сябе адносіны перацягваем:
- Вы там напрамую да Бога не грукайцеся, вы ж нічога ў гэтым не разумееце. Да і Бога не ведаеце. Ну бываюць і такія людзі. Алеж не сумуйце, я тут каля вас і з Богам на прамым звязку праз епіскапа ды святых. Я ўсё ім перадам, за вас памалюся. Запытаю там пра вас у Бога, і вам потым перадам. Усё ідзіці ўжо.
- Любімы, ты працуй працуй. Ты ў дзетках нічога не разумееш, толькі напорціш. Ты такі грубы, не зможаш адчуць іх тонкія душы. Я ўсё перадам. Я іх паласкаю. Грошы толькі прынось. Лепш не ледзь, а то накасячыш, толькі дрэнна зробіш.
Як жа, як жа мы патрэбны нашым дзецям.
Не нашы грошы, падарункі, ці выказаныя іншымі людзьмі нашыя эмоцыі.
Патрэбны мы, усёй нашай глыбінёй і ўнікальнасцю.
Каб паміж намі былі тайныя глыбокія размовы, спрэчкі, міры, радасці і грусці. Каб гэта была гісторыя ўзаемаадносін. Унікальная як гісторыя кахання.
Не забірайце сябе ў блізкіх, не забірайце блізкіх у другіх.