ENG БЕЛ РУС

Тры катэгорыі людзей, якія не могуць прыняць рашэнні пра кар'еру.

Тры катэгорыі людзей, якія не могуць прыняць рашэнні наконт свайго прафесійнага шляху. 

Вось здаецца агульная тэма: "Кім мне працаваць? Як змяніць сваю працу, каб быць добра заматываваным? Каб праца падабалася? Каб адчуваў, што гэта сапраўды маё? Як атрымоўваць больш грошаў?"

У нейкі момант, чалавек усведамляе, што ўжо больш за паўгады ўсё думае пра тое як прыняць рашэнне наконт працы, але ўсё ніяк не атрымоўваецца. 

Варыянт 1:
Так атрымалася, што чалавек жыве чужымі жаданнямі (добра яго разумею,  сам так жыў). Мінулы прафесійны выбар, быў зроблены пад уплывам аўтарытэтаў, трэндаў, перспектыў, ці проста так склалася. Чалавек нават можа быць паспяховым у гэтай справе. Але задавальнення ад працы не атрымоўвае. Разумее, што час марнуецца дарма. Хочацца нешта змяніць, а што не зразумела. 
Калі мы пачнём з ім працу, то можа высветліцца, што свае глыбінныя Жаданні чалавек зусім не ўсведамляе, не ведае, што яму сапраўды цікава, не ведае з якога боку да гэтага пытання падысці. 
У выбары працы ён можа кіравацца: грашыма і камфортнымі ўмовамі (прызнаннем, добрым калектывам і інш.). Але сам змест працы не будзе мець для яго вялікага значэння. Будзе адсутнічаць трансцэндэнтная састаўляючая. 
Каб прайсці шлях разумення сваіх глыбінных Жаданняў, чалавеку спачатку спатрэбіцца верыфіцыраваць усе існуючыя жаданні. Зразумець, што мае карані ў ім самім, а што проста нанасное ці навязаннае. Вычысціць гэтае поле, а на нейкі момант застацца ў пустэчы (стан жудасны), дзе няма на што абаперціся. У гэты момант, пачнуць паказвацца яго сапраўдныя Жаданні, азіраючыся па баках, ці ёсць для іх небяспека, ці ёсць для іх месца ў жыцці чалавека. 

Гэта даволі доўгая праца псіхатэрапеўта, не коўча. 
Таму тут вы не мой кліент, я магу толькі дапамагчы высветліць і праясніць саму сітуацыю, у якой вы апынуліся.

Варыянт 2:
Чалавек які аказаўся ў складаных фінансавых абставінах. Чалавек які нажаль паміж молатам і накавальняй. Згубіў працу, ці рэлацыраваў і бюджэт перастаў схадзіцца. Вось ён таксама азадачваецца пытаннямі, што і як рабіць. Куды пайсці? Дзе працаваць? Такія жорсткія жыццёвыя абставіны, якія патрабуюць хуткіх дзеянняў, не змогуць вытрымаць паглыбленне ў пошук глыбіннага Жадання, бо справядліва будзе сказаць іх думкі і жаданні накіраваны да выжывання. З такімі людзьмі, можа быць адна-дзве сесіі коўчынга, каб вызначыцца з шляхамі дасягнення хуткага выніку, абапіраючыся на магчымасці і рэсурсы.

Варыянт 3:
А вось тут самае цікавае. Людзі трэцяга тыпу разрываюцца паміж рознымі магчымасцямі, ім шмат што цікава і яны бачаць свае перспектывы ў розных напрамках сваёй дзейнасці. Выбар для іх цяжкі, бо трэба адмовіцца ад некаторых перспектыў, ад цікавых напрамкаў. Уся складанасць выбару ў тым, што трэба адмаўляць самому сабе ў магчымай рэалізацыі. Але стагнацыя гэтых працэсаў вядзе да большых страт, чым адказны выбар. Вось тут і падыдуць коўч-інструменты, дзе мы вызначым крытэрыі для прыняцця рашэнняў, зробім рэвізію сфер цікавага (тут важна вызначыць, што ваша глыбіннае, а што нанасное), убачым перашкоды і болі, у тым ліку як яны ўплываюць на вашу цікаўнасць. Усеагульнае праясненне сітуацыі, з распутваннем вузлоў і разуменнем, што адкуль ідзе. Напісаў і вельмі парадаваўся, ад таго, што магу вам дапамагчы ў гэтым працэсе!  Вы мой кліент!