У маёй культуры ...
Учора ноччу, ляжаў і імкнуўся не заснуць. Чакаў пакуль засне Даша. Каб мне ўстаць і апісаць усю тую буру якая адбылася ўнутры мяне ў гэты дзень.
Зараз, я ўжо так не адчуваю. Алеж магу, тое-сёё ўзгадаць.
З аднаго боку я адчуў сваю прафесійную непрыгоднасць (па іншаму кропкі росту), гэта не проста. Асабліва, калі гэтыя рысы свайго характара лічыш вельмі роднымі, амаль што лічых іх самім сабой.
Потым, узнікаючыя тут-там канфлікты. Канфлікты не на пустым месцы, а там дзе я трэба прызнацца не на лепшым баку. Алеж маю нейкае сваё суб’ектыўнае суджэнне і яго трымаюся.
Вось цяжка мне гэта. Хаця я звыкся Ісці туды куды не просяць, са сваёй праўдай. А зараз, я разумею проста, што мая праўда яна маленечкая. Маёй праўды хопіць можа на мяне, і яшчэ на два - чатыры чалавекі. Алеж каб іх гэтых двух знайсці, то трэба прайсці праз натоўп людзей са сваёй праўдай. І я вельмі іх праўду паважаю, яна не чым не горш за маю, алеж з маёй мае канфлікт.
Добра замалявалася карціна, шукаеш сяброў у натоўпе. Алеж натоўп заняты справай, напрыклад слухае канцэрт класічнай музыкі. А ты такі ідзеш праз усіх і арэш на ўсю глотку імёны тых каго не ведаеш. Разумееш, што і людзям канцэрт псуеш. Алеж і тых, якіх шукаеш, маеш знайсці.
У маёй культуры, паважаць слуханне канцэрту іншымі людзьмі - амаль што святыня. А я зараз сваім жыццём, паціху пачынаю яе папіраць. Ёсць дзеля чаго.
Яшчэ я пачаў упісвацца ў розныя праекты “якім не да законаў”. Раней імкнуўся такога не рабіць. Алеж калі ўпіраешся ў нейкі закон, які парушае чалавечую логіку і не даецца магчымасці яго пераступіць, то зноўжа працягваеш жыць будучы парушальнікам. Мне падаецца, цудоўны досвед. Закон тады становіцца арыентырам, з якім добра лічыцца. Алеж не апошняй інстанцыяй ісціны.
Вось так і жывем.