Разам да таямніц
Бездарожжа. Ручнік. Скрып драўлянага памоста. Ключ у іржавым замке. Жудасны грукат ланцугамі. Вёсла вызвалены. Мяне папярэдзілі, што калі мясцовыя будуць выклікаць міліцыю, сказаць што ўсё добра, што ёсць дамоўленасць. Алеж мне здаецца, што мы з Дашай крадзем лодку пасярод ночы. Вось мы цалкам разматалі ланцугі. Пакуль залазілі, адчулі, што няма ніякіх гарантый таго, што лодка не перавернецца. Ліхтарык з тэлефона штосьці свеціць канешне, алеж больш б'е ў вочы. Вырашылі далёка не адплываць. І так мурашкі па скуры. Грукат вёслаў па вадзе. Нейкія булькі. Час ад часу выпрыгвае рыба. А ў бліжэйшых лясах брэшуць сабакі. Па плану, павінна было быць рамантычна. Зоркі на небе без засветкі. Зоркі прыгожыя. Яшчэ свечку знайшлі, запалілі. Другая не паддалася. Тэрсам з гарбатай. Маленькія кубачкі. Смачныя цукеркі. Алеж праз усё гэта, наша неабароненасць. Нашы страхі адкрытыя адзін перад другім, вось дзе прыгажосць. Мы сядзелі і дзялілся пра тое, як і што нам старшна. Гэта супакойвала. Час ад часу, я так пагружаўся ў размову. Што фон, на якім я бачыў Дашу (паверхня возера, цень ад чорнага лесу, чорны лес, нейкія там сям ліхтарыкі, зоркі) быў падобен да застаўкі ў Зуме ці Гугл міце. Такі, нейкі не рэальны фон. Яшчэ той задачкай было знайсці прыстань. Бо нас паспела аднесці незаўважлівай плынью. Камышы труць аб вёслы. Лодка трэцца аб лодкі. Усе гэтыя гукі, як чалавечы шэпт. Мы так і падумалі адразу, што нейкія людзі паблізу. Алеж гэта толькі начныя гукі. Вось такая маленькая вандроўка да таймніц нашай душы.
Я вельмі шмат чаго баюся. Алеж я бы хацеў пражыць жыццё насуперак страху, з глыбінёй, сэнсам і сапраўдным каханнем. Сапраўднае каханне перамагае страх.